• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Атлянтыда  Вячаслаў Ракіцкі

    Беларуская Атлянтыда

    Вячаслаў Ракіцкі

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 501с.
    Мінск 2006
    101.08 МБ
    Прото абы такйе людй, будь мужчйзна або белая голова, в местех нагййх не былй терпены, которые звыклй для зыску своего спросного намовлятй панны або вдовы й мужаткй коліу гволй для спросностй телесное, так йж хотя бы с которое люгло быть што доброго в стане малженсколі, оборочаются за налювамй збоднйц внйвеч, а в спросное a вшетечное помешканье. ...абы такйх за оказаньелі явным йліатй казалй й каралй обрезаньелі носа, ушу й губы й з мест выганялй.
    — Ці мелі пл'ён падобныя забароны?
    — Ня надта вялікі. He зважаючы на забароны, і зводнікі, і прастытуткі пачуваліся даволі ўпэўнена ў тагачасных беларускіх гарадах. Пра маштабы гэтай зьявы ў Магілёве пры канцы XVI стагодзьдзя сьведчыць наступнае паведамленьне Баркулабаўскага летапісу:
    Року 1590 былй козакй запрозкйе Матюша с полком, Голый с полкому Могйлеве... а крнвды, шкоды не чйнйлы, толко жонок охочйх. Тых намоблялй й заклнкалй, абы с нймй на Нііз йшлй. 14 бзялй з собою жонок й девок яко двесте поголов.
    — адбываліся знаёмствы й абслугоўваньне кліентаў?
    — Улюбёнымі месцамі прастытутак былі гарадзкія корчмы, лазьні, асобныя зь іх прымалі сталых кліентаў дома. Магістраты беларускіх гарадоў рэгулярна ладзілі аблавы на прастытутак і выпраўлялі іх на грамадзкія працы. У 1666 годзе слуцкія прастытуткі самым непасрэдным чынам спрычыніліся да ўмацаваньня абароназдольнасьці гораду. Слуцкі магістрат, «хочучы такіх злых распуст загамаваць», пастанавіў пасылаць іх на прымусовыя працы.
    — Выглядае, што кара за прастытуцыю была ня вельмі ўжо й жорсткая..
    — He зусім так. У той час шчыра верылі ў тое, што блудніца зьяўляецца прыладаю д’ябла. I таму даволі часта як прафэсіяналкі, гэтак і звычайныя палюбоўніцы станавіліся ахвярамі намоваў ды абвінавачаньняў у чарадзействе з боку сваякоў іхных кліентаў і каханкаў. Вельмі не пашанцавала ў 1588 годзе магілёўскай прастытутцы Марыі Юдзінай, якая па чарзе прымала двух кліентаў у сваёй хаце. Захапленьне хлопцаў гэтай паненкай сваякі трактавалі як факт, што яна іх зачаравала:
    Мбан Невлебнч меіцанйн мошлевскйй а Нван Ходотовйч, Давйд Тарасовйч, Тймох Тйшковйч жаловалй на мегцанку мошлевскую Марю Юдйнну. Ha­npod І4ван Неблебйч жаловал йж дей брата моего чарамй очаровала йж бавечыся прй ней рок о ту жадное речй не может яко од часу не малого так шло... ночй прошлое ею у нее 6 дому з суседмй еслш его поймал... есмо ходйл з hum u з йншймй суседмй й там же у дому ее знайшлй брата его.... А Давйд Тарасовнч жаловал на тую ж Марю Юдйнну йж дей сын мой Мнхалко не ведатй для которое прйчйны ходйт у день й в ночй которого тым же способом очаровала чарамй своймй.
    Падобным чынам берасьцейскай зямянкай Ганнай Цывінскай у 1628 годзе была абвінавачаная адна віленская дама лёгкіх паводзінаў.
    Межы йншымй й малжонка ей мйлостй пана Цывйнской его мйлостй пана Петра Цывйнского, в року теперешнем 1628 недавно до Вйлна прыехалого, снат через якйес чары й зводнйцы прылудйвшй, первей через колко ночь у себе в каменйцы его мйлостй пана Юря Коленды, у Вйлнй в тыле костела Светого Казймера лежачой, а потом й за другйм прыездом в сем же року 1628, месеца марца рознымй часы й днямй 6 той же каменйцы з его мйлостю обцовала й всякйм способом малженскші стан розлучыт хотечы, на самую ей мйлость паню Цывйнскую рознымй часы й днямй й на розных местцах отповед й похвалку на здорове ей мйлость учынйла й чынйт не переставает, обецуючы ей мйлостй з мужом разлучыт й самую через чары, албойншым способом з сего света згладйт, йлй смерт прыпрабйт.
