Беларуская Атлянтыда
Вячаслаў Ракіцкі
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 501с.
Мінск 2006
— У мэтафары дарогі ці толькі ідэя руху важная? ўарога — гэта яшчэ й месца нейкіх сустрэчаў, прыгодаў, здарэньняў.
— Сапраўды, дарога разумеецца як месца, дзе выяўляецца лёс чалавека, ягоная доля пры сустрэчах як зь людзьмі, гэтак і з прадстаўнікамі засьветаў. Згадаем казкі. Сюжэт ці ня кожнай зь іх закручваецца й дасягае апагею пры выпраўленьні героя ў дарогу. I вось тут яго чакае камень ці слуп з надпісам, а фактычна праблема выбару далейшага лёсу:
От едуць яны ды едуць, аж растанцы. на дарозе, і слуп, а на ім штось напісана. Чытаюць: хто паедзе направа, той здабудзе славу, хто налева — знойдзе багацьце, а хто проста, таго спаткае сьмерць. Адны паехалі направа шукаць славы, хто налева, а Кавальчук рашыў, што ад сьмерці не адперці, дык лепш ехаць простаю дарогаю.
Усе знаходкі, зробленыя на дарозе, маюць незвычайны знакавы характар. Менавіта на дарозе герой сустракаецца з Богам (часьцей у выглядзе старца), сьвятымі, падарожнымі. Сустракаюцца на ёй і добрыя, і дрэнныя знакі. Штосьці нядобрае прадказвае сустрэча з папом, зайцам, чорным катом, жанчынай з пустымі вёдрамі ці кошыкам, добрае — з ваўком ці жабраком. Асабліва гэта датычылася момантаў, калі чалавек выпраўляўся на значныя для гаспадаркі заняткі. 3 чарцямі дый іншымі дэманамі чалавек сустракаецца таксама на дарозе. Шырока бытуюць быліны пра падарожных і чорта ў выглядзе барана, козь-
ліка. Наагул, дарога, што лучыць засьветы, успрымаецца міталягічна як «нячыстае» месца.
— Напэўна ж, ня можа быць для ўсіх і ўся дарога «нячыстай». Гэта — толькі асобныя адрэзкі яе. Якія яны ў беларусаў?
— Найперш, гэта ростані — адзін з важнейшых каналаў камунікацыі з засьветамі. Гэта нулявая, пачатковая .кропка дарогі й прасторы наагул, дзе ў крытычныя часавыя моманты разгортваліся рытуальныя дзеі — палілася купальскае вогнішча, сьпяваліся заклінальныя песьні. Як моцны інфармацыйны канал ростані выкарыстоўваюцца ў варожбах. Апоўначы на Купальле дзяўчаты гукалі долю:
На Купалу пасьля заходу сонца, як заблгшчаць на небе зоркі, дзеўкі голыя бягуць дзе-небудзь за вёску на растанцы, становяцца ракам і зубамі бы гавядо рвуць падарожнік. Яны з гэтым зельлем моўчкі бягуць дамоў і лажацца спаць, а падарожнік кладуць сабе пад голаў. Ноччу ня хібіць прысьніцца суджаны.
— Менавіта на ростанях, дарогах, што вядуць да гораду, всскі, ставяць прыдарожныя крыжы. Як злучыліся тут паганскія й хрысьціянскія традыцыі?
— Найперш, крыж закліканы нэўтралізаваць патэнцыйную небясьпеку гэтага месца для чалавека й соцыюму. Але ростані — таксама крыж, толысі гарызантальны. Назіраем як бы дубляваньне крыжа, што ўзмацняе сакральнасьць месца ды робіць магчымым кантакт з Богам. Мэтафара дарогі, шляху актыўна скарыстоўваецца і ў паэтычна-публіцыстычным, палітычным дыскурсах. Ад пачатку мінулага стагодзьдзя кліча за сабою «шлях да волі», «да збаўленьня й шчасьця дарога». Васіль Быкаў назваў роздумы пра лёс свой і радзімы «Доўгая дарога дадому». Зрэшты, у кожнага з нас ёсьць і доўгая дарога да самога сябе.
