Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 224с.
Мінск 2001
раёвага ўрада, у якім «колькасная моц адных (беларусаў. —А. С.) будзе спалучаная з культурай і вопытам другіх» (палякаў. —А. С.). Развіццё беларускай дзяржаўнасці звязвалася з далучэннем да «цывілізацыі Захаду», у працэсе якога асаблівая роля нележала польскай грамадскасці36.
” Bibliotcka Narodowa Polski. Dzial mikroform. Akc. 6797. Osmotowski J. Wspomnicnia z lat 1914 1921. T. 2. S. 288.
M Dzicnnik Minski. 1918. Nr 31
“ Hl АЬ у Мінску. Пратаколы пассджанняў Мінскай гарадской думы. 1918 г. Ф. 24. воп.1, адт зах. 3672. арк. 107.
'" Dzicnnik Minski. 1918. Nr 34.
181
Між тым, немцы не збіраліся ні з кім дзяліць уладу. Народны сакратарыят Беларусі быў выгнаны з губернатарскага будынка. 26 лютага 1918 г. Ю.ДоўбарМусніцкі і прадстаўнік германскага камандавання маёр фон Вульфэн надпісалі дамову, у аднаведнасці з якой ужо 27 лютага ўсе часці корпуса павінны былі пакінуць Мінск. Корпус набыў статус «нейтральнага войска». Месцам яго дыслакацыі станавілася тэрыторыя наміж Дняпром (ад Магілёва да вусця Беразіны) і чыгункай СлуцкАсіповічыЛапічыГродзенец 37. Гэтая дамова была поспехам польскіх палітыкаў, якія здолелі захаваць ПК. Аднак далейшыя падзеі паказалі, што гэтае войска сталася фактарам, які толькі ўскладняў становішча палякаў на Міншчыне.
Справа ў тым, што I Польскі корпус прыняў актыўны ўдзел у вяртанні землеўласнікам маёмасці, страчанай імі ў канцы 1917 цачатку 1918 г. Вяртанне суправаджалася актамі насілля супраць сялянства і габрэйскага насельніцтва, якое падазравалася ў прабальшавіцкіх настроях. Усё гэта спрыяла росту антыпольскіх настрояў 38. ПРМЗ спрабавала паўплываць на пазіцыю кіраўніцтва корпусам, але без поспеху. У сярэдзіне сакавіка 1918 г. Польская Рада палічыла патрэбным выдаць спецыяльнае паведамленне пра адносіны паміж Радай і камандаваннем корпуса. У камунікаце выказвалася надзея, што «рашэнні кіраўніцтва корпусам будуць прымацца з улікам усіх складаных умоваў мясцовага жыцця». Выказвалася гатоўнасць дапамагчы ў знаёмстве з гэтымі ўмовамі39. Камандаванне корпуса праігнаравала тэты зварот. Фактычна, з канца лютага 1918г. корпус падпарадкоўваўся непасрэдна Рэгенцыйнай Радзе, у якой досыць моцнымі былі ўплывы «эндэцыі». У спецыяльным дакуменце варшаўскага ўрада адносна I ПК сцвярджалася, што «на беларускіх крэсах адраджаецца былая магутнасць Польшчы», што «крэсы з’яўляюцца яе неад’емнай часткай» 411.
Увесну 1918 г. стала відавочным разыходжанне пазіцый Рэгенцыйнай Рады і Польскай Рады Мінскай зямлі адносна будучыні Беларусі. Варшава ўсё часцей глядзела на Беларусь як на частку польскай тэрыторыі. А вось Польская Рада паранейшаму падтрымлівала імкненне беларускіх арганізацый да незалежнасці. Праўда, будучыня незалежнай Беларусі бачылася ў цесным кантакце з Польшчай. Прыхільнасць да намаганняў беларускіх палі гыкаў адлюстравалася на старонках «Дзенніка Міньскего». Аўтары публікацый падтрымалі пастулат незалежнасці Беларусі, адначасова падкрэсліўшы, што гарантыяй поспеху гэтай справы з’яўляецца беларускапольскае наразуменне41.
” Dzicnnik Minski. Dodatck nadzwyczajny. 1918. I marca.
” Bibliotcka Narodowa Polski. Dzial mikroform. Akc. 6797. Osmolowski J. Wspomnicnia z lat 1914 1921. T. 2. S. 355.
