• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Атлянтыда  Вячаслаў Ракіцкі

    Беларуская Атлянтыда

    Вячаслаў Ракіцкі

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 501с.
    Мінск 2006
    101.08 МБ
    карысных жывёлаў... Але некаторыя зь іх... наеліся атрутныхрасьлінаў іператварылісяў... шкодныя істоты.
    — Такім чынам, беларусы маюць сваю інтэрпрэтацыю біблейскага аповеду пра стварэньне сьвету?
    — Так. Тое ж тычыцца й стварэньня чалавека. Чорт падгледзеў, як Бог дыхаў на чалавека, каб ажывіць яго. I калі чалавек спаў, нячысьцік хукнуў на яго, каб у таго ўсяліўся злы дух. Чорт у гэтым паданьні сапраўды выглядае злавесным супраціўнікам чалавекалюбнага Бога. I, натуральна, гэта Люцыпар — найгалоўнейшы й старэйшы за ўсіх чарцей. Ён імкнецца дзеяць у сусьветным маштабе, нароўні з Богам. Люцыпар мае вялікую ўладу, вызначаецца незвычайнай сілай і канцэнтруе ў сабе ўсё зямное й касьмічнае зло. Праўда, паводле народных уяўленьняў, ягоная ўлада ў гэтым сьвеце моцна абмежаваная. Люцыпар загнаны Богам у пекла й сядзіць там на ланцугах:
    Па зьнешнім выглядзе Люцыпэр — сатанінскі гігант з буйнымі формамі й выразнасьцю, якой баяцца нават падуладныя яму чэрці; важыць столькі, колькі ўсе нячысьцікі, узятыя разам... Аюцьтэр мае бачныя адзнакі сваёй годнасьці — жалезную карону, прыбітую да чэрапа цьвікамі, што праходзяць яго наскрозь, і штосьці накшталт жалезных вілаў у правай, з магутнымі кіпцюрамі, лапе... Пры кожным выдыху Аюцыпэр выпускае з ноздраў і пашчы доўгія пукі вогненных промняў, якія на далёкай адлегласьці паляць сустрэчныя прадметы.
    — Ці няма супярэчнасьці ў тым, што, з аднаго боку, чорт — падступная, разбуральная й злая істота, а з другога, паводле іншых народных уяўленьняў, ён, хоць і хітры, але ж дурнаваты?
    — Сапраўды, сюжэт пра дурнаватага чорта можна знайсьці ў беларускіх казках. Тут напіы спрытныя продкі ледзьве не ваду вазілі на чорце. Але гэта ня тычыцца галоўнага й старэйшага за ўсіх чарцей — Люцыпара. Чалавек аніяк ня можа даць рады зь ім. Больш за тое, калі пры канцы сьвету Люцыпар вырвецца зь пекла на волю, то наробіць шмат зла людзям. Пакуль жа Люцыпар кіруе ў гэтым сьвеце праз сваю дружыну й сваіх дзяцей, якіх у яго шмат. Праўда, ягоныя памагатыя дзейнічаюць не заўсёды спраўна. I хоць, як піша беларускі этнограф Адам Багдановіч, існуе пэўная ярархія, аднак, парадку й «сумленнасьці сярод чарцей няма... наадварот, падначаленыя ўсяляк імкнуцца падмануць начальнікаў, ухіляюцца ад зададзенай работы». Напэўна, якраз такіх шараговых і нягеглых чарцей беларусам і ўдавалася падмануць. Дарэчы сказаць, паводле некаторых этнаграфічных матэрыялаў, беларускі чорт выглядае ледзь не як свойская істота, альбо проста як гарэза. Ясна, што чэрці імкнуцца нашкодзіць чалавеку, ;іле часам іхнае шкодніцтва не зусім сур’ёзнае: то яны п’янага завядуць у балота, а калі той — музыка, дык пасадзяць на купіну, прымусяць граць, а самі танцуюць. А калі пакінуць ненакрытым малако ці гарэлку, дык апаганяць іх.
