• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Атлянтыда  Вячаслаў Ракіцкі

    Беларуская Атлянтыда

    Вячаслаў Ракіцкі

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 501с.
    Мінск 2006
    101.08 МБ
    ...на кой почтй не йліеют влйянйя неблагопрйятстбуюгцйе обстоятельства, вредягцйе всем прочйм. Так, напрйліер, в нашем уезде, в с. Слйжах, у одного хозяйна картофель ежегодно дает более десятй зерен й велйчйной пребосходйт гусйные яйца... Обйлйем крахмала й вкусом слйжевскйй картофель превосходйт все возможные сорта.
    Смачная была мсьціслаўская ды быхаўская бульба. Вядомы знаўца гэтай справы А. Палтарацкі пісаў:
    Мне прыходзілася бачыць розныя гатункі бульбы, але нідзе ня бачыў я такой буйнай і сапкай, як у Мсьціслаўскілі павеце... Быхаўская бульба таксама добрая.
    — Выглядае, што здаўна існавала рэгіянальная спэцыфіка бульбаводзтва ў Беларусі?
    — У 1890-х гадах на тэрыторыі Беларусі ўжо вылучаліся чатыры зоны бульбаводзтва. Да першай адносіўся Рэчыцкі павет. Тут пад бульбаю былі занятыя 18,1% пасяўных плошчаў. Да другой зоны належалі тэрыторыі Барысаўскага, Гомельскага, Рагачоўскага, Чэрыкаўскага паветаў (12,1—15% плошчаў). Да трэцяй — Менскі, Бабруйскі, Клімавіцкі, Чавускі,
    Быхаўскі, Магілёўскі, Аршанскі, Сеньненскі паветы (9,1—12% плошчаў), а да чацьвертай зоны — тэрыторыя Горацкага павету ды ўсёй Віцебскай губэрні (6,1—9% плошчаў).
    — Як вшлядала беларускае бульбаводзтва на тле, скажам, іншых рэгіёнаў Расейскай імпэрыі? Ці была гэтая галіна беларускай сельскай гаспадаркі ў той час эфэктыўная й канкурэнтаздольная?
    — На пачатку XX стагодзьдзя беларускае бульбаводзтва было найлепшым і адным з мацнейшых у Расейскай імпэрыі. На 1913 год прыпадае пік дарэвалюцыйнай беларускай бульбяной вытворчасьці — пасяўная плошча склала 583,3 тысячы гектараў, ураджайнасьць — 6,4 тоны з гектара, валавы збор 4 мільёны тон, ці 12,6% валавога збору ў Расеі.
    — I ўрэшце бульба стала ня проста харчам, але й элемэнтам беларускай культуры.?
    — Сапраўды, поўная й незваротная «беларусізацыя» бульбы адбылася ў XIX стагодзьдзі. У сярэдзіне таго ж стагодзьдзя бяз бульбы немагчыма было ўжо ўявіць жыцьцё беларускага паспалітага люду. Бульба ўваходзіць у фальклёр, пра яе складаюць песьні. Адна беларуская полыса ўвогуле можа лічыцца за своеасаблівы гімн бульбе:
    Гарні, гарні бульбу зь печы
    Ў торбачку — ды на плечы.
    Бульбу пякуць, бульбу бараць, Бульбу ядуць, бульбу хваляць.
    3 бульбы мука, з бульбы каша, Прападзі ты, доля наша.
    Адзін лапаць, другі бот, А я шляхціц, далібог!
    ГАРЭЛКА — СЛУЖКА СЬМЕРЦІ
    Размова з Рацянай Валодзінай
    Неяк адзін з маіх заакіянскіх калегаў, зь якім мы дыскутавалі пра мастацтва за шклянкай віскі, прапанаваў сваю нібыта жартаўлівую клясыфікацыю ўсясьветнай культуры паводле ўжываньня нацыяліі алькагольных напояў. Гэта — культуры віна, гарэлкі, віскі, піва й пеністых напояў. Беларусь ён аднёс да культуры ўжываньня гарэлкі. Зрэшты, што да мяне, дык гэтая сыстэма не пазбаўленая сэнсу. Сапраўды, бог Дыяніс — дамінанта грэцкай трагедыі — ёсьць і богам віна. Чэскага Швэйка, як і сучасных чэхаў, не магу ўявіць бяз куфля піва. А згадаем шклянкі гарэлкі, напоўненыя да краёў, якія адным лыкам апаражняюць героі расейскага кіно. Што тычыцца Беларусі, дык наўрад ці можна сьцьвярджаць, што Беларусь — краіна культуры ўжываньня гарэлкі. Але ж беларусы сёньня п’юць яе, і ў дозах немалых.
