Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 224с.
Мінск 2001
я супольнасць — дзяржаўная супольнасць.
Такім чынам, у працэсах станаўлення цэнтральнаўсходнееўрапейскіх нацый моўнакультурны фактар адыгрываў надзвычай важную ролю, што дае падставы называць гэтыя нацыі моўнаэтнічнымі (культурным!) у супрацьстаўленне да палітычнадзяржаўных, што дамінуюць на Захадзе нашага кантыненту5.
Надзвычай важнай асаблівасцю ў культурным развіцці гэтай часткі Еўропы з’яўляўся феномен двухмоўя ці часта нават шматмоўя. Пры гэтым абавязкова існавала «пануючая мова», якая звычайна выконвала дзве функцыі: 1) камунікацыйная (мова, ўжываная штодзень); 2) цывілізацыйная (у сваёй літаратурнай адмене).
У такіх варунках сацыяльны і культурны аванс «простай» мовы з’яўляўся галоўным зместам першай фазы нацыятворчага працэсу — эмансіпацыі і інтэграцыі, а таксама уніфікацыі моўнаэтнічных групаў ці «плябейскіх» народаў. Аванс роднай мовы прыводзіў у першую чаргу таксама і да выканання мовай функцый чыста тэхнічных, як сродка камунікацыі, абмену ідэямі і інфармацыяй. Яшчэ ў болынай ступені тэты працэс быў звязаны ад самаго пачатку з выразнымі «свядомаснымі» элементам!, рэфлексійным пачуццём прыналежнасці да акрэсленай этнічнай супольнасці, сцэментаванай традыцыяй, агульнымі звычаёвымі нормамі, гістарычна ўсталяваным адзінствам псіхічнага складу, а таксама супольным цывілізацыйнакультурным набыткам.
Першы этап нацыятворчага працэсу належыць амаль выключна да сферы моўнакультурнай. Сярод насельніцтва дамінуе паранейшаму паняцце тэрытарыяльнай ці праўнаадміністрацыйнай супольнасці.
Наступны чыннік — нараджэнне пачуцця супольных лёсаў у мінулым, ці рэканструкцыя ўласнага мінулага. «Гісторыя ёсць першая кніга народу — у ёй ён бачыць сваё мінулае, сучаснасць і будучае. Народ без гісторыі з’яўляецца проста варварскім людам і бяда такому люду, які загубіў рэлігію сваіх успамінаў»6, —так пісаў дзеяч румынскага нацыянальнага руху Нікола Бальчэску. Для пераадолення характэрнага для «плябейскіх» народаў комплексу кульгурнай ніжэйшасці нацыянальнымі дзеячамі звычайна выкарыстоўвалася ідэя аб унікальнай «цывілізацыйнакультурнай місіі» дадзенага народу. Так, на грунце пашырэння ўсведамлення нрыналежнасці да актуальнай моўнаэтнічнай супольнасці, звязанай агульнымі лёсамі і спадчынай мінулага, утвараецца нацыянальная повязь як ідэалагічная катэгорыя ў супрацьпастаўленні да чыста тэхнічнай ролі моўнай повязі на пачатковай фазе нацыянальнага руху. Паўстаючая нацыянальная трупа ламае рамкі пануючай да таго часу рэгіянальнай свядомасці. Мацнее
’ Радзік Р. Ад этнічнага згуртавання... С. 325.
'■ Цыт. па: Chlcbowczyk Jozcf Proccsy narodotworczc. . S. 32.
70
ііачуццё нацыянальнай салідарнасці. Напачатку зараджаецца ідэя культурнай аўтаноміі, потым мясцовагасамакіравання і, нарэшце, імкненне да поўнага суверэнітэту на пэўнай тэрыторыі. На гэтай глебе амаль непазбежны канфлікт ііаміж «сялянскім» народам, які становіцца нацыяй, і шматэтнічнай дзяржавай —звычайна імперыяй.
Галоўным выклікам «сялянскаму» народу, які спрабуе стварыць уласную элітарную ці «высокую» культуру і пашырыць нацыянальную свядомасць сярод сялянскага насельніцтва, з’яўляецца праблема асіміляцыі. Асіміляцыйныя памкненні пануючай нацыі звычайна падмацоўваліся магутнай падтрымкай дзяржаўнабюракратычнага апарату. Любая спроба сацыяльнага авансу для прадстаўнікоў сялянскага этнасу звязвалася з неабходнасцю засваення культуры пануючай нацыі. Працэс асіміляцыі можна падзяліць на дзве фазы: 1) моўная асіміляцыя; 2) культурная асіміляцыя.
