• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Атлянтыда  Вячаслаў Ракіцкі

    Беларуская Атлянтыда

    Вячаслаў Ракіцкі

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 501с.
    Мінск 2006
    101.08 МБ
    — На сёньняшні дзень у вёсцы засталося, можа, пяць
    чалавек, якія займаюцца бортніцтвам. У асноўным гэта старыя дзяды й яшчэ два-тры чалавекі з маладзейшых, якія атрымліваюць у спадчыну гэтыя борці ды выяжджаюць іх глядзець. Традыцыя перадаецца з пакаленьня ў пакаленьне, таму яна яшчэ й захоўваецца. Але ў маіх вушах гучаць словы дзеда Навума: «Рана ці позна з гэтым трэба разьвітвацца, а далей і з гэтым сьветам».
    БАБРОВЫЯ ЛЕГЕНДЫ
    Размова з ккесем. Белым
    Беларускі фальклёр вельмі багаты на згадкі пра бабра. Бабру людзі надавалі самыя фантастычныя й неверагодныя рысы:
    Хяцеў бабёр цераз двор, На ём сукенак дзевяць пар, На ём шапачка баброва, Загарэлася дуброваі..
    Зрэшты, бабёр і для іншых народаў ёсьць жывёлінай і знакавай, і эканамічна карыснай. Так, у XVII—XIX стагодзьдзях эканоміка Ка~ нады ледзь ня цалкам была пабудаваная на бабровым промысьле. Яшчэ ў 1685 годзе ў Аўгсбургу выдалі кнігу нямецкага лекара Егана Марыюса «Castorologia» — гэта навука пра баброў. Гэтак сама — «Castorologia» — называлася й ангельскамоўная кніжка Мартына Горэса канца XIX стагодзьдзя. Так што некалі бабёр карміў ня толькі паляўнічых, але й навукоўцаў таксама. Дый ва ўсходніх славянаў у той час, калі толькі нараджаліся прыватная ўласнасьць і дзяржава, прадукты баброўніцтва — бабровыя футры й бабровы струмень — былі ці не найпершыліі экспартнымі таварамі. Празь іх жыхары іншых частак Эўропы атрымлівалі ўяўленьне й пра продкаў сучасных беларусаў.
    — А самі старажытныя беларусы ці цанілі гэтую жывёліну?
    — Калі мы паспрабуем уявіць сябе на месцы нашых продкаў, прыкладам, XVI стагодзьдзя, дык у іхным жыцьці бабёр увесь час быў — калі не прадуктамі баброўніцтва (бо мала хто мог сабе дазволіць бабро-
    выя шапку ці каўнер), дык шматлікімі легендамі ды паданьнямі, часам анэкдатычнага зьместу. Па-першае, людзей здаўна дзівілі будаўнічыя здольнасьці баброў. Іх, дарэчы, надзвычай перабольшвалі, ствараючы абсалютна фантастычнае ўяўленьне пра лад жыцьця гэтых зьвяроў. Па-другое, апроч футра, бабёр даваў гэтак званы бабровы струмень — рэчыва з рэзкім мускусным пахам, якому прыпісвалі нават магічныя ўласьцівасьці. У нашых шыротах немагчыма было дастаць парашок з рогу насарога ці якое муміё. Вось струмень і выконваў тую ж ролю. Прынамсі дзьве з паловай тысячы гадоў струмень быў для чалавецтва панацэяй ад усіх магчымых хваробаў: болю ў вушах і галаве, ікаўкі, колікаў у страўніку, глухаты, падагры, абмаражэньня, нават гістэрыкі. Ужывалі яго й як проціядзьдзе ад укусу скарпіёнаў і тарантулаў, і як сродак ад блохаў. Адны лекары лячылі ім бессань, іншыя, наадварот — санлівасьць. Толькі ў канцы XIX стагодзьдзя эўрапейскія мэдыцына й фармакалёгія паставілі кропку на іррацыянальнай веры ў моц бабровага струменю. I вельмі своечасова, бо менавіта попыт на струмень падвёў баброў як біялягічны від да мяжы выжываньня.
    — Дык што гэта за струмень, пра які сёньня ніхто ня ведае?
