• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Атлянтыда  Вячаслаў Ракіцкі

    Беларуская Атлянтыда

    Вячаслаў Ракіцкі

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 501с.
    Мінск 2006
    101.08 МБ
    — Чаму чалавек эпохі барока выбірае маскарад? Чаму ён надзявае маску ды імкнегта да ананімнасьці?
    — Можна параўнаць маску з шадомам. Яны маюць пэўнае падабенства — бароняць свайго гаспадара. Шалом — ад фізычнай небясьпекі, а маска — ад адказнасьці за ўчынкі. Свабода, якую давала маска, была ашаламляльнай для шляхты, што выхоўвалася ўсё ж у даволі строгіх умовах. Маска давала магчымасьць сваволіць, гарэзіць, фліртаваць і ня быць пазнаным і пакараным. Чым цямнейшыя хмары насоўваліся на край, тым менш хацелася вяртацца ў яго з краіны масак, ад вясёлага застольля й танцаў. Так і апошні наш кароль, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, вядомы быў тым, што страшэнна любіў тэатар, маскарады, пераапрананьне. Для чалавека слабога, няўпэўненага, які хавае сваю сутнасьць і намеры, маскарад — ідэальная забава. Кашмарны пэрсанаж літаратуры, a цяпер кіно — маска, пад якой няма твару. Але яшчэ больш жахлівае відовішча •— натоўп людзей бяз масак, але й бяз твараў. Бавіцца маскамі могуць усё ж людзі з тварам. Для безаблічнага натоўпу ладзяцца адно народныя гуляньні.
    — Ці можна параўнаць забавы XVII—XVIII стагодзьдзяў з забавамі сучаснага беларуса? Што прыдбалі, што згубілі?
    — Чалавек мінулага ня мог і ня ўмеў бавіцца сам, адзін. Найважней у забаве было тое, што бавіліся гуртам, грамадою. I нездарма банкет называлі бяседаю. Цяпер жа мы навучыліся забаўляцца на самоце, болей адпачываць ад людзей, чым весяліцца разам зь імі. Але гэта зварочваецца часам іншым, невясёлым бокам: самотна жывем, бавімся на самоце, дый паміраем самотныя.
    СВАРЫ Й БОЙКІ ШЛЯХТЫ
    Размова з Рацлавам Арэшкам
    Калі гавораць пра характар беларусаў, дык заўжды згадваюць іх рахманасьць, лагоднасьць і цярплівасьць. Але ў гісторыі беларусаў хапала й войнаў, авантураў. I ня толькі з чужынцамі. Гісторыя поўніцца крывавымі ўнутранымі бойкамі ды паўстаньнямі. Што да прыватнага жыцьця шляхты, дык і ў ім свары й сутычкі займалі вельмі важнае месца. Пра гэта сьведчаць мэмуары й дакумэнты. Са старонак мастацкіх твораў шляхта часам паўстае гэткім натоўпам нястрыманых задзіраў, буянаў, самахвалаў. Шляхта (і ў гэ~ тым адметнасьць нашага рэгіёну) складала каля дзесяці адсоткаў насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага. Вось жа і ў жылах бальшыні сёньняшніх беларусаў маецца хоць кропля шляхецкай крыві. Значыць, гісторыя шляхецкіх сварак ды боек можа шмат распавесьці пра тое, як складаўся беларускі характар, што ў мэнтальнасьці і ў традыцыях беларусаў сапраўды гістарычнае, старажытнае, а што накінута апошнім часам.
    — Паянем з паядынкаў, эўрапейская традыцыя якіх зьвязаная з паняцьцем рыцарства. Ці бойка беларускай шляхты. разьвівалася таксама ў рыцарскім кантэксьце?
    — Рыцарства зь ягонымі гербамі й законамі разьвілася ў ВКЛ значна пазьней, чым у Заходняй Эўропе — з XV стагодзьдзя, і наша рыцарства ня мела такога досьведу, як, скажам, крыжовыя паходы, калі складаліся традыцыі й суровыя правілы рыцарскіх паводзінаў. Нашая традыцыя абароны гонару бліжэй
    да таго старажытнага часу, калі кожны вольны чалавек хадзіў зь мячом, сякерай ці кіем і бараніў гонар або жыцьцё гэтак, як лічыў патрэбным. Таксама важна, што ў славянаў і балтаў не было разьвітай традыцыі «Божага суду», як у германцаў ці франкаў. «Божы суд» — гэта іспыт вадой, агнём альбо зброяй. Паядынак — гэта не прыватная бойка, а менавіта «Божы суд», калі прайгралы лічыўся вінаватым і перад сьвецкім правам.
    — Дык што, беларускія шляхцюкі проста біліся між сабой, як п’яныя мужыкі ў карчме?
