Беларуская Атлянтыда
Вячаслаў Ракіцкі
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 501с.
Мінск 2006
— 3 чаго ж пачыналіся індывідуальныя сутычкі й як адбываліся? Ці існавалі пэўныя правілы паядынкаў і боек?
— Болыпасьць прыватных боек пачыналася за сталом. Прыхільнасьць шляхты да алькагольных напояў ды неўтаймаваная пыха былі прычынай шматлікіх сварак. За стол сядалі звычайна са зброяй. Слугі за плячыма ці ў двары таксама былі пры палашах альбо стрэльбах. Гэтак жа й на сойміках, куды шляхта зьяжджалася мала як не на вайну. У падагрэтай віном размове было дастаткова пары вострых слоўцаў. Звычайна, калі шляхта хапалася за шаблі, спрэчку разьвязвалі на двары, калі ня проста пры стале. Пачатак быў хуткі — хутка ўсё й заканчвалася. Вось што прыгадваў у сваіх успамінах Ян Ахоцкі:
Калі Казімер Жавускі, зарызыкаваў нейкі канцэпт, які не прыйшоўся да смаку Эўстахію Сангушку, той, наблізіўшыся ляканічна запытаў: — Альбо біцца, альбо прабачыцца?
Жавускі гэтак жа коратка адпавёў:
— Біцца.
Было гэта ўжо пры добрым змроку, але. не адкладалі да заўтра. Зараз жа абодва прыбралі сабе сэкунданта. Хюдзям загадалі ўзяць паходні й рушылі за рагаткі...
Такія сваркі рэдка мелі сур’ёзныя наступствы — найчасьцей пасьля некалькіх драпінаў байцы мірыліся і ўжо пілі за мір, а бывала, што й за новае сяброўства. На такія сутычкі грамадзтва й закон глядзелі скрозь пальцы — нават калі даходзіла да забойства, стараліся неяк залагодзіць справу. Выдатны знаўца шляхецкай культуры Ігнат Ходзька так апісаў тыповы паядынак:
За колькі крокаў саскочылі ўсе з коней, а толькі сам шамбэляніч дабыў шаблю й ляцеў на пана Станіслава. Той вырваў зь зямлі Тарасіма, пад’ехаў з прысядкам. А як падняўся магутна... фуркнула ў паветры, ды прэч адляцела шабля шамбэлянгча, а сам ён з разгону ўпаў на зямлю.
— А што, пане браце? — сказаў пан Станіслаў. — ўстабайі Ня буду крыжа на плячах рабіць.
— Пагодзімся, пане падчашыі — кажа, падымаючыся, шамбэляніч.
— Згодаі Згода! — крыкнулі ягоныя сэкунданты. — Маеш сатысфакцыю, пане падчашыі
— Згода, пане Станіславеі — сказаў і я.
— Ну дык няхай сабе й згода! — паўтарыў пан Станіслаў, хаваючы Тарасіма да похваў. — A іншым разалі, пане браце, не зачапляй стрэльчыка, бо вашэці настраляе.
Ізноў крыкнулі ліы: — Згода!
Праціўнікі абняліся, і ўсе ў найлепшым настроі, дзякуючы Богу, што бяз шванку абышлося, вярнуліся да ліястэчка.
Канец вольнай шдяхецкай дзяржавы стаў і канцом традыцыі шляхецкіх боек і грамадзянскіх войнаў. Расейская ўлада хутчэй гатовая была дазволіць забіваць сваіх геніяў, як Пушкіна ці Лермантава, на дуэлі — гэта значыць, на «Божым судзе», але ня даць людзям бараніць свае правы перад іншымі грамадзянамі ды самой уладай. Зрэшты, Адам Міцкевіч назваў свайго «Пана Тадэвуша» «Апошні наезд у Літве». Але звычка бараніць свае правы й перакананьні з шабляю ці ггісталетам у руцэ ня зьнікла так хутка. I пачынаючы ад Касьцюшкавага паўстаньня, шляхта зноў і зноў бярэцца за зброю. Беларускія змагары Случчыны ці партызаны генэрала Вітушкі — бадай, носьбіты таго ж вальналюбнага беларускага характару.
пацалунак с э к с байструк вернасьць з д р а д a
каханьне
ЖЫЦЬЦЁ 3 ПАЦАЛУНКАМ
Размова з Тацянай Валодзінай
Сярод звычак людзей ёсьць і цалаваньне. Чалавек штодня цалуе каханага, дзяцей, бацькоў, цалуе руку сьвятара, з пацалункамі сустракае й праводзіць гасьцей. У той жа час ёсьць народы, якім пацалункі здаюцца чылісьці брыдкім і незразумелым — прыкладам, японцы альбо кітайцы. Вядома й звычка «цалавацца» насамі — гэтак робяць на Поўначы. Пацалунак адносіцца да невэрбальнай камунікацыі. Наагул вылучаюць тры віды пацалункаў: пацалунак каханьня, ці палюбоўны, рытуальны й этыкетны. Усе яны маюць і агульнае, і адрознае. А ў мітапаэтычных адносінах пацалунак сымбалізуе зьліцьцё чалавечых душаў, замацаваньне роднасных ста~ сункаў, выражэньне шэрагу ідэяў сацыяльнай ярархіі.