    — Аюцыпар — моцны чорт, супернік самаго Бога. А ці былі ў беларускіх уяўленьнях чэрці прасьцейшага паходжаньня?
    — У беларускіх паданьнях ёсьць яшчэ адзін вобраз чорта. Ен складаецца з чарцей драбнейшага калібру, зь якімі беларускі мужык найперш і меў справу. Гэтыя чэрці, хоць і прыдумляюць шмат чаго шкоднага для чалавека, хоць і зьяўляюцца майстрамі на ўсялякія штукі, але вялікага розуму ня маюць. Тут беларускі мужык якраз і аказваецца спрытнейшым і хітрэйшым за чорта. Чорт нават пабойваецца мужы-
    ка. А таму ў беларускіх казках ён часам выглядае зацюканым, a то нават і крыху ўбогім. Мужык жа, хоць і любіць фаеру даць такому чорту, але ўрэшце ставіцца да яго велікадушна.
    — Якія найбольш тыповыя злыя й шкодныя штукі чарцей?
    — Беларускія чэрці ёсьць паўсюдна й шкодзяць дзе толькі могуць. Асабліва любяць яны бываць на вясельлях. Тут, паводле народных уяўленьняў, яны імкнуцца перашкодзіць выезду маладых у царкву, паводле іхнага жаданьня конь упіраецца да таго часу, пакуль не перажагнаюць дарогу. Пасьля вяртаньня з царквы найпершы клопат чарцей — зладзіць бойку паміж мужыкамі. Яшчэ больш сур’ёзная справа — гэта пасяліцца ў чалавека. Як сьведчыць беларускі этнограф Міхал Федароўскі:
    Чалавек, у каторым чорт перажывае, ...карысьці ад чорта жаднае ня мае. Наадварот, ён яшчэ яго мучыць, бядзе ў крыніцы, у балота, адбірае яму розум, пад’юруваеяго зь людзьмі біцца, або сварыцца...
    Увесьці чалавека ў зман, спакусу, нарабіць яму ліха, падгаварыць яго на крадзеж, п’янку, зладзіць інтрыгу, каб пасварыць асабліва блізкіх людзей — галоўныя штукі беларускага чорта. Калі чорту гэта не ўдаецца, ён можа сядзець дзе-небудзь у хаце, хутчэй у запеччы, і чакаць, пакуль хто ня зробіць якой памылкі.
    — Якімі сродкамі беларусы бараніліся й ратаваліся ад чорта?
    — Галоўнымі сродкамі былі сьвяты крыж і хрост. На ростанях, дзе паводле народных уяўленьняў любяць зьбірацца чэрці, нашыя продкі ставілі крыжы. Адпужвалі чорта таксама льном, каноплямі й пшаніцай, таму што зь іх вырабляюцца алей і прасьвіры, што
    ўжываюцца ў царкве. Адтуль, дзе чорт пасяліўся, яго выганялі сьвятой вадой. Каб чорт не пасяліўся побач з чалавекам, забаранялася вымаўляць ягонае імя ў хаце. Але пазбавіцца чорта было ня так проста. Той, каб спакусіць чалавека, час ад часу прымае новыя абліччы — напрыклад, папа. Тады беларусы, прызвычаіўшыся да свайго знаёмага чорта, былі нават радыя яму, бо ведалі, як зь ім абыходзіцца. Ёсьць такая беларуская прыказка: «Хто ідзе? Чорт. A то добра, што ня поп». Паводле народных уяўленьняў, чорт абавязкова быў і ў касьцёле:
    У кожным касьцёле пры імшы, канечне, мусіць быць чорт, каторы сядзіць у бабіньцы з валоваю скураю. ...I як хто аглянецца ці засьмяецца, ня моліцца альбо так зграшыць, так (чорт) зараз запісвае на баловай скуры. Уночы чорт лятае наўкол касьцёлу й бароніць уваход у яго. Нават ксёндз як адзін, то ўвайсьці ўвойдзе, а выйсьці ня дасьць рады.