    Такім чынам, занятак прастытуцыяй мог прывесьці й да пакараньня сьмерцю, бо жанчына, якая зьбіра-
    лася прысьвяціць сябе гэтаму занятку, мусіла заўсёды памятаць і пра незайздросную пэрспэктыву быць спаленай на вогнішчы як ведзьма.
    — Аык чаму ж займаліся прастытуцыяй? Грошы перамагалі Бога?
    — Мне бачыцца сынхроннасьць працэсаў на нашых землях з эўрапейскімі працэсамі. Эпоха Рэнэсансу прыносіць новыя каштоўнасьці. Традыцыйная мараль адсоўваецца маральлю, якая ўзьнікае пад уплывам таварна-грашовых адносінаў. Адным з рэцыдываў гандлёва-рамеснай этыкі ва ўсёй Эўропе, і ў нас таксама, было распаўсюджаньне гандлю ўсім, у тым ліку й целам. Цікава, што ў гэты час рэзка павялічваюцца й крадзяжы царкоўнай маёмасьці. Людзі ня толькі прадавалі сваё цела, але й кралі ў Госпада Бога. I хто краў? Сьвятары кралі. Гэта было распаўсюджана па ўсёй краіне. Натуральна, існаваў рух за маральную направу. Тыя ж магістраты клапаціліся ня толькі пра гандаль, але й пра грамадзкую мараль, пра мараль сям’і. XVI стагодзьдзе якраз дэмансгруе дзьве зьявы. 3 аднаго боку — прастытуцыя, а з другога —■ умацаваньне сямейных каштоўнасьцяў. Есьць нават дакумэнты-забавязаньні мужа й жонкі «пачціва захоўваць сябе й ня бегаць па месцах непатрэбных».
    ВЕРНАСЬЦЬ I ЗДРАДА ў СЯМЕЙНЫМ ЖЫЦЬЦІ
    Размова зь Пятром Васючэнкам
    Фундамэнтальным атрыбутам старога як сьвет пачуцьця — каханьня — ёсьць жарсьць. Але каханьне пасьля таго, як ператворыцца ў шлюб закаханых, набывае іншыя аспэкты. Вернасьць, нявернасьць, рэўнасьць, здрада — экстрэмумы новага працягу жарсьці. «Рэўнасьць — пачвара зь зялёнымі вачыма», — казаў Шэксьпір, але на гэтай пачвары трымаюцца фабулы Шэксьпіравых каліэдыяў і трагедыяў. А ці вернасьць і здрада таксама маюць свае беларускія мадэлі? I, напэўна, у разважаньнях пра ланцуг — вернасьць, рэўнасьць, здрада — варта пачаць з горшага, як рабіў вялікі Дантэ, — са здрады й рэўнасьці.
    — Дык ці зважала народная беларўская традыцыя на нявернасьць у каханьні?
    — У беларускай сям’і пераважала прагматыка: наколькі здрада шкодзіла фізычнаму й духоўнаму здароўю сям’і? Паказальна, што ў беларускім фалыслёры бальшыня сюжэтаў, зьвязаных са здрадаю, распавядае пра няверных жонак. Чаму так? Мо таму, што яны ёсьць носьбітамі першароднага граху Евы? Мяркую, што ня толькі. Хутчэй таму, што жанчыны зьяўляюцца асноваю сям’і, і калі здраджвае яна, то гэта шкодзіць сям’і больш.
    — Калі параўнаць зь іншымі народамі — наколькі жорсткай у беларусаў была помста за здраду?
    — Спосабы ўтаймаваньня здрадніц у беларусаў даволі гуманныя. Адзін са старадаўніх — папруга, альбо дзяга. Згадайма п’есу Уладзіслава Галубка «Піса-
    равы імяніны». Там муж, які падсьцярог жончыну здраду, адлупцаваў і жонку, і ейнага каханка папругаю, прымаўляючы: «Жонцы — раз, дзяку — два, ухаўха-ўхаха!». Але паколькі шлюб быў царкоўным, сям’я — патрыярхальнай (галоўная мараль: сям’я — перадусім), даводзілася пасьля, сьцяўшы зубы, мірыцца.
    — Вы падкрэсьлілі царкоўны аспэкт шлюбу. Значыць, муж і жонка мірыліся, а пакараньня чакалі на тым сьвеце?
    — Сапраўды, у народзе меркавалі, што распусьнікі будуць пакараныя на тым сьвеце, і пакутаваць будуць тыя месцы, якімі грашылі пры жыцьці здраднікі й здрадніцы. Гэта добра адлюстраваў Францішак Багушэвіч у вершаваным апавяданьні «Быў у чыстцы». Там, прыкладам, грэшнік падвешаны за геніталіі. Пісьменьнік Хведар Еўлашэўскі таксама распавядае пра маладзіцу, якая аддавалася цмоку, ператворанаму ў чалавека. Гэта літаратура. Але й гістарычны досьвед падае прыклады сямейнай здрады альбо нявернасьці. Паказальная гісторыя Рагнеды і ўладзімера, які завёў сабе сотні каханак і гэтым уквяліў Рагнеду.
