Беларуская Атлянтыда
Вячаслаў Ракіцкі
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 501с.
Мінск 2006
— У Эўропе шмат помнікаў, дзе знакамітыя вайскоўцы, імпэратары сядзяць на конях. Чаму ў Беларусі няма конных помнікаў?
— У нас ёсьць такі помнік, ён на нацыянальным rep66. I першая выява Пагоні, якую мы ведаем, — гэта рыцар на кані. Вось апісаньне герба XIII стагодзьдзя: «Муж зброены на каню седзячы ворага гоніць». Дарэчы, на нашай Пагоні аддюстраваны рыцарскі конь. На гербе сучаснай Літвы — конь эпохі барока, ён ня столькі баявы, колькі выязны. А наш конь — славуты рыцарскі конь, якога таксама закоўвалі ў жалезныя дасьпехі. Менавіта гэты конь спыніў як крыжацкую, так і татарскую, і маскоўскую навалы ў Сярэднявеччы. Гэтаму каню помнікам зьяўляецца наш нацыянальны герб і славуты верш «Пагоня» Максіма Багдановіча.
СЬВЕТ КАЗЯВАК
Размова з Тацянай Валодзінай
Усё больш людзей імкнецца ў гарады, пакідаючы прыроду з усёй ейнай эстэтыкай і карысьцю. Партыі зялёных заклікаюць ратаваць навакольле. Сучасныя дзеці не адрозьняць шэршня ад чмяля. А для сёньняшніх гараджанаў сьвет кузурак зьвёўся да камароў, прусакоў, молі, якіх трэба біць, труціць, вьг ганяць, нішчыць...
— Дык што ж ш так бязьлітасна забіваем разам з гэтымі кузуркамі?
— Разам зь імі мы забіваем велізарную частку нашае духоўнай спадчыны. Сьвет насякомых у традыцыйнай культуры беларусаў — гэта цэласная распрацаваная сыстэма ўяўленьняў, арганічная частка той агромністай мазаікі, якую мы завём сёньня карцінай сьвету. У народнай заалёгіі праз зварот да вобразаў пчалы, павука, камара, мухі ды іншых аказалася магчымым закадаваць і паэтычна ўзнавіць шэраг сьветапоглядных ідэяў — ад тварэньня Сусьвету й да чалавечага каханьня. Стэрэатыпы й вобразы вернасьці, здрады, працавітасьці, агіды, плоднасьці, злосьці й яшчэ шматлікіх якасьцяў і пачуцьцяў перадаюцца ў павер’ях ды песеннай сымболіцы, аб’яднаных вобразамі жамяры ды кузурак.
— Як тлумачыць народная мудрасьць паходжаньнеўсіх гэтых мухаў, камароў, матылёў, клапоў, блашчыцаў? Навошта былаўся гэтая жамяра?
— Заалёгія тлумачыць проста: адны — для корму птушак, друпя — для паяданьня іншых. Але народная філязофія зьвязвае паходжаньне жамяры перадусім з чортам:
От Бог узяў жменю пяску, кінуў яго на вецер да й кажэ: «Ляцеце, усялякія птушкі», і птушкі паляцелі ды пачалі цыркаць да пецьу паветры. Пабачыў тое чорт да захацеў салі зраўняцца з Богам. От ён узяў жліеню пяску, шыбануў яго ўгору да й кажэ: «Аяцецеі», а хто — і забыў сказаць. А тут як сыпануць ліошкі, каліары, авады ды ўсялякі гнюс, як нападуць на чорта да пачнуць яго рэзаць, дак ён круціўся-круціўся, бегаў-бегаў, а яны сьледам за ім роем.
Гэтае нячыстае паходжаньне жамяры набліжае яе да клясы гадаў, якія таксама чортава стварэньне. Цікава адзначыць, як замацоўвае такія ўяўленьні мова. Мы й сёньня кажам: муха папаўзла, прусак папоўз, хаця яны пабеглі так, што й не дагнаць. Насякомыя менавіта поўзаюць, як і гады, зьмеі, а ня ходзяць ці, напрыклад, бегаюць, хаця й маюць ногі.
— Можа, чалавек нэгатыўна ставіцца да жамяры, бо яна здольная джаліць самога чалавека? Вунь як нам дакучаюць каліары... Што кажа пра гэта народная творчасьць?
— У народных паданьнях і легендах смактаньне чалавечай крыві санкцыянуе сам Бог. Аднойчы паслаў ён камара вызначыць, чыя кроў самая смачная. I за праўдзівы адказ — чалавечая — дазволіў камару піць кроў зь людзей. Гэтаксама й з шэршнямі. Карысных для людзей пчолаў стварыў Бог, а чорт папрасіў даць пчолаў і яму. Разгневаны Бог кінуў жменю пчолаў проста ў твар чорту, тыя адразу ж сталі вялікія, кусьлівыя і ў той жа момант разьляцеліся хто куды. 3 таго часу шэршні перш чым укусіць каго, цаляюць ударыць балюча проста ў твар. Але ня толькі вядомыя агрэсіўныя «кусучыя» намеры жамяры падкрэсьліваюць іхную чартоўскую прыроду. Сымболіка камарынага ці пчалінага ўкусу ў народнай традыцьіі закра-
нае й сфэру сэксуальных дачыненьняў. Як у прыпеўцы:
He хадзіце, дзеўкі, у лес,
Камары кусаюцца.
