Беларуская Атлянтыда
Вячаслаў Ракіцкі
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 501с.
Мінск 2006
— Як ставіліся да ката людзі?
— Са зьмешаным пачуцьцём — штосьці сярэдняе паміж жахлівай павагай (адсюль і іншая назва ката — «містар», гэта значыць, гаспадар твайго жыцьця й здароўя) і адкрытай нянавісьцю. Апошняя пераважала. Кату цяжка было знайсьці сабе знаёмых сярод прыстойных людзей, ажаніцца, увогуле неяк уладкавацца ў штодзённым жыцьці. Таму гэтае рамяство часта перадавалася ў спадчыну. Такая сэлекцыя мусіла выпрацоўваць адмысловы тып людзей — цынічных, няўмольных, ня схільных да сантымэнтаў. Якім бы жорсткім ні было Сярэднявечча, а попыт на людзей гэтай прафэсіі перавышаў прапанову. Вельмі часта месца ката было вакантнае, і магістрату даводзілася пазычаць яго з суседняга гораду.
— Відавочна, нездарма слова «гіцаль» — памочнік ката — у беларускай мове набыло значэньне лаянкі. Карацей, усё, што было зьвязанае з рамяством ката, выклікала агіду й пагарду?
— Пераважна так. Але ў гісторыі Беларусі быў, напрыклад, выпадак, калі катаўскі меч, сымбаль ганьбы й пагарды, пакрыў сябе славай. Знакамітае паўстаньне 1661 году ў Магілёве супраць расейскага панаваньня пачалося, калі бурмістар Язэп Левановіч, схапіўшы меч ката, заклікаў гараджанаў не цярпець больш расейскай тыраніі, выгукнуўшы: «Пара!». Дарэчы, фігура Левановіча, узброенага мячом, на тле гарадзкой брамы й сёньня зьяўляецца гербам Магілёва.
— А цяпер пра катаваньне як сродак судовага дазнаньня. Чамуў Сярэднявеччы так шырокаў юрыдычнай практыцы ўжываліся катаваньні, ці, як яшчэ казалі, тартуры?
— Таму што тагачасная крыміналістыка проста ня ведала іншых сродкаў доказу ці абвяржэньня віны. Афіцыйна катавалі ня дзеля таго, каб задаволіць чыюсьці жорсткасьць, а каб праверыць паказаньні сьведкаў ці іншыя знакі, якія, на думку судзьдзі, давалі магчымасьць падазраваць пэўную асобу. Карпатлівы збор і аналіз доказаў — усё гэта зьявілася толькі ў Эўропе й толькі ў XIX стагодзьдзі. А да гэтага ва ўсіх народаў унівэрсальным інструмэнтам сьледзтва — пэўным аналягам дэтэктара хлусьні — былі толькі тартуры. Прызнаўся •— вінаваты, вытрымаў — апраўданы.
— Як гэта адбывалася ў старажытнай беларускай дзяржаве?
— Наша юстыцыя тут, як і ў выкананьні выракаў, ішла за агульнаэўрапейскімі нормамі. Тыя самыя
каты й гіцлі, найманыя служкі магдэбурскіх гарадоў, абслугоўвалі ня толькі гарадзкія суды, але й суды любых юрысдыкцыяў, калі ўзьнікала патрэба ў іхных паслугах — даволі дарагіх, дарэчы, і магістраты пазычалі катаў іншым судам не за дзякуй.
— Ці былі тартурырэглямэнтаваныя? Або каты маглі імправізаваць, абы дамагчыся прызнаньня?
— Заканадаўча сама працэдура катаваньняў не была канкрэтна расьпісаная. Суды й Літвы, і Польшчы карысталіся падручнікам XVI стагодзьдзя Барталямэя Граіцкага «Парадак судоў і справаў гарадзкіх права майдэборскага», які быў складзены на падставе нямецкіх крыніцаў. Гэта й быў наш крымінальна-працэсуальны кодэкс. Вось фрагмэнт з гэтага падручніка:
Калі шмат злачынцаў, у адным падазроныя, на муку маюць быць аддадзены, Судзьдзя мае той парадак хаваць, абы таго найперш казаў мучыць, якога б разумеў да паведамленьня праўды больш схільнага. Калі бацька з сынам мае быць мучаны, перш сын перад абліччам бацькоўскім або ў адсутнасьці, але за вядомасьцю яго, дзеля таго што бацька зь літасьці над сынам хутчэй схіліцца да прызнаньня, чым за ўласнымі мукамі. А калі жонка з мужам, найперш жонка, дзеля таго, што жаночая плоць, слабейшай натуры будучы й ня так цярплівай, больш можа быць прыведзена напамінкам і мукамі да прызнаньня, чым муж.