КАЛОДНАЕ ПЧАЛЯРСТВА
Размова зь Дзянісам Раманюком
Беларусы заўсёды любілі мёд і ўмелі яго здабываць. У далёкай мінуўіпчыне раі пчолаў за~ сяляліся ў дуплы дрэваў, а людзі вышуквалі іх, каб адабраць іхны мёд. Пазьней — сталі даглядаць, ахоўваць знойдзеныя раі. Бортнікі (так называлі сябе тыя, хто займаўся здабычаю мёду) сталі заманьваць пчаліныя раі ў зробленыя ў вершалінах дрэваў дуплы — борці. А па часе пачалі вырабляць калоды, памайстэрску імітуючы дуплы дрэваў. Ставілі іх у лясах, на дрэвах і проста ў палях. Беларусы ахвотна займаліся здабычай мёду. Так, у XVI стагодзьдзі на нашых землях было больш за мільён борцяў, якія прыносілі да паўмільёна пудоў ліёду штогод. Сёньня клясычнае бортніцтва амаль зьнікла, але ягоны рудымэнт — калоднае пчалярства — сям-там яшчэ можна назіраць. I людзі ёсьць, якія называюць свой занятак не пчалярствам, а бортніцтвам.
— Дзе сёньня можна знайсьці аўтэнтычных бортнікаў?
— Есьць на Палесьсі вёска Аздамічы, дзе, як кажуць мясцовыя жыхары, «займаюцца пчоламі па-старыннаму». Двойчы на год — вясною ў траўні й восеньню, напярэдадні сьвята ўзьвіжаньня — там «хаджаюць пчолаў». Гэта значыць, аб’яжджаюць борці. Вясна ў даліне ракі Прыпяці звычайна суправаджаецца вялікай паводкай. Таму аб’езд сваёй лясной гаспадаркі жыхары Аздамічаў рабілі на лодках. Пераплываючы ад дрэва да дрэва, яны вычышчалі дно борцяў ад сьмецьця, правяралі стрэхі й мацаваньні. Увосень
бортнікі чысьцілі борці, а самае галоўнае — зьбіралі ўраджай.
— Якія прылады. палешукі бяруць на гэтыя «хаджаньні»? Як яны выглядаюць?
— Дзеля гэтага яны найперш маюць адмысловую драбіну. Яе называюць «астроў», і нагадвае яна сукаватае дрэва з каротка абсечанымі сукамі. Такую драбіну рабілі каля кожнага дрэва з борцю й хавалі побач у кустах ці ў траве. Астатнія прылады ўсім добра вядомыя: дымакур, шаня, у якую зьбіраюць ураджай, вяроўка, сякера...
— Як выглядае борць ?
— Борць выраблялі з адмысловых сасны ці дуба. У сярэдзіне мусіла быць прыродная пустата, што спрашчала працу бортніка. Вось як апісвае яе мясцовы бортнік:
He абавязкова, каб дрэва было здаровае цалкам. У сярэдзіне яно можа быць гнілаватае. Тэта нават самае лепшае: ірабіць лёгка, і пчолы садзяцца. ^б вельмі цьвёрды — дык найлепей, каб ён быў сухі, a ў сярэдзіне гнілы.. Мы падрэжамяго, вычысьцім сярэдзіну...
Атрымліваецца нешта накшталт бочкі. Да яе прыраблялі дно й страху. Асаблівую ўвагу надавалі страсе. Яе рабілі шматслойнай, як торт. Выкарыстоўвалі берасту, шыфэр, дошкі. Рабіўся ляток і адмысловая адтуліна, якую таксама называлі «борць», празь яе даглядалі пчолаў і ўвосень забіралі ўраджай.
— Як борці ўсырігвалі на дрэвы?
— Борці былі вялікія й вельмі цяжкія. Некаторыя маглі важыць ажно тону. Бортнікі каапэраваліся, і некалькі чалавек падымалі борці з дапамогай адмысловай прылады ў выглядзе кола, якое мацавалася на
вершаліне дрэва, празь яго перакідалася вяроўка — выходзіла гэткая лябёдка. Зьнізу яе падымалі некалькі бортнікаў, а зьверху яшчэ адзін скіроўваў борць на месца.
— Сёньня бортніцтвам займаюгта людзіў вольны ад хатняй гаспадаркі час і толькі двойчы на год аб’яжджаюць борці. Ці ня трэба пільнаваць борці ад людзей ды зьвяроў? Мы ж ведаем з казак, што той жа мядзьведзь любіць паласавацца мёдам.
— Мне было вельмі цікава даведацца пра колішнюю прыладу, што абараняла борці ад мядзьведзяў. Рабілася яна з драўлянай калоды, якую падвешвалі на вяроўцы пад борцяй. Атрымлівалася нешта накшталт ківача. Мядзьведзь, калі залазіў на дрэва, дык упіраўся галавою ў гэтую калоду й пачынаў адмахвацца лапаю. Чым мацнейшыя былі ўдары мядзьведзя, тым хутчэй гойдалася бервяно. Раззлаваны касалапы, захапіўшыся змаганьнем, звычайна звальваўся з дрэва, так і не паспытаўшы мёду. Сёньня ўжо ў Аздамічах немагчыма пабачыць гэтага прыстасаваньня, бо апошняга мядзьведзя застрэлілі ў 1943 годзе партызаны. Так казалі мне вяскоўцы. I, як яны гавораць, страшны сёньня для борцяў і пчолаў ужо ня зьвер, а чалавек.
