• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Атлянтыда  Вячаслаў Ракіцкі

    Беларуская Атлянтыда

    Вячаслаў Ракіцкі

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 501с.
    Мінск 2006
    101.08 МБ
    Тады ўзяла нашла краля сабе іголку й давай раскалупываць дзюрку ў сьцяне. Калупала, калупала ды пракалупала дзірачку ў сьцяне маленькую. I ўзрадавалася: Хоць жа я нямножка, а ўвідала сьвету сабе. Ад таго сьвету — вецер там павеяў — і яна сталася, што не ў такім ужо дзеле. Цераз колькі ўрэмя нянька яе ўзнаець, што як-то яна становіцца дужа груба.
    Такім чынам, для дзіцяці, «надзьмутага ветрам», падкрэсьліваецца ягонае прыроднае паходжаньне. Наагул, у лексыцы й фразэалёгіі, што тычыцца зачацьця й нараджэньня дзіцяці, знаходзім тэрміны, агульныя й для людзей, і для прыроднага сьвету. Плод завязваецца, людзі, як і ўсё жывое, плодзяцца. У той жа час пазашлюбнае дзіця атрымала назву «самасей», паколькі яно нарадзілася як бы само па сабе, без «умяшаньня» мужчыны.
    — Відаць, такая батанічная канцэпцыя стае грунтам папулярнага выразу «знайшліў капусьце»?
    — I ў капусьце таксама. Але што тут істотна — падкрэсьленьне таго, што менавіта знайшлі. Наагул, да байстручка азначэньне «знайдзён», «найдзёнак» прымяняецца шмат часьцей, чым да любога іншага дзіцяці. Але калі знайшлі, значыць, нехта яго згубіў альбо падкінуў знарок. I тут зьяўляецца ідэя Божага пасыланьня, што гэткім чынам сам Бог выпраўляе душу ў чалавечы сьвет. Часам пазашлюбным дзецям і імя давалі — Багдан, дадзены Богам. Хаця цяпер успрыняцьце яго як дару Божага можа атрымліваць розную ацэнку — ад іранічнай, як у прыказцы — «Хай байструк, абы з Божых рук» да абсалютна сур’ёзнай: «Гэты чалавек ад Бога, сьвяты чалавек». На Палесьсі казалі:
    Байстручкі, ціякжэ кажуць, выбледкі, заўжды 6ываюцьудалыя й шчасьлівыя, не дарамжа людзі гавораць пра тых, каму шанцуе, што ім шчасьціцца, бы выбледкам.
    — Як ставіліся да пазаіалюбнага дзіцяці аднавяскоўцы, соцыюм, дзяржава?
    — Незаконнае паходжаньне накладала значны адбітак на ягоны лёс. Нават сьвятар у пакараньне мог выбраць рэдкае, непрыгожае імя, кшталту Сусол для хлопчыка ці якую-небудзь Хоўру, Дакейду для дзяўчынкі. Пагардлівае стаўленьне, кпіны — пра гэта й казаць не даводзіцца. Перад законам такое дзіця ня мела асаблівых правоў. Паводле Статуту Вялікага Княства Літоўскага, дзіця, народжанае па-за шлюбам і не прызнанае бацькамі, ня мела правоў спадчыннасьці й не магло нават зьвярнуцца ў суд. Такім людзям адводзілася незайздроснае месца: вартаўніка, рызьніка ці нават ката. Нярэдкія выпадкі, калі такія міжвольныя адшчапенцы папаўнялі шэрагі злачын-
    цаў ці жабракоў. Нават забойства байструка не кваліфікавалася як злачынства, бо за яго не прадугледжвалася крымінальная адказнасьць.
    — А ў народных, міталягічных поглядах байструк усё ж гаротнік альбо Божы абраньнік?
    — У традыцыйных уяўленьнях яму прыпісвалася асаблівая ўдачлівасьць, і ня толькі яму самому, але й тым, хто зь ім кантактуе. Тычыцца гэта й бабкіпавітухі, і хросных бацькоў.
    Так у кумы ня вельмі парываюцца йці, бо з таго мала карысьці, а яшчэ трэ патраціцца, затое ў кумы к байстручку дак ідуць з ахботаю, бо й кумоў не міне шчасьце, толькі яны павінны зрабіць знак, што ад яго не адпіхаюцца. ўузеля таго кум затыкае сабе за пояс аброць, каб вадзіліся коні, кладзе за пазуху каласы збожжа, каб у яго быў вялікі ўраджай. Кума гэж падтыкае сабе палойку льну, каб ён добра зарадзіў.