    — Часам бывала й так. Але галоўнае, што паядынак ніколі не лічыўся ў нашым рэгіёне справядлівым разьвязаньнем канфлікту. Таму ён не прымаўся ўладамі й доўгі час грамадзтвам. Лічылася злачынствам марна праліваць шляхецкую кроў, прызначаную для больш важнай справы — абароны Айчыны. У Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1588 году было выразна сфармулявана:
    Іж той шкадлівы звычай учаўся быў межы падданымі нашымі, звлашча стану рыцарскага, каторыя за леда прычынаю, цярплівасьці прыстойнае ў асобе не захоўбаючы і правам паспалітым не абыходзячыся, і ўвогуле ім яко бы пагарджаючы, свавольна й быстра адзін на другога торгнуўшыся, а затым на руку павабіўшы й абавязаўшыся словамі, якія пачцівасьці й добрае славы датычаць. Потым супольна б’ючыся й раны сабе задаючы, да ранаў шкадлібых і нянавісьці паміж сабою прыходзяць, а некаторыя зброі шкадлівай, яко бы супраціў пастароньнему непрыяцелю, ды да таго дзіўных паступкаў ужываючы, насьмерць адзін другога забіяюць і супольна сябе мардуюць ня йначай, яко бы ўлады й справядлівасьці над сабою ня мелі.
    Аднак жа то ў рэчы паспалітай жаднага памнажэньня й пажытку ня чыніць і ўвогуле, калі кроў людзкая часам і нябінная праліваецца, Пан Бог тым бывае абрушаны; такжэ й пакой паспаліты абражаны. А патаму мы гэтаму, яко шкадліваму звычаюў панстве нашым Вялікам Княстве Аітоўскім не хацелі дапусьціці большэй шырыціся...
    Паядынкі дазваляліся ў выключных выпадках і менавіта вярхоўнаю ўладаю — самім вялікім князем. Толькі ў XVIII стагодзьдзі пад уплывам заходняй моды даволі шырока ўсталяваўся звычай паядынкаў «па правілах». Але й тады ў выпадках сьмерці ці калецтва яны сурова караліся законам.
    — Тады паўстае пытаньне: ці ня ёсьць перабольшаньнем мэмуарыстаў слабутая ваяўнічасьць шляхты? А мо гэта ўбогуле літаратурны міт?
    — Ваяўнічасьць была — і немалая, але я прапанаваў бы падысьці да гэтага пытаньня зь іншага боку. Нездарма я спыніўся на «Божым судзе» й на праве —■ менавіта паняцьце права, на маю думку, ёсьць ключавым у гісторыі разьвязаньня канфліктаў у краінах былой Рэчы Паспалітай. Дзеля абароны сваіх правоў шляхта аб’ядноўвалася ў канфэдэрацыі. Гэта быў законны спосаб аб’яднаньня тых, хто лічыў, што правы ягоныя парушаюцца, скажам, каралеўскай уладай. У абароне сваіх правоў канфэдэрацыя магла зьвярнуцца й да зброі. Самай вядомай збройнай канфэдэрацыяй была Барская, якую ўтварылі ў 1768 годзе ў горадзе Бар ва ўкраіне дзеля абароны незалежнасьці й традыцыяў ды супраць расейскага ўмяшаньня ў справы краіны. На тэрыторыі Беларусі канфэдэраты сустрэлі зброяй войска, скіраванае царыцай Кацярынай II на дапамогу свайму стаўленіку каралю Станіславу Аўгусту. Расейскім войскам камандаваў малады яшчэ генэрал Сувораў.
    — Канфэдэрацыі былі абавязкова збройныя?
    — Сход збройнай шляхты супраць каралеўскай і вялікакняскай улады ў XVI стагодзьдзі пачалі называць «рокаш». Шляхта зацята адстойвала сваё права на рокаш — збройную абарону сваіх правоў і прывілеяў. Менавіта ў гэтым, як і ў праве на «Liberum veto» (што значыла «Не дазваляю»), бачыла шляхта прынцыпы «залатой вольнасьці». Рокаш ня быў бунтам — гэта быў спосаб абароны сваіх правоў экстрэмалыіым чынам.
    — Цг толькі шляхта змагалася за свае правы? A ніжэйшыя саслоўі?
    — Большасьць выступаў сялянаў ці гараджанаў былі спробамі абараніць свае неад’емныя правы, бо ў нашай дзяржаве мелі свае правы нават прыгонныя (прынамсі, на паперы). Словы Аляксандра Пушкіна пра «русскнй бунт, бессмысленный п беспоіцадный» не пасуюць Беларусі. Віцебскія ці полацкія мяшчане й крычаўскія сяляне змагаліся супраць, як яны лічылі, парушэньня прадстаўнікамі ўлады іхных статутных правоў. Змагаліся часам бязьлітасна, але ўсьведамляючы мэту й сэнс змаганьня. Таму звычайна, хаця завадатараў і каралі сурова, але патрабаваньні паўстанцаў задавальняліся.
