Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 224с.
Мінск 2001
ў складзе трох пяхотных дывізій, двух артылерыйскіх брыгадаў і батарэі цяжкай артылерыі. Штаб корпуса знаходзіўся ў Мінску.
Начполь, які ажыццяўляў палітычнае кіраўніцтва 1 ПК, разгарнуў актыўную дзейнасць па яго фармаванню, заклікі і звароты да запісу ці пераводу ў польскі корпус друкаваліся ў «Дзенніку Міньскім» і на старонках ўласнай газеты Начполя «Жолнеж Польскі». Было створана Таварыства сяброў польскага салдата, на чале якога стаў Міхал Касакоўскі22. Увосень у корпусе налічвалася ўжо каля 25 тыс. чал., з якіх каля 3 тыс. былі афіцэрамі. Апошняя лічба звяртае на сябе ўвагу. Шмат хто з афіцэраў шукаў у польскім корпусе паратунку ад бальшавізацыі войска. 1 сапраўды, у корпусе адсутнічалі салдацкія камітэты, замененыя камісарамі Начполя. Магчыма, менавіта тэта спрычынілася да абвінавачванняў камандавання ў рэакцыйнасці. Што датычыць Начполя, то ён пастаянна падкрэсліваў палітычны нейтралітэт і беспартыйнасць польскага корпуса.
Упершыню корпус паказаў сябе падчас святкавання 100годдзя смерці Тадэвуша Касцюшкі 5 лістапада 1917 г. Кульмінацыяй свята стаў ваенны парад на Кафедральнай плошчы Мінска, які сярод прысутнай польскай грамадскасці выклікаў велізарны патрыятычны ўздым.
Часткі корпуса былі раскіданыя на тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губ. Толькі пасля падзення Часовага Урада Галоўнае камандаванне згадзілася на канцэнтрацыю падраздзяленняў корпуса ў раёне БабруйскСлуцк. Бальшавікі, а менавіта Галаўкам М. Крыленка, паспрабавалі не дапусціць гэтай канцэнтрацыі. Аднак камандаванне корпуса працягвала сцягваць войскі ў Бабруйск. Пунктам сутыкнення стала таксама адмова выканаць загад пра стварэнне салдацкіх камітэтаў.
Балынавіцкія спробы раззбраення польскіх частак прывялі да ўзброеных сутыкненняў. 19студзеня 1918 і. Крыленка загадаў рас пусціць Польскі корпус. У адказ генерал Ю. ДоўбарМусніцкі заняў Бабруйск. Фактычна, паміж бальшавіцкай расійскай арміяй і ПК пачаліся ваенныя дзеянні. Увесну 1918 г. «Дзеннік Міньскі» надрукаваў імёны загінуўшых польскіх салдатаў і афіцэраў. Нават у няпоўных спісах значылася больш 250 чал.
У беларускай гістарыяграфіі адносна дзеянняў I Польскага корпуса маюцца ацэнкі савецкіх гісторыкаў. У прыватнасці, сцвярджаецца, што выступление Ю ДоўбарМусніцкага прадугледжвала «далучэнне Беларусі да Польшчы» 2' Аднак аналіз успамінаў Е. Асмалоўскага і М. Касакоўскага,
” Dzicnnik Minski. 1917. Nr 37.
25 Нарысы гісторыі Бсларусі ў 2 частках. Пад рэд. М Касцюка і інш. Мн.. 1995. Ч. 2. С. 37
178
нублікацый «Дзенніка Міньскего» сведчыць, што галоўнай мэтай т. зв. «мяцежа» польскага корпуса было імкненне пазбегнуць бальшавізацыі, адстаяць яго самастойнасць і баяздольнасць дзеля змагання за незалежную Польшчу. Ідэя далучэння часткі Беларусі, якую кантраляваў корпус, да Польшчы з’явілася пазней, увесну 1918 г. 24
Менавіта ў час гэтай першай польскабальшавіцкай вайны мясцовыя ўлады (напрыклад, камісар Ігуменскага пав.) пачалі абвінавачваць Польскі корпус у гвалтах і насіллі над беларускім насельніцтвам 25. Такія выпадкі разыходзіліся з палітычнай пазіцыяй практычна ўсіх польскіх арганізацый Міншчыны, у т. л. і Начполя, якія падтрымлівалі імкненне беларускіх палітыкаў да аўтаноміі і згаджаліся, што палітычныя межы Беларусі будуць вызначацца этнаграфічнымі межамі рассялення беларускай нацыі. Вельмі адмоўна рэагавала на паводзіны польскіх вайскоўцаў і частка эліты беларускіх гіалякаў (гл. Дадатак).
У канцы студзеня польскі корпус аказаўся ў вельмі цяжкай сітуацыі. 2 лютага 1918 г. на пасяджэнні ПРМЗ абмяркоўвалася становішча корпуса. Удзельнікі абмеркавання, сярод якіх быў і Раман Скірмунт як прадстаўнік «Беларускага камітэта» (верагодна, Е. Асмалоўскі, які паведаміў пра гэтае пасяджэнне, над «Беларускім камітэтам» разумеў Мінскае беларускае прадстаўніцтва. —А. С.) прыйшлі да высновы, што выратаваць корпус ад разгрома можа толькі ўмяшальніцтва Германіі. Было прынята рашэнне звярнуцца да германскага ваеннага камандавання з просьбай прапусціць корпус на тэрыторыю Польшчы. Наступным крокам супрацоўніцтва павінна была стаць сумесная (нямецкапольская) акупацыя Беларусі з мэтай адарвання яе ад Расіі, што ў далейшым павінна было прывесці да выпрацоўкі пэўнай формы самастойнага існавання Беларусі. Гэтая пазіцыя знайшла надтрымку на сумеснай нарадзе з прадстаўнікамі Начполя 26. Дарэчы, пры вызначэнні персанальнага складу дэлегацыі ўдзельнікі парады, і асабіста Еранім Кяневіч, настойвалі на кандыдатуры Рамана Скірмунта. Аднак апошні знайшоў прэтэкст, каб адмовіцца ад гэтай прапановы 27.
Рашэнне пра пасылку дэлегацыі супярэчыла ранейшай антантафільскай пазіцыі Начполя. Гэтая пераарыентацыя адбылася ў той момант, калі старшыня Начполя знаходзіўся ў Кіеве, дзе вёў перамовы з Польскай Радай міжпартыйнага аб’яднання пра дапамогу польскаму корпусу. Перамовы ў Кіеве закончыліся паспяхова. Пасля гэтага У Рачкевіч распусціў Начполь і ўтварыў Вярхоўную вайсковую Раду. Генерал Ю. ДоўбарМусніцкі атрымаў магчымасць самастойных палітычных дзеянняў. Першым ягоным крокам стала
4 Bibliotcka Narodowa Polski. Dzial mikroform. Akc. 6797. Osmolowski J. Wspomnicnia z lat 19141921. T. 2. S. 329.
:' Тамсама. C. 207.
;" Тамсама. C. 227 228.
Тамсама. C. 229.
179
тэлеграма да генерала Хофмана, прадстаўніка германскага камандавання ў Брэсце, у якой ён прасіў прыняць дэлегацыю корпуса. Усё гэта адбылося амаль адначасова з рашэннем. якое было прынята на згаданай нарадзе ў Мінску. Няўзгодненасць у дзеяннях у далейшым прывяла да ненаразумення паміж камандаваннем корпуса, з аднаго боку, Начполем і Радай, з другога.
Перамовы пачаліся ў Брэсце 12 лютага 1918 г. і праходзілі для польскай дэлегацыі досыць цяжка. Дзеянні польскага корпуса немцы трактавалі як спробу польскай акупацыі Беларусі, што Берлін лічыў недапушчальным. Толькі пасля ўмяшальніцтва прадстаўніка Рэгенцыйнай Рады, якая падтрымала пазіцыю дэлегацыі і пераканала немцаў, што Полынча не мае анексійных намераў адносна Беларусі, сігуацыя змянілася.
Аднак у ход перамоваў умяшаліся ваенныя падзеі. 18 лютага 1918 г. пасля адмовы Льва Троцкага прыняць германскія ўмовы міру, пачалося наступление нямецкіх войскаў. Вечарам 19 лютага бальшавікі пакінулі Мінск. У ноч з 19 на 20 лютага 1918 г. сітуацыю ў горадзе кантралявалі ўжо польскія і беларускія арганізацыі. Была створана Польскабеларуская камендатура, якая ўзяла на сябе абарону жыцця і маёмасці жыхароў горада, а таксама падтрыманне ў ім парадку 28.