Адну дзеўку ўкусіў — Жывот раздуваецца.
Дарэчы, калі ў сьне пабачыш пчаліны ўкус, дык тое вяшчуе цяжарнасьць. Тое ж самае жучок, які «наробіць клапот, што ня сходзіцца капот». Укус жа шэршня ў вясельнай паэзіі не патрабуе камэнтароў:
Прыляцеў, мамка, шарсень да й утыкнуў жала, Да й утыкнуў жала, сэрца ж маё задрыжала.
Азеўку ды не за пуп, за чэрэва,
Укусіў пасярэду.
— Няўжо й пчала (ці не адзінае ў нас кулыпываванае насякомае), што джаліць так балюча, — чортава стварэньне?
— Статус пчалы іншы. Гэта Божая казюрка, бо зь яе карысьць і людзям, і Богу (праз воск на сьвечкі). Расказваюць, пчолы ўтварыліся са сьлёзаў дзяўчыныпрыгажуні, якая горка плакала, седзячы на камені сярод сіняга мора. Ейныя сьлёзы расчулілі Спаса, які ішоў гэтым часам па сінім моры, і зь ягонай сьлязы ўтварылася пчаліная матка. Пчаліныя вульлі раўнаваліся да Божага храму. Калі б хто загубіў рой, крадучы мёд, — то гэта было як забойства чалавека, за такое меркавалася сьмяротнае пакараньне. Пчаліная матка атаясамлівалася з самой Прачыстай.
— Калі адштурхнуцца ад эстэтычных меркаваньняў, то на першае месца мы паставілі б грацыёзных матылькоў. Колькі калекцыянэраў гатовыя на ўсё, каб прыдбаць новы асобнік гэтых прыгожых стварэньняўі У фальклёры, відаць, станавіліся матылькі найменей прынцэсамі?
— Зусім не. Прыпісвалі матылям далёка ня сызетлыя функцыі. Мятлік — ці то душа чалавека, што адлятае ад яго пры сконе, альбо сама сьмерць, што прылятае да сваёй ахвяры, ці вястун сьмерці. Расказваюць, да аднае бабулі, што сядзела ля расчыненага акна, прыляцеў начны матыль і сеў ёй на рукаво, тая адразу ўсё зразумела й ласкава сказала: «Сьмерцічка ты мая». Той жа начы яна памерла. Вераць нават, што душы ведзьмаў набываюць выгляд матылёў ды лятаюць, прыносячы шкоду людзям, свойскай жывёле, збожжу. Казалі, калі авечкі худзеюць і кашляюць, у іх унутры знойдзеш жывых матылёў. Больш за тое, верылі, што матылі могуць завесьціся і ў чалавечай галаве.
— I чалавек тады таксама кашляў ?
— He, часьцей кузуркі ў чалавечым целе выклікалі, паводле народных поглядаў, дзіўныя паводзіны, здольнасьці. Цяпер такія ўяўленьні захаваліся больш на роўні мовы. I мы кажам: «з мухамі ў носе» пра капрызнага, «пад мухай» — пра п’янаватага, «з матылямі ў галаве» — пра дурнаватага. А яшчэ кажуць: «павука зьеў» — пра чалавека злоснага ці нават чарадзея.
— Цяпер ці ня кожная сувэнірная крама або адмысловая нацыянальная выстава аздоблсныя такімі мудрагелістымі саламянымі дзівосамі, што чапляюцца да столі й гойдаюцца, як жырандолі. Сапраўдныя мастацкія гйэдэўры, а завуцца так празаічна й непрывабна — павук, павукі. A хочацца назваць іх прынамсі жар-птушкаю. Дык чаму павукі?
