Беларуская Атлянтыда
Вячаслаў Ракіцкі
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 501с.
Мінск 2006
— А хто болей выяўляў самаахвярнасьць у сямейным жыцьці — мужчына ці жанчына?
— Мы можам знайсьці прыклады мужчынскай ахвярнасьці ў рамантычнай аповесьці Васіля Быкава «Альпійская баляда». Беларус Іван Цярэшка ахвяруе жыцьцём дзеля ўратаваньня італьянкі Джуліі. Але прыкладаў жаночай самаахвярнасьці значна больш. Прыгадайма лёс Францішкі Радзівіл. Яна стаічна пераносіла здрады мужа й несла свой цяжкі крыж у шлюбе. Ей было вельмі ня проста. Біёграфы нават падлічвалі колькасьць выкідышаў, што здарыліся на
жыцьцёвым шляху гэтай жанчыны. Гісторыя захавала й іншы, кранальны, нават сьлязьлівы, паэтычны прыклад жаночай самаахвярнасьці. Гэта гісторыя Юліяны Вітан-Дубейкаўскай, якая кахала сьмяротна хворага Івана Луцкевіча. Ен памёр у яе на руках.
— Вы падкрэсьліваеце самаахвярнасьць у каханьні й сямейным жыцьці жанчын. Натуральна, мужчыны гэта цанілі. Але чаму беларускія пісьмекьнікі так мала прысьвяцілі сваіх твораў жанчынам?
■— Нагадаю, што Беларусь заўсёды лічылася краінай жаночай нацыі, і прыярытэт у пасіянарнасьці заўсёды належаў жанчынам. Я ведаю толькі адзін яркі прыклад, калі пісьменьнік прысьвяціў свой твор жонцы. Гэта раман Уладзімера Караткевіча «Чорны замак Альшанскі», у эпіграфе да якога прысьвячэнызе «В. К.», жонцы Валянціне. Але гэта было выкананьнем абяцаньня, якога жонка чакала ажно дзесяць гадоў. Беларускія пісьменьнікі часьцей прысьвячалі свае творы сябрам, як Максім Багдановіч — Сяргею Палуяну, бацысам, іншым асобам.
— Ці часта станавіліся сямейныя радасьці тэмай твораў беларускіх пісьменьнікаў?
— Такіх твораў шмат. Ад «Пана Тадэвуша» Міцкевіча да «Новай зямлі» Коласа й аж да твораў Шамякіна. Але характэрна наступнае: аўтары апісваюць ня столькі ідылію сямейнага жыцьця, колькі разлом. Сямейная вернасьць і здрада ў беларусаў знаходзяцца ў стане хісткае раўнавагі. Трэба народную псыхалёгію настройваць на стварэньне шчасьлівай, заможнай, камфортнай сям’і, ствараць яе культ, перадусім у літаратурных творах, альбо экранізоўваць тыя, у якіх гэты культ ужо створаны, альбо ствараць сэрыялы, пра шчасьлівае жыцьцё беларускай сям’і ў замку, сядзібе альбо ў сучаснай гарадзкой кватэры.
КАХАНЬНЕ ў АХВЯРУ ПАЛІТЫЧНАЙ АВАНТУРЫ
Размова з Вольгай Ыатавай
У жыцьцяпісе Казімера IV — польскага ка~ раля й вялікага князя літоўскага, сына Ягайлы й Соф’і Гальшанскай •— ёсьць адзін кароткі сказ аб тым, што ён пакараў сьмерцю Івана Гальшанскага й Міхала Слуцкага — змоўшчыкаў, якія імкнуліся аддзяліць частку Вялікага Княства й далучыць яе да Масковіі. Згадваецца й імя трэцяга — Хведара Бельскага, але нічога не гаворыцца пра тое, што той уцёк і гэтак унікнуў кары. А між тым, пакараньне, якое выпала на долю ўцекача Хведара Бельскага, было доўгім і пакутлівым. Можа, таму, што ён ня проста згадзіўся на палітычную авантуру — паўстаць супраць караля й вялікага князя, але й выкарыстаў дзеля яе сваё каханьне, сваё вясельле...
— Хто ж яна — нявеста гэтага змоўшчыка Хведара Бельскага, шчасьцем якой, як і шчасьцем сваім, ён ахвяраваў?
■— Нявестай князя была Ганна, сястра ягонага сябра Івана Гальшанскага, князя невялічкага Кобрынскага княства, якое займала сёньняшнія Кобрынскі й Пружанскі раёны й цалкам падпарадкоўвалася вялікаму князю.
— Чым выкліканая была гэтая палітычная авантура — аддзяленьне часткі Вялікага Княства Аітоўскага й далучэньне яго да Масковіі?
— Ганна й Іван расьлі ў асяродзьдзі магнатаў, улада якіх паступова зьмяншалася. Суправаджала гэтае зьмяншэньне й рэлігійная няроўнасьць: ужо Ягайла,
ажаніўшыся з каралевай Ядвігай, з праваслаўнага Якава стаў каталіком Уладыславам, і сыны ягоныя былі адразу ж пахрышчаныя ў каталіцтва. Праваслаўныя ў Княстве адразу сталі як бы другаснымі, і, зразумела, гэта выклікала супраціў. Да таго ж, бацыса Ганны й Івана быў у апазыцыі, як мы сказалі б цяпер, да вялікакняскай улады, бо ён падтрымліваў паўстаньне Сьвідрыгайлы супраць Жыгімонта Кейстутавіча й імкнуўся да поўнага аддзяленьня Вялікага Княства ад Польшчы. Памёр ён рана, амаль адразу ж пасьля нараджэньня Ганны, але дух вальналюбства й супраціву лунаў у асяродку князёў Кобрынскіх і іхнага атачэньня. Быў сярод іх Іван Гальшанскі — з роду, які даў краіне каралеву Соф’ю. Яна памерла дваццаць гадоў таму, але ж ейная кроў цякла ў жылах сына, які, аднак, не наблізіў род Гальшанскіх да трону, бо каля яго стаялі іншыя, кракаўскія вяльможы. Сярод незадаволеных быў і малады князь Хведар Бельскі. Яму й прызначыў сваю сястру ў жонкі спадкаемца Кобрынскага княства.
— Які плян прыдумалі змоўшчыкі, якое месца ў ім займала вясельле Ганны Гальшанскай і Хведара Бельскага?
— Змоўшчыкі надумалі, што дзеля таго, каб фізычна зьнішчыць вялікага князя й, карыстаючыся мітусьнёй, узьняць паўстаньне, трэба запрасіць валадара Княства на вясельле, якое павінна было адбыцца неўзабаве, у 1481 годзе. Дзе ж яшчэ яны могуць засьпець яго зьнянацку? Ня ехаць жа дзеля гэтага ў Кракаў! Можна было 6 адважыцца на забойства ў Вільні, дзе вялікі князь зьяўляўся ня менш як два разы на год, але й там пляны іхныя маглі сарвацца куды з большай верагоднасьцю, чым у Кобрыні... I вось Казімер павінен быў зьявіцца ў Кобрынь. Дзьве радавітыя сям’і Княства запрашалі яго туды, а Казімер адчуваў сваю непарыўную сувязь зь Вялікім Княст-
вам куды болей, чым з Каронай. Нездарма ягоныя дзеяньні выклікалі незадавальненьне палякаў і прынесьлі яму папулярнасьць у Літве — Беларусі.
— Якаяроля адводзілася Ганьне?
— Ганна нічога ня ведала пра іхныя пляны. He магла яна нават уявіць, што дзень ейнага вясельля можа стаць страшным і крывавым днём.
— ўык чаму авантура не ўдалася?
— Казімер не прыехаў на вясельле. Больш за тое — раніцай, пасьля шлюбнай ночы, малады даведаўся, што змова іхная выкрыта, каралю вядомыя нават імёны змоўшчыкаў. Казімер быў разьюшаны, і нянавісьць да змоўшчыкаў, да тых, хто хацеў яго ашукаць і завабіць у ганебную сетку змовы, засталася ў яго на ўсё жыцьцё. Сваю нянавісьць ён перадаў і сынам. Тады, пасьля адзінай шлюбнай ночы, Хведар Бельскі цудам уратаваўся. Ен, пакінуўшы маладую жонку, уцякаў праз усю краіну, а пагоня імчала за ім. Яна ўрэшце дагнала Івана Гальшанскага й Міхала Слуцкага, і тым, не зважаючы на іхную радавітасьць і сваяцтва з каралём, паводле выраку суду, сьцялі галовы.
— А Хведар Бельскі ўс'ё ж дабраўся да Масквы й там знайшоў прытулак?
•— Так, у Маскве яго літасьціва прыняў Іван III. Той самы Іван, які ўважліва сачыў за ўсім, што робіцца ў Вялікім Княстве Літоўскім і які абвясьціў, што менавіта ён зьяўляецца «государем Всея Русн», а значыць, спадкаемцам земляў, што некалі называліся «рускімі». Хведару Бельскаму выдзелілі гарады Дземен і Мораў, ён быў набліжаны да трону. Здавалася б, можна радавацца: уцёк ад сьмерці, стаў уладальнікам гарадоў, атрымаў поўную свабоду ў сваёй веры й нават хадзіў, як вой, разам з Іванам III на Цьвер, якая хілілася да Вялікага Княства, ваяваў з
былымі сваімі саюзьнікамі. Аднак, ён ужо празь пяць гадоў спрабаваў уцячы з Масквы, цяпер ужо назад, на радзіму, бо там яго ўсе гэтыя гады чакала жонка, якая стала закладніцай ягонай авантуры й якую з Княства не выпускалі, ды яна й не хацела ехаць у Маскву.
