Беларуская Атлянтыда
Вячаслаў Ракіцкі
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 501с.
Мінск 2006
— Цг мог бы беларускі бабёр стаць такой самай візытоўкай нашай краіны, як бабёр канадзкі для Канады? Або, прыкладам, як собаль для Расеі?
— Так, але найперш трэба пазбавіцца комплексу непаўнавартаснасьці. Баброўніцтва, калі зірнуць на яго ад першых згадак Гэрадота да заснаваньня Бярэзінскага запаведніка ў 1926 годзе, — адна з самых цікавых зьяваў нашае гісторыі, адна зь нямногіх, што мае ўсясьветнае значэньне. А мы забыліся пра такую прэзэнтабэльную рэч.
БЕЛАРУС ЗЬ ЛЮЛЬКАЙ У ЗУБАХ
Размова з Алегам Трусавым
У кнізе «Жпвопнсная Россня» я зьвярнуў увагу на пададзены там вобраз тыповага, з гледзішча расейцаў, беларуса. Запомнілася мне, што ён быў зь люлькаю ў зубах. Пазьней у савецкіх фільмах ня раз кпілі зь беларускай махоркі. Дый беларускія археолягі ў часе раскопак знаходзяць шмат люлек, піпак, фаек.
— Дых ці сапраўды паленьне тытуню было ў мінулым характэрнае для беларусаў?
— 3 гледзішча ўжываньня тытуню беларусы — тыповая эўрапейская нацыя. Нашы продкі пачалі яго ўжываць амаль тады ж, калі, напрыклад, і галяндцы, ангельцы. Дарэчы, тытунь у Эўропу завезьлі менавіта ангельцы й галяндцы. А радзіма тытуню — Паўночная Амэрыка, і менавіта індзейцы вакол вогнішча палілі гэтак званую «люльку міру». Адтуль і пайшла традыцыя вырабу люлек і паленьня тытуню. Што тычыцца першых люлек, якія трапілі ў Беларусь, дык яны былі вырабленыя або бэльгійскімі майстрамі, або галяндзкімі. Іх мы й знаходзілі ў раскопках. Самыя старыя люлькі датуюцца XVI стагодзьдзем. Спачатку беларусы тытунь толькі палілі, а жаваць і нюхаць навучыліся ў XVIII стагодзьдзі, і з гэтым прыйшло новае слова — табак, альбо табака.
— Тытунь і табака — гэта не адно і тое ж? Чым яны адрозьніваюцца?
— Слова «тытунь» прыйшло да нас хутчэй за ўсё з турэцкае мовы праз украінскую. Зазначу, што быў яшчэ адзін шлях трапляньня люлек у Беларусь — турэцкі. Гэта люлькі, зробленыя з чырвонай гліны. Іх называлі «чырвонаглянцавыя». Вырабляліся яны шы-
рока на тэрыторыі сёньняшняй Малдовы, Валахіі — дакладней, на той тэрыторыі, якая належала Турэччыне. I вельмі шмат нам завезьлі люлек украінскія запарожцы. Гэта адбывалася ў часе вайны 1648—1654 гадоў, а потым і ў часе вайны Аляксея Міхайлавіча, калі яны ўжо былі хаўрусьнікамі расейцаў у барацьбе зь беларусамі. У тых гарадах, дзе былі казацкія гарнізоны, археолягі знаходзяць сотні люлек менавіта турэцкага паходжаньня. Першымі сталі шырока паліць тытунь украінцы. Натуральна, што ў Беларусь патрапілі і ўкраінскія люлькі. У другой палове XVII і ў XVIII стагодзьдзі мода паліць перайшла ад шляхты, магнатаў да мяшчанаў, а потым была падхопленая й сялянамі. I якраз з другой паловы XVII стагодзьдзя ў Беларусі пачаўся масавы выраб люлек, якія імітавалі эўрапейскія ўзоры.
— А калі ўзьнікла ўласная традыцыя вырабу люлек?
■— Цікава, што люлькі, зробленыя ў Галяндыі, былі папулярныя ў Беларусі доўгі час. Яны мелі свае клеймы, былі белагліняныя з доўгімі цыбукамі. Іх не падраблялі, а завозілі. Падрабляць пачалі турэцкія люлькі. I неўзабаве зьявілася каля сотні ўласных варыянтаў. У XVIII стагодзьдзі былі ўжо й белагліняныя, і паліваназялёныя, і карычневыя глязураваныя, і задымленыя чорныя, і нават драўляныя для бяднейшых людзей, у якіх не было магчымасьці набыць керамічную люльку. У Менску знойдзена шмат драўляных люлек, зробленых з абсмоленых пянькоў сасны.
— Табаку імпартавалі ці завозілі кантрабандай?