Граіцкі быў для свайго часу сумленным чалавекам, і напісаў падручнік менавіта дзеля таго, каб неяк абмежаваць «містраў справядлівасьці» ў іхнай уладзе над падазраванымі. Калі яшчэ судзьдзя быў сумленны й асабіста зьяўляўся на катаваньні, з падсудным абыходзіліся паводле хаця й жорсткага, але ўсё ж права. Калі ж яго пакідалі аднаго з катам і гіцлямі, не было гарантыяў, што перад кожнай тартурай яны
палезуць зьвярацца з падручнікам. Калі ж усё было «паводле правілаў», дык пачыналіся тартуры прыкладна так:
Інстыгатар прамовіў да ката: «Містру, чыні паводле права». Кат, перш чым прыступіць да экзэкуцыі, выгукнуў тры разы: «Мосьці панове застольныя і прадстольныя» — выражаючы тымі тэрмінамі суд, які сядзеў за сталом, і інстыгатара, які стаяў перад сталом — «Чы з воляй, чы ня з воляй?». Інстыгатар адказваўяму за кожнымразам: «3 воляй!»
Гэта ўжо фрагмэнт славутага дзёньніка ксяндза Анджэя Кітовіча саксонскай эпохі XVIII стагодзьдзя. Так фармальна і ўрачыста кат атрымліваў ад абвінавачаньня пацьверджаньне сваіх паўнамоцтваў. Кат быў ня столькі музыкам-салістам, колькі дырыгентам пякельнага аркестру. Улады спрабавалі захаваць рэпутацыю катаў, і звычайна самі яны падчас катаваньняў і пакараньняў выконвалі толькі самыя важныя «працэдуры»: падпальвалі стос, сьціналі галаву, зачытвалі судовую пастанову ці вырак. Таму, дарэчы, абавязкова мусілі быць пісьменнымі. А вось тартуры непасрэдна выконвалі іхныя памочнікі — гіцлі, ці апраўцы. Хаця часта каты не маглі адмовіць сабе ў садысцкай асалодзе.
— Якая прылада тартураў была самаяраспаўсюджаная ў ВКЛ?
— Дыба. Пра што сьведчыць і ейная іншая назва на старабеларускай мове — катоўня. У розных эўрапейскіх краінах канструкцыя дыбы мела мясцовыя асаблівасьці, але ўсюды яна заставалася самым галоўным інструмэнтам, вакол якога будаваўся ўвесь працэс дазнаньня. Сутнасьць катаваньня на дыбе палягала ў расьцяжэньні цела, прывязанага за рукі й
ногі, пры дапамозе лябёдкі, так што выломліваліся рукі й ногі. Вось як гэта апісваў А. Кітовіч:
Як толькі кат пацягнуў за вяроўку, канец якой трымаў у руках, рукі вязьня адразу пачалі выломлівацца са ставаў плячэй, выцягваючыся за галаву і ўгару, за імі падаваўся й торс, ногі ж, выцягнутыя й прывязаныя да крука, завісалі ў паветры. Калі па той муцы вязень упарта трымаўся, кат клікаў свайго памочніка й абодва пачыналі цягнуць за вяроўку што ёсьць моцы. Зараз вязень быў выцягнуты як струна. Выкручаныя за галаву рукі складалі адну лінію з завіслыму паветры целам, на грудзёх утбарылася глыбокая яма, у якую збалілася галава. Можна было пералічыць усе скабы, косьці, ставы й жылы. Калі здаралася, што бязень на гпартурах канаў, яго ціхенька хавалі, a справа зачынялася.
Другім нязьменным інструмэнтам з катаўскага арсэналу былі жалезныя абцугі, якія звычайна напальвалі на агні й літаральна рвалі цела ахвяры, расьцягнутай на дыбе. Абавязкова «катаўская аптэчка» ўключала ў сябе й серу, якую палілі проста на целе. Звычайная формула са старабеларускага апісаньня тартураў: «на катовнм долго был драпаны пазноктн железнымн й был палены свечамн, он однак трвал на вызнаню». У гэтае апісаньне ня ўкладзена ніякага асуджэньня, ніякіх эмоцыяў увогуле, бо назіраньне тартураў было рэччу такой жа звыклай, нармальнай, як для нас назіраньне за чалавекам у стаматалягічным фатэлі. Увогуле прыладаў катаваньняў было шмат: «гусь», «куны», «кайданы»... У кожным горадзе ў ратушы былі лёхі, дзе трымалі ўвесь гэты рыштунак.
