Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 224с.
Мінск 2001
ускага нацыянальнага руху. У сакавіку 1917 г. ён узначаліў Беларускі нацыянальны камітэт. А ў наступным месяцы на чале дэлегацыі БІ ІК снрабаваў весці перамовы з прадстаўнікамі Часовага ўрада пра аўтаномію Беларусі. Адначасова ён заставаўся віцэстаршынёю Мінскага сельскагаспадарчага таварыства і надтрымліваў сувязі з дзеячамі польскага руху на Міншчыне. Казімір Акуліч акрэсліў дзейнасць Р. Скірмунта як «апошні акт польскабеларускага сімбіёзу» 4.3 гэтай ацэнкай у пэўным сэнсе можна пагадзіцца. Р. Скірмунт сваёй дзейнасцю, быццам, працягваў традыцыі як польскабеларускіх літаратараў XIX ст. (Ян Чачот, Людвік Кандратовіч, Вінцэнт ДунінМарцінкевіч і інш.), у творчасці якіх у пэўным сэнсе спалучаліся польскасць і беларускасць, так і тых палітыкаўзмагароў, якія ў часы антырасійскіх паўстанняў спрабавалі абаперціся на карэннае насельніцтва беларускіх і літоўскіх зямель (Кастусь Каліноўскі). У гэты перыяд Раман Скірмунт быў постаццю польскабеларускага дыялогу, амаль што ідэальнай асобай для кантактаў двух нацыянальных рухаў. Ён адыграў не апошнюю ролю ў тым, што на працягу амаль усяго паслялютаўскага 1917 г. адносіны польскай грамадскасці да беларускага руху заставаліся даволі прыязнымі.
«Дзеннік Міньскі» выразна адмежаваўся ад ідэалогіі эндэцыі. У рэдакцыйным артикуле № 1 «Дзенніка» адзначалася: «Мы прызнаем права
s Nowy Kuricr Litcwski. 1917. Nr 104.
" Okulicz K. Podzial zicm W. Ksiqslwa Lilcwskicgo 1915 1923 1940 / Alma Mater Vilncnsis + Pracc Spolccznosci Akadcmickicj USB na obczyznic. Londyn. 1953. S. 122.
171
кожнага народа на развіццё і будзем імкнуцца да добрасуседскіх адносінаў з тымі, хто лічаць сябе грамадзянамі краю і жадаюць працаваць дзеля яго росквіту. У адносінах з беларусамі, адвечнымі жыхарамі і гаспадарамі краю, з якімі нас яднаюць не толькі стагоддзі сумеснай гісторыі, але і агульнасць крыві, мы будзем імкнуцца [...] спрыяць іх дабрабыту і развіццю культуры, будзем разам змагацца за шырокую аўтаномію Белай Русі». Як відаць, дэклараваныя мэты палітычнай дзейнасці польскай грамадскасці Міншчыны не разыходзіліся з мэтамі беларускага нацыянальнага руху.
На працягу лета 1917 г. працягвалася стварэнне польскіх арганізацый, якія аб’ядноўвалі бежанцаў з Каралеўства Польскага і беларускіх палякаў. У ліпені 1917 г. у Магілёве была створана Польская рада Магілёўскай зямлі. На арганізацыйным з’ездзе прысутнічаў прадстаўнік ужо створанай Віцебскай рады 10. У прынятай рэзалюцыі удзельнікі з’езда выказалі намер дамагацца аўтаноміі Беларусі з прызнаннем правоў нацыянальных меншасцяў 11. Пасля гэтага Мінская, Магілёўская і Віцебская рады аб’ядналіся ў Польскую раду Беларускай зямлі, прадстаўнікі якой нрынялі ўдзел у працы маскоўскай Дзяржаўнай нарады ў жніўні 1917 г.
У канцы гэтага месяца кіраўнікі ПРМЗ удзельнічалі ў сходзе Крэсовай Польскай рады ў Кіеве. Было вырашана распрацаваць «Статут польскага насельніцтва на Русі» як падставу сістэмы польскага самакіравання на тэрыторыях Беларусі, Літвы і Украіны 12. Відавочна, што яшчэ летам 1917г. польская грамадскасць Беларусі не звязвала свой лёс з польскай дзяржавай, якая існавала пры падтрымцы Германіі і АўстраВенгрыі.
