Беларуская Атлянтыда
Вячаслаў Ракіцкі
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 501с.
Мінск 2006
— Сапраўды, Хацкевіч быў авантурнікам, які заслугоўвае таго, каб яго ведалі нашчадкі. Але якусё ж быць зь меркаваньнем, што беларусы — народ памяркоўны, сьціплы й ня схільны да авантураў?
— Як жа ня схільны?! А паходы на Маскву з Ілжэдзьмітрыямі? Ня з Польшчы, а пераважна зь Беларусі і Украіны выпраўляліся на ўсход цэлыя войскі авантурнікаў у шуканьні фартуны. Самі кандыдаты на маскоўскі трон заводзіліся менавіта тут, на гарачай памежнай тэрыторыі. Памежжа — запаведнік і рай для авантурнікаў. На памежжы магчыма ўсё.
— Ілжэдзьмітрыі — гэта ўжо іншае авантурніцтва, гульня на палітычным полі. ўвогуле ці шмат палітычных авантуры.стаў дала Беларусь ?
— Наш рэгіён нараджаў ці прыцягваў нямала авантурнікаў палітычных, якія ставілі ўжо не на некалысі тысяч залатых, а на вялікую ўладу — а пройгрыш звычайна каштаваў жыцьця. Да палітычных авантурнікаў можна адносіць і ўсіх рэвалюцыянэраў, таму ў гэты сьпіс трапляюць і такія асобы, як Тадэвуш Касьцюшка, Кастусь Каліноўскі ці Ігнат Грынявіцкі. Цікава, што авантурнікі «звычайныя», апалітычныя цягнуліся больш на Захад: Парыж, Вена прыцягвалі іх агнямі сваіх двароў ды гульнёвых дамоў. Многіх адчайных шукальнікаў палітычнага шчасьця вабілі й неабсяжныя абшары ўсходняй імпэрыі, як гэта было з Ілжэдзьмітрыямі. Тып авантурніка-самазванца — чалавека няпэўнага паходжаньня, бязь веры, маралі, пера-
кананьняў, апантанага шалёнаю прагаю да ўлады, які ставіць на кон жыцьцё, краіну, народ, — захаваўся празь вякі.
— Чаму народ прымае абяцанкі авантурніка за чыстую манэту? А як ён ставіцца да авантурніцтва, празь якое пралягае шлях да свабоды, да дабрабыту?
— Мы ўбачылі з гісторыі, што, паводле авантурнасьці «біялягічнай», беларусы хіба ня горшыя за італьянцаў. Але ж у сваіх культурных стэрэатыпах яны збольшага прынялі навязаную ім звонку, зручную для калянізатараў «памяркоўнасьць». Тым больш, што ўсіх «непамяркоўных» гісторыя, асабліва ў апошняе стагодзьдзе, вычэсвала вельмі старанна. Але ж, адмаўляючы ў сабе авантурны элемэнт, нацыя шмат у чым адмаўляе сабе і ў здольнасьці на пошук, на рызыку, на змаганьне. Свабода — гэта таксама здабытак авантуры. Адмаўляючыся ад свайго шампанскага, мы пераходзім на ўзровень звычайнага п’янства ды ашуканства. А тут схема простая — ёсьць ашуканец, вядома, больш авантурны й хітры, і ёсьць ашуканы. Як у казцы: ёсьць цыган, які прадае хвост ад кабылы, і ёсьць вясковы дурань, які яго купляе.
ЗАБАВЫ БЕЛАРУСКАЙ МАГНАТЭРЫІ
Размова з Вацлавам Арэшкам
Забавы, як дзяржаўныя ці грамадзкія справы, як праца ці побыт, тлумачаць нам сутнасьць чалавека, дадаюць ведаў пра эпоху, стан грамадзтва. Натуральна, ёсьць сталыя характарыстыкі забавы. Заўсёды й паўсюль найлепшым адпачынкам было на нешта цікавае паглядзець, узяць удзел у чымсьці вясёлым, падпіць, смачна пад’есьці, патанчыць. Але ў розных месцах і ў розны час, у залежнасьці ад мноства абставінаў, бавяцца людзі ўсё ж з рознай ступеньню фантазіі. 3 простым людам прасьцей. У іх забавы паміж працай.
— А краса грамадзтва, шляхта ды магнатэрыя — калі й як яны бавіліся?
