• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»

    Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 224с.
    Мінск 2001
    75.34 МБ
    usian. News Bulletin H 7, London. September 2000.
    121
    •	ролю эміграцыі;
    •	стаўленьне міжнароднае грамадзкасьці да пытаньня беларускае незалежнасьці.
    Дзе была Беларусь на начатку дваццатага стагодзьдзя? У адміністрацыйным сэнсе яе ня было — быў толькі «СевероЗападный край». У геаграфічным сэнсе яна была ня зусім на сваім месцы. Паводле папулярнае энцыкляпэдыі БрокгаузаЕфрона Беларусь складалася зь Менскай, Магілеўскай, Віцебскай і заходніх частак Смаленскае губэрні3. Заўважце, што ані Віленскай, ані Горадзенскай губэрні, заселеных у бальшыні беларусамі, рэдактары энцыкляпэдыі не залічылі да беларускай тэрыторыі: тэрміналягічна гэтыя дзьве губэрні заставаліся яшчэ «літоўскімі», як рэха гістарычнае мінуўшчыны. Францішак Багушэвіч, адказваючы ў сваёй «Дудцы беларускай» на пытаньне «гдзе ж цяпер Беларусь?», тлумачыў, што яна «там, братцы, гдзе наша мова жывець» 4. Але ж сама мова была яшчэ ня вылушчыўшыся са шкарлупіны «наречия великорусского языка». Як бачым, на пачатку стагодзьдзя сам панятак «Беларусь» ня меў яшчэ выразных геаграфічных і этнаірафічных контураў.
    У сацыяльным разрэзе беларускае грамадзтва распадалася на сялянаў (88 працэнтаў) і гараджанаў (12 працэнтаў). Прычым у гарадох жылотолькі 2,6 працэнта беларусаў, а рэшта месьцічаў складалася з габрэяў (найбольшая катэгорыя), палякоў, расейцаў і татараў 5.
    Панятак нацыянальнасьці беларусаў быў непадзельна зьвязаны з сацыяльным станам. У афіцыйных актах Дзяржаўнае Думы Расеі фігуравала такая гібрыдная катэгорыя — «крестьянинбелорус», або «белорускрестьянин». Але гэта ня было азначэньнем нацыянальнасьці. «СевероЗападный край», паводле выказваньня прэм’ера расейскага ўраду П. Сталыпіна, быў заселены «эканамічнаслабой рускай бальшынёй і эканамічна моцнай польскай мяншынёй». Памешчыцкі лад Расеі адапхнуў «селянінабеларуса» зь ягоным абкроеным загонам на пяшчаныя й балотныя ласкуты. Гэтыя аграрныя абрэзкі і ўспрыймаліся сялянскай псыхалёгіяй першых адраджэнцаў як Бацькаўшчына (зь вялікай літары). Адтакога якраз звужанага разуменьня яе йшоў плач нашаніўскіх песьняроў пра «Край наш бедны, край наш родны! Лес, балота ды пясок...» 6. Аж пакуль Вацлаў Ластоўскі ў 1913 годзе не падняў галавы вышэй і ня глянуў на ўсю Беларусь, як на сваю Бацькаўшчыну 7. Інтэлектуальны рэвалюцыянер, Ластоўскі першы
    1 «Энциклопедический Словарь», т. 5 (Ст. Петербург: БрокгаузЕфрон, 1891), с. 231
    4 Францішак Багушэвіч. «Творы» (Мінск: выд. «Беларусь», 1967). б. 17.
    5 Перцев, В. Н. и др., рсд. «Документы и материалы по истории Белоруссии, 19001917». Т. 3 (Минск: АН БССР, 1953), с. 30.
    6 Якуб Колас. «Збор твораў у чатырнаццаці тамах». Т. I. «Всршы. 1898 1917» (Мінск: «Мастацкая літаратура», 1972). б. 22.
    ’ Гл. ягоны артыкул «Сплачвайцс доўг» у кнізс: Вацлаў Ластоўскі. «Выбраныя творы» (Мінск: «Бсларускі кнігазбор». 1997), бб. 273275.
    122
    з адраджэнцаў рэабілітаваў панятак БацькаўшчыныБеларусі, спалучыўшы ў адно цэлае — і сялянскае, і панскае.