— I колькі маглі мучыць няшчаснага?
— Афіцыйна дазвалялася паўтараць кожнае катаваньне тры разы — праўда, пры гэтым ніяк не агаворва-
лася працягласьць мукі. Часам кат адмыслова рабіў перапынак у тартурах, маючы на ўвазе, што новы «сэанс» — гэта не наступная спроба, а толькі працяг першай. Так што рэальна катаваньні маглі працягвацца шмат дзён.
— Ціўсе людзі быліроўныя перад законам? Маю на ўвазе прадмет нашае гаворкі — катаваньні.
— Заканадаўства вызваляла ад катаваньняў дзяцей да 14 гадоў і старых пасьля 60, цяжарных, шляхціцаў. Адным з галоўных шляхецкіх прывілеяў было вызваленьне ад тартураў. Праўда, у выпадку такіх палітычных злачынстваў, як дзяржаўная здрада або абраза ўлады, гэты прывілей скасоўваўся. Лічылася, што чалавек, які трапіў «у рукі катаўскія», губляў годнасьць. Пры словах «рукі катаўскія», дарэчы, уяўляліся адначасна й рукавіцы, бо лічылася, што кат мусіць быць у рукавіцах. Нават калі шляхціц трапляў на катаваньне памылкова, ён губляў шляхецтва, вярнуць якое можна было адным спосабам — адмыслова зьвярнуўшыся да караля. Таксама вольныя ад катаваньняў былі дактары розных навук, узнагароджаныя за вялікія заслугі, выбарныя кіроўныя асобы магдэбурскіх гарадоў — але толысі на час свайго знаходжаньня на пасадзе.
— Ня кожны можа вытрываць боль. 3 гісторыі ведаем, што людзі цягам катаваньняў нагаворвалі на сябе.
— Калі чалавек трапляў «у рукі катаўскія», але хацеў адстаяць сваю невінаватасьць, яму даводзілася цяжка. Бо каты й гіцлі сваё чорнае рамяство ведалі, прызнаньне ўжо як бы прадбачылася, і калі няшчасны вязень не хацеў даваць паказаньняў супраць сябе, найбольш натуральным тлумачэньнем такой упартасьці для сярэднявечнай юстыцыі было чарадзейства. Сярэднявечнаму судзьдзю было лягчэй паверыць
у д’ябальскія чары, чым у невінаватасьць абскарджанага. Тады ўсе верылі ў існаваньне розных сродкаў, накшталт амулетаў, здабытых з дапамогаю д’ябла, якія, схаваныя на целе (пад пахамі, у валасах, у роце), быццам маглі дзейнічаць як анэстэзія. Аналягічным чынам пазбаўляць болю маглі нібыта й галоўныя хрысьціянскія малітвы, калі іх чытаць ззаду наперад. А яшчэ мог прыйсьці на дапамогу шатан. Калі ва ўпіцкім гарадзкім судзе ў 1595 годзе катавалі двух абвінавачваных у крадзяжы, у аднаго зь іх, калі кат здымаў кашулю, з-пад пахі выпала хлебная скарынка. Ніякага сьледзтва наконт крадзяжу ўжо не вялося, затое абодвух спалілі жыўцом як чараўнікоў. A ўявіце, калі катавалі менавіта меркаваных чараўнікоў! Што трываньне, што прызнаііьне — усё сьведчыла пра віну.
— Ці не таму перад катаваньнямі вязьняў распраналі?
— Так, прадпісвалася пакідаць прыкрытым толькі «сорам прыроджаны». Гэта рабілі й каб не было дзе схаваць меркаваных амулетаў, а яшчэ й таму, што аголены чалавек адчувае сябе бездапаможным. Увогуле прадугледжвалася некалысі стадыяў тартураў. Папершае, пагроза тартурамі. Па-другое, наведваньне каморы тартураў і дэманстрацыя катаўскага рыштунку. Па-трэцяе, агаленьне й зьвязваньне. I толысі затым уласна тартуры. Часам і першых трох стадыяў было дастаткова, каб прызнацца ва ўсім.
— А калі абвінавачванаму ўдавалася вытрымаць усе тартуры, ні ў чым не прызнаўшыся й ня даўшы нагоды абвінаваціць сябе ў чараўніцтве?