Беларуская Атлянтыда
Вячаслаў Ракіцкі
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 501с.
Мінск 2006
— А як складваліся ўзаемаадносіны чалавека з птушыным сьветам у штодзённьім жыцьці?
— Птушкі давалі старажытнаму чалавеку спажыўную ежу — яйкі. Дый самі былі аб’ектам паляваньня — прычым, часам літаральна ратавалі людзей ад галоднай сьмерці, як пра гэта паведамляецца ў Бібліі. Нагадаем, калі габрэі пасьля ўцёку з Эгіпту блукалі па пустэльні й нічым не маглі пажывіцца, то згаладалыя, яны ў адчаі былі гатовыя да бунту й братазабойства. Тады Гасподзь паслаў ім чараду перапёлак, якія, змораныя пералётам, упалі на зямлю — бяры іх голымі рукамі. Людзі насмажылі птушыны, падмацаваліся, жыцьцё вярнулася ў мірную каляіну. Наагул, людзі так зацята палявалі на птушак, што асобныя віды былі цалкам вынішчаныя.
— Як адбілася судакрананьне чалавека са сьветам птушак у традыцыйнай культуры, у пакінутай продкамі духоўнай спадчыне?
— У духоўнай культуры індаэўрапейцаў сьвет пту-
шак знайшоў багатае й разнастайнае міталягічнае адлюстраваньне, магічнае выкарыстаньне, асэнсаваньне ў экалягічным, эстэтычным і сымбалічным аспэктах. Асаблівасьці біялёгіі многіх птушак, іхны выгляд ды галасы знаходзілі тлумачэньне ў этыялягічных паданьнях-мітах, у адпаведнасьці зь якімі выпрацоўваўся й падзел птушак на «чыстых», «нячыстых» і «так сабе» — тых, якіх шанавалі, баяліся й да якіх ставіліся абыякава. Птушак, паходжаньне якіх вялося ў народных паданьнях ад людзей ці нават анёлаў (прыкладам, бусла), шанавалі й ахоўвалі, а то й сялілі побач са сваім жытлом. Асабліва паважалі беларусы белага бусла, якому будавалі аснову для гнязда — бусьлянкі. Яго лічылі ахоўнікам жытла ад Перуна, узорам суладнага сямейнага жыцьця, вешчуном вясны. Паводле колераў апярэньня — белы з дадаткам чырвонага й чорнага, бусел зьяўляецца жывым носьбітам нацыянальнай сымболікі колераў. Вось адна зь легендаў пра паходжаньне бусла:
От раз Бог падазваў к сабе чалавека й даў яму завязаны гаршчочак, у якім было сабрана ўсё плюгаўства — гадзюкі, жабы, мышы. «На, — кажа, — занясі гэты гаршчочак і ўкінь у мора; толькі, глядзі, не разьвязвай». Прыйшоў чалабек да гасподы й пачаў зьбірацца ў дарогу: узлажыў чыстую белую сарочку, абуў новыя лапці й апрануў чорную сьвіту.
— Куды ты зьбіраесься? — пытае жонка.
— А ось, — кажа, — пасылае Бог занесьці гэты гаршчочак і ўкінуць у мора.
— А што у ім такое ?
— Ня ведаю.
— ^авай паглядзім.
— Бог вялеў не разьвязваць, — кажа чалавек. Жонка паклала чалабека спаць, а калі той заснуў, разьвязала сама. А адтуль і выскачылі ўсялякія
гадзюкі, яшчаркі й жабы. Спалохалася баба, нарабіла крыку. Прахапіўся чалавек да так босы, у белай сарочцы, толькі накінуўшы на плечы чорную сьвіту, давай зьбіраць тую нечысь. Зьбіраў, зьбіраў — нічога ня зробіць. А ось прыходзіць Бог і кажа тым людзям: вы выпусьцілі гадаў, вы й зьбірайце іх. I абярнуў Бог тых людзей у буськоў. От адкуль узяліся буслы.
Нашы продкі амаль абагаўлялі буслоў, бо лічылі іх мудрымі, назіраючы, прыкладам, за паводзінамі бусьлінага выраю. Зь Беларусі, Прыбалтыкі, Польшчы, Усходняй Нямеччыны яны ляцяць наўпрост на поўдзень (іх зьбіраецца разалі да 200 тысяч асобінаў), вузкафрантальнай чарадою пралятаюць над Басфорам, над захадам Малой Азіі, перасякаюць Суэцкую затоку, трапляюць у Эгіпет, нібы злучаючы сваім візытам старажытныя цэнтры міжземнаморскай цывілізацыі. Уздоўж даліны Нілу вандруюць па Афрыцы. А потым, дакладна ў тэрмін, да веснавога раўнадзенства, вяртаюцца дадому, на свае родныя бусьлянкі. Робяць гэта параю, якой аднойчы злучыліся на ўсё жыцьцё.
