• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Атлянтыда  Вячаслаў Ракіцкі

    Беларуская Атлянтыда

    Вячаслаў Ракіцкі

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 501с.
    Мінск 2006
    101.08 МБ
    Кажуць, што разбойнікі ўмеюць усяляк чараваць: запаліць сьвечку з тлустасьці чалавечай ды абнясе ёю або адцятаю рукою мярца, — то чалавек тады такзасьне, што кабірэзаў, то не прачхнецца.
    — Каб чалавека падмануць, яго трэба абысьці ці аб’ехаць ?
    — Так, заключыць у кола, што наагул ёсьць дзейсным спосабам падпарадкаваць. Відаць, таму й кажуць — «абысьці», што значыць падмануць, ці «па крывой не аб’едзеш» — не перахітрыш. Цікава яшчэ, што ў традыцыі да заключэньня ў своеасаблівае кола раўнавалася апрананьне чалавека. I тады нячысьцік авалодваў, падманваў ахвяру, зьмясьціўшы яе ў замкнёную прастору, абмежаваную галаўным уборам і абуткам. У нас існуюць легенды пра гэтак званыя камянікраўцы альбо камяні-шаўцы, у якіх жыве зьмей, што за грошы шые людзям вопратку. Вырабы, праўда, атрымліваліся «чартоўскія»: «дык ён вышыець, што й на сьвеце так добра ніхто не пашыець, як ён». Але на просьбу «сшый ні тое, ні сёе», тое й атрымлівалі — кашулю з адным рукавом з пляча, а з другім — са сьпіны.
    — I сёньня мы часта кажам: вось нас «абулі», ці нават «абуліў чортабы лапці» — падманулі. Іяк жа чорт «абуваў» даверлівых людзей?
    — Шыў для іх чартоўскія боты:
    Усякаму, каму трэба былі боты, варта было падысьці пад акенца ў камяні, назначыць час і пакласьці грошы, і абутак быў гатовы ў свой час. Боты былі цудадзейныя, іх можна было насіць пятнаццаць гадоў і чым часьцей бываць на ігрышчах, тым лепш, але толькі з умоваю не хадзіць у царкву, там яны адразу распадаліся на дробныя кавалкі. Але ж у карчму такія боты несьлі проста самі.
    Як бачым, чорт сапраўды пляце для чалавека лапці (а мы так і кажам: «Што ты пляцеш?»), з дапамогаю якіх ён падманвае яго й зацьвярджае сваю над ім
    уладу, надзяляе тымі ці іншымі рысамі. I тады ўжо пра заўзятага падманшчыка мы скажам: «Чмут-баламут, у чортавы лапці абут». Усё гэта падводзіць да думкі пра блізкасьць ідэі падману з дэманічным сьветам.
    — А ці мог чалавек падмануць, скажам, Бога?
    — Спрабаваў. Але легенды распавядаюць, што з гэтага выйшла. У адной зь іх зязюля была калісьці жанчынаю, мела мужа, але захацела іншага. Надумала падмануць Бога, схавала мужа пад мост і пайшла прасіць сабе новага. Аднак Бог здагадаўся й другога ня даў, а загадаў ляцець птушкаю ды шукаць першага. 3 таго часу й па сёньняшні дзень крычыць яна: «Я-куб, Я-куб!».
    — Зразумела, у фальклёры падманваюць адзін аднаго й сяляне, і паны, і чэрці. I з рознымі мэтамі — у тым ліку, напэўна, і з магічнымі?
    — Гэтак званы магічны падман таксама меркаваў суразмоўцу, але ім мог быць і зьвер, і дэман, і нават хмара альбо расьліна. У традыцыйным разуменьні чалавек — такая ж часьцінка Сусьвету, як і іншыя ягоныя насельнікі. 3 кожным партнэрам чалавек уступаў у кантакт і чакаў адказу. I падманваў таксама, як гэта рабілі асобныя сялянкі:
    Прыйдзе баба сеяць лён і паскідае зь сябе андарак ды сарочку. Стаіць голая, каб лён падмануць: во якая я гаротная. I чакае, што лён пашкадуе яе й падумае: «Гэта баба бедная, у яе нават сподняй кашулі няма, трэба яе пашкадаваць і лепш зарадзіць».
    — Калі лён такі даверлівы, то нячыстыя духі па сваёй сутнасьці хітрыя. Ці можна падмануць, скажам, дэмана хваробы?