    — ўряк якую ролю адыгрывалі гэтыя казкі пра чортаў жыцьці беларусаў?
    — He зважаючы на архаічнасьць ці нават наіўнасьць некаторых уяўленьняў нашых продкаў, функцыя іхная была цалкам прагматычная. Чорт — увасабленьне чалавечых грахоў, не заўсёды добрых ці нават злых памкненьняў. Кожны народ мае сваю вэрсію чорта, як і свае своеасаблівыя ці проста больш акцэнтаваныя заганы, хібы, грахі. Калі мы кажам, што беларускі чорт часам выглядае як гарэза й ня мае той сатанінскай сілы й агрэсіі, што характэрныя для ўяўленьняў пра чорта ў іншага народу, дык гэта й адпавядае беларускай мэнтальнасьці. Нашы продкі заўсёды мужна адстойвалі сваё, але зусім не вызначаліся агрэсіўнасьцю, скіраванай вонкі, на захоп іншых народаў і земляў. Такі ж і беларускі чорт —
    ня надта агрэсіўны. Часам ён бывае гратэскны, карнавальны, вясёлы й фэерычны. Зь яго можна пасьмяяцца, гэта значыць, пасьмяяцца з самаго сябе. Іншы раз беларускі чорт выяўляецца як дыдактычная асоба. Ен расплюшчвае вочы чалавеку на ягоныя ўласныя памылкі, хібы й грахі. Увогуле, вобраз чорта заўсёды чымсьці падобны да таго, хто яго стварае. Іншая рэч, што пакліканьне чалавека ў тым, каб прыпадобніцца не да чорта, а да Бога. I беларусы гэта заўсёды добра разумелі.
    няўлоўны цмок
    Размова зь Пятром Васючэнкам
    Пра яго пісалі яшчэ Эўрыпід і Арыстотэль. Яго пабачыў у моры каля Кіпру ў XVIII стагодзьдзі асырыйскі цар Саргон II. Яго баяліся, абагаўлялі й дэманізавалі. Зь ім змагаліся Кадм і Пэрсэй, архангел Міхайла й сьвяты Юр’я, Бэавульф і Зыгфрыд, сярэднявечныя рыцары й Дон Кіхот. Бадай, няма ў сьвеце народу, які ня склаў бы міту, паданьня, казкі пра яго — зьмея, дракона або, па-беларуску, цмока. У беларускай міталёгіі, фальклёры ёсьць свае сюжэты пра цмока й зьмеяборцаў. Ёсьць свой варыянт Юр’я — Ярыла, а яшчэ ёсьць Удовін сын, які змагаўся з цмокам. Ёсьць Кацігарошак ды іншыя.
    — ^ык цмок — спараджэньне чалавечай фантазіі, міталягічная істота або нешта рэальнае?
    — Цмок у міталёгіі паўстае сапраўды надзвычай фантасмагарычнай, а часам вельмі абстрактнай істотай — ці біблейным зьміем, ці вобразам адвечнасьці: цмок, які сам сябе кусае за хвост або абдымае зямную кулю. Між тым, я думаю, што цмок — гэта жывёла, якая існавала рэальна й была міталягізаваная, як у свой час, прыкладам, міталягізаваўся воўк. Мяркую, што міталягізаваны цмок вяртае нас да генэтычнай памяці, калі чалавека яшчэ й не было — у славуты юрскі пэрыяд. Тады, 100—150 мільёнаў гадоў таму, у моры плавалі плезэазаўры, рыбы-яшчуры — рэальныя правобразы цмока. У папарацях і хвойных лясах блукалі брахеазаўры, а ў паветры лёталі правобразы паветранага цмока-летаўца — славутыя птэрадактылі й птэракадоны. Там, у глыбінях юрскага
    пэрыяду, задягае вобраз цмока, які потым рэалізаваўся ў міталёгіі.
    — Чым беларускі цмок адрозьніваецца ад сваіх родзічаў у іншых народаў?