— Гісторыкі заўважылі цікавую залежнасьць: чым горшыя справы ў краіне, тым больш вясельля. Баль падчас чумы — не паэтычная выдумка. Рымляне шалелі ад забаваў пад канец Імпэрыі. У беларускай гісторыі найвесялейшы быў, бадай, час падзелаў Рэчы Паспалітай — другая палова XVIII стагодзьдзя. Паўсюль — тэатры, опэры, балеты, рэдуты, маскарады. Пане Каханку й Станіслаў Аўгуст, якія ўсё жыцьцё ненавідзелі адзін аднаго, мілаваліся адзін з адным, і дзе — не на полі бітвы за незалежнасьць, а за чаркаю ў тэатральнай Радзівілавай вёсцы пад музыку «Агаткі», пад бляск фаервэркаў і пырскаў шампанскага. Віно тады лілося ракою.
— Як выяўлялася сутнасьць тагачаснага чалавека ў забавах? У забавах адбівалася сутнасьць эпохі?
— Позьняе Сярэднявечча, Адраджэньне — эпоха чалавека годнага, эпоха рыцарства. У цэнтры ўвагі — рыцар, баец, які змагаецца за перамогу ў шляхетным паядынку. Уласны посьпех, дэманстрацыя сваёй моцы й годнасьці, сваёй сутнасьці — для яго самае галоўнае. Дзеля гэтага можна й загінуць. Таму галоўныя забавы рыцарскай эпохі — паляваньне й турніры. Іначай кажучы — індывідуальныя спаборніцтвы. Такі падыход бліскуча ўвасобіў паэт-гуманіст Мікола Гусоўскі ў «Песьні пра зубра». Пасьля Адраджэньня ў Эўропе пачынаецца эпоха палітыкаў і актораў. На зьмену рыцару прыходзіць арлекін. Забрала зьмяняе маска. Перамогі дамагаюцца ўжо хітрыкамі, а сярод забаваў галоўнымі робяцца тэатры й маскарад. У тэатры ўжо ня ўдзельнічаюць у падзеях, а глядзяць на іхную імітацыю. А ў маскарадзе кожны можа імітаваць, удаваць кагось іншага, хаваючы сваю сутнасьць.
— Як гэта стасавалася з эўрапейскімі звычкамі?
— Наш край, разам з Польшчай, Украінай, Вугоршчынай, Балканамі — усё ж сярэдняя Эўропа. Наш рэгіён межаваў зь іншымі, у пэўны час варожымі цывілізацыямі — мусульманскай ці маскоўска-бізантыйскай. Нездарма называлі яго «мурам Эўропы» ці «краем памежных фартэцыяў». Тут пасьля Рэнэсансу складаўся свой тып эўрапейскай культуры, так званае сармацкае барока, якое характэрнае ня толысі для Рэчы Паспалітай. Воін, рыцар надоўга затрымаўся тут у цэнтры грамадзкага ладу, а рыцарскі эпас быў актуальны амаль усё XVII стагодзьдзе. Таму й любіла шляхта рыцарскія забавы й брутальныя, часам небясьпечныя паляваныгі на буйнога зьвера. Можа, таму й не адразу прынялі эўрапейскую мадэль тэатру. Першыя прадстаўленьні францускага ды нямецкага тэатраў на масавую публіку ў нас часта правальваліся. Шляхта не разумела ўмоўнасьцяў тэатру ды імкну-
лася па-дзіцячы ўмяшацца ў дзеяньне. Мэмуарысты XVII стагодзьдзя прыгадваюць выпадкі, калі гледачы нават стралялі v сцэнічных адмоўных пэрсанажаў — ворагаў. Пра гэта ж сьведчыць эпізод з успамінаў польскага пісьменьніка Яна Хрызастома Паска аб прадстаўленьні францускага тэатру ў 1664 годзе:
Тут пачаў адзін з гледачоў конных крычэць французам: «Забіце таго растакога сына, калі ўжо схапілі яго, не пакідайцежывым, бо як выпусьціце, будзе помсьціць, будзе вайну множыць, кроў людзкую праліваць, дык ня будзе таку сьвеце пакою! Як заб’еце яго, дык кароль францускі атрыліае імпэрыю, будзе цэсарам, дай Пан Бог — і нашым каралём. Урэшце, як самі не заб’еце, я яго заб’ю!» Схапіўся за лук і, наклаўшы стралу, як вытнуў пана цэсара ў бок, аж другім бокам канчар выйшаў — забіў. Іншыя таксама за лукі — як узяліся шыць з лукаў, нашпігавалі французаў. Саліаго, што сядзеў у асобе караля, падстрэлілі нарэшту ў лоб...
— Чым бавіліся магнатэрыя й шляхта ў XVIII стагодзьдзі?
