Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 224с.
Мінск 2001
ьны тыраж склаў 4 000 экз. Друкарня Мамонічаў выдавала юрыдычную літаратуру і на польскай мове — з 1589 па 1624 г., найперш сеймавыя канстытуцыі, у 1614 і 1619 гг. у друкарні быў перавыдадзены Статут 1588 г. у перакладзе на польскую мову.
Акрамя заканадаўчых выданняў друкаваліся юрыдычныя навуковыя працы, якія аказвалі ўплыў на права ВКЛ. У Кракаве ў 1563 г. была надрукавана знакамітая работа П. Раізія «Decisiones...», тэарэтычныя высновы якой былі зроблены на падставе абагульнення судовай практыкі вышэйшых судоў ВКЛ: прааналізавана роля права і закону ў жыцці грамадства і дадзена канкрэтнае вырашэнне складаных юрыдычных нытанняў. П. Раізій сфармуляваў тэзіс аб тым, што рэальнае панаванне справядлівасці ў грамадстве залежыць ад дзейнасці ўрадавых структур, якія праводзяць законы ў жыццё: «Бо не тая дзяржава, якая мае законы і пэўнае права, але тая, якая ўжывае законы і пэўнае права» 26. П. Раізій лічыў, што дзяржава трымаецца на справядлівых законах і справядлівых выканаўцах законаў, таму абгрунтоўваў неабходнасць атрымання юрыдычнай адукацыі ўсімі дзяржаўнымі службоўцамі і распаўсюджвання прававых ведаў сярод усіх саслоўяў грамадства, асабліва сярод шляхты. Навуковая спадчына П. Раізія ўвайшла ў скарбніцу прававой культуры ВКЛ, яго разумение права, практычны і тэарэтычны вопыт былі скарыстаны пры распрацоўцы Статутаў 1566 і 1588 г.
Вопісы кнігазбораў і іншыя дакументы сведчаць аб значнай колькасці юрыдычнай літаратуры ў бібліятэках эліты. У бібліятэцы Жыгімонта Аўгуста налічвалася больш за 356 тамоў спецыяльнай юрыдычнай літаратуры 27, у ёй былі сабраны працы ўплывовых юрыстаў Еўропы да сярэдзіны XVI ст.
У ВКЛ першы кадыфікаваны закон рыхтаваўся доўгі час: з 1501 да 1522 г., калі сейм абмеркаваў падрыхтаваны праект і зацвердзіў яго
24 Белоруссия в печати XVI столетия. Мн.. 1985. С. 46.
25 Кніга Бсларусі 15171917: Зводны каталог. Мн., 1986. С. 65.
26 Decisiones Petri Royzii maurci alcagniccn Rcgii iurcconsulti de rebus in sacro auditorio lituanico ex appcllationc iudicatis. P. 34.
22 KawcckaGryczowa A. Bibliotcka ostatnego Jagicllona pomnik kultury Rencsansowcj. Wroclaw; Warszawa; Krakow; Gdansk; Lodz. S. 125 179.
134
друкаванне, сейм 1528/1529 гг. Статут ухваліў. Высокі ўзровень кадыфікацыі адразу быў заўважаны, у 1531 г. Статут 1529 г. быў перакладзены на лацінскую мову для Польшчы і выкарыстаны пры распрацоўцы «Correctura uirim» («Карэктура Ташыцкага») 1532 г. Грамадскапалітычнае жыццё ВКЛ развівалася інтэнсіўна і пытанне аб выпраўленні і друкаванні новага Статута было пастаўлена шляхтай на Берасцейскім сейме 1544 г. стварэнне статутавай камісіі і рашэнне аб друкаванні новага Статута былі зацверджаны толькі на Віленскім сейме 1551 г. Новы Статут быў прыняты на Бельскім сейме 1564 г.,але канчатковаўведзеныўдзеяннетолькіў 1566 г. Паініцыятыве А. Ратондуса другі Статут ствараўся на двух мовах — сталабеларускай і лацінскай, камісія прыняла двухмоўную версію, што спрыяла ўплыву рымскага права. Выкарыстанне як саміх нормаў рымскага права, так і латыні ў юрыспрудэнцыі таго часу было звычайнай з’явай :(. Але лацінская версія была адхілена Віленскім сеймам 1564 г., магнаты і шляхта разглядалі лацінскую мову як неадпаведную дзяржаўнаму заканадаўству і канцэпцыі права суверэннай дзяржавы, як мову езуітаў. Віленскі сейм ясна прадэманстраваў прыхільнасць палітычнай эліты да разнавер’я. Пытанне веравызнання аб’яднала ўсе саслоўі, і сейм 15651566 гг. зацвердзіў Статут на дзяржаўнай мове. Працэс кадыфікацыі права на гэтым не спыніўся, прадаўжалася праца над удасканаленнем заканадаўства і адлюстраваннем палітычных зменаў, новая статутавая камісія, створаная ў 1569 г., рыхтавала трэці Статут.