14 Dzicnnik Miiiski. 1918. Nr 51
40 Bibliotcka Narodowa Polski. Dzial mikroform. Akc. 6797. Osmolowski .1. Wspomnicnia z lat 1914 1921. T. 2. S. 340
41 Dzicnnik Miiiski. 1918. Nr 51, 56. 57. 61.
182
Польская грамадскасць Міншчыны прывітала II Устаўную грамату. На пасяджэнні Гарадской Думы 18 сакавіка тэкст Граматы прачытаў Аляксандр Цвікевіч. Сябра Польскай Рады і іірадсгаўнік польскай фракцыі ў Думе К. ДэмідэцкіДэмідовіч прывітаў Устаўную грамату і заявіў, што палякі заўсёды лічылі беларусаў гаспадарамі краю. Ен жа выказаў спадзяванне, што беларусы прызнаюць правы нацыянальных меншасцяў. Большасць абвешчаных Граматай сацыяльнаэканамічных пераўтварэнняў, на думку выступоўцы, павінна быць абмеркавана на Устаноўчым сходзе Беларусь Скліканне такога сходу К. ДэмідэцкіДэмідовіч лічыў галоўнай задачай дзейнасці Рады Усебеларускага з’езда 42.
Аднак паступова пазіцыя Польскай Рады пачынала разыходзіцца з настроям! пераважнай часткі польскай грамадскасці Міншчыны. Абурэнне часткі палякаў Міншчыны выклікаў артыкул Э. Івашкевіча «3 нагоды беларускага звароту». Віцэстаршыня ПРМЗ з разумением паставіўся да беларускіх прэтэнзій на тэрыторыю Віленшчыны і Гродзеншчыны. У прыватнасці, ён заявіў, што «сапраўдны інтарэс Беларусі, а значыць і кожнага з нас — мясцовых палякаў, патрабуе далучэння да Беларусі як найболей дзяржаватворчых элементаў, якімі воляй лёсу з’яўляюцца палякі або стагоддзі таму спаланізаваныя беларусы» 43.
Увесну 1918 г. стала відавочнай немагчымасць рэалізацыі палітычнай канцэпцыі ПРМЗ. Е. Асмалоўскі, аналізуючы сітуацыю, заўважыў, што шматлікія прыхільнікі незалежнай або аўтаномнай Беларусі ў саюзе з Польшчай ператварыліся ў абаронцаў ідэі інкарпарацыі «крэсаў». Дэмакратычныя і сацыялістычныя колы, групоўка Э. Вайніловіча выступал! за аўтаномную Беларусь у саюзе з Польшчай. Польскія камуністы арыентаваліся на Расію. I толькі некалькі, па словах Е. Асмалоўскага, «палякаўбеларусаў» выказваліся за суверэнітэт Беларусі44. Тым не менш Польская Рада Мінскай зямлі паранейшаму прыхільна ставілася да дзеянняў Рады БНР. Яна прывітала III Устаўную грамату, заўважыўшы, што «перад Радай БНР доўгі і цяжкі шлях да беларускай дзяржаўнасці. Аднак першыя крокі сведчаць, што абраны большасцю Рады накірунак добра прадуманы і палітычна рацыянальны» 45.
Прыхільнасць да намаганняў беларускіх палітыкаў паранейшаму дэманстравала групоўкаЭ. Вайніловіча. У сакавіку 1918 г. адбыўся пашыраны сход Мінскага сельскагаспадарчага таварыства. Апроч сяброў Таварыства на сходзе прысутнічалі прадстаўнікі гарадскіх уладаў, габрэйскай
42 НГАБ у Мінску. Пратаколы пассджанняў Мінскай гарадской думы. 1918 і Ф. 24. воп.1, адз. зах. 3672. арк. 185 адв.
41 Dzicnnik Minski. 1918. Nr 57.
44 Bibliotcka Narodowa Polski Dzial mikroform Akc. 6797. Osmolowski .1. Wspomnicnia z. lat 1914 1921. T. 2. S. 340.
45 Dzicnnik Minski. 1918. Nr 66.
183
гміны, праваслаўнага брацтва і інш. Перад сабраўшыміся выступіў Язэп Лёсік, які наведаміў нра Устаўныя граматы Рады БНР, ира барацьбу за дзяржаўную незалежнасць Беларусі. Аднак падтрымкі сярод сабраўшыхся ягонае выступление, як і дзейнасць Рады, не атрымала 46. Выканкам ГІРМЗ не падтрымаў 47 таксама ініцыятыву той жа самай групоўкі землеўласнікаў, якая пасля паразумення з Мінскім Беларускім прадстаўніцтвам звярнулася да немецкіх уладаў з прапановай адраджэння «ў адпаведнасці з гістарычнымі традыцыямі» Вялікага Княства Літоўскага над нямецкай апекай 4“. Немцы адмовіліся разглядаць гэтую прананову. Генерал Фалькенгаўэн, спаслаўшыся на ўмовы Брэсцкага міру, заявіў пра невыканальнасць пастулатаў мемарандума.