    — Як успрымалі гарэлку старажытныя беларусы? Які культурны статус яна мела ў працэсе фармаваньня нацыі?
    — Гарэлцы ў беларусаў надаваліся звышутылітарныя рысы й прыпісваўся пэўны сэміятычны статус. У народны'х уяўленьнях гарэлка была адным з надзейных сродкаў пераадоленьня мяжы між сьветамі й пераходу чалавека да іншых віртуальных рэальнасьцяў.
    — Як тлумачылі беларусы зьяўленьне гарэлкі? Каму прытсвалася гэтас вынаходніцтва?
    — Зьяўленьне першага бровару й адкрыцьцё гарэлкі ў народных паданьнях зьвязваецца з чортам. Захацеў
    ён выведаць у Ноя пра Божыя справы, але ніяк ня мог разьвязаць яму языка. Вось і скарыстаўся чорт дапамогаю жанчыны, якая праз сваю цікаўнасьць і даверлівасьць дапамагла яму ў стварэньні гарэлкі: От пачала жонка Ноя месіць хлеб, а чорт падставіў ёй пад нос пасудзгну, дык туды па капельцы нацякло якоесь вады чуць ня поўная пасудзіна. «Што ж гэто такое?» — пытае баба. «Гарэлка, — адказвае чорт, — яна так завецца затым, што з гары падае, ды затым, што хто яе многа выпе, той згарыць. Яна ў хлебе рэдкая, а ў жанчын густая, моцная. От затым, калі мужчына пасядзіць кала жанчыны, то хутка апянее, як ад хмелю».
    Згодна з запісамі са Століншчыны, Бог, ведаючы, што гарэлку гоніць чорт, дабраславіў яе — каб людзі, што не злоўжываюць, былі моцныя й здаровыя. У той жа час за выдумку чорта гнаць гарэлку з жыта Бог у дзесяць разоў скараціў ураджай.
    — Калі гарэлка — чортава стварэньне, то, відаць, і да п’яных ставіцца ён уважна й прыязна. Ці наадварот — крыўдзіць іх?
    — I сёньня запісваецца шмат гісторыяў пра дзівосныя прыгоды чалавека пасьля ўжываньня ім алькагольных напояў. Сюжэт такіх гісторыяў зводзіцца да сустрэчы чалавека зь незнаёмцамі, якія адорваюць яго грашыма, кладуць спаць на пуховыя пярыны. А як прачнецца чалавек, дык грошы аказваюцца сьмецьцем, а пярына — калодаю альбо нават лужынай. Аказваецца, п’яны знаходзіцца ў спэцыфічным памежным стане сьвядомасьці, які робіць магчымым ягоны кантакт зь нячыстай сілай.
    — Самі пацярпелыя й с'ёньня тлумачаць свае паводзіны даслоўна тым, што «напіліся да чорцікаў», што чорцікі сапраўды стаялі ўваччу ці ў галаве.
    — Гэта так, бо стан ап’яненьня й зьвязаныя з гэтым зьмены ў паводзінах тлумачацца наяўнасьцю ў целе нячыстай сілы. У іншых варыянтах чорт спадарожнічае п’янаму ды становіцца як бы ягоным ценем. Відаць, ап’яненьне (у тым ліку й наркатычнае) парушае прасторава-часавыя арыентацыі, здымае межы паміж сьветамі й тым нібы спрыяе падобным кантактам з чортам:
    От напгўся той п’яніца дый пачаў іграць з чарцямі. Выдумляў ён усялякія штукі ды так хвацька забаўляў іх, што яны жыўцом забралі яго да сябе ў пекла. Але, мабыць, і ў пекле нельга пражыць бяз працы адною гульнёю. Прачухаўся трохі пяніца дый крычыць на ўсё пеклал «Давайце гарэлкі, a то ўсё разьвярну!» Няма чаго рабіць, далі яму чэрці гарэлкі мо два ці тры разы. Дьш шкода ім стала дарам бузаваць гарэлку, калі яна на зямлі так добра зводзіць людзей ды вядзе іх у пекла.
    Але мараль у тым, што трапляе п’яніца зь пекла ды наўпрост у рай, бо не змаглі нічым запярэчыць яму сьвятыя.
    — Ці не паказваюць такія сюжэты на прыхільнае стаўленьне царквы да гарэлкі й п’янства?
    — 3 аднаго боку, была патрэба адсунуць былую паганскую форму разгульнага пітва, а зь іншага — прыстасаваць яе да новых умоваў. Выйсьце знаходзілі ў разьмеркаваньні кубкаў — два-тры дзеля Бога, а калі болей — гэта на службу д’яблу. Разам з тым, у народных поглядах безупыннае п’янства на славу Божую прыводзіла наўпрост у рай. А ў абрадавых велічальных песьнях «сам Бог мяды сыціць, Ільля піва варыць», а добры гаспадар прымае «Бога зялёным віном, Сьвяту Прачысту салодкай гарэлкаю».