— Буслы праводзяць палову свайго жыцьця ў цёплых краях, а паловуў Беларусі. Вы ж сказалі, што для іх родныя беларускія бусьлянкі. Чаму?
— Бо яны плодзяцца, гадуюць сваіх птушанят толькі ў Беларусі і ў суседніх краінах. А ў Афрыку ляцяць на зіму. Таму радзімай можна сьмела лічыць беларускія абшары.
— Чаму нараджэньне дзяцей фальклёр зьбязбае з буслом?
— Буслы сяліліся побач з хатамі. Дзеці, якія ўвесь час назіралі за гэтымі птушкамі, бачылі, што буслы заўсёды нешта нясуць у сваё гняздо — ці то шчэпку якую,
галінку, ці то вужа, жабу. Натуральна, дзеці лёгка могуць паверыць у тлумачэньне, што іхнага браціка ці сястрычку прынёс бусел.
— Чаму так шматп у беларускай мітал'ёгіі сюжэтаў пра яшчэ адну характэрную для Беларусі птушку — зязюлю?
— Шматлікасьць міталягічных аповедаў пра паходжаньне зязюлі выклікана незвычайнасьцю, нават таямнічасьцю птушкі, якая ня робіць гнязда, не гадуе птушанятаў, а падкідвае яйкі ў чужыя гнёзды. Гэта будзіла фантазію людзей. Склалася ўяўленьне, што гэтая птушка — вечная ўдава, ня мае сабе пары, спарваецца то зь ястрабам, то зь пеўнем, нават з вужом. Ва ўсіх варыянтах паданьняў гаворыцца, што зязюля некалі была жанчынай, што гэта — перавернутая жанчына.
Быў брат бедны й сястра дужа багатая. Пайшоў брат да сястры, каб чьш памагла, памілавала. A сястра скупая была, сказала, што ключы ад клеці згубіла. I стала яна нібы шукаць ключы, а брат стаяў, стаяў пад акном, чакаў, чакаў і нарэшце ня вытрымаў і пайшоў. На дарозе паваліўся, памёр з голаду. Сястра адумалася, стала клікаць брата: «Якуб, Якуб, вярніся, ключы знайшліся!» За сваю скупасьць яна стала зязюляй і цяпер увесь час кліча: «Якуб, Якуб!». Толькі чуваць: «Ку-куі Куку!».
— Кукуе самец ці самка?
— Кукуе самец, а зязюля-самка толысі адказвае яму глухім квохканьнем. Здаецца, што нехта галосіць, плача.
— 3 птушкаміў нашых продкаў зьвязваліся многія павер’і., варожбы, прадказаньні надвор’я і ўрадлівасьці, некаторыя магічныя дзеяньні й тлума-
чэньні сноў. Чаму нашы продкі надзялялі птушак звышнатуральнымі якасьцямі?
— Сапраўды, людзі заўважалі, што птушкі вельмі дакладна рэагуюць на зьмены ў атмасфэры, па іхных паводзінах можна прадказваць надвор’е на найбліжэйшы час. Птушкі — выдатныя навігатары: галубоў выкарыстоўвалі як жывых паштароў, птушкі былі вестунамі для мараходаў. Да рэальных асаблівасьцяў птушак дадавалася шмат фантастычнага, чарадзейнага, што зразумела пры панаваньні міталягічнай сьвядомасьці.
— Чым пагражала аднясеньне птушак да той ці іншай групы, да «чыстых» ці «нячыстых»? Як гэта адбівалася на л'ёсе пэўнага віду?
— Міталягічнае абгрунтаваньне стаўленьня да пэўных птушак вельмі ўплывала на іхныя жыцьцё, бясьпеку. Добрыя, ці «чыстыя» птушкі — галубы, ластаўкі, жаўранкі, буслы, жоравы, салаўі — былі пад аховаю паданьняў, іх нельга было забіваць, трывожыць, разбураць іхныя гнёзды. Нядобрыя ж птушкі •— вароны, чорныя буслы, каршуны, сарокі, совы, сычы, вераб’і, удоды, а разам зь імі й карысныя кажаны — ніякай аховы ня мелі, да іх часам ставіліся вельмі жорстка. «Нячыстым» птушкам прыпісваліся грахі, якіх яны ня мелі, прыкладам, што яны прыносяць дрэнныя навіны. Пра амаль поўнае зьнікненьне лебедзяў — прыгожых і даверлівых птушак, сымбаляў чысьціні, адданасьці — існуе міт, які тлумачыць трагедыю гордай птушкі зьбегам акалічнасьцяў, а не паляваньнем на яе чалавека.