    — Перадусім нават сваім найменьнем, якое намякае на прыроду беларускага цмока. Паглядзіце: дракон і цмок. «Дракон» са старагрэцкай мовы перакладаецца як «ахоўнік», «паляўнічы». Дзеяслоў, які паходзіць ад слова «дракон», азначае «дзерці», «разьдзіраць на часткі». А «цмок» супадае са значэньнем «смактаць» альбо «цмокаць», інакш кажучы, «цалаваць». Мне падаецца, беларускі цмок болып мяккі, павольны. Такім яго падаюць і фальклярысты М. Нікіфароўскі й М. Федароўскі. Яны таксама дэманізавалі гэты вобраз. I ў іх цмок выглядае нячысьцікам, але ад іншых нячысьцікаў гэты цмок розьніцца нейкай лянотай, паважнасьцю. Ён не такі хіжы, як у іншых народаў. Ен пераборлівы: ён ня кожную ахвяру будзе атакаваць, але калі яе выбярэ, дык будзе дабіваць да канца. A калі ахвяра ня вартая яго, дык можа ад яе й адвярнуцца.
    — Кожны народ сваіх драконаў, зьмеяў, цмокаў надзяляе характэрным мэнталітэтам, а ў дадзеным выпадку ідзс размова пра мэнталітэт беларускі?
    — Безумоўна. Наш цмок мае выразныя нацыянальныя прыкметы — шляхетнасьць, фанабэрыстасьць. I яшчэ вылучаецца асаблівай жывучасьцю, бо беларускі цмок вельмі схільны да рэгенэрацыі. У яго тры, шэсьць, дзевяць галоваў, здатных адраджацца пасьля таго, як іх сьсякуць. I цмокі беларускія жывуць даўжэй за іншых нячысьцікаў.
    — Што дадалі да выведзенага народам вобразу цмока літаратары?
    — Пра беларускага цмока зь вялікаю ступеньню ўпэўненасьці ў яго існаваньні пісалі ў XVI стагодзьдзі ў сваім славутым «Дыярыюшы» Хведар Еўлашэўскі, у XVII стагодзьдзі ў вершы «Зьмей» Сымон Полацкі, у сваёй кнізе XIX стагодзьдзя «Шляхціц Завальня...» Ян Баршчэўскі. Напачатку XX стагодзьдзя да гэтага вобразу зьвярталіся Вацлаў Ластоўскі ў апавяданьні «Цмок» і малавядомы нашаніўскі аўтар Гвозд. фальклёрны абагулены вобраз яны дэталізавалі. Так, Уладзімер Караткевіч у рамане «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» падкрэсьліў перадусім ягоныя памеры — там цмок ростам пятнаццаць мэтраў. Літаратары вызначылі й аблічча цмока, дастаткова жахлівае: у яго галовы —■ як цэбры, у яго пазуры — як сярпы, у яго зубы — як нарогі, у яго крылы — як палашы. Пісьменьнікі апісалі й месца жыхарства беларускага цмока. Так, часьцей пішуць, што ён жыў у Расонскіх і Браслаўскіх азёрах або на Палесьсі. Вядомыя ў літаратуры ня толькі памеры, нораў цмока, але й спосабы яго вывядзеньня ў хатніх умовах. Вось слынны рэцэпт Яна Баршчэўскага й Вацлава Ластоўскага. Цмок выводзіцца зь яйка чорнага пеўня. Праўда, чорны певень рэдка зносіць чорнае яйка. Вось Ластоўскі і ўдакладняе, што павінна адбыцца, перш чым певень гэты засакоча па-курынаму й зьнясе маленькае незвычайнай формы яйка. Гэтае яйка трэба яшчэ тры гады выношваць пад пахаю, тоячы ад усіх, а потым яшчарку, якая выведзецца, трэба малаком адпойваць. А Гвозд прапануе іншы варыянт. Трэба набраць бочку бярозавіка й трымаць яе год, пасьля адтуль палезуць розныя пачварныя істоты.