    — Людзі сярэднявечча, пэўна, расчараваліся б, даведаўшыся, што струмень — усяго толькі крышталізаваная й фэрмэнтаваная... мача! Памылкова лічылі, што струмень утрымліваецца ў машонцы бабра, хаця ён адкладаецца і ў самак. Па ўсёй Эўропе, пачынаючы ад рымскага вучонага I стагодзьдзя Плініюса Старэйшага, верылі, што калі бабёр ня можа інакш уратавацца ад паляўнічага, ён адгрызае сабе гэтак званыя «строі» ды пакідае іх чалавеку, каб захаваць жыцьцё й свабоду. У Рэчы Паспалітай была такая прымаўка: «Адкупіцца, як бабёр строямі». Гэта пра
    чалавека, які ўхіліўся ад нейкіх непрыемнасьцяў занадта вялікім коштам. Верылі таксама (і, дарэчы, дагэтуль вераць), што зьнянацку засыіеты бабёр, убачыўшы немагчымасьць паратунку, плача сьлязьмі, як чалавек.
    — А што яшчэ, апроч футра й «строяў», цікавіла паляўнічых?
    — Хвост. Пакрыты лускай, бабровы хвост нагадваў рыбу, таму сярэднявечнае каталіцкае духавенства абвясьціла яго ежай, прыдатнай для поснага ўжытку. Ня толькі ў нас, але й па ўсёй Эўропе ў Вялікі пост ксяндзы ласаваліся бабровым хвастом, які, дарэчы, праваслаўнае духавенства лічыла ежай нячыстай. Увогуле, ва ўсім сьвеце пра бабровы хвост хадзіла мноства легендаў. Прыкладам, што бабёр сьпіць на беразе з хвастом, апушчаным у ваду, каб пачуць набліжэньне лодкі з паляўнічымі. Яшчэ казалі, што ён карыстаецца хвастом як шуфлікам пры будаўніцтве хатак і грэбляў. Альбо заганяе хвастом палі ў зямлю. Карацей, слановы хобат нейкі, а ня хвост. Гэтым мітам кінулі верыць менш як сто гадоў таму.
    — Баброў лічылі вельмі ўмелымі рамесьнікамі. ўык чым яны працавалі — хвастом, зубамі ці, можа, лапамі?
    — Усе народы паўночнай паўкулі, якія палявалі на баброў — у Сібіры, у Эўропе, у Амэрыцы — верылі, што бабры мала чым саступаюць чалавеку ў тэхнічных магчымасьцях. Ва ўкраінцаў пра бабра ёсьць такая загадка: «Галава сабачая, хвост рыбін, а розум чалавечы». Індзейцы Паўночнай Амэрыкі ў XVII— XVIII стагодзьдзях лічылі, што бабры здольныя каваць мячы ды нажы, пячы хлеб ды яшчэ шмат чаго. Нашы легенды не сягалі так далёка, але, напрыклад, галоўны лясьнічы вялікіх маёнткаў князя Вітгенштэйна ў Слуцкім павеце ня так ужо даўно, у 1884 годзе,
    пераконваў, нібыта бабры на адкрытых прырэчных прасторах засаджваюць лазоію падыходы да вады. Прычым, ён быццам бы назіраў, як бабры імкнуліся не пашкодзіць лазовую кару й садзілі выкапаныя галінкі наўскос у папярэдне распушаную зямлю. А ў XV стагодзьдзі італьянскі гуманіст Пампоніё Лета, які наведаў Вялікае Княства, пераказваў мясцовыя легенды пра тое, што чорныя бабры пануюць над рудымі, як фэадалы над сялянамі, і прымушаюць тых працаваць на сябе:
    У баброў тры пароды — сяляне, баяры й магнаты. Яны адрозьніваюцца колерам футра. У сялянаў сьпіна звычайна без валасоў і абдзёртыя вушы; футра іхнае вельмі таннае. Баяры чорна-рудога колеру; іхнае футра болын каштоўнае. Ім аздабляюць дзеля раскошы краі вопраткі. Магнаты, якіх ловяць надзвычай рэдка, зусім чорныя. Іхнае футра лёгкае й вельмі дарагое. Яны ніколі не выходзяць са сваіх нораў; калі паказбаюцца, дык у суправаджэньні цэлага статку. яны раздаюць сабраныя «сялянамі» запасы. Калімагнат трапіць у рукі паляўнічых, просты бабровы люд упадае ў бялікі смутак, які выражае хадой і абліччам.
