Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 224с.
Мінск 2001
валюцыі ў часе. Звычайна выхопліваецца з нейкага канкрэтнага гістарычнага
54
перыяду стэрэатыпізаваны вобраз, які стэрэатыпам не з’яўляецца, але за яго выдаецца, альбо даследаванне вядзецца на базе крыніц, паходжанне, характар і змест якіх не дазваляюць разлічваць на аб'ектыўнасць яго вынікаў. У найбольш безнадзейным становішчы знаходзяцца даследчыкі, якія робяць снробы даказаць факт існавання пазітыўнага стэрэатыпа Польшчы і налякаў. Ігнаруючы аксіёму аб немагчымасці існавання пазітыўных нацыянальных стэрэатыпаў '. яны самі правакуюць разбурэнне сваіх лагічных пабудоў. Нельга лічыць поўнасцю аб’ектыўнымі і даследаванні, якія маюць мэту даказаць на беларускім прыкладзе праўдзівасць вышэйназванай аксіёмы.
Дык які ж характар меў беларускі стэрэатып Польшчы і палякаў? Адказаць на гэтае пытанне можна толькі ўсвядоміўшы тое, што стэрэатып, які эксплуатаваўся ў савецкую эпоху і які эксплуатуецца нават сёння, не з’яўляецца нацыянальным. Гэта штучна створаны сродак прапагандысцкага ўздзеяння на масы, які, увабраўшы ў сябе некаторыя элементы беларускага светаўспрымання, мае толькі фармальную падставу лічыць яго нацыянальным стэрэатыпам. Стварэнне дадзенага стэрэатыпа пачалося ў 60я гады XIX ст. расійскімі публіцыстамі, якія выконвалі задачу адцягнення беларусаў ад польскага нацыянальнавызваленчага руху, абуджэння ў іх асяроддзі варожасці да палякаў і ўмацавання тым самым падмурка расійскага панавання ў Беларусі. Запазычаныя з беларускай нацыянальнай традыцыі элементы стэрэатыпнага погляду на Польшчу і палякаў забяспечвалі гэтаму стэрэатыпу трывалую базу на звычайным узроўні масавай свядомасці беларусаў і рабілі амаль немагчымым працэс яго адарвання. Потым гэты старэатып быў падхоплены дзеячамі беларускага нацыянальнага адраджэння і стаў выкарыстоўвацца ў іх публіцыстыцы як сапраўдны нацыянальны стэрэатып. Крыху пазней яго ўзяла на ўзбраенне савецкая прапаганда, якая працягвала традыцыйную для Расіі барацьбу з Польшчай і з польскімі ўплывамі. Створаны ў 1920я гады на яго аснове вобраз ворага — буржуазнапамешчыцкай, «белай» Польшчы замацаваўся ў свядомасці савецкага чалавека.
Такім чынам, амаль паўтара стагоддзя намаганні па антыпольскаму выхаванню беларусаў, укараненню ў іх асяроддзі негатыўнага стэрэатыпа Польшчы і палякаў далі доўгачаканыя вынікі. Але ці мае сэнс навуковае вывучэнне гэтага стэрэатыпа? Напэўна, не. 1 не толькі таму, што дадзены стэрэатып не з’яўляецца часткай беларускага нацыянальнага погляду на свет, а яшчэ і таму, што існуе, прынамсі, яшчэ адна не менш важная прычына— падобнае вывучэнне страціла сваю актуальнасць. Час панавання «чорнабелых» стэрэатыпаў «сяброў» і «вораі аў» стаў часткай мінулага. У сённяшнім свеце іх месца павінны заняць стэрэатыпы (ці стэрэатыпізаваныя
1 Macrae С. N., Stanor Ch.. Hcwstonc М. Stereotypy і uprzcdzcnia. Najnowszc ujQcic. Gdansk, 1999. S. 5355.
55
вобразы) партнёраў па супрацоўніцтву, супольнаму выжыванню ў агульным для ўсіх народаў свеце. Тым больш, што значную частку іх не прыйдзецца ствараць ад поўнага нуля. Асабліва гэта датычыць беларускага стэрэатыпа Польшчы і палякаў, сфарміраванага ў выніку шматвяковага суіснавання і супрацоўніцтва, барацьбы супраць агульных ворагаў.