    — Ня раз даводзілася бачыць пакінутыя на магілах чаркі. памінкі часам пачынаюць на-
    гадваць шумнае застольле. Ці да месца гарэлка ў пахавальных абрадах?
    — Гарэдка ўваходзіць у шэраг абавязковых страваў пахавальна-памінальнага абраду. Славянская памінальная пагулянка вылучалася абавязковым багацьцем і разгулам. У беларусаў пасьля пахаваньня запрашаўся й сам нябожчык. Яму лілі гарэлку на абрус са словамі: «Хадзі, выпі чарачку гарэлкі». На Віцебшчыне чарку падносілі перад кожнай новай стравай, пры гэтым кожны запрошаны хрысьціўся й казаў: «Пашлі ж, Божа, яму царства нябеснае, грахоў адпушчэньне й душачкі спасеньня». У часе памінаньня ставілі на стол асобную чарку, адлівалі гарэлкі на стол, лілі на магілку.
    — Вынікае, што гарэлка прызначалася перадусім памерлым. Аык навогйта ж піць жывым на тых жа могілках?
    ■— Важна, што рытуальна рэглямэнтаваны банкет бачыўся як умова зносінаў жывых і мёртвых. Больш за тое, гэта нават супольная парука жывых супраць мёртвых. Верылі, хто на Дзяды адаб’ецца ад калектыўных памінак, чакаюць таго розныя беды. А хто ўстане ад памінальнага стала раней за вызначаны тэрмін, можа нават хутка памерці. Таму тры абавязковыя чаркі на памінках ня толькі даніна памяці, але й замацаваньне мяжы паміж жывымі й мёртвымі, паміж замагільлем і гэтым сьветам.
    — Відаць, толькі ў гісторыі засталіся гэтак званыя «камсамольскія» безалькагольныя вясельлі. A вярнулася на вясельны стол гарэлка, пэўна, ня толькі таму, што безь яе сумнавата. Што можна сказаць прарытуальную ролю гарэлкіў сямейных абрадах?
    — Гарэлка выконвае значную сымбалічную ролю ў часе сямейных урачыстасьцяў: на хрэсьбінах, вясельлі,
    калі менавіта чаркаю замацоўвалася дасягнутае пагадненьне пасьля сватаньня. У Сьвіслачы ў канцы вясельля тую гарэлку, што засталася, сват выліваў на сьцены — ды так, каб пырскі ляцелі што вышэй. Рабілася гэта дзеля таго, каб у хаце быў дабрабыт і дастатак. Існаваў і цікавы звычай «саладзіць гарэлку» ■— гасьцей частавалі пасьля першай шлюбнай ночы. Калі нявеста аказалася чэсная, гарэлку саладзілі, падфарбоўвалі калінаю, падносілі гасьцям, а таксама адсылалі маці нявесты разам са шлюбнаю кашуляй ейнае дачкі. Госьці ж сьпявалі:
    А ў нас сягодня нешта было, Чатыры каленцы радам было.
    А пятае шыла гарэлку саладзіла.
    — А на земляробчых, гаспадарчых сьвятах?Навошта тут патрэбная гарэлка?
    — Амаль усе земляробчыя абрады ладзілі паводле канонаў старажытных аграрна-культавых дзеяў, якія патрабавалі шырокага разгулу, весялосьці, багацьця страваў. У народнай сьвядомасьці захавалася псыхалягічная матывацыя сакральнасьці «пагулянкі»: «Без гарэлкі й сьвята ня ў сьвята». Верылі нават у залежнасьць плёну ад частаваньня. Да прыкладу, на вячэру пасьля вывазу гною запрашаліся зусім незнаёмыя людзі: «Хадзіце, выпіце чарку, каб жыта вялося», а за сталом чарцы папярэднічаў тост: «Як вып'еш, так і адмочыць. Піце, каб усходы былі часьцейшыя й гусьцейшыя». Як бачым, магічныя законы сымбалічна прыроўнівалі гарэлку да дажджу.
    — Аж па с'ёньня актыўна працягваюцца спрэчкі, як успрымаць п’янства — як разбэшчанасьць або як хваробу? Які адказ дае традыцыя?
    — У легендах п’янства наагул завецца хваробай над хваробамі. А пастанавілі так усе немачы разам на чале з галоўным чортам Люцыпарам, трымаючы перад ім
    справаздачу, хто ж больш людзей выпраўляе на той сьвет: