• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Атлянтыда  Вячаслаў Ракіцкі

    Беларуская Атлянтыда

    Вячаслаў Ракіцкі

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 501с.
    Мінск 2006
    101.08 МБ
    — Тады права абвяшчала яго невінаватым. Суд мусіў апраўдаць такога чалавека й адпусьціць. Іншая рэч, што гэта і ў той час успрымалася як параза сьледзтва, і былі ўсе падставы баяцца, што несправядліва адда-
    дзены ў рукі ката будзе потым помсьціць за крыўду. Таму зь яго звычайна бралі прысягу, што ён ня будзе мець ніякіх прэтэнзіяў да судзьдзяў, катаў і гіцляў.
    — Як ставілася грамадзтва да ўхваленых заканадаўча тартураў? Чамуўсёжіў Эўропе, іў ВКА у пэўны час яны адмяняюцца?
    — Так, у Рэчы Паспалітай у 1776 годзе (лібэральны Станіславаў час) катаваньні адмяняюцца. У 1801 годзе пры ўступленьні на трон Аляксандра I тартуры таксама былі скасаваныя. Але на справе гэта была чыста дэкляратыўная акцыя. Бізуны, батагі, праганяньне скрозь шыхты не лічыліся катаваньнямі, але ж колькі людзей загінула падчас гэтых адміністрацыйных працэдураў?..
    ШЛЯХЕЦКАЯ СЯМ’Я
    Размова з Вацлавам Арэшкалі
    Калі гаворка ідзе пра ўладу, дык не абавязкова маюцца на ўвазе дачыненьні чалавека й дзяржавы. Уладныя дачыненьні знаходзяцца амаль ва ўсіх праявах грамадзкага жыцьця, a ці не ў найбольшай ступені — у жыцьці сямейным. Яшчэ адну паралель можна паспрабаваць правесьці паміж дзяржаўнай і сямейнай уладай. Улада бывае манархічнай, дэліакратычнай, дэспатычнай... Гэта дае магчымасьць адразу й выразна ахарактарызаваць асноўныя рысы пэўнага соцыюму.
    — А які «палітычны лад» панаваў у шляхецкай сям’іў эпоху «залатой вольнасьці»?
    — «Шляхціц на загродзе роўны ваяводзе» — гэтая прымаўка выразна акрэсьлівала дачыненьні беларускага шляхціца зь дзяржаўнаю ўладаю, але яна ж ня менш яскрава адлюстроўвае і ўладныя дачыненьні ў шляхецкай сям’і эпохі «залатой вольнасьці». Аднак, гэта зусім ня значыць, што прынцыпы «залатой вольнасьці» — павага да права, недатыкальнасьць асобы — панавалі і ў шляхецкай сям’і XVII—XVIII стагодзьдзяў. Зусім не. Як адваротным бокам палітычнай вольнасьці Рэчы Паспалітай была шляхецкая анархія, гэтак і прыгожыя словы статутаў пра правы грамадзянаў зьнікалі ў сямейнай «загродзе». Хатняе «ваяводзтва» шляхціца праяўлялася ў амаль не абмежаванай уладзе, якою ён карыстаўся ў сваёй сям’і. Тут можна прыгадаць яшчэ адно беларускае выслоўе: «гаспадар у хаце галава». Ягоная ўлада распаўсюджвалася на ўсіх — на жонку, дзяцей, бяднейшых сваякоў, слугаў, на падданых, якія лічыліся часткаю сямейнай маёмасьці.
    — А ці быў падзел сямейных функцыяў паміж жонкай і мужам?
    — Гаспадар, ён жа бацька сям’і, меў поўную волю над жонкаю. Менавіта муж распараджаўся ўсімі інтарэсамі сям’і, роля жонкі звычайна акрэсьлівалася як першай служанкі, якая павінна даглядаць дзяцей, пільнаваць слугаў, трымаць дом у парадку й дагаджаць мужу. Гэткі падзел функцыяў шмат хто імкнуўся зафіксаваць у розных хатніх статутах. Адзін з такіх статутаў склаў слуцкі магнат Геранім Флярыян Радзівіл. У сваёй «Адукацыі» ён піша да будучых дзяцей (якіх, дарэчы, так ніколі й не займеў):
    У вашых пастанаўленьнях, калі шчасьлівымі хочаце быць, жычу бам словам бацькоўскім і сэрцам тыя саблюдаць пункты:
    Першае, двор мець непадзельны, гэта значыць ад вас выключна залежны.
    Другое, грошай жадных у рукі жонцы не даваць, таго ж, чаго ёй да справаў ейных патрэбна, загадваць набыць, і рэчамі толькі аддаваць, не грашыма.
