Беларуская Атлянтыда
Вячаслаў Ракіцкі
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 501с.
Мінск 2006
— Чаму ж вольналюбівая шляхта была гэткая аўтарытарная й дэспатычная ў сямейных дачынетнях?
— Можна меркаваць, што адной з прычынаў і стала тая самая шляхецкая вольнасьць — інакш кажучы, слабасьць вэртыкальных сувязяў у грамадзтве, слабасьць дзяржаўнай улады. Ва ўмовах, калі дзяржава ня ў стане была гарантаваць (а ня толькі дэкляраваць у законах) правы й бясьпеку асобе, менавіта моцная сям’я магла падтрымаць і абараніць гэтую чалавечую адзінку. Як магутныя замкі, трымаліся магнацкія сем’і. Каб ва ўмовах небясьпекі ўнутраныя сувязі функцыянавалі бездакорна, патрэбная была моцная сыстэма ўнутранай улады — як у войску. Гэта ж было патрэбна й для захаваньня й памнажэньня маёмасьці. Традыцыя дапамагала захаваць гэткі вайсковы лад сям’і. Сям’я, род былі сьвятымі. Калі дзяржаўная ўлада не набыла для яе сакральнасьці, дык сакральнымі заставаліся сямейна-родавыя сувязі.
— Аык што, са стратаю вольнасыў згубілася й традыцыйная сыстэма сямейнай улады?
— Любая дзяржаўная сыстэма, арыентаваная на «парадак», на эфэктыўную цэнтральную ўладу, у пэўнай ступені разбуральная для незалежных ад яе «лякальных уладаў» — значыць, і для моцных сямейных сувязяў. Так, калі шляхецкая дэмакратыя зьмянілася на дэспатызм Расейскай імпэрыі, дык зруйнаваліся й апошнія замкі, заняпалі магутныя роды. Зь іншага боку, паспрыяла гэтаму асьвета, новыя эканамічныя дачыненьні. Апошні ўдар па сямейных сувязях нанёс савецкі таталітарызм. Ва ўмовах, калі трэба было рабіць тых, хто «быў нічым» у тых, хто «стаў усім», ніякія трывалыя й незалежныя ад дзяржавы сувязі не патрэбныя. Шляхта стала «ўзорным» ворагам савецкай улады, а героем «новых» сямейных стасункаў — Паўлік Марозаў.
АВАНТУРЫ Й АВАНТУРНІКІ
Размова з Вацлавам Арэшкам
Авантурнік — не прафэсія, гэта, бадай, прызваньне. Навукоўцы нават кажуць, што людзі, схільныя да авантураў, маюць пэўныя бія~ хімічныя адметнасьці мозгу. 3 такога гледзішча авантурнасьць ня мае нічога агульнага з нацыянальным характарам, з гісторыяй пэўнага народу. Гэта — проста тып асобы. Зь іншага боку, ёсьць традыцыя, культурная па~ радыгма нацыі, якая спрыяе (альбо не) разьвіцьцю ў асобаў рысаў дынамічнасьці, мабільнасьці, нават пачуцьцёвасьці. Вось жа Казанова быў італьянцам, і ўявіць яго нарвэжцам ці, скажам, ірляндцам — немагчыма. Некаторыя народы ўвогуле лічацца авантурнікамі й ашуканцамі, і яны ці ня самі з гэтым пагаджаюцца.
— А ці маюць беларусы авантурныя традыцыі? Ці былі сярод іх абантурнікі-тыпажьі.?
— Авантурнікі сярод беларусаў былі, дый цяпер ёсьць. Звычайна пра авантурнікаў мінулага мы даведваемся зь літаратуры. Беларусь, хоць і не стварыла махлярскага ці авантурнага раману, нараджала, як і іншыя эўрапейскія краіны, саміх авантурнікаў. Найчасьцей згадваюць Караля Радзівіла па мянушцы Пане Каханку. Але, на маю думку, гэта трохі іншы тып — ён хутчэй гэткі беларускі Фальстаф, які прыцягваў да сябе цэлыя раі авантурнікаў ды прайдзісьветаў: у Нясьвіжы гасьцявалі й знакамітая князёўна Тараканава, і Лізавета Чудлей, якая таксама марыла пра расейскі трон. Зь Нясьвіжам быў зьвязаны Здановіч — адзін з ілжывых Пятроў III.
— Сёньня ўжо добра вядомыя прыгоды Саламеі
Пільштынавай. Ці можна яе назваць клясычнай авантурніцай ?