— У адрозьненьне ад Расеі, у Беларусь табаку прывозілі зусім легальна. I ўжо ў XVIII—XIX стагодзьдзях на поўдні Беларусі яе сталі вырошчваць. Але ўсё XVII стагодзьдзе беларусы былі самымі зламыснымі кантрабандыстамі ў дастаўцы тытуню ў суседнюю Расею,
бо на той час цар Аляксей Міхайлавіч забараняў паліць тытунь. I жорстка каралі тых, хто парушаў гэтую забарону ■— білі бізуном, адсякалі рукі. Існавалі таксама самыя розныя спосабы перавозу люлек і тытуню ў Расею. Прыкладам, іх старанна зашывалі ў конскія хамуты, і тавар пасьпяхова трапляў да свайго месца прызначэньня.
— А як ставіліся да паленьняў Рэчы Паспалітай, у складзе якой тады былі беларускія землі — і дзяржава, і грамадзтва?
— Спачатку грамадзтва ставілася хутчэй адмоўна. Лічылася, што гэта непрыгожа, што гэта д’ябальскі занятак, але ў XVII стагодзьдзі, падчас жахлівых войнаў, паленьне становіцца звычайным — і нават папулярным ва ўсіх сацыяльных групах. I ўжо ў XVIII стагодзьдзі супраць паленьня не выступаюць нават ні царква, ні касьцёл. I гэткая тэндэнцыя ва ўсёй Усходняй Эўропе. А ў Расеі Пётар I загадам уводзіць паленьне як абавязковае для любога расейскага двараніна, гэтаксама, як і піць каву, напрыклад. Менавіта Пётар I у Расею завёз галяндзкія люлькі. I сам ён навучыўся паліць у Эўропе.
— Але хіба людзі не разумелі, не адчувалі, што паленьне тытуню выклікае шэраг хваробаў?
— Сапраўды, людзі гэта ня вельмі адчувалі, бо, папершае, ня так часта палілі — тытунь быў вельмі дарагі й паліць штодня не было звычкі. Па-другое, ужо ў XVIII стагодзьдзі па ўсёй Эўропе была мода яго не паліць, а нюхаць. Тады ў Беларусь і трапляюць табакеркі. Зрэшты, разам зь нямецкім словам «табак», альбо «табака». Пані, напрыклад, не палілі люлек, a нюхалі табаку й з асалодаю чхалі. Гэта лічылася й своеасаблівым лекам прастуды. Тытунь часам нават жавалі. Быў адмысловы гатунак, яго можна было як жуйку жаваць.
— Ці памянялася стаўленьне да паленьня пасьля акупацыі беларускіх земляў Расейскай імпэрыяй?
— Ужо празь дзесяць-пятнаццаць гадоў пасьля таго, як Пётар I сваім загадам дазволіў тытунь, былі закладзеныя першыя плянтацыі яго на поўдні Расеі, і вельмі хутка тытунь стаў расейскім. Калі Беларусь трапіла ў Расею, дык сталі паліць расейскі тытунь. Неўзабаве й на беларускім Палесьсі яго пачалі садзіць, і садзілі яго там амаль да нашых дзён. Асабліва шырока вырошчвалі тытунь у часе войнаў, калі не было магчымасьці купіць яго за мяжой. Апошні раз тытунь вырошчвалі для партызанаў — махорку. Адмыслова сяляне круцілі й прадавалі гэтак званыя «казіныя ножкі» з газэты.
— А калі зьнікаюць люлькі й становяцца папулярнымі папяросы й цыгарэты?
— Па-першае, люлькі ня зьніклі й да сёньня. Іншая рэч, што люлька зноў выконвае першапачатковую функцыю, калі яе палілі багатыя людзі — магнаты й шляхта. Вось і цяпер люлысі каштуюць дорага, і імі карыстаюцца людзі творчых прафэсіяў ды знаўцы смаку дарагіх гатункаў табакі. Ну, і вядома ж, яны неад’емная частка вобразу марскіх капітанаў. Паліць люльку меней шкодна, чым папяросы ды цыгарэты. Яшчэ ў XVIII стагодзьдзі прыдумалі муштукі з бурштыну, і ў Беларусі іх нават выраблялі. Кажуць, што бурштын нібыта затрымлівае канцэрагены. Мы часта знаходзілі бурштынавыя муштукі падчас раскопак. Яны найболей характэрныя для XIX стагодзьдзя, калі людзі пачалі разумець, што паленьне тытуню шкодзіць здароўю. Усьлед за муштуком з бурштыну зьяўляецца фільтар для папяросы, а затым — цыгарэты зь фільтрам. I гэта ўжо пачатак XX стагодзьдзя. Але ў СССР эканомілі на здароўі людзей, таму й зьявіліся такія асабліва моцныя й асабліва шкодныя для здароўя папяросы «Беламорканал» і цыгарэты «Памір».
