Беларуская Атлянтыда
Вячаслаў Ракіцкі
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 501с.
Мінск 2006
— А дзеля чаго іх выводзіць ? Якая карысьць можа быць ад гэтых цмокаў?
— Ці можа быць ад іх карысьць? Нашы літаратары кажуць, што цмок цягае для людзей золата або срэбра. Але вадзіцца з цмокам •— рэч небясьпечная. Вельмі
часта тыя, хто водзіць зь ім сяброўства, моцна пакутуюць.
— Калі цмок паўставаў як пэрсанаж літаратуры ці вуснапаэтычнай творчасьці — відаць, гэта рабілася з мэтаю ачалавечыць яго ?
— I ў фальклёры, і ў літаратуры сьпярша цмок паказваўся як частка прыроды, як носьбіт чатырох стыхіяў — вады, агню, зямлі й паветра. Пасьля гэты вобраз у хрысьціянскай традыцыі дэманізаваўся, і зь ім сталі змагацца. Пазьней ён прыжыўся, атабарыўся каля чалавека. I, натуральна, пачаў набываць нейкія чалавечыя рысы. Так, беларускія літаратары й фальклярысты сьведчаць, што беларускі цмок — чысьцюля. Ен, як і чалавек, ходзіць у лазьню й штодня мыецца, нездарма ж ён жыве ў балотах і ў рэках. Паводле сьведчаньняў Хведара Еўлашэўскага дый іншых, цмок таксама можа заводзіць любошчы з жанчынамі. Адно толькі ніколі не было нашчадкаў ад гэтых сувязяў.
— Натуральна, што гэтыя дзеўкі, маладзіцы не маглі закахацца ў цліока...
— Цмок часта паказваецца як пярэварацень, як зачараваны каралевіч, якога лёгка адчараваць — прыкладам, пацалункам. I я бачыў выяву на кераміцы, на якой адлюстраванае каханьне цмокаў: яны перапляліся шыямі й ледзьве не цалуюцца. I ў вачах іх відаць сапраўды чалавечую пяшчоту. Праз вочы можна ўгледзець і душу. Гэта паспрабаваў зрабіць Уладзімер Караткевіч, калі пісаў першы разьдзел раману «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Ен апісаў выпадак на Лепельскім возеры, калі нечакана ўся генэрацыя цмокаў, якая жыла ў гэтым возеры, выдахла, вымерла, выкінулася на бераг, нібыта акіянскія кіты, а пасьля паздыхала, і вылез самы вялікі цмок даўжынёю на дзясяткі сажняў. Караткевіч якраз і зьвяртае ўвагу на ягоныя вочы:
I, дальбог, сьмяялася тая галава. Мо проста зубы скаліла, а мо — з нашых бедаў. I зубы былі велічынёй з конскія, але вострыя, і многа іх было на такую галаву аж данельга.
Вочы вялізныя, як сподкі, каламутна-сінія ў зелень, ашклянелыя. I страшна было глядзецьу тыя вочы, і мурашкі па сьпіне, нібы Евінага зьмія ўбачыў, і непамысна неяк, і нібы ў чымсьці вінаваты... Вялізнае ляжала на беразе й сьмярдзела, што, д’ябал яго ведае, зь якіх дапатопных часоў прыйшло й вось, па невядомай прычыне, здохла. Можа, таму, што зьявіўся чалавек... I было ў бачах ашклянелых, ва ўсім здыханьні пачвары гэтай іў смуродзе нейкае прароцтва. Але якое — слабым мазгам чалавечым дагэтуль не ўдахося зразумець.
У гэтых вачах можна пабачыць і смутак па страчаным, бо цмокі, як ні круці, вымерлі або іх зьнішчылі паляўнічыя. У гэтых вачах можна пабачыць таксама пакору, бо цмокаў ня раз забівалі. I Караткевіч кажа, што цмокі могуць і нешта прадказваць таксама. Недарэмна ў старагрэцкай мове адно са значэньняў слова «дракон», «цмок» азначае й «прадказальнік» таксама.
— ^ык што прадказбае цмок беларусам ?
— Пмок прадказвае тыя рэчы, якія маглі адбыцца ў XX ці ўжо ў XXI стагодзьдзі, калі вярталіся монстры былога часу, калі вярталіся жахі й пачвары. Магчыма, цмок прадказвае й катастрофу, якая адбылася напрыканцы XX стагодзьдзя, той жа Чарнобыль, пасьля якога нарадзіліся цмокі-мутанты, як кажуць у той зоне. I невыпадкова старажытны цмок хадзіў па Калінавым мосьце. Дык як жа не атаясаміць «Калінавы» з Калінкавічамі?.. Інакш кажучы, ён распавядае ня толькі пра сваю часовую сьмерць, але й пра сваё вяртаньне. Пра вяртаньне пачвараў і жахаў былога, якое можа адбыцца і ў XXI стагодзьдзі.
— Страчанае мае тэндэнцыю вяртацца ці аднаўляцца. Шмат пачварнага адрадзілася ў XX стагодзьдзі. Ня менш, напэўна, адродзіцца іў XXI. А ці мае шанцы на адраджэньне беларускі цмок?
— А ён ужо адрадзіўся ў новай міталёгіі, літаратуры — прыкладам, у творах Уладзімера Караткевіча ці ўладзімера Арлова.
— Сёньня часам можна пачуць, што людзі вераць у ліагчымас адраджэньне не міталягічнага пэрсанажа., а цмока як рэальнай жывёліны. Што Вы з гэтай нагоды скажаце?
— Калі паглядзець на фэномэн цмока вачыма рэаліста, дык трэба прыгадаць, што літаратура й жыцьцё ёсьць люстэркамі, якія адбіваюць адно аднае. Наіўная вера народу, што ўсё занатаванае пяром і ўсё выдрукаванае сапраўды існуе, не такая ўжо й простая, не такая ўжо й наіўная. Яна мае грунт, бо заўсёды існаваў нейкі матыў, які прымушае пісьменьніка пісаць пра тое ці іншае. Той жа ўладзімер Арлоў у адной са сваіх гістарычна-папулярных працаў піша пра тое, што апошняга цмока ў Беларусі сапраўды злавілі напачатку XX стагодзьдзя ў Сьвіслачы. Толькі вось назвалі яго балотным яшчарам. Праўда, крыніцы, зь якой ён узяў гэты факт, мы дагэтуль яшчэ не знайшлі. Таксама біёлягі кажуць, што існуюць рэальныя цмокі, рэальныя драконы, яшчары, якія захаваліся яшчэ ад мэзазою. Адзін з такіх жыве на высьпе Комада ў акіяне, харчуецца козамі. Болей за тое, некалькі сотняў асобінаў гэтай дагістарычнай, дапатопнай істоты там у запаведніку яшчэ захаваліся. Іншы крылаты яшчар жыве на высьпе Ява. Нарэшце, існуюць легенды, згадкі, сьведчаньні відавочцаў пра тых цмокаў, якія хаваюцца ў глыбінях эўрапейскіх, азіяцкіх і амэрыканскіх азёраў. Натуральна, усе ведаюць пра слыннага цмока з возера Лох-Нэс.
Але лох-нэскі цмок не самотны. Згадаем яшчэ штат Мэн у Амэрыцы, дзе, кажуць, жыве ягоны двайнік. I ў якуцкіх азёрах таксама нібыта бачылі гэтую істоту.
— Калі ўявіць, што й беларускі цмок ажыве, дык у якім рэгіёне гэта магло б здарыцца?
— Паводле літаратурных і гістарычных зьвестак, ён мог застацца жыць у возеры Нешчардзе і ў азёрах вакол Расонаў, пра што згадваў у свой час Ян Баршчэўскі й пра што любяць гаварыць ягоныя сучасныя землякі. Цмок можа жыць і ў Лепельскім возеры, як пра тое пісалі Караткевіч і Арлоў, спасылаючыся на канкрэтныя гістарычныя крыніцы. Аматары цмокаў, напэўна, могуць іх адшукаць у сеньненскіх азёрах. Mae шанец мець свайго цмока возера Бяздоннае пад Слонімам. Гэтае возера яшчэ ня цалкам дасьледавана. Мяркую, вялікі шанец маюць і шукальнікі цмока з Гомельшчыны. Мне давялося быць у Веткаўскім музэі, і я там бачыў каля дваццаці абразоў веткаўскіх майстроў. На іх — сьвяты Юр’я, які працінае дзідаю цмока. Цмок паказваецца там у выглядзе крылатых яшчарак, вужакаў і чарапахаў. Мяркую, што аўтары маглі маляваць гэтых цмокаў з натуры. Магчыма, і палескія балоты таксама хаваюць гэтую істоту.
— Такія меркаваньні грунтуюцца на мастацкай творчасыр, узбагачанай узьлётамі фантазіі. А ці ёсьць навуковыя падставы казаць пра магчымае адшуканьне цмока?