— I найпершусё ж цікава: як наагул чалавек навучыўся цалабаццаЎ Азе вытокі гэтага звычаю?
— Адказаць на гэтае пытаньне цяжка, і наўрад ці магчымы адназначны адказ. Аднак навукоўцы выказваюць меркаваньні, што асноваю для разьвіцьця такой зьявы, як пацалунак, стала смактаньне ў дзяцінстве матчыных грудзей. Хутчэй за ўсё, якраз прыроджаны смактальны рэфлекс спарадзіў гэты сродак пачуцьцёвых дачыненьняў. На першым годзе жыцьця менавіта рот •— галоўная крыніца задавальненьняў кожнага з нас. Таму шляхам працяглых пераўтварэньняў кармленьня дзіцяці — ад смактаньня грудзей да перадачы ежы з роту ў рот — і ўзьнікла гэтая дзея.
— Адкуль паходзіць слоба «пацалунак»?
— У гэтым слове вылучаецца корань -цал-, які выяўляе выразную сувязь са словам «цэлы». Прыметнік «цэлы» мае два асноўныя значэньні: увесь, у поўным аб’ёме, прыкладам, «зьеў цэлы кусок», і непашкоджаны, без заганаў: цэлая кашуля, не парваная. Таму сам корань -цэлнясе значэньне жаданьня быць цэлым, цэльным, здаровым. Пацалунак у традыцыйным этыкеце й суправаджаецца пажаданьнем здароўя. Прыкладам, беларускія жанчыны пры сустрэчы, нахіліўшы галаву й сказаўшы «Здаровінька!», цалаваліся ў вусны. I мы сёньня паводле старога звычаю цалуем дзіця, супакойваючы яго, цалуем пабітае месца — і верым, што так хутчэй загоіцца.
— Якая знакавая сэманпгыка пацалункаў у народнай кулыпуры, фальклёры?
— Там пацалунак разумеецца як сродак разбурэньня злых чараў. Ва ўсясьветным фалыслёры шырока вядомы сюжэт пра зачараваную прынцэсу, якую царэвіч абуджае да жыцьця якраз пацалункам. У беларускіх жа казках зачараванага ведзьмаю каралевіча ратуе простая дзяўчына:
I пачаў пачвара зь сьвіным лычом пець песьні, пачаў пець так гожа, што голас лезе аж у самую душу й разам хочацца плакаць і сьмяяцца. Пяе ён з такімі любошчамі, што затапіў у дзеўчыны й голаў, і сэрца. Сама няведама зачым, схапіла яна страшэннага чалавека за голаў да й пацалавала. У той люмант абярнуўся ён у гожага каралевіча, схапіў яе на бярэмя да й панёс да гасподы. I сталі яны жыць да пажываць да бедных людзей не забываць.
— Як актуалізуецца ў беларускіх паданьнях нежаданы пацалунак, пацалунак нялюбага чалавека?
— Захавалася легенда пра царыцу, вельмі ахвочую да прыгожых хлопцаў. Але беларус-прыгажун абірае лепей страшэнную будучыню, чым пацалунак нялюбай.
А царыца нічога не ўважае, абы толькі ёй абняць таго гожага хлопца. От вялела яна, і прывялі яго к ёй. Толькі яна хацела яго абняць да пацалаваць, аж зірне — яго тбар абярнуўся ў сьвіное рыла. Крыкнула тут царыца, а зь яе й дух вон выперла.
— Эстэтыка казкі, легенды сьцьвярджае сьвет ідэальны, мрою. А як ставіліся нашы продкі да пацалункаў у рэальным жыцьці?
— Трэба нават заўважыць, што ў вясковай традыцыі пацалунак разумеўся як прывітаньне, доказ прыязнасьці, сардэчны паклон. Пацалункамі суправаджаліся шматлікія зборышчы нежанатай моладзі, гэтак званыя вячоркі. Пацалунак — складнік асобных моладзевых гульняў: бывала, усе ўдзельнікі карагоду неаднаразова перацалоўваліся адзін з адным. Падчас калядных ігрышчаў, як пісалі зьбіральнікі фальклёру: «Гульні заканчваюцца шумным гуляньнем, што даходзіць часам да празьмернасьці — абдымкам, пацалункам, жартам няма ліку». Асобныя вольнасьці дазваляліся самім характарам гульні. У смаленскіх беларусаў у час гульні «Жаніцьба бахара» да кіраўніка«бацькі» тульцы падводзілі хлопцаў і дзяўчат, а ён ім загадваў: «Цалуйцеся!». А дзяўчаты ў крык, ня хочуць цалавацца, а хлопцы — хоп! — і пазадзіраюць ім адзеньне. Тут яшчэ больш сьмеху. А іхныя віцебскія суседкі на Каляды «жанілі Цярэшку», прыпяваючы:
Паіла коніка ў вядрэ, Відзіла я рыбку на дне. Смачная рыбка карась, Пацалуй, дзядулька, хоць раз.