    3 асаблівай ахвотаю ішлі ў хросныя да такіх дзетак дзяўчаты. Як запісваў у свой час Сержпутоўскі, «калі кумою байстручка будзе нават ужэ заседзеўшаяся дзеўка, та й яна пойдзе замуж, як ейны хрэсьнік пачне хадзіць». Да такіх дзяцей ставіліся ўсё ж асьцярожна. Верылі нават, што пазашлюбная ў трэцім пакаленьні дзяўчынка (гэта значыць ейныя й маці, і бабуля былі байсгручкамі) будзе сапраўднай, прыроджанай ведзьмай. У асобных месцах гэтыя страхі набываюць нават эсхаталягічны характар: пазашлюбная дачка ў сёмым пакаленьні народзіць антыхрыста, што будзе перад канцом сьвету хадзіць па зямлі.
    — Як ставіліся людзі да маці пазашлюбнага дзіцяці?
    — Натуральна, гаворка ідзе пра дзяўчыну, што нарадзіла да вясельля. Ейныя паводзіны адназначна асу-
    джаліся, што адбілася й на роўні тэрміналёгіі. «Пакрытка» — так называлі дзяўчыну-маці на Палесьсі, маючы на ўвазе, што яны была «пакрытая», як жывёла. Вінаватая ня мела права ўдзельнічаць у жыцьці сваёй узроставай групы. Старэйшыя жанчыны сілаю мянялі яе дзявочы галаўны ўбор на жаночы.
    — А сама вінаватая? Як мусіла яна сябе паводзіць ?
    — Запісаныя выпадкі, калі дзяўчына сама павязвала хустку й тым як бы прызнавалася ў граху. Такое публічнае прызнаньне павінна было папярэдзіць злачынства яшчэ больш страшнае — аборт альбо дзетазабойства. У павер’ях палешукоў сама прырода рэагуе на такія ўчынкі. Так, пра грыбны дождж казалі, што гэта сьлёзы забітага ва ўлоньні маці дзіцятка, a прычынай моцнага й працяглага граду лічылі забойства дзяўчынай-маці свайго немаўлятка альбо проста нараджэньне такога няшчаснага чалавечка. Беларусы чулі ў крыку савы над домам, дзе жыве дзяўчына, словы: «Схавай, схавай!» — як бы навіну пра нараджэньне й адначасна параду. Закон і соцыюм да маці-дзетазабойцы ставіліся строга. Нярэдкія згадкі й пра публічнае пакараньне такой дзяўчыны. На Палесьсі яе маглі ня толькі высекчы розгамі, але й прывязаць да ганебнага слупа з абрэзаным падолам, пасьля чаго выгнаць зь вёскі. У балядах учынак вайтоўны караецца сьмерцю:
    Дд ў нашым Слуцку навіна стала, Адна панна-вайтоўначка сына радзіла. Парадзіўшы сыночка, у кітай спавіла, Спавіўшы ў кітаечку, на Аунай занясла... ...Якузялі вайтоўначку пад белы бокі, А,а й уруцілі байтоўначку ў Аучай глыбокі.
    У іншых балядах пра дзеўку-дзетазабойцу, якая тапіла сваіх дзяцей нехрышчонымі, апавядаецца пра
    сустрэчу яе з Хрыстом. Яна раскайваецца й, даслоўна, правальваецца празь зямлю.
    — А каліўсё ж дайшло да вясельля й гэтак званая «нячэсная» дзяўчыма ідзе замуж?
    — Увесь сцэнар вясельнай опэры згортваўся, за «вінаватую» прасілі большы пасаг, сарамацілі ня толькі дзяўчыну, але й ейных бацькоў. Самі гэтыя формы публічнага ганьбаваньня прымалі часам дзікія формы:
    Даўней у таком разе часам і бацьку, а больш за ўсяго матцы маладое на шыю клалі хамут і вадзілі па вёсцы за шое, што яна не дагледзела свае дачкі, як Бог вялеў.
    А Бог вялеў, як цьвердзіць народная мудрасьць, берагчы сябе й шанаваць законы, пісаныя й няпісаныя, бо «Дзень гульбы — век журбы».
