• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Атлянтыда  Вячаслаў Ракіцкі

    Беларуская Атлянтыда

    Вячаслаў Ракіцкі

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 501с.
    Мінск 2006
    101.08 МБ
    — 3 аднаго боку, каня любілі, мо нават песьцілі, а з другога — надзелі яму на шыю хамут?
    — Наагул, конская рэвалюцыя ў Эўропе зьвязаная з вынаходніцтвам хамута, бо да яго была гэтак званая шлейная збруя. Без хамута конь ня мог цягнуць вялікіх грузаў, ён стамляўся. Першымі хамут прыдумалі ў VIII—IX стагодзьдзі скандынавы, а ўжо ў XVIII стагодзьдзі хамут зьявіўся ў Беларусі, зрэшты, разам з падковай. Конская збруя была прадметам гордасьці — бо калі збруя кепская, дык і гаспадар не гаспадар. I таму яе ўпрыгожвалі, рабілі з самай лепшай скуры, абавязкова зь лямцам, каб каню шыі не нацерці. Як і чалавек вопратку, так і конь меў збрую рабочую й сьвяточную ці выязную. Калі вясельле, фэст, дык абавязкова былі такія элемэнты, як бомы, званочкі, на дугу навязвалі стужкі. Калі гаспадар паміраў, яго везьлі на могілкі коні ў прыгожай збруі. Выязная збруя заўжды аздаблялася бронзай, медзьдзю, багатыя людзі маглі нават срэбра ўжываць. Рабочая збруя падзяляецца на летнюю й зімовую, таму што конь выкарыстоўваецца круглы год.
    — Якім часам можна датаваць пачаткі традыцыіўласна беларускай конскай збруі?
    — XI—XII стагодзьдзямі. Да XII стагодзьдзя ўсе элемэнты конскай збруі ўжо існавалі. Былі цуглі, якія ўсоўвалі каню ў рот, каб ім кіраваць. Былі лейцы, пуга. У гэты ж час зьяўляюцца й «калёсы» — асноўны від транспарту гарадзкога й вясковага жыхара. Дарэчы, у Горадні археолягі знайшлі амаль цэлыя «калёсы»
    XII—XIII стагодзьдзяў з усімі прыладамі. Гэта ўнікальная знаходка. I «калёсы», і брычкі, і лінейкі па ўсёй Эўропе былі падобныя, толькі кожны народ прыстасоўваў іх для сябе. Дарэчы, у Беларусі конь яшчэ й перавозіў пошту. Вядомую песьню «Когда я на почте служпл яміцмком» напісаў Уладзіслаў Сыракомля на польскай мове ў Беларусі, а ўжо потым яе пераклалі на расейскую. Зімою конскі шлях быў адзіна магчымым, а сані — адзіным транспартам. На адных санях вазілі дровы, на другіх вывозілі гной на палеткі, а на трэціх везьлі на вясельле дзяўчыну.
    — Ці быліў Беларусі карэты?
    — Яны былі пашыраныя ў XVI—XVIII стагодзьдзях. Асабліва вялікімі аматарамі карэтаў былі Сапегі, Радзівілы. Дзеля іхнага вырабу запрашалі найлепшых майстроў з замежжа, а таксама карэты куплялі ў Францыі.
    — Як зьмянілася стаўленьне да каня ў XX стагодзьдзі?
    — За савецкім часам было некалькі этапаў гэтага стаўленьня. Калі ў БССР аддалі зямлю сялянам, тады кожны беларускі селянін прыдбаў сабе каня, і гадоўля коней квітнела. У Заходняй Беларусі так працягвалася аж да 1939 году. А як пачалі ствараць калгасы, дык у сялянаў забралі коней. I калі прыватных коней сабралі разам, яны пачалі хварэць, марнець. Конь наагул такая жывёла, якая патрабуе індывідуальнага догляду. Ен прывыкае да гаспадара, піць і есьці ня будзе ў чужога чалавека, можа нават памерці. У Другую ўсясьветную вайну конь выратаваў беларуса. Як нямецкае, гэтак і савецкае войска старых ці хворых коней выбракоўвала й кідала. Сяляне іх падбіралі, вылечвалі. I дзякуючы гэтым вайсковым коням конная гаспадарка ў Беларусі адрадзілася. Акрамя калгасных, за савецкім часам яшчэ гадавалі коней на
    экспарт, гэтак званых «вагавікоў», якія маглі падняць да тоны вагі. На конным заводзе ля Мсьціслава гадавалі такіх і адпраўлялі на найлепшыя выставы Эўропы. Разводзілі беларусы й спартовых коней. Цяпер калгасных коней становіцца ўсё меней, а ў вёсках многія людзі маюць уласнага каня. Колькасьць прыватных коней у Беларусі расьце штодня.
