• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Атлянтыда  Вячаслаў Ракіцкі

    Беларуская Атлянтыда

    Вячаслаў Ракіцкі

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 501с.
    Мінск 2006
    101.08 МБ
    — Ці захавалася ў крыніцах аргумэнттряя, якая дазволіла б нам зразумець прычыны такога жор-
    сткага стаўленьня з боку тагачаснай гарадзкой супольнасьці да аматараў брыдкаслоўя?
    — Такое стаўленьне да лаянкі было зусім натуральнае для хрысьціянскай культуры. Тым болей, што час, пра які мы гаворым, характарызуецца дзьвюма істотнымі рысамі —• з аднаго боку, адбываецца больш глыбокае засваеньне хрысьціянскай дактрыны на масавым узроўні, а зь іншага — істотна ўзмацняецца індывідуалізм у мяшчанскім асяродзьдзі. А ўвогуле, згодна з тагачаснымі ўяўленьнямі, брыдкаслоўе — прамы шлях да пекла. Прынамсі, лічылася, што бацысі, якія вучаць сваіх дзяцей лаяцца, туды мусяць патрапіць абавязкова.
    — Якія канкрэтныя формы пакараньня існавалі за такія абразы?
    — Пакараньне за брыдкаслоўе было даволі адчувальнае для крыўдзіцеля. Той, хто дазваляў сабе такую «раскоіпу», рызыкаваў патрапіць на грамадзкія працы тэрмінам ад тыдня й да месяца. Так, за абразу злымі словамі ў 1666 годзе добрапрыстойнага слуцкага гараджаніна ягоны крыўдзіцель быў пакараны замкавымі працамі. Вядомыя выпадкі, калі аматараў непрыстойнай лексыкі прымушалі чысьціць прыбіральні або ямы для сьмецьця.
    — Цг ўсіх, бяз вынятку, адразу чакала падобная кара?
    — Падобнае пакараньне, якое спалучалася са зьмяшчэньнем крыўдзіцеля ў вязьніцу й штрафам, было максымальнай карай. Як правіла, першапачаткова, калі крыўдзіцель да гэтага падобных учынкаў не зьдзяйсьняў, магістрат прымушаў яго пад прысягаю паклясьціся, што ў будучым падобнага ён рабіць ня будзе, а таксама гэты чалавек мусіў публічна перапрасіць абражанага ім. Надзвычай паказальная ў су-
    вязі з гэтым справа пра спрэчку паміж магілёўскімі мяшчанкамі Марыяй Лепанавай і Кулінай Андросавай, якую магістрат разгледзеў у ліпені 1600 году. Куліна Андросава катэгарычна адмаўляла ўсе заявы пакрыўджанай. Аднак, абражаны бок меў сьведкамі суседзяў, якія «згодна й аднастайна» пацьвердзілі словы пацярпелай. Урэшце, кабеты разьвязалі спрэчку палюбоўна: яны пакляліся ў будучым не абражаць адна другую. У выпадку ж паўтарэньня падобных дзеяньняў іх чакала незайздросная пэрспэктыва штрафу й «каране вязеннем у куні». Патлумачым апошнюю фразу. Куна — гэта адмысловы нашыйнік, які быў умураваны ў сьцяну ратушавай турмы й прызначаўся найперш для пакараньня якраз тых, хто абражаў добрапрыстойных грамадзянаў. Паклёпнікі ж караліся яшчэ болей жорстка — магістрат мог прысудзіць іх да стаяньня ў нашыйніку каля слупа ганьбы на Гандлёвай плошчы. Такі чалавек, акрамя маральных пакутаў, адчуваў і фізычныя, бо станавіўся мішэняй для дзяцей, якія дэманстравалі свае снайпэрскія здольнасьці, кідаючы ў яго камяні ды камлыгі зямлі.
    — ^ык адкуль у простых гараджанаў было такое трапяткое стаўленьне да ўласнай годнасьці й гонару?
    — Адказ, што называецца, на паверхні. Тагачасныя гараджане былі прыватнымі ўласьнікамі, суб’ектамі тагачаснага права. Адсюль і такі высокі ўзровень самапавагі. Яны былі свабодныя людзі. А свабодны чалавек гонар мае й нікому не дазваляе перакрэсьліць рысу, якая ператварае чалавека ў раба й хама.
    СЬМЯРОТНЫЯ ПАКАРАНЬНІ Й КАТАВАНЬНІ
    Размова з Алесем Белым
    Кожная дзяржава мае гэтак званыя сілавыя структуры й сілавую сыстэму, каб забясьпечыць абарону грамадзтва ад супрацьпраўных дзеяньняў асобаў. Сыстэмы пакараньняў адпавядаюць часу, ягоным маральным і юры~ дычным крытэрам.