Аднак паступова настроі польскай грамадскасці змяняліся. Польскі даследчык Т. Зянкевіч лічыць, што беларускія сімпатыі зніклі ўвосень 1917г. Ён звярнуў увагу на артыкул «Палітыка крэсаў», які быў надрукаваны 9 кастрычніка 1917 г. на старонках «Дзенніка Міньскего». У публікацыі падкрэслівалася, што «польскія інтарэсы патрабуюць, каб мы (палякі. —А. С.) былі перш за ўсё польскімі грамадзянамі ў Беларусі». (Варга нагадаць, што раней звычайна гаворка ішла пра грамадзянаў краю.) Упершыню ў польскім мінскім друку як мяжа польскага рассялення згадвалася мяжа 1772 г. 13 Артыкул «Важны момант», надрукаваны ў канцы кастрычніка 1917 г. за подпісам «Т. Я.» (магчыма, гэта Тадэвуш Яворскі, палітычны дзеяч з КП, які ў лютым 1918г. зойме пасаду рэдактара «Дзенніка Міньскего»), заканчваўся лозунгам: «Нашая Айчына — тэта Польшча!» Галоўнай ідэяй публікацыі быў заклік да сумеснай працы ўсіх палякаў дзеля Польшчы 14. Магчыма, што ўвосень 1917 г. «групоўка бежанцаў» начала адыгрываць больш
111 Dzicnnik Minski. 1917. Nr 4.
" Тамсама. Nr 5.
,: Тамсама. Nr 52.
15 Zicnkicwicz T. Polskic zycic.... S. 49.
14 Dzicnnik Minski. 1917. Nr 99.
175
прыкметную ролю ў іюльскім руху. Чакаць ад іх прыхільнасці да краёвай ідэалогіі не прыходзілася, тым больш, што ў Варшаве ўмацоўваліся пазіцыі Р >і енцыйнай Рады. Зрэшты, у тэты час і адносіны мясцовай польскай грамадскасці да беларускага руху не маглі не змяніцца.
Легам 1917 г. стала відавочным дамінаванне ў беларускім руху Беларускай Сацыялістычнай Грамады (БСГ) з яе досыць радыкальнымі падыходамі да вырашэння аграрнай праблемы ў Беларусі. Снроба Рамана Скірмунта стварыць, па словах Вінцэнта Гадлеўскага, «беларускую абшарніцкую партыю» 15 была няўдалай. Нічога не дала таксама яго нрапанова ііра кааптацыю ў склад БНК прадстаўнікоў патомнай шляхты і арыстакратыі Беларусі 16. У ліпені 1917 г. БНК фактычна быў зліквідаваны, і Раман Скірмунт сышоў з першых пазіцый у беларускім руху.
На польскабеларускія адносіны не магло не паўплываць абвастрэнне сацыяльных адносінаў у вёсцы. Хуткая радыкалізацыя насгрояў сацыяльных нізоў, асабліва прыкметная пасля захопу ўлады бальшавікамі, рэзка актуалізавала аграрную праблему. Позняй восенню 1917 г., зімой 191718 гг. па Беларусі пракацілася хваля нанадаў на памешчыцкія маёнткі. 1х завадатарамі часта былі салдатыдэзерціры. Але і мясцовае насельніцтва, якое раней звычайна знаходзілася ў даволі прыязныхадносінахзмясцовыміземлеўласнікамі , цяпер прыняло актыўны ўдзел у рабаваннях і забойствах. Так. у лістападзе 1917г. быў разгромлены маёнтак Дзерашэвічы (Мазырскі пав.) старшыні ПРМЗ Е. Кяневіча, у лютым 1918 г. быў знішчаны маёнтак Савічы (Слуцкі пав.) старшыні Мінскага сельскагаспадарчага таварыства Э. Вайніловіча. які адрозніваўся патрыярхальнапатэрналісцкімі адносінамі да сялянства |7. Такі самы лёс спасціг і шмат іншых памешчыцкіх сядзібаў. «Дзеннік Міньскі» быў перапоўнены паведамленнямі пра напады і падрабязнымі апісаннямі таго дзікунства, якое дэманстраваў натоўп дэзерціраў і сялянаў.
Тым не менш сцвярджэнне Т. Зянкевіча падаецца занадта катэгарычным. Магчыма, польская грамадскасць стала больш крытычна ацэньваць намаганні беларускага руху, але, як здаецца, яна паранейшаму бачыла ў ім свайго верагоднага саюзніка. Так, «Дзеннік Міньскі», як і наогул польская грамадскасць Міншчыны, прывітаў Усебеларускі з’езд. Пры гэтым была выказана надзея, што карэнныя жыхары краю пры акрэсленні месца палякаў будуць кіравацца прынцыпамі права, справядлівасці і самавызначэння народаў lh.
15 Гадлсўскі В. 3 беларускага палітычнага жыцця ў Мснску ў 1917 18 гг. // Спадчына. 1997. № 5. С. 23.
16 Тамсама. С. 22 23.