    — Чаму на Пагоні, нацыянальным гербе Беларусі — выява каня?
    — Бо конь дапамагаў беларусам пяцьсот гадоў захоўваць сваю незалежнасьць. Беларускае войска з XIII па XVIII стагодзьдзе на восемдзесят адсоткаў было кавалерыяй.
    — Зь якога часу конь становіцца абаронцам беларусаў?
    — Зь вельмі далёкага часу, калі яшчэ беларусаў не было, бо першыя знаходкі (шпоры), якія сьведчаць пра наяўнасьць вершнікаў-ваяроў на нашай тэрыторыі, адносяцца да I стагодзьдзя нашай эры. Баявы конь трапіў у Беларусь, хутчэй за ўсё, разам са скіфамі. I калі славяне прыйшлі на гэтыя тэрыторыі, дык баявыя коні туг ужо былі. Пра гэта сьведчаць і знаходкі ў балцкіх курганах. Усходнія балты хавалі сваіх нябожчыкаў-ваяроў разалі з конямі.
    — У гісторыі Беларусі сустракаецца паняцьце «конная шляхта» — хто яна ?
    — 3 XIII па XVIII стагодзьдзі шляхта Вялікага Княства Літоўскага мусіла ісьці на вайну з канём. Існавалі тры тыпы коннай шляхты: самыя багатыя магнаты выстаўлялі пэўную колькасьць дробных шляхцюкоў на конях, узброеных сваім коштам. Сярэдняя шляхта выстаўляла меншую колысасьць коньнікаў, а дробная — служыла, як казалі, «сваёй галавой», ішла ваяваць на ўласным кані. Ен быў адзіны, але добра даг-
    леджаны. Тыя людзі, якіх можна сёньняшняй мовай наз|ваць ваеннаабавязанымі, мусілі мець свайго каня. Вось жа конныя мяшчане — гэта былі нашчадкі конных баяраў, што перасяліліся ў гарады. Асабліва вылучаліся слуцкія конныя мяшчане й віцебскія. Яны рабілі конныя вылазкі, калі трэба было адбіць напад ці ноччу напасьці на ворага. Коней трымалі ў горадзе, і на гэтых конях, калі ноччу адкрывалі браму, раптоўна выскоквала войска, як у «Дзікім паляваньні караля Стаха» ўладзімера Караткевіча, і граміла Bo­para тады, калі ён не чакаў.
    — Калі мы гаворым пра сучаснае войска, дык пералічваем колькасьць жаўнераў, колькасьць танкаў, ракетаў... Ці лічылі ў мінулым коней баявымі адзінкамі?
    — «Конь» і быў баявой адзінкай беларускага войска, як цяпер узвод. «Конь» складаўся з самаго ўзброенага вершніка, збраяносца й слугаў. Разам гэта было да дзесяці чалавек і называлася адным словам. — «конь». На Захадзе гэта было так званае рыцарскае кап’ё, альбо рыцарская дзіда. Да таго ж «конь» быў падатковай адзінкай: гэта — колысасьць сялянаў, якія маглі цалкам забясьпечыць шляхціца ўзбраеньнем і даць яму добрага каня. Старадаўняе беларускае войска было й кавалерыяй, і коннай артылерыяй. I дзякуючы яму беларусы разграмілі велізарнае маскоўскае войска пад Воршай.
    — Якой была тая кавалерыя?
    — Першае коннае войска (XI—XII стагодзьдзі) называлася «конная дружына». Усе полацкія князі, у тым ліку й знакаміты ўсяслаў, мелі сваіх конных дружыньнікаў. Гэта былі атрады зь некалькіх соцень чалавек, вельмі добра ўзброеных. ў іх былі шчыты, дзіды, баявыя сякеры, лукі. Але ўсё ж асноўнай масай ваяроў былі ўзброеныя сяляне. I толькі ў XIII ста-
    годзьдзі на першае месца выходзіць кавалерыя, узброеная арбалстамі, кушамі, самастрэламі.
    — Ці падзялялася кавалерыя на лёгкую й цяжкую ?