Улічваючы прыведзеную вышэй аргументацию, трэба пагадзіцца з тым, што нацыянальным беларускім стэрэатыпам Польшчы і палякаў з’яўляецца той стэрэатып, характэрныя рысы якога выяўляюць сябе ў гістарычных крыніцах арыгінальнага беларускага паходжання, створаных да таго часу, калі на вобразатворчы працэс пачаў уплываць расійскі фактар, г.зн. прыкладна да сярэдзіны XIX ст. Пры гэтым трэба заўважыць, што не ўсе з адзначаных крыніц маюць аднолькавую каштоўнасць.
Найбольш надзейнай базай для вывучэння дадзенага стэрэатыпа з’яўляюцца помнікі вуснай народнай творчасці беларусаў. Аднак відавочна, што матэрыялы, якія нублікаваліся ў савецкі час, не маюць навуковай значнасці. Выпусташаныя цэнзарамі, яны поўнасцю страцілі не толькі народны (не кажучы ўжо аб нацыянальным) каларыт, але і свае найбольш важныя інфармацыйныя якасці. У гэтай сувязі прыходзіцца спадзявацца на тыя фальклорныя матэрыялы, якія выйшлі ў дасавецкі час, дзякуючы намаганням тагачасных этнографаў і фалькларыстаў: 1. Насовіча 2, П. Шэйна ’, М. ДоўнарЗапольскага4 і іншых. Не меншую каштоўнасць маюць і працы гюльскіх даследчыкаў— Ч. Пяткевіча 5 і М. Федароўскага6, якія выйшлі ў свет у 1930я гады. Пры гэтым, аднак, трэба заўважыць, што ў польскіх зборніках беларускіх фальклорных матэрыялаў часам прысутнічаюць узоры хутчэй польскага, чым беларускага паходжання. Яны, папершае, маюць аналагі ў польскім фальклоры і, падругое, не сустракаюцца ў зборніках, складзеных беларускімі і расійскімі даследчыкамі. Але усё ж такі, нягледзячы на ўсе акалічнасці, мы маем справу з жывым народным словам, якое не знявечыла рука цэнзара, з яскравымі вобразнымі характарыстыкамі, якія нарадзіў народ і захаваў у сваёй вуснай традыцыі для нашчадкаў.
2 Белорусские песни, собранные И. И. Носовичсм // Записки Императорского Русского Географического Общества по отделению этнографии. СПб., 1873. Т. 5. С. 45280; Сборник белорусских пословиц, составленный И. И. Носовичсм // Сборник отделения русского языка и словесности Императорской Академии Наук. СПб., 1874. Т. XII. Ч. II.
’ Белорусские песни, собранные П. В. Шейном // Записки Императорского Русского Географического Общества по отделению этнографии. СПб., 1873. Т. 5. С. 281770; Материалы для изучения быта и языка русского населения северозападного края, собранные и приведенные в порядок П. В. Шейном // Сборник отделения русского языка и словесности императорской Академии Наук. СПб.. 1893. Т. 57. Ч. 2.
4 ДовнарЗапольский М. Белорусское Полесье. Сборник этнографических материалов, собранных М. ДовнарЗапольским. Киев. 1895. Вып. 1.
' Pictkcwicz Cz. Kultura duchowa Polcsia Rzcczyckicgo. Matcrialy etnografiezne. Warszawa. 1938.
6 Fcdcrowski M. Lud bialoruski na Rusi Litcwskicj. Warszawa, 1935.
56
Іншая справа — летапісы і хронікі, помнікі старажытнай беларускай літаратуры. Яны таксама заключаюць у сабе элементы стэрэатыпа Польшчы і палякаў. Больш таго! Яны нават дазваляюць гаварыць аб яго пазітыўным характары. На гэта ўжо звярталі ўвагу дасдедчыкі, у прыватнасці А. Лойка 7. Аднак ці можна дадзены вобразны матэрыял лічыць беларускім? Прынамсі, сацыяльная прыналежнасць аўтараў не дазваляе адказаць на гэтае пытанне станоўча. Як прадстаўнікі пануючага класа, яны альбо з’яўляліся этнічнымі палякамі і таму прадстаўлялі ў сваіх працах аўтастэрэатып, альбо, з’яўляючыся беларусамі, дэманстравалі шляхецкую салідарнасць, атаксама адпаведныя вобразатворчыя намаганні з польскімі панамібратамі. Для нас не важна, ці рабілі яны гэта па ўласнай ініцыятыве, ці дзейнічалі па нечай указцы, матэрыялізуючы іх гістарыяграфічныя і літаратурныя пажаданні. Беларускае баярства, у рэшце рэшт, мела абавязкі перад шляхецкай дзяржавай, павінна было апраўдваць выказаны яму польскай шляхтай давер. У такіх умовах захавальнікамі беларускай народнай традыцыі, у тым ліку і стэрэатыпаў, сталі нешляхецкія пласты насельніцтва, галоўным чынам сялянства. Адыход беларускай культурнай эліты ад справы стварэння нацыянальнай карціны свету, часткай якой быў стэрэатып Польшчы і палякау замарудзіў працэс стэрэатыпізацыі. Аднак галоўнай прычынай гэтага замаруджвання сталі праблемы, звязаныя з самаідэнтыфікацыйнымі якасцямі беларусаў і іх этнічнай свядомасцю.