    — Можна. Наагул, падман хваробы лічыўся адным зь дзейсных сродкаў мэдычнай магіі. Пасьля таго, як ліхаманка перастае калаціць чалавека, зачынялі ўсе вокны ў хаце, забівалі хаця 6 дзеля выгляду дзьверы, прыклейвалі ўсюды таблічкі з надпісам: «Яго няма дома, паехаў» і пакідалі так прыблізна на тыдзень. Верылі, ліхаманка паблукае па двары, паглядзіць на таблічкі й пакіне хворага ў спакоі.
    — А ці можна падмануць сьмерць ?
    —• Імкнуліся хаця б паспрабаваць. Шырока вядомы казачны сюжэт пра чалавека, што падманваў сьмерць, круціўшы свой ложак у розныя бакі. У народнай мэдыцыне, калі цяжка хварэла дзіця, рабіліся наступныя захады:
    Як толькі пачнецца прыпадак, усе ў хаце прымаюць урачыстую цішыню, кожны застаецца нерухомым на тым месцы, дзе яго натрапіў загад маці хворага, якая адразу ж накрывае дзіця белым пакрывалам і трымае над гм запаленую грамнічную сьбечку, курыць ладанам ці смалою. Карацей, ствараюцца такія абставіны, што хто прышлы падумаў бы, што ў хаце нехта памёр. Гэта ж падумае й тая сьмерць, што была пасланая за дзіцем, і не зачэпіць яго.
    — Жыцьц'ёвыя назіраньні суб’ектыўныя. Ці ёсьць паказьнікі болыа рэальныя? I як гэтая праблема выглядае ў іншых народаў?
    — На думку навукоўцаў, асновай перакананьня заходняй культуры ў недапушчальнасьці хлусьні ёсьць уяўленьне пра тое, што падман парушае правы чалавека. Гэта можна добра зразумець з тлумачальных слоўнікаў. У слоўніках, прыкладам, ангельскай мовы пры вызначэньні падману ёсьць паказчык на тую асобу, якую падманваюць, падкрэсьліваецца, што гэта
    гвалт над ёю. У расейскіх дэфініцыях хлусьня, як правіла, разглядаецца толькі як амаральны ўчынак падманшчыка. Прыкладна тое і ў нас. Але прыказкі тыпу «Не любо, не слушай, а врать не мешай!», «Врать не устать, было б кому слушать», «Не хочешь слушать, как людм врут, — врм сам!» дазваляюць меркаваць, што ў расейскай самасьвядомасьці падман прадстаўлены ў большай ступені, чым у некаторых іншых народаў.
    — У чым станоўчае прызначэньне падману?
    — Хлусьня й падман не існавалі б у нашым жыцьці, калі б былі шкодныя самі па сабе й прыносілі толысі няшчасьці. Зь іншага боку, цяжка ўявіць, якім быў бы сьвет, калі б чалавек ня ўмеў падмануць. Таму ўсьлед за псыхолягамі хочацца думаць, што асноўнае прызначэньне падману — ахоўнае, бо дазваляе не параніць праўдай. Ягоны сэнс — захаваць, зьберагчы й даць веру. Атам можа быць мірным, а можа разбураць. Меч выступае сымбалем абароненасьці і ў той жа час зброяй злачынцы. I падман укладваецца ў гэты лягічны шэраг. Ну, а чым ён стане — інструмэнтам дабра альбо зла, вызначае чалавек.
    ЯК ЛЮДЗІ БАРАНІЛІ СВАЮ ГОДНАСЬЦЬ
    Размова зь Ігарам Марзалюком
    Чалавек, як вядома, істота надзвычай канфліктная. У спрэчках, а часалі нават беспадстаўна, кідаецца словамі, што абражаюць, зьневажаюць іншых. У сучаснай Беларусі мы прызвычаіліся й да абразаў, і проста да лаянкі. А як ставіліся да гэтага продкі? Ці старавечныя беларускія месьцічы бараніліся ад абразаў? Якімі прававымі нормамі, прыкладам, у Сярэднявеччы рэгулявалася маральная недатыкальнасьць асобы? Наагул, ці ўспрымалася абраза словам у ліяшчанскім асяродзьдзі як від злачынства? Адказы на гэтыя пытаньні можна знайсьці ў актавых кнігах магістратаў беларускіх гарадоў, бо скаргі на абразу мяшчанскай годнасьці словам займаюць у судовых кнігах далёка не апошняе месца.
    — Найперш, што ў старавечнасьці лічылася абразай?