Бог ведаець, калі гэта было: строіў сабе Яной кальчэг, — як затопу Бог насылаў. I прыказаў Яной сабраць у кальчэг усіх зьвяроў, усіх пціц, усякую скаціну. Ну w сабраліся, а лебедзь адзін — Страцім зваўся па іменьню-. «Я, — кажэць, — не пайду ў
кальчэг, я спраўлюся з вадой, усю ваду абплыву». Багатыр сільны быў. I паплыў. I плаваець.
Стала затопа. Некуды астатнім птушкам падзецца. А Страцім плаваець сабе. Вот тыя птушкі ляталі, ляталі да кяму, ды на яго панасядалі. Дык покуль садзіліся на сьпіну, дык нічога, a то й на дзюбку сталі садзіцца. Ну, як панасядалг на дзюбку, ён носам у баду — і затапіўся. 3 тых пор і перавёўся.
— I сёньня людзі бераць у шматлікія прьікметы, зьвязаныя з тпушкамі: што зязюля кукуе на грошы, ластаўкі лятаюць нізка — пойдзе дождж. Дзеці вераць, што буслы прыносяць дзяцей. I ў гэтым нібыта й сэнс ёсьць: зьнікаюць буслы — пакідае нараджальнасьць... Дык ці зьмяніліся прынцыпова ўяўленьні сучаснага чалавека пра птушак?
— I так, і не. Традыцыйная культура захоўвае ранейшыя нормы стаўленьня да птушак. А сучасныя ўрбанізаваныя людзі традыцыйных каштоўнасьцяў не заўважаюць. Стаўленьне да птушак цяпер фармуецца патрэбай экалягічнай раўнавагі, захаваньня прыроды. Пераважае рацыянальны пачатак. Так, мэліярацыя выклікала й зьмены ўмоваў, у якіх жывуць птушкі. А таму некаторыя віды зьнікаюць. У гарадах мы ня бачым ластавак. Зьмяніліся і ўмовы пражываньня вераб’ёў, якія былі вельмі прыстасаваныя да саламяных стрэхаў, да хлявоў, дзе яны знаходзілі сабе корм. Таму чалавек сёньня павінен прыкладаць як мага болей намаганьняў, каб у новых умовах усё ж захаваць тыя добрыя пачаткі, якія нашы продкі ў адносінах да жывой прыроды, у тым ліку й да птушак, заклалі раней.
КОНЬ СЫМБАЛЬ ДАБРАБЫТУ Й ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ
Размова з Алегам Трусавым
У Эўропе й Азіі конь як дзікая жывёла існаваў зь незапамятнага часу. А прыручылі каня прыкладна шэсьць-восем тысяч гадоў таму. Першым конным народам былі хеты ў Малой Азіі. А на тэрыторыі Беларусі каня асвоілі ў раньнім жалезным веку, дзесьці ў канцы першага тысячагодзьдзя да нашай эры. Адразу й жыцьцё палепшылася, бо ён прынёс палёгку ў сельскагаспадарчыя працы. Беларусы шанавалі каня — свайго кармільца. Пра яго складалі вершы, сьпявалі песьні. Конь стаў сымбалем дабрабыту.
— Але чаму бальшавікі, калі распачалі сваю знакамітую калектывізацыю, ажно некалькі дзесяцігодзьдзяў забаранялі селяніну мець каня?
■— Таму што, калі селянін заставаўся ўладальнікам каня, ён не ўступаў у калгас. Маючы каня, ён мог пракарміць сябе й сваю сям’ю. Калі ж у селяніна забіралі каня, ён аўтаматычна станавіўся жабраком, а каб не памерці з голаду, плёўся ў калгас.
— У народзе аж да сёньня могуць пра жанчыну абразьліва сказаць: «Карова ты». А пра мужчыну: «Ух ты, коньі» Конь — сымбаль мужчынскасьці?
— Так. I перадусім — мужчынскай сілы, бо могуць яшчэ й дадаць, што ён ня проста конь, а конь з... Конь — сымбаль мужчынскай моцы, дабрабыту, мужнасьці. Колісь і вясковыя дзяўчаты не сьпяшаліся браць шлюб з хлопцам, калі ў ягонай сям’і не было каня. Заможнасьць сялянскай сям’і вымяралася колькасьцю коней. Сяляне каня звычайна трымалі разам
з каровай у адным будынку, хляве, але конь меў сваё ганаровае месца. Спачатку давалі сена й ваду каню, a потым карове. Да каня ставіліся амаль як да чалавека. 1 калі конь паміраў, гаспадар плакаў. Дарэчы, беларусы, як правіла, не ўжывалі ў ежу каніну: як гэта — есьці сябра.