Пры вывучэнні працэсу фарміравання стэрэатыпа Польшчы і палякаў нельга абыходзіць увагай і той факт, што наплыў польскага элемента на беларускія землі меў бесканфліктны характар і не абуджаў у беларусаў пачуцця агрэсіі, на базе якога мог паўстаць вобраз ворага.
Аб прысутнасці палякаў на беларускіх землях ужо ў X1XII стст. сведчаць дадзеныя тапанімікі. Так, напрыклад, згодна з найбольш абгрунтаваным на сённяшні дзень тлумачэннем назвы Мазыр, яе вытокі ўзыходзяць да наймення племені мазураў8. У той час, як лічыць А.Рогалеў, закладваліся асновы для ўзнікнення шматлікіх геаграфічных назваў Беларусі ад этнічных найменняў ляхі, мазуры і палякі. Адна толькі этнанімічная аснова «лях», па яго падліках, выяўляецца ў 20 геаграфічных найменнях, якія сустракаюцца па ўсёй тэрыторыі краіны і служаць для назвы 73х населеных пунктаў”. Гэтыя геаграфічныя назвы маглі ўзнікнуць толькі пры наяўнасці большых ці меншых труп польскага насельніцтва альбо асобных перасяленцаў.
Трапляў польскі элемент у Беларусь і ў выніку набегаў на польскія землі літоўскіх князёў і іх ваявод. У X1IIXIV стст. яны амаль рэгулярна прыводзілі на падляшскія і чорнарускія землі польскіх палоннікаў і асаджвалі
7 Lojka О. A. Polak w oczach Bialorusina // Narody i stereotypy. Krakow, 1995. S. 104 112.
* Жучксвич В. А. Мозырь и мазуры // Неман. 1972. № 3. С. 188 189.
9 Рогалсў А. Ф. Снсжкі ў даўніну. Мн.. 1992. С. 34.
57
іх тут. У 1324 і 1326 гг.. напрыклад, гродзенскі староста Давід на чале шматлікіх літоўскабеларускіх войскаў рабіў находы на Мазовію і Брандэнбург "’, якія адной з мэтаў, тртба думаць, мелі захоіі нявольнікаў. Аб колькасці асаджаных на землях В КД, у тым ліку і ў Беларусі, налякаў гаворыць хаця б той факт, што Альдона, дачка Гедыміна, выходзячы замуж за польскага каралевіча Казіміра, прывяла з сабою ў якасці пасагу 24 000 нявольнікаўпалякаў, якія, відавочна. не паспелі пусціць каранёў на чужыне. А колькі іх там засталося? Захопы нольскіх палоннікаў і асаджэнне іх на беларускалітоўскіх землях мелі месца і насля наладжвання саюзных адносін паміж Польшчай і Літвой. Так, пры Ягайлу, прыбыўшы ў Польшчу для супольнай барацьбы з крыжакамі, літоўцы заханілі ў няволю частку польскага насельніцтва, якое жыло на рацэ Укры ".
У тэты час пачынаецца каланізацыйны рух палякаў на ўсход, на былыя яцвяжскія землі, у Падляшша. У другой палове XVI ст. польская каланізацыя канчаткова змяніла ўсходнеславянскую і пачалося каланіяльнае асваенне Чорнай Русі і Палесся. Прынамсі, так выглядае пашыраная ў гістарычнай навуцы версія польскай каланізацыі беларускіх зямель, працэсу стыхійнага і не адлюстраванага ў той меры, як бы таго хацелася, у гістарычных крыніцах. На думку сучаснікаў распачатай каланізацыі, мазурская шляхта ў пошуках «улок» і х