— Тым ня менш, гэтая назва найлепш адпавядае прызначэньню павукоў. Вешалі іх пад столь напярэдадні Калядаў ці Вялікадня, на шчасьце. Нездарма ў старажытных касмагоніях Бог — Стваральнік Сусьвету — параўноўваўся з ткачом-павуком, а сам працэс стварэньня Сусьвету прыпадабняўся да выты-
каньня тканіны. У тым діку й праз сваё знаходжаньне ў куце набывае павук функцыі хатняга апекуна. Нават сёньня ў гарадзкіх кватэрах асьцерагаюцца біць павука й нават цешацца, калі ён завёўся дзе ў зацішным куточку. А калі павук спускаецца наўпрост перад табою — гэта вяшчунскі знак. Дзеля вытлумачэньня яго існуе ці ня цэлая сыстэма. Залежная яна й ад часу такога спусканьня, і ад месца (куды павук імкнецца: калі спускаецца перад носам, то паказвае на нешта непрыемнае, нечаканае, а калі проста на галаву — да нейкага паведамленьня, ну, а калі на місу са страваю — чакай прыбытку). А ў легендах і павук, і пчала былі калісьці людзьмі:
Напачатку павук і пчала былі братам і сястрой. Аднойчы, калі памірала іх маці, прыляцела сарока — спачатку да пчалы, а потьш і да павука, і паведаміла сумную вестку. Пчала адразу ж кінула сваю працу й паляцела да маці, а павук, спаслаўшыся на вялікую занятасьць, застаўся за сваімі кроснамі. За тое й быў ён пракляты, каб вечна ткаць сваё павуціньне й ніколі ня скончыць...
— I нарэшце — прусак, ці ня самая агідная казяўка. I падабаюцца ёй найперш гарадзкія кватэры. Агідна й тое, што ад прусака складана пазбавіцца. Напэўна, народная творчасьць ставіцца да яго адпаведна?
— Ізноў не зусім так. Натуральна, скочкі, прусы, вошы й іншыя кузуркі ўспрымаліся як нечысьць у хаце, але да прусакоў ставіліся не катэгарычна адмоўна. Болей за тое, зь імі зьвязвалі дабрабыт. Казалі, «ёсьць прусы — будуць і грошы». Нават пераехаўшы ў новую хату, несьлі з сабою ў кішэні пару якую й прусакоў. Больш настойліва пазбаўляліся ад вошай і скочак. Фіксуюцца нават такія парады, як падкладваньне прусачка ў шапку сьвятару альбо прабежка голым вакол сваёй
хаты ў чысты чацьвер. I такія парады лічыліся асабліва дзейснымі:
Злавіўшы дзевяць прусакоў і трымаючы іху руцэ, прыйдзіце да суседы й папытайце: ці чакалі 6ы гасьцей? Калі адкажуць, што так, неўпрыкмет выпусьціце аднаго — астатнія пяройдуць самі. Калі ж захаваўся ў вас які лапаць ці іншы які стаптаны тапак, пакладзіце ў яго таракана, зачапіце на бяровачку й з намаганьнямі й патугамі абавязкова ўсёй сям’ёю цягніце на ростані. Толькі адтуль дадому трэба бяртацца бягом. I не азірацца.
Калі ж ісьці за народнымі ўяўленьнямі, дык трэба чакаць павукоў, што падаюць у місу са страваю; не злаваць на прусакоў, што варожаць прыбытак; шанаваць пчалу й божую кароўку; радавацца сьпеву цвыркуноў ды захапляцца матылямі ў лузе. А яшчэ асьцерагацца розных жукоў ды вучыцца ад мурашоў іхнаму грамадзкаму ладу.
ЗДАНІ, ПРЫВІДЫ, ПУЖАЛКІ
Размова зь Аіяй Салавей
Творчае ўяўленьне нашых продкаў насяліла ўсе куточкі свайго абшару безьліччу міталягічных пэрсанажаў — гаспадароў, даглядчыкаў, ахоўнікаў пэўных мясьцінаў: палёў, лясоў, балотаў, рэчак і азёраў, а таксама сялібаў, гаспадарчых пабудоваў. Паводле сваіх уласьцівасьцяў, гэтыя пэрсанажы былі амбівалентныя, але з часам пераважна перайшлі ў разрад дэманічных істотаў. Гэта вядомыя ўсім дамавікі, хуты, палевікі, лесавікі, вірнікі, аржавейнікі, балотнікі, а таксама пэрсаніфікацыі піматлікіх хваробаў і прыродных стыхіяў.
— А як суадносяцца са сьветам названых мітычных пэрсанажаў, гэтак характэрных для беларускай вуснапаэтычнай творчасьці, здані, прывіды, пужалкі?
•— Здані — гэта візуальныя вобразы, што час ад часу ўзызікаюць перад вачыма асобных людзей, а потым бясьсьледна зьнікаюць. Міталягічныя пэрсанажы, ці, як іх назваў этнограф і фалыслярыст Мікалай Нікіфароўскі, «дэманападобнікі», вельмі добра апісаныя паводле сваіх функцыяў, месца «жыхарства», характараў і звычак, але вельмі мала вядома пра іхны выгляд. Лічылася, прыкладам, што ў кожным хляве жыве хлеўнік і неяк сябе выяўляе, але, як правіла, яго ніхто ня бачыў. Здань жа — гэта тое, што можна ўбачыць, але што азначае ейнае зьяўленьне, у бальшыні выпадкаў адразу не расшыфроўваецца. Чалавек часта толькі потым дадумваецца, што ён сутыкнуўся са зданьню, а часам і не дадумваецца.