    — Як дзяржава вызначала адказнасьць за сямейную нявернасьць?
    — Дыярыюш Хведара Еўлашэўскага —• гэта сапраўды перадусім мастацкі твор. Але й ён гістарычна сьведчыць пра тое, што сямейныя здрады здараліся на кожным кроку. У Статуце Вялікага Княства Літоўскага гэтай праблеме быў прысьвечаны цэлы артыкул, дзе сямейная здрада называецца сакавітым словам «чужалоства». Статут адназначна асуджаў чужалоства як зьяву, варожую сям’і, якая гнявіць Бога, і прадугледжваў пакараньне за яго. Але рэальна пакараць здрадніцу было цяжка. Караліся, дарэчы, здрадлівая жонка й ейны каханак. Пра здраду мужа й пакараньне ягонага чужалоства ў Статуце нічога не было ска-
    зана. Трэба было абавязкова засьпець жонку й ейнага каханка на месцы злачынства, пажадана са сьведкамі. Але на гэта ня кожны муж мог пайсьці. Пакараньню папярэднічала даволі складаная бюракратычная працэдура, завяршалася яно сурова —■ сьмерцю. Такіх пакараньняў было няшмат. I яшчэ невядома, ці дачакаецца здраднік пакараньня з боку дзяржавы.
    — А самі людзі? Якія яны вынайшлі сродкі помсты? Якой жа была помста за здраду?
    — Людзі выпрацавалі фізычныя спосабы пакараньня за здраду. Гэтак Рагнеда, калі ёй здрадзіў Уладзімер, замахнулася на яго зброяй, сказаўшы: «Мала таго, што загубіў бацьку, братоў, дык яшчэ й мяне ня любіш!». Пагрозы, якімі беларускія мужчыны й жанчыны абменьваліся за здраду, былі досыць суровыя, але найчасьцей завяршаліся нічым. Толькі Лявон Бушмар — літаратурны пэрсанаж Кузьмы Чорнага ■— забівае, прыбірае сваіх супернікаў. А з сучаснай літаратуры мы можам прыгадаць верш Славаміра Адамовіча, дзе ідзе гаворка пра жорсткае пакараньне здрадніцы:
    Калі ты здрадзіш мне аднойчы, ад гэтай здрады атрымаўшы так много-многа асалоды; калі ты прыйдзеш, пераспаўшы, калі суцішыш сбае воды з тым, іншым, мне зусім ня братам, з тым чорным, белым, жоўтым фатам; калі ты прыйдзеш ці ня прыйдзеш; калі, ўнікаючы сустрэчаў, ты начавацьліеш у сябровак, альбо ў сяброў, або ў прылеску, альбо ў пясках зімнога мора, — я не павешуся ад гора, як, зрэшты, і не расьсьмяюся, я не пайду і не ўтаплюся, — я ўспомню, дзе ляжаць набоі.
    Мне ўсё ж падаецца, што беларусы не дапускалі жорсткай помсты за здраду, пагрозы насілі хутчэй прэвэнтыўны характар дзеля захаваньня міру.
    — Вы хочаце сказаць, што здрада ў беларускай сям’і пэўным чынам ураўнаважвалася сямейнай вернасьцю ?
    — У беларускай гісторыі, фальклёры, літаратуры ёсьць шмат прыкладаў кранальнай сямейнай вернасьці. Вось сям’я Дуніна-Марцінкевіча. Гісторыя ягонага каханьня была рамантычная. Ен пайшоў насуперак волі бацькі сваёй каханай Юзэфы Бараноўскай, ажаніўшыся зь ёю безь ягонай згоды. Сям’я вяла патрыярхальны лад жыцьця ў вёсцы Люцынка, і плёнам гэтага шчасьлівага шлюбу было нараджэньне чатырох дачок і сына. Дзеці шмат у чым захавалі характар і здольнасьці бацысі. Але такія ідыліі ў рэальным жыцьці сустракаліся радзей, чым складаныя спосабы існаваньня сем’яў. Прыкладам, сям’я Сыракомляў. Працяглы час гэты шляхціц вёў ідылічны лад жыцырі ў вёсцы разам са сваёю жонкаю, якая пайшла за яго ў досыць юным веку. Але пад старасьць у ім закіпела жарсьць да акторкі, жонкі вядомага беларусазнаўцы, гісторыка Адама Кіркора, што прывя<ло да заўчаснай сьмерці ўладзіслава Сыракомлі.