Канцэпцыя права фарміравалася над уплывам работ Ф. Скарыны, С. Буднага, А. Волана, М. Літвіна, П. Раізія і інш. мысліцеляў і юрыстаў. Важная роля ў распрацоўцы тэарэтычнай асновы тагачаснага права належала выдатнаму польскаму юрысту XVI ст. Анджэю Фрычу Маджэўскаму, які ў сваёй працы « Аб выпраўленні дзяржавы» (1551) 29 распрацаваў шэраг ідэй аб рэфармаванні дзяржаўнага ўладкавання і права, роўнасці ўсіх перад законам, абароне жыцця і годнасці асобы простага чалавека. Дасканаласць заканадаўства А. Маджэўскі звязваў з узроўнем палітычнай і прававой культуры грамадства. Гэтыя ідэі пераклікаліся з асноўнымі палажэннямітвораў А. Волана, П. Раізія, М. Літвіна. Праца А. Маджэўскага была перакладзена і выдадзена ў ВКЛ намаганнямі С. Буднага, А. Волана, М. Дарагастайскага ў 1577 г. у Лоску. Яна мела моцны ўплыў на прававую культуру ВКЛ, пэўныя прапановы А. Маджэўскага былі рэалізаваны ў Статуце ВКЛ 1588 г. Менавіта на падставе ідэй філосафаў і юрыстаў развівалася канцэпцыя права ВКЛ, якую сфармуляваў Л. Сапега ў сваіх прадмовах да Статута 1588 г.
Леў Сапега стаў вядомы ў гісторыі як «страж правоў Літвы» і «літоўскі Салон» у сувязі з распрацоўкай, зацвярджэннем і друкаваннем Статута 1588 г. і яго папулярызацыяй у грамадстве. 1мя Л. Сапегі ў гісторыі прававой
^ Акты Виленской археографической комиссии. Вильно. 1893. Т. XX. С. 67.
:9 Modrzcwski A. F. О prawic Rzcczypospolitcj. Warszawa, 1953.
135
культуры непасрэдна звязана са Статутам 1588 г. як сімвалам дзяржаўнасці і незалежнасці Вялікага Княства Літоўскага ў супольнасці Рэчы Паспалітай. Адметнасць ролі Л. Сапегі ў гісторыі права выявілася праз завяршэнне намаганняў пакаленняў палітыкаў, навукоўцаў, юрыстаўпрактыкаў па стварэнню дасканалых закопаў, якія павінны былі гарантаваць ВКЛ захаванне дзяржаўнасці і абарону інтарэсаў і правоў усіх яе жыхароў. Л. Сапера прадоўжыў працу знакамітых канцлераўкальвіністаў — М. Радзівіла Чорнага, М. Радзівіла Рыжага, А. Валовіча. Л. Сапега належаў да кальвіністаў, але ў 1586 г. прыняў каталіцтва і пазней сваю прыхільнасць да кальвінізму лічыў памылкай маладосці, што зазначыў у тастаменце ад 1633 г. ’", Але ў час стварэння рэнесанснага заканадаўства пратэстанцкая ідэя рэфармавання грамадства праз прававыя інстытуты спрыяла кадыфікацыі і ўплывала на развіццё правасвядомасці грамадства. Атрымаўшы пасаду падканцлера ў 1585 г., канцлера ў 1589 г., Л. Сапега служыў на гэтай пасадзе да 1623 г., надзейна захоўваючы правы і вольнасці народа ВКЛ. Сваім галоўным абавязкам лічыў « права вольнасти и свабоды народов не только цело и непорушно держати, але што бы наболей примножати, справедливость и оборону чынити...» ■”.