— Можна скласьці цэлы каталёг забаваў XVIII стагодзьдзя, сярод якіх, апроч звычайных танцаў ды застольляў, папулярныя былі гульні — «нівіны» (нешта кшталту фантаў), а таксама карты ды іншыя азартныя забавы. Але найперш я вызначыў бы такія, як карузэлі й маскарады. Тагачасную «карузэль» ня трэба блытаць зь сёньняшняю карусэльлю. Гэта працяг рыцарскіх турніраў. У XVIII стагодзьдзі рыцары перасталі біцца паміж сабою й спаборнічалі, дэманструючы сваё майстэрства, так бы мовіць, на трэнажніках. Звычайна карузэль ладзілі на вялікім пляцы, дзе колам ставілі разнастайныя мішэні, манэкены, часам і пасткі. Рыцары дзяліліся на каманды, якія называлі бандамі. Выдатнае апісаньне такой карузэлі,
даджанай каралём і вялікім князем Аўгустам II, пакінуў у сваім «Дыярыюшы» Міхал Казімер Радзівіл:
I былі статуі з дрэва, паўбіраныя падобна да арлекінаў. Адна статуя мела на грудзёх жалезны круг, куды трэба было ўдарыць глінянай куляй, калі трапіў у сярэдзінку, дык ракета ўгару вылятала, калі ж дрэнна, дык фаервэркаў мільён выляталі каню пад ногі ды й чалабека самога абсыпала. Аругая статуя мела на раменьні скрынку, у якую, калі трапіў, дык зь яе птушак розных вялікіх, а менавіта фазанаў, курапатак, перапёлак вылятала. Трэцяя — мела на грудзях кружок, у які трэба было трапіць, дык з губы ейнай вядро вады вылівалася міма кавалера, калі ж ня шыбка адскочыш, дык усяго аблівала. Гэтыя ўсе штукі трэба было ў адным заходзе рабіць.
— У Заходняй Эўропе карузэлі з часам пераўтварыліся ў тэатралізаваныя парады зь nepaanpaнаньнямі. Ці былі гэткія забавы ў беларусаў?
— У XVIII стагодзьдзі самай папулярнай забавай сталі маскарады, якія ладзілі літаральна на ўсе сьвяты. Зь сярэдзіны XVIII стагодзьдзя зьяўляецца такая іхная форма, як рэдуты. Вось як апісвае рэдуты Анджэй Кітовіч:
Забава рэдутаў была траякаю — танец, гульня ў карты й прыгляданьне іншым. Ходзячы па пакоях там і сям, розныя маскі адны на другіх нападалі ў добрым сэнсе, і казалі, хто ёсьць пад маскаю. Toil жа, хаваючы сбаю асобу, круціў галавой і не сваім голасам адмаўляўся таго, кім яго падазравалі. На злаліаньне сораму маладыя людзі ліелі такі спосаб: апроч заляў і пакояў публічных, антрэпрэнэры захоўвалі асобныя пакоі пад сваімі ключамі. Заліаскаваны кавалер прасіў ключа да такога пакою, і даваў пяць-шэсьць альбо болей
чырвоных злотых, кажучы, што хоча наасобку выпіць бутэльку з прыяцелем, ціў карты пагуляць. Антрэпрэнэр, неўваходзячыў высьвятленьне таго інтарэсу, бо добра яго разумеў, даваў ключ.
Звычайна маскарады ладзілі да сьвятаў — перадусім, рэлігійных гэтак званага карнавальнага пэрыяду. Вельмі важнымі сьвятамі былі ў нас і дні нараджэньня, дні анёлаў караля, вялікага князя, дні нараджэньня магнатэрыі. Пад кожную з такіх датаў ладзілі пышныя прыёмы, балі, якія звычайна суправаджаліся пераапрананьнем, маскамі, маскаванымі танцамі, выездамі ў паркі, загарадныя рэзыдэнцыі, дзе ўсё гэтае карнавальнае дзеяньне працягвалася й пераходзіла ў бясконцыя шматдзённыя вакханаліі. Банкеты, балі, маскарады часам суправаджалі й падпісаньне дзяржаўных дамоваў, соймы, сустрэчы паслоў. Гэтак было нават у сумныя й ганебныя моманты — як тыя ж падзелы дзяржавы. I вось як апісвае Ян Ахоцкі прыёмы ў Адама Паніскага, вядомага дзеяча часу падзелаў нашага краю:
Ад самага ранку ў некалькіх пакоях застаўленыя былі сталы штофамі гданьскіх гарэлак, якія паблісквалі золатам, а таксама міногамі, астрыгамі, галяндзкімі селядцамі, швайцарскімі сырамі ў цэлых кругах гэтак вялікіх, як колы для вазоў. Аа абедаў сядала па сто й болей асобаў, а коркі ад шампанскага віна стрэламі сваімг салютавалі банкетуючым. Па абедзе прыносілі столікі да картаў, і пачыналася гульня прынамсі ў дваццаці столікаў... Пад канец упіваліся гарэлкаю, зьмяталі ўсе закускі, апаражмялі бутэлькі пеністага ангельскага піва...