Вынікам асіміляцыйных уплываў становіцца такая з’ява, як культурная «гібрыдызацыя», калі прадстаўнік «сялянскага этнасу» часткова засвойваў культурныя стэрэатыпы пануючай нацыі. Асіміляцыйны выклік становіцца галоўным выпрабаваннем народа на шляху станаўлення нацыянальнай культуры.
Ю. Хлебоўчык падзяляў нацыятворчы працэс на дзве асноўныя фазы: культурнамоўную і палітычную7, Галоўная задача першай фазы — стварэнне і стандартызацыя літаратурнай мовы этнічнай супольнасці. Зместам другой фазы з’яўляецца пашырэнне нацыянальнай ідэі і гістарычнай свядомасці сярод «простага» народу, а вынікам — самавызначэнне і, ў ідэале, здабыццё суверэннасці. Хаця схема Ю. Хлебоўчыка распрацавана найперш у дачыненні да народаў Цэнтральнай Еўропы, яе можна прымяніць і адносна нацыятворчых працэсаў на заходніх ускраінах Расійскай імперыі, улічваючы, натуральна, істотныя асаблівасці ў палітычных умовах.
Вядома, што нацыятворчы працэс адносна кожнага народу меў свае індывідуальныя асаблівасці і адрозненні. Паспрабуем, адштурхоўваючыся ад схемы Ю.Хлебоўчыка, пабудаваць схему развіцця гэтага працэсу на беларускіх землях у часы Расійскай імперыі. Тут, на маю думку, можна вылучыць 4 этапы:
1. Навуковы этап (першая трэць XIX ст.): вывучэнне народнай мовы і культуры, выданне слоўнікаў, фальклорных зборнікаў і г. д.
2. Практычнаасветны этап (183080я гг.): зараджэнне новай літаратуры на беларускай мове. Мясцовая інтэлігенцыя спрабуе данесці да сялян набыткі высокай культуры на зразумелай для іх мове (Я. Чачот, В. ДунінМарцінкевіч, «Катэхізіс» на беларускай мове 1835 г., «Мужыцкая праўда» Кастуся Каліноўскага). На пачатку 1860х гадоў абмяркоўваецца магчымасць увядзення беларускай мовы ў пачатковую школу.
7 Chlcbowczyk Jozef. Proccsy narodotworczc... S. 56.
71
3. Стварэнне беларускай нацыянальнаіі ідэі (188090я гг.): прадстаўнікамі мясцовай інтэлігенцыі распрацоўваецца беларуская нацыянальная ідэя і ствараецца вобраз беларускай «ідэалагічнай Айчыны».
4. Узнікненне беларускага нацыянальнага культурнаасветнага руху (пачатак XX ст.): узнікаюць беларускія перыядычныя выданні, як галоўны сродак прапаганды нацыянальнай ідэі, арганізуецца першая палітычная партия.
Пасіірабуем параўнаць вышэйакрэсленую схему з суседнімі народамі — найперш з украінскім, паколькі нацыянальны рух у Прыдняпроўскай Украіне развіваўся ў амаль аднолькавых з Беларуссю палітычных умовах. Можна дапусціць, што навуковы этап тут распачаўся прыкладна ў той жа час, што і ў беларусаў і быў надобным па свайму зместу. Толькі раней і больш выразна выявіўся яго практычны аспект. Ужо ў 1818 г. у Галіцыі «руская» мова была афіцыйна дапушчана ў пачатковую школу. У тым жа годзе ў Прыдняпроўскай Украіне была выдадзена «Грамматика малороссийского наречия» Олексія Паўлоўскага. Яшчэ тры граматыкі неўзабаве былі выдадзены ў Галіцыі.
Значна раней, чым у беларусаў, праявіліся палітычныя аспекты украінскага руху. Ужо ў 1848 г. у Львове ўзнікла першая ўкраінская палітычная арганізацыя —■ Галоўная Руска Рада. Але вобраз «ідэалагічнай Айчыны» тады яшчэ не быў выразна сфармуляваны. У час аўдыенцыі з аўстрыйскім намеснікам графам Стадыёнам прадстаўнікі Рады не ведалі, як адказаць на пытанне: «Ці вы і велікаросы ёсць адна нацыя?»s А годам раней, у 1847 г. на Прыдняпроўскай Украіне было разгромлена КірылаМяфодзеўскае брацтва, сябры якога выкарыстоўвалі ідэі славянафільства для абгрунтавання права ўкраінцаў на ўласнае нацыянальнакультурнае развіццё. У 3040я гады XIX ст. адбыўся разрыў украінскіх дзеячоў з царкоўнаславянскай мовай і была адкінута канцэпцыя Скаварады аб зліцці народнай і царкоўнай моў.