    — А ў Вялікім Княстве Аітоўскім, высокаразьвітай на той час эўрапейскай дзяржаве, якія кары прадугледжваліся за злачынствы супраць сярэднявечнага права?
    — Непараўнальна болып жорсткія, чым тыя, да якіх мы сёньня звыклыя, бо асобнае чалавечае жыцьцё каштавала вельмі танна. Асабліва сьмяротныя пакараньні — «кара горлам», ці «страта», як тады казалі. Кожны спосаб пакараньня адпавядаў пэўнаму злачынству. I самую жудасную кару прадугледжваў Статут Вялікага Княства Літоўскага за забойства блізкіх сваякоў, асабліва бацысоў:
    Гды бы сын або дочка отца або матку свою умысльне... забйл якпм колвек обычаем родйча своего о горло прйправйл, тогды таковый... смертью ганебною маеть каран бытй-. no рьтку возечй, клеіцамй тело торгатй, а потом в мех скуреный бсадйвшй до него пса, кура, ужа й котку й тое всё посполу в мех всадйвшй, й зашйть й где наглубей до воды утопйтй.
    — Што ж гэта за дзіўны падбор кампаньёнаў для тапельца — сабака, певень, вуж і кот?
    — Гэтае пакараньне (як, зрэшты, і ўсе іншыя, лагаднейшыя) не было вынайдзенае ў Літве ці Беларусі, a прыйшло да нас гатовае з Заходняй Эўропы разам з нормамі магдэбурскага права. Прылады, спосабы, рытуалы, змрочная тэхніка й сымболіка катаваньняў і пакараньняў у сярэднявечным і пазьнейшым ВКЛ — усё гэта суцэльна нямецкага паходжаньня. Дарэчы, кожная з жывёлаў, разам зь якімі тапілі злачынцу, мусіла сымбалізаваць пэўны грэх. Напрыклад, сабака — подласьць і нізасьць, якія праявіў забойца бацысоў. Певень — пыху, празь якую злачынца спрабаваў узвысіць сябе над правам і абавязкам, і гэтак далей. Далучэньне да эўрапейскай цывілізацыі прынесла на нашы землі й ейнае крымінальнае права. Зрэшты, нормы пакараньняў у іншых суседзяў — Маскоўскай дзяржаве й Асманскай імпэрыі — былі, прынамсі, ня менш жорсткія. Але ў Эўропе яны былі больш уніфікаваныя й рэглямэнтаваныя.
    — Дзе ж знаходзяцца вытокі сярэднявечнае жорсткасьці?
    — Толькі не ў садызьме канкрэтных асобаў ці народаў. Хаця катамі, вядома, рабіліся невыпадкова, яны самі былі толькі выканаўцамі — ня столькі волі пэўных жорсткіх уладароў, колькі грамадзтва ў цэлым. Можна сказаць, волі сярэдняга чалавека. Пакараньне, асабліва сьмяротнае, апроч праваахоўнай функцыі, а можа нават і перш за яе, мусіла задаволіць патрэбу ў відовішчы. Магістрацкія кнігі нашых гарадоў называюць трыбуны для гледачоў (якія будавалі перад важнымі пакараньнямі) тэатрамі. Нават вучняў часта вызвалялі ад школьных заняткаў і прыводзілі ў такі тэатар, каб яны атрымалі належны ўрок. Такім чынам, усім гэтым шыбеніцам, колам, палям, прэнгерам, кунам, калодкам належала тады прыкладна тая роля, якую сёньня выконваюць усялякія чытанкі ці відэа.
    — Якое сьмяротнае пакараньне было самае пашыранае?
    — Найбольш пашыранае — павешаньне. Шыбеніца (дарэчы, сдова таксама нямецкае) на працягу многіх стагодзьдзяў была амаль такім жа абавязковым элемэнтам эўрапейскага пэйзажу, як і прыдарожны крыж. Адным з сынонімаў шыбеніцы ў актавых кнігах было лацінскае слова «justitia» — сьведчаньне таго, што менавіта шыбеніца —■ асноўная прылада правасудзьдзя. На шыбеніцы завяршалі свае жыцьці ня толькі забойцы, але й злодзеі, і іншыя адносна дробныя, найбольш шматлікія, злачынцы. Іх целы доўга не здымалі. Імі сілкаваліся птушкі. А чараўнікі выкарыстоўвалі пальцы л іншыя часткі цела шыбенікаў ці кавалкі вяроўкі ў розных чарадзейных сродках ад імпатэнцыі, напрыклад, або ад хуткага псаваньня піва. Калі злачынцу не ўдавалася злавіць, на шыбеніцы вешалі ягоную выяву альбо картку з апісаньнем злачынства й выракам. Так што шыбеніца, прыцягваючы ўвагу цікаўных з усяго навакольля, была яшчэ й месцам. абмену штодзённымі навінамі, а то й дошкай аб’яваў.
    — Якія яшчэ віды пакараньняў існавалі ў сярэднявечнай Беларусі?
    — На стосе палілі чараўнікоў і ерэтыкоў, а таксама падпальшчыкаў, атручвальнікаў і фальшываманэтчыкаў. У Вялікім Княстве, дзе жыло шмат габрэяў і мусульманаў, такая ж мера пакараньня ўжывалася за выхаваньне дзяцей хрысьціянаў у нехрысьціянскай рэлігіі. Чвартавалі ці «ўпляталі ў кола» разбойнікаў, рабаўнікоў, бунтаўнікоў, асабліва людзей простых за забойства шляхціца. Тапілі ў вадзе чараўніц, а таксама жанчын, якія забілі сваіх дзяцей. Адным з самых жахлівых і ганебных пакараньняў было «ўзьбіваньне на палю». Так каралі найперш за забойства з засады
    або нейкай ганебнай зброяй. Часьцей гэтая кара ўжывалася ў казацкіх войнах XVII стагодзьдзя.
    — Пакараньне лёгкае, пакараньне цяжкае — што разумелі пад гэтымі азначэньнямі тагачасныя беларуая?
    — Адносна лёгкім, у пэўным сэнсе нават пачэсным, лічылася сьцінаньне галавы. Так каралі забойцаў, гвалтаўнікоў, палітычных злачынцаў. Як правіла, толькі так можна было «страціць» шляхціца. Казімер Лышчынскі, асуджаны на спаленьне за атэізм, атрымаў каралеўскую палёгку, бо быў усё ж шляхціцам — таму яму папярэдне адсеклі галаву. Прывілей на гэтую адносна лёгкую сьмерць вышэйшае саслоўе захоўвала для сябе па ўсёй Эўропе. Дарэчы, шляхціца нельга было й катаваць дзеля здабычы паказаньняў. Габрэям спаленьне, чвартаваньне ці шыбеніцу замянялі на сьцінаньне, калі яны згаджаліся прыняць хрысьціянства.
    — А расстрэл?
    — Расстрэл зьявіўся адносна позна, у XVIII стагодзьдзі, і быў спачатку чыста вайсковым сродкам пакараньня. Так каралі найперш жаўнераў, незалежна ад злачынства. Адным з самых прыкметных, які вельмі ўразіў сучасьнікаў і пакінуў шмат сьлядоў у мастацкай літаратуры, быў расстрэл радзівілаўскага фаварыта Міхала Валадковіча ў Менску ў 1760 годзе. На карысьць расстрэлу была адносная лёгкасьць пакараньня для самога злачынцы (XVIII стагодзьдзе было ўжо параўнальна гуманнае), а таксама магчымасьць адмовіцца ад паслугаў прафэсійнага ката.
    — Каты — выканаўцы судовых выракаў. Што гэта былі за людзі?
    — Кат ня толькі караў злачынцаў. Увогуле галоўным ягоным заняткам былі тартуры, ці катаваньні — яны
    ўжывадіся як сродак не пакараньня, а дазнаньня. Катавалі падазраваных у нейкім злачынстве, каб здабыць прызнаньне або пераканацца ў невінаватасьці, і калі казаць пра прафэсійнае майстэрства, менавіта тут яно было патрэбнае кату найбольш. Хаця, вядома, і пры пакараньнях трэба было праявіць немалы спрыт. Сапраўдны кат мусіў умець сьцяць галаву адным ударам. Калі гэта не ўдавалася, кат звычайна апраўдваўся, нібыта ягоныя незычліўцы зачаравалі меч. У прамежку паміж выкананьнем сваіх асноўных абавязкаў каты ды іхныя памочнікі — гіцлі — мусілі лавіць бадзяжных жывёлаў, ачышчаць горад ад падлы й адкідаў, а часам нават сачыць за парадкам у публічных дамах. Гэтымі бруднымі справамі кат займаўся не непасрэдна, а выступаў хутчэй як арганізатар. Тым ня менш, кожны горад, які браўся ўтрымліваць ката (а каштаваў ён ня танна), імкнуўся нагрузіць яго самымі непрыемнымі й бруднымі абавязкамі, патрэбу ў якіх магло выклікаць гарадзкое жыцьцё. Магчыма, адсюль паходзіць і выраз «павесіць на кагосьці ўсіх здохлых сабакаў».