У палітычнай дзейнасці польскіх арганізацый Міншчыны ў 191618 гг. спалучыліся намаганні як беларускіх палякаў, так і дзеячоў Каралеўства Польскага, якія па волі ваеннага лёсу апынуліся ўМінску. На працягу амаль усяго 1917 г. у гэтым саюзе дамінавалі беларускія налякі. ПРМЗ досыць прыхільна ставілася да намаганняў беларускіх палітыкаў і звязвала лёс мясцовай польскай грамадскасці з будучай аўтаномнай або суверэннай Беларуссю. Палітычныя мэты ПРМЗ амаль не разыходзіліся з мэтамі беларускага нацыянальнага руху. Ідэі інкарпарацыі не прымаліся. Яшчэ больш актыўна падтрымлівала беларусаў групоўка мінскіх краёўцаў на чале з Э. Вайніловічам. Прыкметную ролю ў гэтым польскабеларускім паразуменні адыграў Р. Скірмунт, які быў амаль што ідэальнай фігурай для дыялогу абодвух нацыянальных рухаў.
Відавочная розніца пазіцый беларускіх і літоўскіх палякаў у тэты перыяд тлумачылася станам польскабеларускіх і польскалітоўскіх адносінаў. Апошнія яшчэ на самым пачатку XX ст. набылі характар нацыянальнага канфлікту, які толькі паглыбіўся ва ўмовах германскай акупацыі Віленшчыны.
У канцы 1917 пачатку 1918 г. польскабеларускія адносіны пагоршыліся. Сваю ролю адыграла абвастрэнне сацыяльных адносінаў у беларускай вёсцы і дзейнасць Польскага корпуса генерала Ю. ДоўбарМусніцкага, які з лютага 1918 г. падпарадкоўваўся Рэгенцыйнай Радзе. Узмацненне ў Варшаве анексіянісцкіх настрояў адносна беларускіх зямель моцна ўплывала на палітычную пазіцыю камандавання корпуса. Беларускія палітыкі пачалі ацэньваць ягоную дзейнасць як спробу польскай акупацыі Беларусі. Кіруючы орган польскага руху на Міншчыне — ПРМЗ — адпавядаў анексіянісцкім камерам Варшавы, але пазіцыі яго ўвесну 1918 г. выразна
46 Porowski М. Wspomnicnia. 19041918 (аддзсл рукапісаў Бібліятэкі імя Асалінскіх, sygn. 13542/11. S. 127.
47 Bibliotcka Narodowa Polski Dzial mikroform. Akc. 6797. Osmolowski .1. Wspomnicnia z lai 1914 1921. T. 2. S. 4X7.
48 Тамсама. S. 329.
184
аслабелі. Па меры ўмацавання польскай дзяржаўнасці ўсё больш мясцовых беларускіх палякаў пачынала звязваць свой лёс і лёс беларускай зямлі з Польшчай.
Д АДАТА К
Ліст Марыі Магдалены Радзівіл
генералу Юзафу ДоўбарМусніцкаму ад 13.12.1917 г.
Кухціцы,
Узда,
Негарэлае,
Gouvt de Minsk
Шаноўны спадар генерал!
Усе палякі пераконваюць мяне, што польскія войскі размяркоўваюцца толькі там, куды іх запрашаюць, і толькі з мэтаю абароны сядзібаў ад рабунку.
Дык вось, у маім маёнтку Жарноўкі панаваў абсалютны спакой, адносіны з сялянамі і са службай былі вельмі добрымі, у чым я асабіста пераканалася, калі наведала маёнтак. Ніякіх намаганняў, каб мель у сябе палякаў, я не рабіла. Нават наадварот, калі ў мяне з’явіліся два афіцэры, паведаміла, што яны мне непатрэбныя. Фальварачнай службе я абвясціла, што не жадаю бачыць чужаземцаў як абаронцаў ад сваіх. Пасля гэтага абодва афіцэры адразу выехалі. Я бачыла іх дакументы, у якіх адзначалася, што яны прызначаныя ў Бабруйскі пав. А Жарноўкі знаходзяцца ў Ігуменскім пав. Праз некалькі дзён саранча напала на маёнтак. Пра іх спосаб захавання адносна спадарыні Завадскай, якая гасціла ў мяне, спадару генералу распавёў ужо яе муж; як яны абыходзіліся з бухгалтаркай і настаўніцай, я чула ад іх саміх. Не буду на тым доўга спыняцца. Але адносна сцвярджэння, што Вы там толькі знаходзіцеся, куды Вас запрашаюць, прыйшла мне думка, што магчыма без маёй згоды адміністратар маёнтка, вялікі баязлівец, прадпрыняў пэўныя крокі, тым болей, што яго паводзіны ад моманту катастрофы выкліка