    Так што на самым начатку стагодзьдзя перад беларускім адраджэнскім рухам стаяла вялізарнейшае заданьне вызначыць, што гэта — Беларусь, дзе яна ды «расьсяляніць», «адмужычыць» тэты паня гак, атрэсьці яго ад сацыяльнай закамплексаванасьці. На тэты складаны працэс спатрэбіўся ладны кавалак часу пры сьціплых кадрах нацыянальнай інтэлігенцыі. Бо першае дзесяцігодзьдзе — гэта яшчэ, паводле трапнай заўвагі Антона Адамовіча, «эпоха адзінак» х. Тэта яны, раскіданыя, як сьветлякі, у поцемках калектыўнай амнэзіі шукалі для свайго народу выйсьця з гістарычнага тупіка. У абліччы адсутнасьці традыцыі палітычнай работы трэба было пачынаць ад самаадукацыі й працаваць на неўрадлівай, чужамоўнай і чужанацыянальнай, гарадзкой глебе. Спадзявацца даводзілася ў асноўным на вёску, дзе няпісьменных налічвалася 74 працэнты (пры агульнай пісьменнасьці каля 32 працэнтаў і пісьменнасьці гарадзкога жыхарства 57 працэнтаў)9.
    Красамоўны паказальнік дыстанцыі, якую яшчэ трэба было прайсьці беларускаму адраджэнскаму руху — тэрміналягічная нявырабленасьць і нераспрацаванасьць мовы. Калі чытаеш першыя гадавікі «Нашай нівы», бачыш, якая вялізарная праца яшчэ чакала беларускіх адраджэнцаў у гэтай кардынальна важнай галіне культуры.
    Пачатак дваццатага стагодзьдзя — гэта пэрыяд першых крокаў: першая палітычная партыя, першая легальная газэта, першая выдавецкая суполка, першы лемантар, першы настаўніцкі хаўрус, першая кніжная спроба насьветліць мінуўшчыну народу з гледзішча на ягоныя нацыянальныя інтарэсы. Паказальна, аднак, што ў «Кароткай гісторыі Беларусі» Вацлава Ластоўскага 1910 году яшчэ няма такіх валатоўскіх постацяў гісторыі, як Францішак Скарына й Кастусь Каліноўскі. 1 гэта таксама шмат гаворыць пра няпоўнасьць адраджэнскага арсэналу.
    Трэба было таксама адсэпараваць рэлігію ад мовы — праваслаўе ад расейскай, а каталіцызм ад польскай. Тэты рэлігійнамоўны сымбіёз, як ведама, і сёньня йшчэ становіць немалую перашкоду нацыянальнаму самасьцьверджаньню беларусаў.
    Пры засільлі чужародных паняцьцяў і паглядаў ды нізкай пісьменнасьці, зразумела, не магло быць і арганізаванае ў нацыянальным сэнсе свае эміграцыі, хоць зь Беларусі на працягу першага дзесяцігодзьдзя выехалі дзесяткі тысячаў людзей.
    I ўрэшце, канчаючы агляд пачатку стагодзьдзя, трэба падкрэсьліць адсутнасьць якога б там ні было зацікаўленьня з боку вонкавага сьвету беларускім пытаньнем. Бо ня было самога пытаньня. Рэдкія замежнікі, калі й
    ’ Гл. Nicholas Р. Vakar. Belorussia: The Milking of a Nation (Cambridge. Mass.: Harvard University Press, 1956), p. 87.
    “ А. А. Раков. «Население БССР» (Минск: НиТ, 1969), с. 140.
    123
    заўважалі нейкую этнічную дыфэрэнцыяцыю на заходніх ускраінах імпэрыі, дык бачылі там, апрача палякоў, «малых», «белых» і «вялікіх русаў».
    Сёньня сытуацыя кардынальна іншая. Беларусь цяпер — панятак даволі акрэсьлены геаграфічна, палітычна й гістарычна. Ад 1918 юду існуе, хоць і з пэрыпэтыямі, беларуская дзяржава, якая можа пахваліцца роляй адной з заснавальніц ААН. Яна — удзельніца міжнародных пагадненьняў, мае дыпляматычныя місіі ў шэрагу сталіцаў сьвету. Рэспубліка Беларусь заслужыла наваг на міжнародную гарантыю. Гэтак, у сьнежні 1994 году лідэры Злучаных Штатаў, Вялікабрытаніі й Расеі, удзячныя за тое, што Менск аддаў Расеі агамную зброю, задэкляваравалі ў паднісаным мэмарандуме «шанаваць незалежнасьць, сувэрэнітэт і тэрытарыяльную непадзельнасьць Беларусі» 10.
    Завостраная апошнімі гадамі міжнародная ўвага да падзеяў у Беларусі сьведчыць пра зацікаўленасьць дэмакратычных дзяржаваў у захаваньні беларускае дзяржаўнасьці ды прысьпешаньні ў рэспубліцы адпаведных рэформаў.
    Адбыліся за мінулае стагодзьдзе вялікія зьмены ў сацыяльнай структуры беларускага грамадзтва. Цяііер ужо не 12, а 69 працэнтаў жыхароў жывуць у гарадох 11.