    — Паўстае занадта ідылічная карціна — і шляхта, і сяляне адстойваюць свае правы, улады пільнуюцца іхнага захаваньня. А наезды, грамадзянскія войны?
    — Так, пачынаючы ад канфэдэрацыяў, у якіх удзельнічалі тысячы прадстаўнікоў пэўных саслоўяў, ды рокашу як варыянту грамадзянскай вайны, можна перайсьці да так званых наездаў — калі адна група шляхты, звычайна аб’яднаная вакол сям’і, спрабавала з дапамогай зброі высьветліць адносіны зь іншай
    сям’ёй. Пашыранасьць збройных спосабаў адстойваньня правоў сьведчыць ня толькі пра любоў да свабоды, але, на жаль, і пра слабасьць улады ды нястачу сацыяльных тармазоў у грамадзтве. Як і рокашы, наезды сталіся своеасаблівай традыцыяй «залатой вольнасьці». Калі адказчык у справе аб спрэчнай маёмасьці не сьпяшаўся выконваць рашэньня суду, ягоны праціўнік спрабаваў змусіць яго сілаю ці проста захапіць спрэчны маёнтак альбо вёску. Такі «праўны» наезд звычайна называлі «заездам». Выдатнае апісаньне такога заезду даў у «Дыярыюшы жыцьця майго...» беларускі пісьменьнік шляхціц Марцін Матушэвіч:
    ...Ддведаўся я, што Арэшка, пінскі судзьдзя земскі й маёр Шнскага рэгімэнту Агінскага, польнага пісара Літоўскага, паехаў на заезд Булкава, таго самага, за які айцец мой даў 70 000 злотых Салагубабай, берасьцейскай ваяводавай, ды, узяўшы ад яе застаўнае права на той жа Булкаў, пусьціў яго ёй жа самой у арэнду.
    ...Ехаў тады я ўсю ноч, і як толькі золак — убачыў колькісот чалавек ушыхтаваных і гатовых да заезду. Мінуў я іх ды ўляцеў да Булкаўскага двору, які застаў пусты, бо жыд Ёсель, які трымаў Булкаў у арэнду ад Салагубавай, уцёк. Аюдзі, якілі абрыдла жыдоўская арэнда, бараніцца не хацелі. Сам тады я з адным слугою быў у двары й, зрэшты, знайшоўшы некалькі чалавек, загадаў вароты замкнуць і загарадзіць. Гэтак і чакаў прыезду судзьдзі Арэшкі.
    Хутка, як сонца ўзышло, прыехалі. Я барангўся, і судзьдзя прыняў абарону маю, а калі даў пароль кавалерскі афіцэрскі, што ўжо па прыняцьці абароны маёй гвалту чыніць ня будзе, тады загадаў я ў карчме абед гатаваць, а тым часам шляхты. зь дзьвесьце наехала й так пачаставаных і судзьдзю й шляхту выправадзіў я, а сам аж да вяртаньня
    Ёселя, арандатара булкаўскага, затрымаўся. Потым з Вулкава пабег проста да Воўчына, апераджаючы сваёй рэляцыяй князя падканцлера, а тым часам наступілі сьбяты, на якія быў я ў Воўчыне.
    — Зь якіх прычынаў, апроч маёмасных, адбываліся наезды?
    — Часам прычынаю наезду была асабістая сварка ці зьнявага. Бывала, што нязначная прычына выклікала працяглую й жорсткую вэндэту, у якой ворагі нават пісьмова раілі адзін аднаму «сьцерагчыся свайго праціўніка ў доме, у касьцёле, у лазьні, на полі, едучы, ува сьне, на дарозе й на кожным месцы, бо на нім помсьціцца будзе й на горле ягоным сядзе». Нездарма шляхецкія маёнткі звычайна добра ўмацоўваліся, бо бараніцца прыходзілася ня гэтак ад татараў, як часам ад уласных суседзяў. Гісторыя поўніцца расповедамі пра забойствы суперніка нават у касьцёле, пра гвалты й рабаўніцтвы. Улада рэдка мела магчымасьць абараніць ахвяру ці прыпыніць баявыя дзеяньні, бо на баку кожнага з праціўнікаў ваявалі часам сотні прыхільнікаў са сваякоў, дробнай залежнай шляхты ці аддзелы прыватнага войска. Калі ворагі былі багатыя і ўладныя, у грамадзянскіх (дамовых) войнах удзельнічалі тысячы жаўнераў, гэта былі ўжо войны «палітычныя», часам з удзелам замежных войскаў. Так, на пачатку XVIII стагодзьдзя ВКЛ было ахопленае вайной з родам Сапегаў, якія выступілі на баку швэдзкага караля Карла XII. Іхныя праціўнікі Радзівілы ды іншыя буйныя роды ўступілі ў хаўрус зь Пятром I. Гэткім чынам, крывавыя падзеі Паўночнай вайны шчыльна перапляліся са сваркамі паміж магнацкімі родамі.