    Трэцяе, ні найменшай дыспазыцыі жонцы, як да двору, гэтак і да маёнтку не дапушчаць, а найболей кагосьці пакараньня альбо арышту без распараджэньня ў тым мужа... Меркаваць трэба, што калі муж і жонка ёсьць патэнцыяй аднаго цела, дык на рангу мужа, гэта значыцца галавы, жонка быць не павінна, і нічога бязь ведамасьці яго ня мусіць чыніць, бо няма таго выпадку, калі хвост можа на месцы галавы быць...
    Гэта пры тым, што істотныя маёмасныя правы жонкі былі зафіксаваныя, дарэчы, у статутах. Шляхцянкі таксалла карысталіся правамі асабістай свабоды, маглі выступаць як пазоўніцы ў судах. Але ў жыцьці — як раней, гэтак, дарэчы, і цяпер — існуюць «пісаныя» законы й паралельна зь імі звычаі, традыцыі, якія
    часам відавочна адрозьніваюцца ад кадыфікаванага права. У сямейным жыцьці, у адрозьненьні ад грамадзкага, пераважалі звычаі, што фармаваліся яшчэ ў час першабытнага патрыярхату. Менавіта гэтыя традыцыйныя, натуральныя дачыненьні найбольш вызначалі ўладныя стасункі ў прыватным жыцьці.
    — Як складваліся дачыненьні бацькі й дзяцей?
    — Традыцыйна бацька панаваў і над дзецьмі. Улада бацькі адпавядала пашане, якую аддавалі яму нават дарослыя дзеці. Яго трэба было называць «пан айцец», прыім моладзі забаранялася размаўляць уголас, ня можна было сесьці безь ягонага дазволу. Вітаючыся з бацькам, трэба было абняць яго за калені, пацалаваць руку. Дарослыя сыны ішлі на пэўнай адлегласьці ад «пана дому», несучы ягоную шаблю, у касьцёле стаялі выцягнуўшыся побач лавы, на якой ён засядаў. Бацысава забарона была абсалютная, адмова дабраславеньня — найвялікшым няшчасьцем. Канец гэтае ўлады наставаў толькі са сьмерцю бацькі, калі галоўны спадкаемца (як правіла, старэйшы сын) пераймаў ягоную маёмасьць, ягонае становішча й, звычайна, таксама ягоныя'замашкі. Вызваленьнем ад бацькавай улады былі служба ў войску ці пры двары для сыноў, замужжа альбо кляштар для дачок.
    — Ці было ў гэткай сям’і месца жывым пачуцьцям, прыязнасьці між дзецьмі й бацькамі?
    — Падобна, што дамінантаю дачыненьняў часьцей быў страх, чым любоў. Прынамсі, сьведчыць пра гэта францускі падарожнік XVIII стагодзьдзя Ватрэн:
    ўлада бацькоўская выконваецца тут ва ўсім сваім натуральным аб’ёме, не абмяжоўвае яе ніякі закон. Ня ведаючы натуральных сродкаў упакорваньня волі, бацькі зьвяртаюцца ўрэшце да насільля, каб зламаць супраціў страхам. Хатвасьць прымяненьня гэткай мэтоды зрабіла яе паўсюднаю, а ва
    ўмовах абсалютнай улады набыла яна рысы тыраніі. Страх, прышчэплены моладзі абодвух палоў, нічым не прыгадвае субтыльнага пачуцьця, што дыктуе, як трэба паступаць, каб не абразіць бацькоў ці настаўнікаў, але ёсьць гэта горкія ўспаміны болю, які быў учынены праз капрыз барбарынскай улады.
    Найбольш суровыя дачыненьні былі ў сем’ях правінцыйных, малаадукаваных і забабонных, дзе звычаі й «сармацкія» традыцыі замянялі часам і адукацыю, і нават розум. Але вядома й шмат прыкладаў гарачай і шчырай бацькоўскай ці сыноўскай любові.
    — Ці можна было ўзяць шлюб бяз бацькавай згоды?
    — Менавіта шлюб і быў самым яскравым прыкладам бацькавай улады. Падставай для шлюбных кантрактаў паноўнага саслоўя амаль заўсёды былі маёмасныя разьлікі альбо палітычны інтэрас. Нават калі дарослы й самастойны шляхціц жаніўся сам, ягоны выбар звычайна дыктаваўся менавіта гэтымі прычынамі. А для залежных ад бацькоў дзяцей свайго выбару практычна не існавала. Шлюбы паводле каханьня былі рэдкія й часам завяршаліся нешчасьліва Сумную ролю ў гэтым часта адыгрывалі не задаволеныя ўласным выбарам дзяцей бацькі. Прычым, прадстаўнікі найбольш заможных родаў нярэдка вызначаліся асаблівай жорсткасьцю ў рэалізацыі сваёй сямейнай улады. Ксёндз Анджэй Кітовіч апісвае ў сваім дзёньніку такое здарэньне:
    На пачатку неяк панаваньня Станіслава Аўгуста Панятоўскага, Станіслаў Патоцкі, сын Францішка Патоцкага, ваяводы кіеўскага, выпраўлены быў бацькам да чужых краёў, і праяжджаючы праз кракаўскае ваяводзтва, спыніўся быпадковаў Каліароўскага, старасты новамейскага, дзе паз-
    наўшы дачку ягоную, прыгажосьці дзівоснай, зь ёю ажаніўся. Патоцкі, ваявода кіеўскі, ганебна ўражаны гэткім быццам бы няроўным шлюбам сына, наслаў у дом Камароўскага людзей, якія ў масках на тварах, узброеныя ўвайшлі на пакоі, увялі ад уражанай кампаніі гэтую маладую пані й разам зь ёю ў цемры начной зьніклі.