Смачная рыбка язёк, Цалуй і йшчэ разок.
— С'ёньня вясельля іўявіць нельга без такога ўжо звыклага скандаваньня «Горкаі», калі малады з маладою мусяць цалавацца. Што гэта за звычай, ці заўс'ёды гучаў гэты вокліч на беларускіх вясельлях?
— Калі перагартаць усе вядомыя запісы вясельля, дык, бадай, да сярэдзіны XX стагодзьдзя такіх паказьнікаў няма. Праўда, апісвалася перадусім сялянскае вясельле. Магчыма ж, ведалі гэты звычай гараджане. Але міталягічныя падставы судачыненьня воклічу «Горка!» й пацалунку выразныя, а паралелі між інтымнымі пацалункамі й прыняцьцем ежы прасочваюцца вельмі пасьлядоўна. Бо гэтым словам абавязкова папярэднічае заўвага кагосьці з гасьцей, што страва салёная, нясмачная, горкая, і яе трэба абавязкова падсаладзіць. Мы ж часта кажам: салодкі пацалунак, салодкія вусны, паглынаць адзін аднаго ў пацалунках. Цалаваліся, дарэчы, калі садзілі цыбулю, каб горкаю не была. Абавязковай стравай на вясельлі быў мёд — згадаем тут і выраз «мядовы месяц». Таму сувязь смакавых пачуцьцяў і пацалунку законная. Што тычыцца колішніх вясельляў, дык пацалункі маладых асабліва не акцэнтаваліся. Абавязковымі й рытуальна значнымі былі пацалункі іншага характару. Да прыкладу, маладая кланялася сьвякроўцы, цалавала ёй руку, твар, і з прапановы дружкі абедзьве яны пілі адна да адной па чарцы гарэлкі — каб замацаваць назаўсёды згоду:
А.сабліва ўзрушвае час бацькоўскага блаславеньня. Бацька падыходзіў да стала й цалаваў праз стол дачку, кажучы пры гэтым: «Няхай Бог благаславіць!». Гэта таксама робіць і маці. Затымусе падыходзяць да нявесты й цалуюць яе, выказваючы пры гэтым свае добрыя пажаданьні. Перад адпраўленьнем маладога за нявестай сват частуе ўсіх гарэлкай, а бацька яго нясе на талерцы заку-
ску. Пасьля сват бярэ ў рукі каравай; убачыўшы гэта, малады ііадыходзіць да бацькоў, а потым па чарзе да ўсіх іншых, цалуючы ў рукі, — кожны ў адказ робіць над яго галавой знак крыжа.
— Што азначае пацалунаку руку?
— Пацалунак у вусны, шчокі выражае пачуцьцё прыязнасьці й сяброўскай еднасьці. Іншы характар — пашаны й павагі — мае пацалунак рукі альбо пляча, a то й ног: ён дэманструе высокую ступень залежнасьці й падпарадкаваньня. Калісьці пацалункі рук і ног у Эўропе былі звыклай зьявай, цяпер жа цалуюць руку толькі сьвятару, ці зрэдку мужчыны — жанчынам.
— Цалуюць жа й нябожчыка на разьвітаньне — і таксама вельмі часта ў рукі ці ў лоб. Прычым, робяць гэта ня толькі сваякі.
— У народнай традыцыі й сустрэчы, і разьвітаньні не абыходзяцца без пацалункаў. Любое расстаньне, хай сабе часовае ці вечнае, на глыбінных роўнях прадугледжвае ўзаемнае дараваньне грахоў, а пацалунак і прызваны замацаваць гэтае дараваньне. Вядомы яшчэ звычай прасіць адзін у аднаго прабачэньня перад Вялікім постам — цалаваліся ўсе сямейнікі. А на Вялікдзень цалуюцца ня толькі сямейнікі, але й госьці, сустрэчныя. Мы цалуемся ў царкве з зусім незнаёмымі людзьмі. Гэтае хрыстосаваньне мела некалі нават міжсаслоўны характар і сьцьвярджала роўнасьць людзей перад агульначалавечай радасьцю — уваскрошаньнем Хрыста. У беларусаў, як і ў іншых народаў, шырока распаўсюджана таксама цалаваньне сакральных аб’ектаў: абразоў, крыжа. Яно магло суправаджацца маўленьнем клятвы ці прысяганьня. Вядомая ў нас і клятва зямлёю, калі зямлю елі альбо цалавалі. Дарэчы, есьці зямлю дазвалялася толькі мужчынам, жанчына мела права яе пацалаваць.