Асабліва актывізавалася практычнаасветная праца ўкраінскіх дзеячоў на мяжы 5060 гадоў XIX ст. Так, у 1859 г. узнікла першая ўкраінская культурнаасветная арганізацыя ў Пецярбургу. Тарас Шаўчэнка і Панцеляймон Куліш напісалі ўкраінскія падручнікі. У 186162 гг. П. Куліш выдаваў месячнік «Основа»9. У выніку такой актывізацыі ўкраінскай культурнаасветнай працы міністр унутраных спраў Расійскай імперыі Валуеў сакрэтным цыркулярам забараніў вучэбную літаратуру на ўкраінскай мове. А у 1875 г. спецыяльная ўрадавая камісія пастанавіла:«(...) дапусьціць асобную літаратуру на простанароднай гаворцы азначала б пакласці трывалую аснову для пераканання ў магчымасці аддзялення, хаця б і ў далёкай будучыні,
’ Грицак Ярослав. Нарве історіі' УкраГнн: формування модерноі украТньскоі' наші' XIX XX
століття. Кіів, С. 5152.
9 Тамсама. С. 66.
72
Украіны ад Расіі». 18 траўня 1876 г. быў выдадзены Емскі ўказ аб забароне ўкраінскіх тэкстаў, за выключэннем мастацкіх і навуковых '".
Такім чынам, можна адзначыць, што практычнаасветны этап нацыятворчага працэсу на Украіне выявіўся больш актыўна, чым на беларускіх землях і фактычна з самага пачатку атрымаў нацыянальную і нават палітычную афарбоўку, асабліва на Галіччыне. Прыкметным адрозненнем было тое, што заснавальнікі беларускай літаратурнай мовы ў большасці сваёй з’яўляліся, па сутнасці, прыхільнікамі польскай нацыянальнай ідэі — ідэі адраджэння Рэчы Паспалітай і пашырэння польскай літаратурнай мовы, як айчыннай мовы, сярод беларускага і ўкраінскага сялянскага насельніцтва. Паражэнне паўстання 183031 х гг. пераканала шляхецкіх рэвалюцыянераў, што ўратаваць Рэч Паспалітую можа, паводле слоў Зыгмунта Красінскага, «адзін толькі, адзін цуд / з шляхтай польскай польскі люд». Міхал Чарнякоўскі напісаў наступныя радкі:
Памірымся і з Ляшкамі Паклонімся шапачкамі Адна думка, адна справа Сталіцай будзе Варшава "
Цалкам натуральна, што «будзіцелі» недзяржаўных народаў, перш чым стварыць канцэпцыю сваёй нацыі, мусілі жыць і працаваць у прасторы, якая была здамінавана іншай, культурнай гістарычнай нацыяй, што вяло да пераймання чужых канцэпцый і жыцця, паводле Эрыка Хобсбаума, лічынкі ў чужым целе. Таму ўплыў польскага нацыянальнага руху на беларускі і ўкраінскі меў вялізнае значэнне. Аднак украінскія дзеячы, у адрозненне ад творцаў беларускай мовы і літаратуры, правялі выразную мяжу. Гэта сфармуляваў Уладзімір Антановіч: «Калі вы хочаце быць паслядоўнымі дэмакратамі і служыць народу, то мусіце ведаць, што большасць народу на Правабярэжнай Украіне складаюць украінскія сяляне»12.
Паводле блізкай мадэлі адбывалася развіццё літоўскага нацыянальнага руху. Навуковы і практычнаасветны этапы ў станаўленні літоўскага руху фактычна супадалі. Гэта было абумоўлена тым, што традыцыя літоўскай кніжнасці не перапынялася з часоў Адраджэння. Так, у XVII ст. убачылі свет 113 літоўскіх выданняў. У першай трэці XIX ст. было выдадзена іх яшчэ каля 7013. Першым літоўскім нацыяналістам можна лічыць Шымона Даўкантаса (17931864), які напісаў літоўскія граматыку і лемантар, а таксама польскалітоўскі слоўнік. Тым не менш, як сцвярджаў Леон Васілеўскі,
"’ Грицак Ярослав. Нарйс історіі Украінй. С. 70.
" Тамсама. С. 33.
12 Тамсама. С. 68.
11 Wasilcwski Leon. Litwa і Bialoru