    Вывезьлі яе зь места на кані, далей бозам; у дарозе важак тых насланцаў ужываў яе любоўна да сваёй волі. Прыведзеная да ваяводы й баябодавай кіеўскіх, пабітая была яна розгамі, а потым 6ыданая замуж за простага казака, зь якім мела трох дзяцей. Няшчасныя бацькіўвесь той час шукалі дачкі сваёй, ня ведаючы, кім была яна скрадзеная, іўрэшце дабедаліся. Выдалі позвуў суд ваяводу кіеўскаму пра ўвядзеньне дачкі й наезд дому. Ваявода, які хацеў справу замяць, а найболей асьцерагаўся, каб тыранства й распуста зь ёй учыненыя ня выявіліся, загадаў нябогу ўтапіць, і так тая няшчасная паненка марна загінула...
    — А якую ролю ў сям ’і звычайна выконвала маці?
    — Звычайна ў абароне маёмасных інтарэсаў і бацька, і маці выступалі адзіным фронтам. А ў справах матрыманіяльных, шуканьні шлюбных варыянтаў для сыноў ці дачок, маці была амаль заўсёды больш актыўная за бацькуХаця, натуральна, маці была бліжэйшая й цяплейшая да дзяцей, чым бацька, асабліва да дачок. Прывязанасьцю да дзяцей і клопатам пра іх вядомая была, напрыклад, Францішка Уршуля Радзівілава, жонка Міхала Казімера Рыбанькі, якая нарадзіла шмат дзяцей, зь якіх большасьць памерла. Маці, бывала, спыняла грозныя бацькавы выракі, патурала дзіцячым забавам і капрызам. Пашана да маці гэтак жа высока ацэньвалася традыцыяй, як і ганараваньне бацькі, але пасьля ягонай сьмерці панам дому станавіўся ўсё ж старэйшы сын.
    У асобных выпадках маці спрабавала пераняць бацькаву ўладу над дзецьмі, нават дарослымі. Такою ўладарнаю кабетаю была маці Рыбанькі Ганна Радзівілава з роду Сангушкаў, якая адчувала сябе сапраўднай галавой дому Радзівілаў і ўпарта імкнулася навязаць усім сваю волю. Яна доўга і няўдала шукала добрую партыю для Міхала Казімера, а калі ён нарэшце знайшоў сабе нявесту сам, адчайна супраціўлялася гэтаму шлюбу. Вось як яна сустрэла сына, калі ён вярнуўся з заручынаў:
    Проста ўвайшоў я да пакою маткі маёй. Колькі жывы, не чуваў я гэткіх экспрэсіяў халеры, што пачуў ад яе; нарэшце пытаюся:
    — Што з таго далей будзе? Я заручыўся, кахаю й да сьмерці не адступлюся.
    — Ах ты, нягодніку, сьпярша старства ад мяне выдраў, а цяпер і рэшту хочаш выдраць.
    — Ня выдраў іх і аб іх ня дбаю, адмоўлюся ад тых сэсій і парву іх.
    I гэтак учыніў. Я тады быў, па-першае, вельмі з дарогі стомлены, потым, у згрызоце, дык на вачах яе млець пачаў страшна, мала мяне апаплексія не парвала, занесьлі мяне да майго пакою, кроў з нагі пусьцілі, ледзьве прыйшоў да сябе.
    — Ці характэрныя былі для беларускай шляхецкай традыцыі ўладныя жанчыны?
    — Такіх у нас называлі «ірад-баба». Дарэчы, жанчыны з дому Радзівілаў нярэдка вылучаліся асаблівым свавольствам. Сустракаліся ірад-бабы ня толькі сярод шляхты. Цікава, што бывалі выпадкі (звычайна ў сялянскім ці мяшчанскім асяродзьдзі), калі муж зьвяртаўся ў суд са скаргаю на непаслушэнства жонкі, а суд часам выносіў пастанову пакараць яго самаго — за тое, што няздольны кіраваць сям’ёю. Наагул, у ніжэйшых саслоўях уладныя дачыненьні ў сям’і былі менш вэртыкальныя, чым у паноўным стане.