— Безумоўна. Саламея Пільштынава, якая жыла ў першай палове XVIII стагодзьдзя, мае выразныя рысы авантурніцы. Вось тут нам пашанцавала, бо яна пакінула свае ўспаміны, выдадзеныя па-беларуску. Зь лёгкасьцю Саламея рухаецца з канца ў канец Эўропы, прыстасоўваецца да любых абставінаў. Як лекарка, напэўна ж, трохі махлярыць, як падарожніца й проста як жанчына праяўляе немалую мужнасьць. Вось як яна прыгадвае адну з сваіх тыповых прыгодаў у Турцыі:
Выйшлі мы з дому судзьдзі, а Хусэйн-ага ў шаленстве кідаецца на мяне й клянецца, што заб’е. А я са сьмехам кажу яму: «Пане Хусэйн, ты думаеш, штонашыя полькі заечыя сэрцы маюць, як вашыя баўгаркі альбо валашкг?» I дастала пару набітых пісталетаў з кішэні ды працягваю: «У мяне пораху хопіць на лёкаяў васпана. Аддай, васпан, што мне належыць, а пасьля няхай тое будзе, што Бог дасьць». Прысутныя пацяшаліся са сьмеласьці маёй. Карацей, за чатыры дні атрымала я ад гэтых двух туркаў васялінаццаць тысяч, і мы пагадзіліся...
Дарэчы, у ейных успамінах нават дзесяць разьдзелаў называюцца «авантура», што сьведчыць пра тое, што яна й сама ўсьведамляла сябе як авантурніцу.
— Пільштынава, не зважаючы на ейныя кантакты з Радзівіламі, з князем Ракацы, з расейскім дваром ці з турэцкімі пашамі засталася гераіняй рэгіянальнага маштабу. А ці мелі беларусы авантурнікаў больш высокага кшталту — роўных, прыкладам, Казанову ці графу Каліёстра?
■— Безумоўна! Прыкладам, Міхал Валіцкі, авантурнік XVIII стагодзьдзя. Сын небагатага шляхціца зь
Меншчыны, ён стаў геніяльным гульцом на більярдзе ды ў карты. Праз гульню набыў высакародных ды ўплывовых прыяцеляў, трапіў у Эўропу. У Парыжы сышоўся з гульцамі з найвышэйшага сьвету, быў прыняты пры двары Людовіка XVI. Гульня прынесла Валіцкаму багацьце, павагу, графскі тытул. Я ўжо адзначаў істотнасьць гульні для сапраўдных авантурнікаў — ейная стыхія была для іх прыродным асяродзьдзем. Выйгравалі спакойна, прайгравалі бяз роспачы. Валіцкі прайграваў рэдка. Вярнуўшыся на радзіму, пасябраваў з каралём Станіславам Аўгустам. Маючы ўжо й капітал, і месца ў грамадзтве, зусім не цікавіўся палітыкай. Калі кароль спытаўся ў яго: «Чаму, маючы столькі прыяцеляў, не імкнесься стаць дэпутатам Сойму?», Валіцкі адказаў проста: «Уласна таму, што не хачу іх страціць». Пазьней Валіцкі падтрымаў паўстаньне Касьцюшкі. Жыцьцё скончыў нетыпова для людзей свайго кшталту — дабрадзейным абываталем і мэцэнатам, які шчодра дапаліагаў Віленскаму ўнівэрсытэту.
— Ці быліў Беларусі авантурнікі, якія рабіліся героямі вуснапаэтычнай творчасьці, анэкдотаў?
— Ігнат Хацкевіч ці, па-іншаму, Гацкевіч, або Хадзькевіч. Блытаніну ў прозьвішчах ён сам і стварыў. Нарадзіўся каля 1760 году. Пачатак жыцьця даволі банальны — прагуляў бацысоўскую спадчыну, ажаніўся дзеля грошай. Урэшце навучыўся іграць «бяз пройгрышу». Але кар’ера за зялёным столікам не заспакойвала ягонай прагі авантураў. Паступае спачатку ў каронную гвардыю, потым — у расейскае войска на турэцкую кампанію. Тут паказаў сябе адчайным зухам і ня менш адчайным гульцом. Хутка даслужыўся да капітана. Затым скіроўваецца ў Эўропу, трапляе ў Парыж падчас рэвалюцыі й, зразумела, кідаецца ў вір падзеяў. Калі ў Парыжы запахла крывёю, вяртаецца на радзіму. У Вільні адкрывае дом гульняў і збліжа-
ецца з тутэйшымі рэвалюцыянэрамі. Сябрам ягоным становіцца такі самы авантурнік, толысі апантаны ідэяй свабоды — Якуб Ясінскі, які робіць яго сваім ад’ютантам. Роля Хацкевіча ў паўстаньні 1794 году цьмяная, калі не злавесная. Абыякавы да мэтаў паўстанцаў, ён шукае ў каламутнай вадзе паўстаньня небясьпечных прыгодаў, ды, вядома, выгады. I сучасьнікі, і гісторыкі казалі, што Хацкевіч быў шпегам Масквы. Наступны пасьля паразы паўстаньня этап — Канстантынопаль, дзе ён зводзіць жонку партугальскага амбасадара і ўцякае зь ёю ў Парыж. Там Хацкевіч ізноў падаецца да войска. Спачатку граміць раялістаў у Вандэі, потым уступае ў польскія легіёны Дамброўскага. Пад імем «генэрал Лядаіска» робіцца шэфам францускай паліцыі ў Нэапалі. Пасьля заканчэньня кампаніі французы даручаюць Хацкевічу правядзеньне фінансавай дывэрсіі супраць Аўстрыі. Ен мусіў распаўсюдзіць мільёны фальшывых банкнотаў. Наступны кадар — француская турма Тампль, куды ён трапляе за ўдзел у антыдзяржаўнай змове. Выкруціўшыся, Хацкевіч скіроўваецца ў другі канец Эўропы — у Пецярбург. Апошнія дваццаць гадоў жыцьця герой вайсковых кампаніяў, любоўных гісторыяў і сумнеўных авантураў праводзіць збольшага на родных абшарах. Дакладней — паміж Вільняй і Тульчыным на Валыні. Тут, у Патоцкіх, трымаў дом гульняў і аблягчаў кішэні як саміх гаспадароў, гэтак і прыежджай шляхты ды магнатэрыі. А ў Патоцкіх зьбіралася тады краса Эўропы. Калі фартуна Патоцкіх не безь ягонай дапамогі заняпала, цэнтрам дзейнасьці Хацкевіча стала Вільня. Жыцьцё Хацкевіча канчаецца сумна — на высылцы, у расейскай глушы, у Вятцы. Хацкевіч стаў на абшарах былога ВКЛ фігураю легендарнаю, пра яго апавядалі анэкдоты, ягоныя жарты рабіліся прымаўкамі. Вось як згадвае Хацкевіча віленская шляхцянка Альбіна Габрыеля Пузына ў сваіх успамінах:
Таксама адна з характарыстычных постацяў Вільні, але належаўшая хутчэй да эпохі, чым да места — быў Хацкевіч, вядоліы пад ліянушкаю «гульца», а нават «шулера», у чым сам першы прызнаваўся, як бы шукаючы гонару з таго, што было яму ганьбаю.
Дасьціпнасьць яго патыхала цынізмам, і можна было б скласьці цэлую кніжачку з анэкдотаў пра яго ды ягоных адказаў, запраўленых атычнаю сольлю, хаця й бессаромных. Як, напрыклад, пра магнатаў, што ліелі вялікія ліаёнткі, казаў ён, што «былі яны паны над халопамі, а ён пан над панамі, бо абыгрываючы іх, багацее». Як на віншаваньні яліу, што патаўсьцеў, «чаму не», адказбаў з усьмешкаю, «двух Патоцкіх зьеў». Калі хацеў прадставіць камусьці сбайго сына, казаў: «Тэта маладзён прыстойны, толькі два недахопы мае — ёсьць маім сынам і называецца Хацкевіч».
Раз на пакоях Шчэнснага Патоцкага дзібабаліся ўсе на прыгожы шнур пэрлаў, які належаў самой графіні. Пэрлы тыя былі велічынёю зь вішні й каштавалі сотню тысяч. Кожны жадаў іх зблізку паглядзець, калье ішло з рук да рук, аж нарэшце, калі графіня хацела атрьімаць яго назад, не знайшлося ні ў чыіх руках!.. Хацкевіч быў сярод аглядаўшых...
«Слухай, но, — сказаў граф Шчэнсны, адводзячы яго ўбок, — з табою цырыліоніяў не раблю, твая гэта штучка, аддай пэрлы!» — «Гэтым разам ня я, — адказаў зусім не абражаны шчырасьцю графа «кароль цынікаў». — Але будзь спакойны, пане граф, знойдзецца страта, перад ліаім вокам нічога няўкрыецца». Д,ы пабадзіўшы пільным зрокам па ўсіх тварах, спыніўся на адным маладзёну, якога, шапнуўшы яму штосьці на буха, вывеў за сабою, ды, замкнуўшыся зь ім наасобку: «Аддай пэрлы, — сказаў яму наўпрост. — Бачыў я,якклаў
у кішэню». На што той ліалады чалавек, кідаючыся яму ў ногі, закрычаў: «Ратуй мяне, пане, пазыч мне сваёй галавы!» — «Гультай! — гаркнуў Хацкевіч. — Кабтваерукі да ліаёй галавы, дыкуся Эўропа спакою б ня ведала!» А пэрлы праз гадзіну былі на шыі прыгожай графіні Зоф’і.