* Э. Вайніловіч у сваіх успамінах характарызаваў бсларусаў як «спакойны, здаровы ў сваіх паняццях народ» (Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы. Ф. I 135. воп. 20. адз. зах. 752. арк. 161).
17 Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы. Ф. 1135, воп. 20. адз. зах. 752. арк. 79.
|х Dzicnnik Minski. 1917. Nr 135.
176
Аднак у канцы 1917 г. адносіны паміж ПРМЗ і беларускімі арганізацыямі пагоршыліся. Нагірыклад, Рада Усебеларускага з’езда не мела непасрэдных кантактаў з Польскай радай. Затое, як сцвярджаў Е. Асмалоўскі. добрыя адносіны склаліся з «Беларускім камітэтам» 19. (Хутчэй за ўсё «Беларускім камітэтам» ён называў тую арганізацыю, якая пазней ператварылася ў Мінскае Беларускае прадстаўніцтва.). Аўтар успамінаў адзначыў, што прадстаўнік гэтай беларускай агранізацыі Аляксандр Прыстар пастаянна прысутнічаў на пасяджэннях Выканкама Рады, а ў працы «Камітэта» ўдзельнічаў Чэслаў Крупскі.
Істотным фактарам польскабеларускіх адносінаў было стварэнне і дзейнасць у Беларусі Польскага корпуса генерала Юзафа ДоўбарМусніцкага. Праўда, відавочным гэта стала не адразу. Трэба прызнаць, што пытанню ўтварэння польскіх узброеных сілаў ПРМЗ шмат увагі начала надаваць пасля бальшавіцкага перавароту. Міхал Касакоўскі ў сваім дзённіку апісаў польскую нараду ў Мінску 13 лістапада 1917 г., на якой між іншым абмяркоўвалася «вайсковае пытанне». Як сенсацыю, ён ахарактарызаваў выступление Р. Скірмунта, які ўпершыню выказаў сімпатыі да Польшчы. (Раней М. Касакоўскі адзначаў ягонае дэманстратыўнае адмежаванне ад інтарэсаў Польшчы). Паводле запісаў у дзённіку, Р. Скірмунт заклікаў ствараць у Беларусі польскае войска з мэтаю «выканання вялікага запавету Рэчы Паспалітай»20.
Той жа дзённік паведамляе пра сакрэтную нараду на кватэры князя СвятаполкМірскага 15лістапада 1917 г.,наякой прысутнічалі Е. Кяневіч, Р. Скірмунт, Ч. Крупскі, Э. Івашкевіч і аўтар успамінаў. Было прынята рашэнне аб падтрымцы дзейнасці Вярхоўнага польскага вайсковага камітэта (Начполя). На падставе паведамлення М. Касакоўскага можна сцвярджаць, што Р. Скірмунта і элітную групоўку беларускіх палякаў аб’ядноўвала жаданне як мага хутчэй стварыць свайго роду «абарончы мур», які б аддзяліў Беларусь ад бальшавіцкай Расіі. На гэтым жа сходзе Р. Скірмунт пратэставаў супраць ужывання тэрміну «крэсы» ў дачыненні да Беларусі і настойваў на паняцці «край». У выніку нарады яе ўдзельнікі ўтварылі тайную пазапартыйную групу, адзінай мэтай якой абвяшчалася падтрымка стварэння польскага войска ў Беларусі21. Апроч удзельнікаў нарады ў трупу ўвайшоў Ігнацы Віткевіч.
Гісторыя 1 Польскага корпуса пачалася на з’ездзе вайскоўцаў, які адбыўся ў Петраградзе ў чэрвені 1917 г. Ініцыятарамі з’езда былі Саюзы палякаўвайскоўцаў, якія пасля звяржэння царызму ўзніклі амаль на ўсіх франтах. З’езд прыняў рашэнне пра аб’яднанне ўсіх ваеннаслужачых палякаў
19 Bibliotcka Narodowa Polski. Dzial mikroform. Akc. 6797. Osmolowski J. Wspomnicnia z lat
1914 1921. T. I. S. 214.
:" Archiwum PAN. T. 4. Diariusz M. Kossakowskicgo. S. 396.
!l Тамсама. C. 402.
177
у адным падраздзяленні пад камандай польскіх афіцэраў. Делегаты абралі Галоўны Польскі вайсковы камітэт («Начгюль») на чале з харунжым Уладзіславам Рачкевічам. Начполь здолеў дабіцца згоды Вярхоўнага Галоўнакамандуючага на фармаванне трох польскіх корпусаў. I ПК фармаваўся на Заходнім фронце над камандай генерала Ю. ДоўбарМусніцкага