    Сёньня можна таксама гаварыць нра беларускую нацыяльнальна сьведамую эліту, хай сабе й невялікую прапарцыянальна да ўсяе інтэлігенцыі. Сучасная ўсеагульная пісьменнасьць нрацуе на карысьць адраджэнскае ідэі. Шырэйшая паінфармаванасьць пра сваю мінуўшчыну ды пра тэндэнцыі міжнароднага разьвіцьця, першнаперш пра ўздым нацыяналізму ў сьвеце, узьдзейвае на фармаваньне паглядаў маладога пакаленьня беларусаў, завастраючы ягоную ўвагу на інтарэсах свае краіныдзяржавы.
    Беларуская мова, хоць і пацярпела й далей церпіць ад дыскрымінацыі, сёньня поўнасьцяй распрацаваная тэрміналягічна й мае багаты запас мастацкае ды навуковае літаратуры. Пра гэта сьведчаць такія выданьні, як унівэрсальная «Беларуская энцыкляпэдыя» (пры ўсіх ейных недахопах), «Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі», «Беларускі кнігазбор», публікацыі ньюёркскага Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва, шматлікія часапісы й газэты, дзяржаўныя й незалежныя, што выходзяць як у самой Беларусі, гэтак і за ейнымі межамі.
    Бязумоўна, ня ўсё выглядае ружова для беларускае дзяржаўнасьці й нацыянальнае культуры. Урбанізацыя, унівэрсальная адукацыя, рэвалюцыя ў сродках масавай інфармацыі, жорсткая рэдукцыя сфэры ўжытку беларускай мовы нясуць у сабе паважную пагрозу нацыянальнаму самасьцьверджаньню беларусаў. Але сёньня, у выніку шматгадовага існаваньня фармальнай беларускай дзяржаўнасьці, трэба адрозьніваць русыфікацыю моўную ад
    "' Belarusian Review. Winter. 1994/95, р. 2.
    " Віктар Мухін. 1 Ionic жыхарства: людчі і мовы. «Наша Ніва» № 42, 16 кастрычніка 2000.
    124
    русыфікацыі палітычнае. Падобна як ангельская мова ў Ірляндыі або ў Канадзе ці нямецкая ў Аўстрыі служаць выказьнікамі нацыянальнай тоеснасьці ірляндцаў, канадцаў і аўстрыйцаў, гэтак і расейская мова ў Беларусі ў шмат якіх выпадках сталася носьбітам ідэі дзяржаўнай незалежнасьці й нацыянальнага адраджэньня Беларусь Хопіць пачытаць такія двухмоўныя газэты, як «Народная воля», «Наша свабода», «Рабочы», каб пабачыць гэтую зьмену на беларускім культурнапалітычным ляндшафце. Сацыёляг Алег Манаеў, даючы абагульнены «партрэт» электарату Беларусі, гэтак характарызуе «амаль несумненнага праціўніка» Лукашэнкі, а значыцца — адэпта беларускай нацыянальнай ідэі. Гэта, паводле Манаева, — «малады адукаваны мянчанін, які бярэ актыўны ўдзел у прадпрыймальніцтве, гаворыць парасейску, прыхільнік незалежнасьці Беларусі й арыентаваны на Захад» 12.
    Калі на пачатку стагодзьдзя беларускую справу бараніла толькі адна палітычная партыя, выказваючыся асьцярожна за аўтаномію Беларусі, дык сёньня цэлы шэраг грамадзкіх інстытутаў прапагандуюць ідэю сувэрэнітэту й незалежнасьці беларускае дзяржавы ды адраджэньня нацыянальнай культуры. Трансфармуецца сам панятак нацыянальнасьці. У Дэклярацыі ВС БССР «Аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі» сказана (артыкул 2): «Грамадзяне Беларускай ССР усіх нацыянальнасьцей складаюць беларускі народ» 13. Гэтак, само азначэньне «беларускі народ» кардынальна пераасэнсаванае — пераведзенае з роўніцы этнічнамоўнай у роўніцу палітычнаграмадзянскую. 1 сапраўды, паводле апошняга перапісу жыхарства, 81 працэнт насельнікаў Беларусі ўважаюць сябе за беларусаў, тым часам як гавораць пабеларуску толькі 37 працэнтаў. Гэта значыць, што мова перастала быць выключным паказальнікам нацыянальнасьці, якім яна была для адраджэнцаў на пачатку стагодзьдзя. Сёньня шмат хто карыстаецца расейскай мовай, але цэніць сваю беларускую нацыянальнасьць, уключаючы ў гэтае паняцьце ідэю дзяржаўнай незалежнасьці й адраджэньня нацыянальнай культуры.
    Падмацоў