    СЭКСУАЛЬНЫЯ ПАВОДЗІНЫ ў СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ
    Размова зь Ігарам Марзалюком
    Сучасныя шлюбныя нормы ды нармальныя, згодна з уяўленьнямі сучаснага чалавека, сямейныя дачыненьні — адзін з вынікаў перамогі хрысьціянскай рэлігіі на беларускіх землях. Распаўсюджваньне хрысьціянства ў эпоху Сярэднявечча, ягоныя спробы татальна кантраляваць духоўнае дый цялеснае жыцьцё чалавека ў наступныя стагодзьдзі істотна зьмянілі погляды на сэксуальнае жыцьцё чалавека й шлюб. Вядома, што ўсходнеславянскае паганскае насельніцтва не разглядала палігаліію як зьяву анамальную, дый паняцьця мужчынскай шлюбнай здрады не існавала. Хрысьціянства зьдзейсьніла сапраўдную «сэксуальную рэвалюцыю» — цяпер толысі сэксуальныя стасункі ў манагамным шлюбе лічыліся царквой адзіна законнымі й магчымымі. Неўпарадкаваныя сэксуальныя сувязі, палігамія разглядаліся як адступленьне ад Хрыстовых запаветаў, парушэньне Боскага закону.
    — Але ці змагло духавенства ўзяць пад поўны кантроль сэксуальнае жыцьцё людзей?
    — He зважаючы на імкненьне царквы рэглямэнтаваць шлюбнае жыцьцё й сэксуальнасьць чалавека ў адпаведнасьці з нормамі хрысьціянскай маралі, цягам усяго Сярэднявечча палавое жыцьцё так і не было ўзятае пад татальны кантроль духавенства, а сэксуальныя паводзіны шляхты й месьцічаў у XVI—XVIII стагодзьдзях прынцыпова не адрозьніваліся ад сучас-
    ных. Тое, што хрысьціянства лічыла й лічыць маральнымі заганамі, было пашыранае і ў старавечнай Беларусі. Прыкладам, дашлюбнае палавое жыцьцё, безумоўна, ганьбавалася царквой.
    — Ці існаваў нейкі кампраміс паміж царквой і чалавекам у гэтым пытаньні?
    — Так, дашлюбнае палавое жыцьцё, калі яно завяршалася шлюбам, разглядалася Францішкам Скарынам як нармальная справа:
    Естлй кто прельстйть девйцу еіцё незарученую й спйт с нею, да дасть ей вено й пойметь ее собе за жену.
    Пра тое, наколькі далёкім ад царкоўных рэкамэндацыяў было сэксуальнае жыцьцё грамадзтва Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагодзьдзях, сьведчаць і маштабы палавых захворваньняў у той час. Прыкладам, на пранцы. Цікава, што ў Польшчу ў XVI стагодзьдзі пранцы завезла жанчына, якая вярталася з Рыму, зь пілігрымкі. У хуткім часе з Польшчы гэтая хвароба патрапіла й да нас. Пачалася эпідэмія пранцаў — «нечуваная франца», як казаў гісторык і паэт Мацей Стрыйкоўскі. Захворваньне набыло такія памеры ў Княстве, што выклікала занепакоенасьць вялікага князя маскоўскага Івана III, які даручыў пасланаму ім баярыну Мамонаву даведацца, ці ня выбухнула эпідэмія ў Вязьме, а таксама ўдакладніць, ці спынілася яна ў Смаленску й Вільні. У гэтай сувязі прыгадваецца радок з польскамоўнага верша Сымона Полацкага (тады яшчэ студэнта Віленскай акадэміі), напісанага ў XVII стагодзьдзі:
    Kogo Wenus Choroba zflrazi Z drzewa Huacu Napoy jq odrazj.
    Паказальна, што Сымон Полацкі, параўноўваючы са старажытнымі цудамі найважнейшыя адкрыцьці
    сваёй эпохі, называе сярод іх ня толькі адкрыцьцё Амэрыкі, вынаходніцтва компасу, стрэльбаў, друкарства, гадзіньніка, але й лекі, якія тады лічыліся ў Эўропе панацэяй ад пранцаў.
    — Ад якога часу й наколькі шырока была распаўсюджаная ў старажытнай Беларусі прастытуцыя?
    — Прынамсі, зь вялікай ступеньню ўпэўненасьці можна казаць пра XVI стагодзьдзе. Яно для Беларусі было часам ня толькі вялікіх культурных здабыткаў, але й імклівага падзеньня традыцыйнай маралі ў гарадах. Тады прастытуцыя, якая, натуральна, існавала й раней, заявіла пра сябе на ўвесь голас. Калі ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1529 году пра яе няма згадкі, дык у Статуце 1588 году менавіта гэтаму пытаньню прысьвечаны шэраг адмысловых артыкулаў, якія сьведчаць пра пашыранасьць зьявы на той час. I гаворка ідзе ня проста пра лёгкія паводзіны жанчын, а менавіта пра прастытуцыю, бо Статут 1588 году найперш акцэнтуе ўвагу на прафэсійных зводніках, якія, можна меркаваць, былі звыклым элемэнтам тагачаснага гарадзкога жыцьця. Пакараньні за зводніцтва прадугледжваліся жорсткія, у духу тагачаснай эпохі: