• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Атлянтыда  Вячаслаў Ракіцкі

    Беларуская Атлянтыда

    Вячаслаў Ракіцкі

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 501с.
    Мінск 2006
    101.08 МБ
    — Аыкуякіх вобразах звычайна зьяўляюцца здані перад вачыма людзей?
    — Часам здані паказваюцца ў выглядзе асобных людзей ці групаў людзей. Могуць яны зьяўляцца таксама ў выглядзе ката, сабакі, барана, ваўка ці зграі ваўкоў, зайца, альбо як слуп, капа сена, нейкі будынак або прыродны аб’ект.
    — Як выглядаюць здані, калі яны паказваюцца ў абліччы чалавека?
    — Пераважна яны тады падобныя да звычайнага чалавека — прыкладам, суседа. А часам выглядаюць ценем чалавека.
    — Кажуць, што для зданяў характэрныя пэўныя колеры строяў, у якіх яны паўстаюць перад вачыма чалавека. Гэта зьвязваюць найчасьцей зь белым ці чорным колерамі?
    — Гэта хутчэй сымболіка. Раней беларусы былі вельмі чуйныя да сымбалізму колераў. Скажам, здань чорнай панны •— гэта ўжо вельмі пагрозьліва, зьвязана яна з чорнымі чарамі. А белае адзеньне сымбалізуе сьвятасьць і бяскрыўднасьць. Таксама здань зьяўляецца анёлам у белым. Часам узьнікаў прывід нявінна забітай.
    — Якімі гукамі звычайна дапаўняюцца візуальныя вобразы зданяў ?
    •— Здані могуць сьпяваць, плакаць, сьмяяцца, клікаць людзей да сябе: «Да нас, да нас ідзіце!..». Гукі функцыянальна апраўданыя. Вось адзін з расповедаў пра сустрэчу са зданьню:
    Зь вёскі Барташэ дзядзька Станцаль, Паўлюка прадзед, ішоў дадому. I на Кайтановым балоце сустракае яго сабака іхны Рабчык. А ўжо было цёмна, і дзядзька абрадаваўся сабаку. «Ай ты маладзец, бач, дзе ты мяне сустрэў», — кажа ён. А сабака гэты падскаквае, забаўляецца. ўузядзька ідзе сабе за ім і ідзе. Потым аглядзеўся кругом — не
    пазнае месца. Але нічога — далей ідзе. Падышоў да лесу, залез на пень, разьдзеўся й заснуў, як бы ў сябе дома на печы. Рана прачнуўся, глядзіць — a ён зайшоў за пяць кілямэтраў ад дому.
    — На чым трымалася вера людзей у сапраўднасьць бытаваньня й дзейнасьці прывідаў?
    — Людзі верылі ў несьмяротнасьць душы і ў тое, што жыцьцё не спыняецца пасьля фізычнай сьмерці, што душа можа лятаць, зьяўляцца, набываць розныя формы. I яшчэ тут накладаецца перакананьне, што чалавек і розныя істоты могуць мяняцца месцамі — знаходзіцца ў ланцугу мэтамарфозаў. Душа можа дзейнічаць як у чалавеку, гэтак і пераходзіць у дрэва, расьліну, камень, рэчку.
    — Ці зьвязаныя здані, прывіды з гэтак званым падземным сьветам духаў?
    — Часта прычынай зьяўленьня зданяў якраз і служыць гэты падземны сьвет. Нячысьцікі таксама маюць уласьцівасьць перакідвацца ў розныя прадметы й жывых істотаў. Прыкладам, людзі бачаць, што ідзе чорны кот ці сабака бяжыць, круцячы хвастом, а напраўду гэта нячысьцік прыняў такую форму, каб зьвесьці чалавека.
    — Дзе звычайна любяць зьяўляцца. здані? Ці ёсьць у іх нейкія ўлюбёныя месцы?
    — Гэта месцы сакральна вылучаныя — могільнікі старыя, закінутыя, у чымсьці рамантычныя. Натуральна, руіны замкаў, палацаў, культавых збудаваньняў. Зноў жа крыжавыя дарогі, месцы, дзе адбыліся забойствы, дзе схаваныя заклятыя ці зачараваныя скарбы. Але можа адбыцца сустрэча з прывідам і ў зусім звычайным месцы.
    — Чаго здані патрабуюць ад людзей, калі зь імі сустракаюцца ?
    — Шмат выпадкаў, калі здані толькі паказваюцца й ніяк не рэагуюць на чалавека. Часам яны клічуць людзей рухацца кудысьці разам зь імі. Бываюць і драматычныя сутыкненьні. Увогуле чалавек звычайна баіцца, калі здані за ім рухаюцца. Ен уцякае, і здань бяжыць за ім. Здані часам даюць знак, каб чалавек нечага не рабіў, а часам нечага патрабуюць ад жывых. Так, адзін чалавек у маладосьці з рэўнасьці забіў сваю жонку, адпакутаваў кару, вярнуўся дадому й працаваў кіроўцам. Колькі разоў ён ні езьдзіў праз тое месца, дзе адбылася трагедыя, у машыны заўсёды глухнуў матор, і зьяўляўся прывід ягонай маладой жонкі. Урэшце ён усё зразумеў. I аднойчы выйшаў з кабіны, стаў на калені, зьняў шапку, перахрысьціўся й папрасіў дараваньня, літасьці. Ад таго часу ні здань не зьяўлялася, ні машына не псавалася. Часам душы нябожчыкаў, патрывожаныя чалавекам, выказваюць незадаволенасьць і могуць праяўляць агрэсію. Вось адзін расповед на гэтую тэму:
    У адной мацеры часпіа дзеці паміралі, ну яна вельмі плакала па іх. Кажа аднаго разу: «Пайду я ў капліцу, стану за дзьвярыліа, як будуць ісьці, можа, убачу іх». Ну, і пайшла, пайшла й стала каля сьцяны ў сенечках, мяшком засланілася. Бачыць: ідуць ліёртвыя, ідуць, ідуць, а дзяцей не відаць. А тады бачыць: ідуць і дзеціяе й кажуць; «I чаго гэты наш ліяшок тут стаіць?». Яык яна тады ходу адтуль, а яны ўсе за ёю, дык яна, бегучы, зьняла зь сябе кажушок і кінула. А назаўтра прыйшла паглядзець на тое ліесца, бачыць: ляжыць кажушок. Толькі ўвесь на гйматкі падраны.
    — Якія здані найболей небясьпечныя для людзей?
    — Тыя, што ствараюцца чарцямі лазатымі. У іх на ўзбраеньні шмат розных штукаў дзеля згубы даверлівага чалавека, асабліва схільнага да выпіўкі. Любімым жарцікам балотных гарэзьнікаў зьяўляец-
    ца наступны: прыкінуцца чорным баранам і зрабіць вялікім прыдарожны камень, бляяць за ім, каб прыпозьнены чалавек паквапіўся забраць жывёліну на воз. Камень цяжкі, небарака пыхціць, спрабуе ўсьцягнуць яго на воз, а чэрці сьмяюцца зь яго. А як воз пад’едзе да месца асьвячонага, чары зьнікаюць, а чалавек ня можа ўцяміць, што ён такое рабіў, чаму ўзваліў на воз такі вялікі камень?
    — Ці існуе ў чалавека страх перад нейкімі невытлумачальнымі гукамі, якія невядома адкуль ідуць? Ці ёсьць гукі-здані?
    — Гэта асобны разьдзел гукавых вобразаў-пужалак, якія часам узьнікаюць паралельна з вобразамі візуальных зданяў. Яны бываюць у адкрытай прасторы, прыкладам, плач дзіцяці ў лесе: чалавек ідзе й чуе дзіцячы плач то з аднаго, то з другога боку. I чалавек круціцца па лесе, ідучы на гэты плач. А пасьля высьвятляецца, што ён заблукаў. Найбольш дакучаюць гэтыя тукі ў доме. Іншы раз выразна чуецца, нібы сьвежы нябожчык ходзіць: патрэсквае столь, шуршыць нешта па сьценах, стукае. Людзі пужаюцца й нават пакідаюць дом.
    — Дык як жа людзі бараніліся ад гэтых зданяў, прывідаў, пужалак?
    — Рэкамэндавалася бараніцца знакам крыжа. Вось адна з гісторыяў:
    Ішла я раз у Любушаны. Праходзіла цераз рэчку ў луг. Кладзгшча было з паўкілямэтра. Іду й бачу, што з кладзішча ідзе ня то жанчына, ня то мужчына ў белым адзеньні, ідзе прама на мяне. Ужо аставалася мэтраў пяцьдзясят. Калі я глянула, аж гэта нешта ў белым падобна на чалавека. Я спужалася, спынілася, валасы сталі дыбам. Успомнглася, што маці гаварыла: «Калі якое табе
    будзе зданьнё, то ты перахрысьціся». Я трыразы перахрысьцілася — і дзе што былоі Прама на вачах растала...
    Таксама месцы, на якіх часта здараліся прывіды, трэба было асьвячаць. Там ставілі крыжы прыдарожныя.
    — Сёньняшні чалавек зусім іншы, чым той, архаічны, пра якога мы гаварылі. Але й с'ёньня яшчэ людзі вераць у невытлумачальнае. Дык што ж можна сказаць пра лёс архаічных уяўленьняў і вобразаў беларускага народу ў новайрэальнасьці?
    — Наагул, веры людзей у цуды нельга вынішчыць. Сьвет нязнанага большы, чым сьвет знанага. I многае залежыць ад псыхалёгіі. Чалавек даверлівы, уразьлівы звычайна й трапляе ў сытуацыі, калі яму бачацца прывіды. Лёс і зданяў, і дэманалягічных пэрсанажаў агульны. 3 часам мяняецца ляндшафт зямлі — асушаюцца балоты, будуюцца новыя дарогі, людзі ня ходзяць у цемры пехатою. А ўжо калі на аўтамабілі едзеш, дык ня бачыш, якая густая цемра, якія цікавыя вобразы ў ёй нараджаюцца, якімі цікавымі гукамі яна напаўняецца. Зрэшты, вось такую сытуацыю паэтычна падсумаваў яшчэ Максім Багдановіч у вершы «Возера»:
    Стаяў калісь тут бор старьс,
    I жыў лясун у тым бары, Зрубалі бор — лясун загінуў, Во сьлед яго ад той пары: Сваё люстэрка ён пакінуў.
    Яку нязнаны сьбет акно, Аяжыць, халоднае, яно, Жыцьцё сабою адбібае, I ўсё, што згінула даўно, У цёмнай глыбіні хавае.
    БЕЛАРУСКІ ЧОРТ
    Размова з Алесем Анціпенкам
    У штодзённым жыцьці й побытавых размовах мы часам ужываем словы й выразы, якія маюць для нас ня болей як вобразнае зна~ чэньне. Да прыкладу, словы, якімі нашы продкі называлі шліатлікіх прадстаўнікоў нячыстых сілаў. Сярод іх — цмокі, вупыры, халера, старая жанчына, якая паўсюль ходзіць і атручвае ваду, ды іншыя пачвары. Пантэон жахлівых і шкодных для чалавека істотаў у старажытнай міталёгіі беларусаў даволі вялікі. А цэнтральнае месца сярод іх займае, бясспрэчна, чорт. Вось як яго апісаў фальклярыст XIX стагодзьдзя Павал Дземідовіч: Паводле народных уяўленьняў, (чорт) з выгляду чорны, калматы, на галаве ў яго двое невялікіх рагоў, ззаду хвост, на нагах і руках шмат востры.х кіпцюроў. У чарцей мужчынскага полу ёсьць нават барада, але барада гэтая рэдзенькая, казьліная. Чорт можа прыліаць на сябе розныя абліччы: ён можа зьяўляцца ў вобразе жывёлаў і нават чалавека. Пераўвасабляючыся ў чалабека, ён зьяўляецца пераважна ў выглядзе пана.
    — Аык хто такі чорт для беларусаў?
    — Бог ня мае нацыянальнасьці, затое чорт яе заўсёды мае. Чорт у нашай культурнай традыцыі мае шэраг і іншых найменьняў. Беларусы называлі яго яшчэ «д’яблам», «злым», «нячысьцікам», «нячыстым духам», «нялёгкай сілай» і Люцыпарам. Апошняе найменьне чорта якраз і гаворыць пра тое, што гэта скінуты зь неба анёл. Аднак можна ўбачыць і некаторае падабенства беларускага чорта са старажытна-
    грэцкім богам Панам. Абодва пакрытыя поўсьцю, маюць казьліныя рогі, бараду й капыты. Ёсьць агульныя рысы і ў паводзінах: беларускі чорт ніколі не праміне спакусіць якую маладую ды добрую дзеўку, а старажытнагрэцкі Пан сваім падступным каханьнем перасьледаваў прыгожых німфаў. Дарэчы будзе адзначыць, што раньняе хрысьціянства залічыла старажытнагрэцкага бога Пана ў д’ябальскі сьвет і назвала яго спакусьнікам.
    — I ўсё ж відавочна, што беларускі чорт ня толькі спакусьнік. Mae ён і свае адметныя рысы, бо чорт ва ўяўленьнях беларусаў пражыў не адно стагодзьдзе. Што гэта за рысы?
    — Калі меркаваць па шматлікіх этнаграфічных запісах, казках і паданьнях, беларускі чорт — ня толькі калярытная фігура, дынамічная й гарэзьлівая асоба. Ен — адна з галоўных дзейных асобаў гэтага сьвету. У нашым народзе было шырока распаўсюджанае адно надзвычай характэрнае паданьне, паводле якога чорт браў удзел у стварэньні гэтага сьвету й зьяўляецца творцам усяго злога.
    Напачатку вада пакрывала зямлю. Бог загадаў чорту нырнуць на дно й дастаць адтуль жменю зямлі. Чорт... аднак ня ўсю (зямлю) аддаў Богу, a схаваў частку ў роце. Бог узяў у рукі жменю зямлі, дабраславіў яе й кінуў на воды, — і зямля пачала расьці, пашырацца, пакрываць баду... гладкім і роўным слоем. Але пачала расьці й тая зяліля, што была ў чорта ў роце, стала разьдзграць яму рот. Чорт, курчыўся ад болю, пачаў качацца па зямлі й быплёўваць зямлю з рота... Ад гэтага зямля зрабілася гарыстай і месцамі атруцілася чортавай сьліной. Бог падрыхтаваў зямлю для чалабека, пасадзіў жыта, пшаніцу, але месцамі вырасьлі... шкодныя расьліны. Потылі Бог сіпварыў