3 аналагічнай заявай ад імя Польскай грамадзянскай аховы выступіў у гарадской Думе былы гарадскі галава Станіслаў Хшанстоўскі. На гэтым самым пасяджэнні таксама выступілі прадстаўнікі беларускай і польскай вайсковых арганізацый (ад беларусаў Язэп Варонка), якія заявілі, што вайсковая ўлада ў горадзе знаходзіцца ў руках Польскабеларускай камендатуры. Цывільная ўлада засталася ў Думы. Павел Аляксюк патрабаваў, каб у гарадской Думе прадстаўніцтва беларусаў было павялічана з двух да шасці чалавек. Патрабаванне не прынялі, але ўвялі беларуса (А. Смоліч) у склад Камітэта грамадскай бяспекі29. На пасяджэнні наступнага дня А. Смоліч паведаміў, што ўначы быў арганізаваны Беларускі Народны Сакратарыят, які прыняў Устаўную грамату. Ён пазнаёміў прысутных з тэкстам Граматы і закончыў сваё выступление сцвярджэннем, што «распачынаецца дзяржаўнае існаванне Беларускага краю» ”. Польскія сацыялісты віталі з’яўленне Народнага сакратарыята. А вось сябра ПРМЗ К. ДэмідэцкіДэмідовіч выказаў занепакоенасць, заявіўшы, што «палітычны твар сяброў сакратарыята невядомы» 21. Польская грамадскасць таксама спрабавала ўзмацніць свае пазіцыі. 21 лютага 1918 г. Выканкам ПРМЗ прыняў рашэнне пра пашырэнне свайго складу за кошт прадстаўнікоў мінскіх польскіх арганізацый 32.
2К Gonicc Minski. 1918. Nr 12.
29 НГАБ у Мінску. Пратаколы пассджанняў Мінскай гарадской думы. 1918 г. Ф. 24. воп.І, адз. зах. 3672, арк. 94 адв. 95 адв.
"’ Тамсама, арк. 106 адв.
11 Тамсама, арк. 107.
‘: Dzicnnik Minski. 1918. Nr 33.
180
Сітуацыя ў Мінску была напружанай. Жыхары ведалі, што да горада набліжаюцца нямецкія войскі і часткі 1 Польскага корпуса. Але хто ўвойдзе першым? Якім будзе далейшы лёс Мінска? Яшчэ ўвечары 20 лютага адказу на гэтае пытанне не было. Дарэчы, па сцвярджэнню Е. Асмалоўскага, 20 лютага генерал Ю. ДоўбарМусніцкі накіраваў генералу Хофману тэлеграму, у якой паведамляў, што Мінск заняты польскім войскам і прасіў не ўводзіць у горад нямецкія часткі !’.
21 лютага ў Мінск уступілі немцы. На чыгуначным вакзале камандуючага экспедыцыйным корпусам графа Ерка вітала польскабеларуская дэлегацыя ў складзе Ігнацыя Віткевіча, Эдмунда Івашкевіча, Чэслава Крупскага, 3. Нагорскага, Рамана Скірмунта і Паўла Алексюка. Р. Скірмунт ад імя польскага і беларускага насельніцтва выказаў надзею, што нямецкія ўлады да цывільнага насельніцтва будуць ставіцца з лагоднасцю і памяркоўнасцю. Граф Ёрк у адказ ахарактарызаваў намеры нямецкіх уладаў у адносінах да мясцовага насельніцтва як прыхільныя і сяброўскія 34.
Падобна на тое, што 21 і 22 лютага ў Мінск уступілі і польскія часці. Па меншай меры 23 лютага 1918 г. ваенная камендатура горада была ператворана загадам палкоўніка Бяліньскага ў камендатуру I Польскага корпуса. Пратакол пасяджэння Мінскай гарадской думы ад 25 лютага 1918 г. данёс да нас водгукі канфлікта паміж Думай і польскай камендатурай. Камендатура распачала рэквізіцыю маёмасці земства, якая знаходзілася на складах Мінска і кантралявалася Камітэтам грамадскай бяспекі. Дума заявіла пратэст. На гэтым жа пасяджэнні быў выказаны чарговы пратэст супраць гвалтаў, якія чынілі ў адносінах да мясцовага насельніцтва вайскоўцы ПК 35.
Паводзіны камандавання корпусу выразна адрозніваліся ад пазіцыі мясцовых польскіх палітыкаў. «Дзеннік Міньскі», орган ПРМЗ, артыкулам «Беларуская дзяржаўнасць» адгукнуўся на Першую Устаўную грамату. Ён цалкам падтрымаў ідэю дзяржаўнай самастойнасці Беларусі. Прычым сцвярджалася, што галоўную ролю ў яе дасягненні павінны адыграць аўтахтоны краю, а менавіта беларусы і палякі. Сучасная сітуацыя ацэньвалася як найболей адпавядаючая фармаванню