— Якрэагаваў на спробы ўцёкаў цар?
— За спробу вярнуцца ў ВКЛ маскоўскі цар саслаў Хведара Бельскага ў Галіч. Дыпляматы ўвесь час спрабавалі вырваць у Казімера дазвол на выезд Ганны, на што той нязьменна адказваў, зьвяртаючыся да Хведара: «Прыяжджай і забірай!». Але як прыехаць, калі не адпускае й маскоўскі цар, які вярнуў сваю прыязнасьць і дараваў няўдалыя ўцёкі. He хацеў ён прасіць літасьці і ў Казімера. Ен разумеў, што інкогніта прыехаць і забраць жонку наўрад ці ўдасца.
— I колькі цягнулася гэтае расстаньне? Ці верныя былі пабраныя шлюбам адзі'н аднаму?
— Сямнаццаць гадоў доўжылася гэтае расстаньне. Ганна ў Кобрыні таксама чакала, пакуль нешта зьменіцца й муж зможа вярнуцца на радзіму. Памёр ейны брат, яна стала адзінай уладальніцай родавых земляў, але не прымала ніякіх прапановаў на новы шлюб. He саступаў і Хведар Бельскі. Магчыма, ён толькі цяпер зразумеў, што самавольна распарадзіўся чужым жыцьцём і паставіў прыўкрасную маладую жанчыну ў становішча, якога яна не выбірала, бо выбіраў толькі ён сам і ягоныя сябры. Выбіралі й выбралі за яе.
— Але жыцьцё ўс'ё ж бярэ сваё... Хто першы здаўся?
— Натуральна, мужчына. У цара падрасла пляменьніца, якая магла прывязаць уцекача да ягонай новай радзімы. Але для таго, каб уступіць у новы
шлюб, трэба быдо прызнаць вянчаньне несапраўдным. Ды ддя цара няма перашкодаў, і дазвол на новы шлюб быў атрыманы. У 1498 годзе Хведар Бельскі павянчаўся з князёўнай Разанскай, і ў іх адзін за адным нарадзіліся ажно трое сыноў. I ён стаў аддана служыць ёй: быў начальнікам вялікага коннага палка, стаў ваяводам, хадзіў на Казань, выступіў у 1502 годзе супраць Вялікага Княства, дзе вялікім князем быў ужо малады Аляксандар.
— А Ганна?
— Ганна выйшла замуж толькі праз чатыры гады пасьля жаніцьбы свайго былога мужа, якога яна кахала ўсе гэтыя гады й за жыцьцём якога ўважліва сачыла, усё яшчэ маючы надзею на зьмены. Ейным мужам стаў маршалак ВКЛ Вацлаў Касьцевіч. Ганьне было ўжо сорак два гады.
— Як завяршыліся гэтыя жыцьці'
— Вестка пра сьмерць Хведара Бельскага засьпела яе зьнянацку. Яму было каля 45 гадоў. Але паход на Казань у 1506 годзе стаў для яго апошнім. Што ж, яго напаткала лепшая сьмерць, чым ягоных колішніх сяброў. Яны загінулі на эшафоце, а ён — у бітве. Хаця бітва гэтая была за чужыя інтарэсы, за чужую зямлю. Ганна перажыла свайго сапраўднага, венчанага мужа на трынаццаць гадоў.
— Якую цану заплаціла старадаўняя Беларусь за гэтую авантуру?
— Пасьля сьмерці Ганны княства канчаткова страціла нават сваю ўяўную самастойнасьць. А яшчэ раней краіна страціла храбрага воіна, які стаў эмігрантам — адным з тысяч і тысяч уцекачоў з роднай зямлі.
п т у ш к і к а з я у к і к о н ь ц м о к ч ор т
птушкі «чыстыя» й «нячыстыя»
Размова зь Ліяй Салавей
Яшчэ з таго далёкага часу, калі людзей на Зямлі было мала, а іншых жывых істотаў было шліат і жылі яны побач, чалавек асабліва пільна назіраў, углядаўся ў птушак, якімі захапляўся й якім зайздросьціў: тыя вольна ляталі ў небе над зямлёю й воднымі прасторамі, насялялі недаступныя чалавеку месцы — далёкія выспы, крутыя горы, топкія балоты. Крылы давалі птушкам хуткасьць і сва~ боду перамяшчэньня. Нездарма ў народнай мове параўнаньне — вольны, як птах. Гэта сьвет мрояў,