Бывала, што птушка праб’е жаўно ды зьесьць мёд, куніца выгрызала. Багата такіх быпадкаў было. А вось, каб людзі, — не. Цяпер залазяць. Чалавек — самынебясьпечны. Забірае ўсё, матку зьнішчае, а тады й рой прападае.
— Як сучасныя бортнікі зь вёскі Аздамічы ставяцца да мёду? Проста як да ласунку, ці мёд значыць для іх нешта большае?
— Быў час, калі цукру не было й мёд быў адзіным ласункам. Нават ёсьць такая прымаўка ў іх: «Ты што,
хацеў есьці мёд лыжкамі? Мёд трэба есьці капелькамі. Гэта ж лекі». Яны згадваюць расповеды сваіх дзядоў:
Зь бясельля прыйдуць і кажуць: вось багапіае вясельле было — уіх на сталах мёд стаяў у талерках. A таго мёду было — раз-два памакнуў іўсё. Але калі быў мёд, дык тады лічылася багатым вясельле. Толькі заможныя людзі маглі мёдам частаваць.
Існавала й такая традыцыя. Калі бортнікі абыходзілі свае борці й дарогай сустракалі якога мінака, дык яны абавязаныя былі яго пачаставаць. Інакш у іх ня будзе мёду налета. Цікава пра гэта распавядае спадар Хведар зь вёскі Аздамічы:
Мы былі хлапчукамі, і таго мёду так хацелася... А быбалі гаспадары, што ніколі не давалі мёду. Дык мама нас вучыла: калі дзядзька ня даў мёду, дык трэба ўзяць шапку, бывернуць яе й пацерці: гэта значыць, пчолы ня сядуць.
— А ці праўда, што борці ставілі ня толькі на дрэвах у лясах, але й ля могілак?
— Так, бо лічылі, што з дапамогай душаў памерлых пчаліная сям’я прынясе больш мёду. Дый па сёньняшні дзень шмат дзе стаяць борці ля могілак. У кнізе вядомага этнографа й мастака Міхася Раманюка «Беларускія народныя крыжы» ёсьць такія здымкі
— Чаму жыхары Аздамічаў здабываюць мёд гэткім працаёмкім спосабам, а не па-сучаснаму — паставіўшы вульлі на падворку?
— У палешукоў старыя традыцыі — яны, як нідзе больш, захоўваюцца ажно да сёньняшняга дня. Яны ня толькі бортніцтвам займаюцца, а й іншымі традыцыйнымі спосабамі зарабляюць грошы. Гэта нешта сакральнае.
— Вы, натуральна, пакаштавалі гэты мёд. Мёд дзікіх пчолаў, мёд з борцяў адрозьнібаецца смакам ад мёду хатніх пчолаў?
— Адназначна, што такі мёд смакам не падобны да мёду з вульдяў. Гэтых пчолаў, у адрозьненьне ад вульлёвых, не падкормліваюць увогуле, не кладуць ім вашчыну. Усё, што там ёсьць — воск, праполіс, мёд — натуральнае, прынесенае з палёў, лясоў.
— ўык чым тады прывабліваюць пчолаў, каб яны заляцелі ў борць ?
— Разьвешваюць увесну адмысловыя паскі, пафарбаваныя ў вельмі яркія колеры. I пчолы ляцяць, як на прыгожую кветку. Або на дно борцяў кладуць кветкі багуну ці іншыя пахкія кветкі. I на гэты водар пчолы ляцяць.
— ЎЗІкія пчолы зьлейшыя за хатніх? Як засьцерагаюцца палескія бортнікі ад укусаў пчолаў?
— Пчолы ўсе аднолькава злыя. Але мясцовыя бортнікі, што мяне ўразіла, ніяк не засьцерагаюцца ад іх. Яны проста на галаву нацягваюць шапку, падымаюць каўнер вышэй і лезуць да гэтых борцяў. Пчолы іх, натуральна, кусаюць. Але гэтыя людзі ўжо так прызвычаіліся да ўкусаў, што яны ім як звычайныя камарыныя.
— У наш час палеская вёска Аздамічы — адна зь нямногіх выспаў, дзе яшчэ неяк захоўваецца старадаўні беларускі промысел — бортніцтва. Аарэчы, і тлумачальны слоўнік беларускае мовы. пазначае слова «бортніцтба» як састарэлае. Ці шмат людзей займаюцца бортніцтбамутой вёсцы? Ці перадаюць яны традыцыі й свае калоды наступнаму пакаленьню ?