— ўык як паўплываў тытунь на культуру беларускай нацыі?
— Па-першае, ён аказаў значны ўплыў на дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Так, у Наваградку я знайшоў унікальную люльку, якая ўяўляе сабою прыгожую манашку, што нясе на плячах цэлы кораб. Люлькі мелі розны выгляд — чалавечых галоваў, абутку, расьлінаў. Гэта ўнікальныя творы дэкаратыўнапрыкладнога маствацтва. Па-другое, ужываньне тытуню ў XVIII—XIX стагодзьдзях дадавала беларусам эўрапейскага іміджу. Мы й заганы запазычылі ад Эўропы раней за суседзяў. Напрыклад, і гульня ў карты, як і тытунь, становіцца папулярнай у Беларусі ў XVI стагодзьдзі. Гэта таксама сьведчаньні, што Беларусь аж да канца XVIII стагодзьдзя належала да заходнеэўрапейскай культурнай прасторы. Мы бралі з Эўропы ня толькі каштоўнае, але й адмоўнае.
з a б а в ы б о й к і авантуры пакараньні годнасьць
ПРАЎДА Й ПАДМАН
Размова з Тацянай Валодзінай
Праблема праўды й падману — адна з цэнтральных у чалавечым жыцьці. На гэтую тэму мудрацы й філёзафы спрачаюцца тысячагодзьдзямі, але канчаткова вызначыць — дабро гэта ці зло, так і не змаглі. I сапраўды, падман можа быць выкліканы эгаістычнымі памкненьнямі, і тады выклікае асуджэньне, а можа кіравацца спагадаю — і прызнавацца таму маральна апраўданым. Але як ні парадаксальна гэта гучыць, без падману чалавеку жыць немагчыма. А народная творчасьць дык і ўвогуле цьвердзіць, што падман існуе спрадвеку:
Ддўяег? яшчэ людзі не былі такія хітрыя, як цяпер. Жылі яны проста, як Бог наказаў, ніхто нікога ня крыўдзіў, бо баяўся граху. Затымусім і добра было жыць на сьвеце. Толькі вось зьявіліся такія людзі, што захацелі забагацець, от і пачалі яны ашукваць ды падманваць. I нарэшце пайшло на сьвеце такое круцельства, што кожны другога падманвае ды толькі наровіць, каб яму было добра. Але трасца яму ў зубы, а не дабро, бо заўсёды знайдзецца яшчэ хітрэйшы, што й яго ашукае ды гарэй скрыўдзіць.
I далей, і далей па ланцужку. Так і завёўся падман на сьвеце. Ён і сродак абароны, і сродак рэалізацыі інтарэсаў — як асобы, гэтак і групы, клясы й нават дзяржавы. Падман — гэта супярэчлівы, шматплянавы, страшэнна заблытаны псыхалягічны фэномэн.
— Д,ык хто навучыў беларусаў падманваць ? Што кажа пра гэта фалькл'ёр?
— Фалысдёр захаваў уяўленьні пра спэцыфічны від падману, які зыходзіць ад нячыстай сілы, перадусім, чорта, лесавіка ці нават спэцыяльнага дэмана — Блуда. Пры сустрэчы з такімі істотамі чалавек губляе арыентацыю, ня можа знайсьці дарогу ды вяртаецца ў пачатковы пункт. Нячыстая сіла ня проста зьбівае яго з дарогі, але й спрытна грае на чалавечых слабасьцях: то пакажацца кавалачкам золата, ягняткам, ці запрапануе зазірнуць у шынок ды перакінуцца ў карты. Закаханаму хлопцу, што пакутуе ў расстаньні, зьяўляецца ў выглядзе любай дзяўчыны. Чорт любіць і бяскрыўдна падмануць даверлівага падарожнага: на ранак ягоныя падарункі ператвараюцца ў грудкі сьнегу, шышкі, конскі гной ці чарапкі.
— Дык падман выдумаў чорт? А можа, на чорта толькі пераносіліся чалавечыя рысы й люстраваў ён нашы дзеі?
— Справядліва й першае, і другое. I гіпотэза пра вобраз чорта як адбітак чалавечага прадоньня мае шмат падставаў. Але, зыходзячы з таго, што першапачаткова падман як працэс і вынік — гэта падмена рэальнага, праўдзівага стану рэчаў, нейкая ўяўнасьць, якая пад сілу толысі нячыстаму, можна меркаваць, што дэман і быў першым і асноўным суб’ектам падману. Гэтыя ягоныя здольнасьці перанялі найбліжэйшыя спадкаемцы чорта — ведзьмы й чараўнікі. Найперш дзеля падману чалавека й скарыстоўвалі яны розныя чарадзейскія штучкі — прыкладам, абыходзілі вакол чалавека зь нейкім незвычайным прадметам. А ўжо ў чараўнікоў перанялі злодзеі.