— Мы ведаем, што лох-нэскага цмока шукалі й шукаюць пры дапамозе як прымітыўных прыладаў, гэтак і найноўшай электроннай апаратуры. I калі параўнаць лох-нэскіх шукальнікаў зь беларускімі, дык у апошніх яшчэ ёсьць магчымасьці расьці. Працуюць аматарскія групы, наколькі мне вядома. Але беларускі цмок надзвычай няўлоўны — як ягоны лох-нэскі двайнік. Прычыну нам можа патлумачыць езуіт-на-
вуковец XVII стагодзьдзя Апанас Кірхен. Ён прыдумаў сваю тэорыю будовы Зямлі, у адпаведнасьці зь якой Зямля ўяўляе сабой нешта накшталт галоўкі швайцарскага сыру — працятая норамі, пячорамі, дзіркамі. I ў гэтых норах, пячорах і дзірках, магчыма, і хаваюцца ўсялякія монстры, пачвары рознага часу, у тым ліку й цмок. Што тычыцца беларускага цмока, дык ён таксама можа сядзець у нейкай такой дзірцы або пячоры, пра існаваньне якіх казаў і Уладзімер Караткевіч. I мяркую, што дзякуючы свайму беларускаму мэнталітэту, любові да патаемнага, нежаданьню вытыркацца беларускі цмок яшчэ доўга ня будзе знойдзены.
— Ці падрыхтавана сьвядомасьць сучаснага беларуса паверыць у тое, што казка, міт пра вяртаньне таго ж цмока можа рэальна ўвасобіцца?
— Міталёгія ствараецца і ў XXI стагодзьдзі. Лох-нэская пачвара таксама плён і рэальных назіраньняў, і міталёгіі. Мне здаецца, што людзі з камэрцыйным складам мысьленьня здатныя знайсьці выгаду ад існаваньня свайго цмока. Я чуў пра шатляндзкага фэрмэра, які дадумаўся закаркоўваць ваду з возера Лох-Нэс у бутэлькі й прадаваць яе за тры эўра за пляшку. Чамусьці жыхары нашых мясьцінаў, дзе жыў, жыве або мог бы жыць цмок, не сьпяшаюцца раскрываць ягоную таямніцу. Наадварот, часам кажуць пра тое, што ніякага цмока тут няма й быць ня можа. I пры гэтым выяўляюць той жа характар, што й сам цмок, які ня хоча вытыркацца. Мяркую, што гэта старадаўняя беларуская звычка — не паказваць сваіх дзівосаў, трымаць іх на ўсялякі выпадак пад замком, якая дапамагала выжываць як самім беларусам, гэтак і іхным набыткам.
— Давайце ўявім сабе такую фантасмагарычную сытуацыю, каліраптам быў Беларусі знайшоўся
гэты самы цмок. Якія наступствы гэта мела б для Беларусі й для беларусаў?
— Найперш праклалі 6 асфальт да помніка Яну Баршчэўскаму, да возера Нешчарда, дзе стаіць гэты помнік, і да фальварку Мурагі, які колісь знаходзіўся на беразе Нешчарды. Гэтыя мясьціны абрасталі б самымі рознымі інфраструктурамі гэтак званага экалягічнага турызму.
Ці ня марны занятак для беларусаў — паляваць на цмока ? А моў гэтым нешта навучальнае ёсьць?
— Вобраз страчанай істоты, цмока можа навучыць перадусім цярплівасьці, майстэрству жульвэрнізму — гэта значыць, задавальненьню юнацкай прагі прыгодаў, майстэрству страчаных каштоўнасьцяў. Пра тое, што вобраз цмока сапраўды зьяўляецца часткай нацыянальнай скарбніцы, сьведчаць ня толькі міталёгія й фальклёр, але й літаратура таксама.
— Беларускі цмок — шматгаловы. I калі сьціналі адну галаву, дык вырастала іншая. Бідаць, і вяртаньне цмока можа мець наступствыразнастайныя?
— Сапраўды, беларускі цмок мог мець і тры, і шэсьць, і дзевяць, і дванаццаць галоваў. I сапраўды, гэтыя галовы мелі здольнасьць, як кажуць навукоўцы, да рэгенэрацыі. Кожная мела свой характар, мэнталітэт. I таму вобраз цмока амбівалентны. Ен зьмяшчае ў сабе ня толькі зло альбо жах. Ен зьмяшчае й нейкія цноты, пра якія пісаў яшчэ наш зямляк, навуковец, дыдактык, асьветнік XVII стагодзьдзя Сымон Полацкі ў вершы «Зьмей»:
Што толькі вокам кожны бачыць можа, Тое, як прыклад, даў ты людзям, Божа. Бось зьмей атрутны, сьведчыць ён сабою:
Жыць трэба згодна з воляй найсьвятою.
He маўленьнем сьведчыць, але прыраджэньнем. Вучыць нас пакоры нізкім папаўзьненьнем.