    — Найчасьцей гэта былі зьнявагі, зьвязаныя з паходжаньнем, з нараджэньнем па-за законным шлюбам, абвінавачаньне маці чалавека ў разбэшчанасьці. Паказальна, што ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1588 году гэтыя пытаньні знайшлі належнае адлюстраваньне:
    Теж уставуем, йж колн бы хто кому рек, жесь ты неучстйвое маткй й нечйстого ложа сын, а того бы на него не довел, a mom, которому прймовено, с того слушне бы се вывел, тогды сказуем, йж таковый маеть оного навезатй совйто сорокма копамй грошей. А тую прймовку перед тым же судом заразом, с права не отходечй, так очйстйтй й
    тымй словамй одмовйтй маеть, што есмгі менйл на тебе, жебысь ты был неучстйбое маткй й нечйстого ложа сын, том на тебе брехал яко пес.
    — У асяродзьдзі шляхты гонар баранілі на паядынку. А яку мяшчанскім асяродзьдзі рэагавалі на абразу?
    — Звычайна мяшчане не рызыкавалі ўласным жыцьцём. Іх цалкам задавальняла публічнае перапрашэньне ды грашовы штраф за абразу. Асабліва сур’ёзна ставілася беларускае бюргерства да зьнявагаў уласнай прафэсійнай дзейнасьці. Прыкладаў, калі абраза прафэсійнай кваліфікацыі майстра паклікала крыўдзіцеля ў суд, можна прывесьці надзвычай шмат. Спынімся на здарэньні, якое мела месца ў Магілёве ў 1577 годзе. У магістрацкі суд са скаргай на калегу Косьцю Яцкавіча зьвярнуўся магілёўсрі залатар Улас Багданавіч. Мала таго, што канкурэнт прылюдна яго «ланал н словы не учстмвымм соромотнл», дык ён яшчэ меў нахабства паставіць пад сумнеў прафэсійную рэпутацыю заяўніка:
    А над то яшчэ фалшэрам называл, у чом ён разумеючы быт не малое ублйжэне своей у добрай славе й пачстйваму захабаню, звлагца зелжене вялйкае вйдзечы рамяслу свайму залатарскаму, каторае тых прычын церплйве зносйт не звыкло, хоцечыся з такового падазрэнства \лас вывесть жедал а вчйнене справедлйвостй.
    Натуральна, абвінавачаны меў свае контраргумэнты. Косьця даводзіў і на судзе, «...што не без прпчмны поведаючм дей то на него вел, але подзроным его в том 6ытй разумел». Бо, як ён цьвердзіў, ягоны калега замест срэбраных з пазалотай гузікаў прадаў рэчы, вырабленыя з бронзы, «через Богдана Сндоровнча меіцанпна Могнлевского теж меіцанмну Могнлевскому Лукьяну Мнхайловмчу Пмлку». Аднак, гэтыя мяш-
    чане, выкліканыя на суд, не пацьвердзілі абвінавачаньняў. Магістрат, улічваючы ўсе вышэйзгаданыя акалічнасьці ды паказаньні сьведкаў, вынес вырак на карысьць Уласа:
    Врад зрозумевшы то напродже, Улас чловек не лозный, але в месте короля его мйлостй Могйлевском добре оселый, йако одйн з мегцан господарскйх Могйлевскйх. А за то што на него клал, а не довел, же сам того блйзкйм ест, про то всй шкоды й наклады судовые, которые от него на тот час поднял, водле права нагородйтй й слушне ему оправйтй вйнен будет.
    — А ўвогуле лаянка., абразы непрыстойнымі словамі, калі гаворка не ішла пра нейкую прафэсійную дзейнасьць пакрыўджанага, ці ўспрымаліся на масавым узроўні сьвядомасьці як супрацьпраўнае дзеяньне, якое мусіла разглядацца ў судзе?
    — У другой палове XVI і ў XVII стагодзьдзі ў судовых кнігах Магілёўскага магістрату падобныя скаргі займаюць трэцяе месца пасьля крымінальных злачынстваў ды маёмасных скаргаў. У мяне дык склалася ўражаньне, што любая публічная зьнявага годнасьці й гонару мешчаніна амаль імгненна выклікала ў апошняга надзвычай тыповую рэакцыю — зварот у суд. Прычым, магістрат такіх справаў не пакідаў без разгляду і ўвагі. Падкрэсьлім, сярод гэтых скаргаў, што былі разгледжаныя ў судзе, вельмі шмат такіх «нязначных» — як скажам, звычаёвая лаянка паміж суседзямі. Аднак, суд не казаў, як цяпер — ну што вы, паміж сабой па-людзку разабрацца ня можаце, a браў такія справы да разгляду. Асабліва пільную ўвагу да сябе прыцягвалі абразы непрыстойнымі словамі. Нецэнзуршчына каралася даволі жорстка.