Намаганнямі падканцлера Л. Сапегі трэці Статут быў зацверджаны 28 студзеня 1588 г., а праз два тыдні 11 лютага 1588 г. Жыгімонт Ваза выдаў прывілей на друкаванне Статута на старабеларускай (рускай) і польскай мовах, які з’явіўся прызнаннем адметнай ролі Л. Сапегі ў справе зацвярджэння Статута. У прывілеі32 адзначана, што права на друкаванне на «рускай» і польскай мовах даецца яму за карысную службу за захаванне правоў і вольнасцей грамадства. 3 прывілея вынікала, што Л. Сапегу належыць права вызначэння тэрміну і колькасці выданняў, неабмежаванае права на друкаванне, але за свой кошт. Падканцлер імкнуўся найперш надрукаваць Статут і іншыя законы на старабеларускай мове, падкрэсліўшы ў сваіх зваротахпрысвячэннях важную ролю дзяржаўнай мовы для разумения заканадаўства і абароны правоў і вольнасцей кожнай асобы. Цікавую ў гэтым аспекце акалічнасць развіцця канстытуцыйнага права ВКЛ узгадаў А. Закшэўскі ” — прапанову вядомага польскага юрыста Я. Янушоўскага, які ў 1611 г. звярнуўся да Л. Сапегі. Я. Янушоўскі прагіанаваў выданне адзінага збору прывілеяў і канстытуцый сеймаў ВКЛ і Польшчы з часоў пярэдадня Люблінскай уніі. Л. Сапега не палічыў ідэю мэтазгоднай, хаця праца па збіранню законаў, якія рэгулявалі дзяржаўнае ўладкаванне ВКЛ, у той час ішла, але так і не была завершана. Адметнае стаўленне канцлера да гэтай
’" Цыт. па кн: Leonas Sapicga. Vilnius, 1998. Р. 122.
11 Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588. Мн . 1989. С. 4248.
12 Тамсама.
” Zakrzcwski A. Offcrta Jana Januszowskicgo wobcc Lwa Sapchy, czyli nieznany projekt wydania praw i przywilcjdw litcwskich z 1611 roku // Prawo wczoraj i dzis. Warszawa, 2000. S. 435 441.
136
прагіановы падкрэсліла афіцыйную традыцыю ВКЛ адносна прыняцця і друкавання законаў, якія б адпавядалі палітычным інтарэсам і захаванню суверэнітэту менавіта ВКЛ. Заканадаўства стала найважнейшым палітычным фактарам. Статут 1588 г. быў зацверджаны як аснова палітыкаправавой самастойнасці ВКЛ у супольнасці Рэчы Паспалітай і гарантий правоў і свабод усіх саслоўяў грамадства.
Канцэпцыя кадыфікацыі права ВКЛ фарміравалася на падставе новых ідэй эпохі. Вынікам сінтэзу развіцця правасвядомасці грамадства, дасягненняў навукі і назапашання законатворчага вопыту з’явілася лепшая кадыфікацыя XVI ст. —Статут 1588 г. Л. Сапега як захавальнік правоў і вольнасцей грамадства стварыў спрыяльныя ўмовы для распаўсюджвання дасканалага заканадаўства ў ВКЛ і напулярызацыі ідэі прававой дзяржавы. развіцця прававой культуры грамадства. Роля Л. Сапегі ў прававой культуры ВКЛ вызначаецца рэалізацыяй у практычнай, палітычнай і заканадаўчай, дзейнасці асноўных прынцыпаў юрыспрудэнцыі эпохі Рэнесансу.
Яўген Мірановіч (Беласток, Польшча)
БЕЛАРУСКІЯ ГАСПАДАРЧЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ Ў ПОЛЬШЧЫ (19201921)
Беларускія гаспадарчыя ўстановы ў Польшчы былі, у параўнанні з ўкраінскімі ці літоўскімі (не кажучы пра нямецкія), вельмі слабыя. У ваяводстве Беластоцкім, ці Палескім можна наваг гаварыць пра адсутнасць беларускіх гаспадарчых арганізацый. Інертнасць гаспадарчай актыўнасці закранала перш за ўсё тыя землі, жыхары якіх прымалі масавы ўдзел у бежанстве. Пасля вяртання з Расіі іх высілкі былі накіраваны пераважна на пошукі спосабаў біялагічнага выжывання. Большасць жыхароў сваё новае жыццё ў новай дзяржаве пачынала ад адбудовы гаспадарчых будынкаў і жыллёвых памяшканняў. Гэты працэс цягнуўся вельмі доўга. У некаторых раёнах адбудова маёмасці, нараўнальнай да гае патрачанай у 1915 г., працягвалася амаль да Другой сусветнай вайны. Цяжкасці ў адбудове былі вынікам адсутнасці крэдытнай сістэмы, гаспадарчых кааператываў і фіскальнай палітыкі ўладаў. Найбольш надзейнай крыніцай пазыкі грошай на практыцы былі мясцовыя габрэі, але сяляне вельмі рэдка будавалі нешта за пазычаныя грошы. Усведамленне пра неабходнасць іх вяртання стрымлівала значную частку мясцовага насельніцтва.
На Беласточчыне і Палессі гаспадарчыя кааператывы не ўзнікалі найперш зза адсутнасці капіталу. Крыху інакш усё гэта адбывала