    — Так. А яшчэ была й сярэдняя. У XVI стагодзьдзі ў Беларусі зьяўляюцца гусары. Слова «гусар» вугорскага паходжаньня, і першую гусарскую коньніцу прыдумалі ў Вугоршчыне яшчэ ў XV стагодзьдзі. У нас гусары пашырыліся дзякуючы першаму каралю Рэчы Паспалітай Стэфану Баторыю, мад’яру з паходжаньня. Росквіту гусарскае войска дасягнула ў XVII стагодзьдзі, калі зьявіліся гэтак званыя лятучыя гусары. Гэта было нашае цяжкаўзброенае войска. Вершнікі мелі доўгія дзіды, а ззаду — спэцыяльнае прыстасаваньне, якое рабілася зь пёраў чорнага колеру. I калі гусарскае войска скакала на ворага, быў такі шум і сьвіст, што палохалася варожая коньніца, і людзі разьбягаліся ад страху. Гэтым дасягаўся й велізарны псыхалягічны эфэкт, а таксама бараніліся сьпіны гусараў. Кожны гусар меў шлем-шышак і кірасу — панцыр. Кіраса, дарэчы, дажыла да XIX стагодзьдзя. Была й лёгкая коньніца, у асноўным татарская. Яна была ўзброеная звычайна арбалетамі, лукамі, а з XVI стагодзьдзя коньнікі мелі шаблю й пісталет, а то й два.
    — Калі зьяўляюццаў конным войску гармать^
    — Гарматы ў Беларусі зьявіліся ў XIV стагодзьдзі. Спачатку яны стаялі толькі ў замках. А вось конныя гарматы ў Беларусі пачалі выкарыстоўваць у канцы XV — пачатку XVI стагодзьдзя. На ляфэт — спэцыяльны вазок з двума коламі — клалі гармату й запрагалі пэўную колькасьць коней. Падчас вядомай бітвы пад Воршай беларускія гарматы былі ў дзеяньні.
    — Якую амуніцыю меў вершнік?
    — Кожны вершнік меў добрую конскую збрую. Абавязковым атрыбутам вершніка былі таксама шпоры,
    а конь павінен быў быць падкаваны. У XV стагодзьдзі вершнік ужо быў сапраўдным эўрапейскім рыцарам. Рыцары былі пры двары й Вітаўта, і Ягайлы. Есьць выявы рыцарскіх турніраў. I на надмагільлях мы бачым выявы Гаштольда ці Сапегі ў поўным рыцарскім уборы.
    — Ці саступалі беларускія кавалерысты эўрапейскім?
    — He. Наша лёгкая коньніца, гэтак званыя лісоўчыкі, грамілі ўсю Эўропу ў часе Стогадовай вайны. Яны даходзілі ў сваіх начных драпежніцкіх рэйдах ажно да Амстэрдаму. Беларускія вершнікі праславіліся і ў бітвах са швэдзкай коньніцай. Наша коньніца была вельмі моцная да самых падзелаў Рэчы Паспалітай. Таму першае, што зрабілі расейцы, як прыйшлі сюды, — стварылі беларускі гусарскі конны полк.
    — Дзе беларусы бралі вайсковых коней?
    — Была цэлая галіна разьвядзеньня такіх коней. Багатыя магнаты мелі спэцыяльныя стайні. Так, напрыклад, захаваліся апісаньні Радзівілаўскіх стайняў у Нясьвіжы. Гасьцей зьдзіўляла, што ў стайнях ляжалі дываны й віселі люстэркі. Вось адно з апісаньняў сучасьніка Радзівілаў:
    Прызнаюся, я не чакаў знайсьці такіх коней, такой канюшні й такой чысьціні. У доўгай высокай галерэі, якая падтрымвалася калёнамі, пафарбаванымі пад чырвонае дрэва й пакрытымі лякам, стаялі да 50 ангельскіх коней, адзін за другога прыгажэйшых. Пасярэдзіне яе шыкоўная канапа, усюды люстэркі, прыемныя пахг, яку залі, на падлозе няма пылу. Тлусты ангелец прапаноўваў паглядзець польскую,расейскую ймад’ярскую канюшнй..
    — Ці доўга існавала традыцыя кавалерыі на беларускіх землях?
    — Аж да Другой усясьветнай вайны. Кавалерыя была і ў так званую рэвалюцыю, і ў грамадзянскую вайну. Беларусы служылі ўланамі ў польскім войску і ўдзельнічалі ў вайне з фашыстамі як польскія кавалерысты. Беларуска-польскія ўланы ў верасьні 1939 году паказалі ўзор гераізму, калі на конях выступілі супраць танкаў і ўсе загінулі. I ў савецкім войску беларускі кавалерыст, генэрал Даватар, праславіўся сваімі партызанскімі рэйдамі.
    — Ці можна сёньня вьікарыстоўбаць каня ў войску?
    — Напэўна, можна. Вось жа адраджаецца конная міліцыя, бо ў межах вялікага гораду зручна езьдзіць конна. У Беларусі ёсьць і традыцыя коннага спорту. Так, Радзівілы ў Нясьвіжы трымалі свой гіпадром у XIX стагодзьдзі.