    Праўда тут толькі тое, што чорныя бабры сустракаліся больш рэдка й каштавалі сама мала ўдвая даражэй за рудых. Шапкі з чорнага бабра насілі сэнатары Рэчы Паспалітай. Дарэчы, падобныя легенды пра баброў існавалі ў народаў Сібіры й паўночнаамэрыканскіх індзейцаў. Застаецца толысі пашкадаваць, што напраўду інтэлект бабра далёка не такі высокі, і ўсе аповеды пра бязьмежныя тэхнічныя здольнасьці й высокую сацыяльную арганізацыю баброў ня маюць падставаў. Сучасная навука пазбавіла нас надзеі на тое, што побач з намі жывуць такія сымпатычныя браты па розуме.
    — Мяркуючы па шматлікіх назвах вёсак, даўней бабры вельмі шчыльна насялялі Беларусь. Вось толькі на Віцебшчыне дзесяткі вёсак з назвамі, вытворнымі ад «бабра»; Бабры, Баброба, Бабробічы, Баброўнікі..
    — He выпадкова асабліва ў Падзьвіньні такая канцэнтрацыя гэтых назваў. Шмат іх у паўднёвай, левабярэжнай частцы былога Полацкага княства. Гэты край, бадай, самы апошні ў краіне, толькі пры канцы XVI стагодзьдзя быў канчаткова запрыгонены. A да гэтага большасьць тутэйшага насельніцтва ўвогуле займалася ня столькі сельскай гаспадаркай, колысі рознымі промысламі — прыкладам, баброўніцтвам і бортніцтвам. А таму й даўжэй захоўвала асабістую свабоду. Лад жыцьця тут чымсьці нагадваў жыцьцё эўрапейскіх каляністаў на вялікіх азёрах Паўночнай Амэрыкі на два стагодзьдзі пазьней.
    — Аяк там, дарэчы, захоўбаюць памяць пра. традыцыі мясцовага баброўніцтва?
    — Два з паловай стагодзьдзі экспарт прадуктаў баброўніцтва быў асновай эканомікі Канады. Бабру абавязаныя ўзьнікненьнем шмат якія буйныя сучасныя гарады Паўночнай Амэрыкі — Манрэаль, Дэтройт, Квэбэк, Чыкага, і там добра пра гэта памятаюць. У Канадзе штогоду ў апошнюю пятніцу лютага, пачынаючы з 1974 году, сьвяткуюць Нацыянальны дзень бабра. Школьнікаў возяць на экскурсіі. Яны дапамагаюць ім зразумець, якое месца займаў бабёр у жыцьці іхных продкаў. Пра гісторыю паўночнаамэрыканскага баброўніцтва напісана сотні кнігаў — і навукова-папулярных, і мастацкіх (прыгадаем хоць бы Фэнімора Купэра й Джэймза Олдрыджа). Бабёр — адзін з самых папулярных сымбаляў Канады. ў гэтай краіне, а таксама ў асобных амэрыканскіх штатах, існуе папросту культ бабра.
    — Калісьці й беларусы казалі: «Як заб’еш бабра, ня будзеш мець дабра». Гэта значыць, што на бабра ў Беларусі ня толькі палявалі, але й імкнуліся захаваць, зьберагчы яго?
    — Беларусь, магчыма, адзін з самых раньніх рэгіёнаў бабровага промыслу ў гісторыі чалавецтва. Менавіта пра нашы землі як пра асноўнага пастаўшчыка бабровага струменю й шкурак пісалі яшчэ грэк Гэрадот і араб Ідрысі. Да таго ж, мы маем права ганарыцца тым, што былі першай краінай, якая ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1588 году заканадаўча аформіла мерапрыемствы дзеля аховы папуляцыі баброў:
    Еслй бы... былй гоны бобровые давные звечныеуйншого суседа дедйзне, йно оный пан, 6 чыей дедйзне будуть гоны, не маеть сам анй людем свойм допустйть старого поля дооратй так далеко, яко бы от зеременй мог кйем докйнутй... А еслй бы под зеремена подорал або сеножатй подкосйл, або лозу подрубал, а тым бобры выгонйл, таковый маеть платйтй дванадцать рублей грошей... Паклй бы хто гвалтом бобры побйл або злодейскйм обычаем быкрал, таковый маеть гвалт платйтй... за чорного бобра чотырй копы грошей, а за карого — две копе грошей.
    Дзякуючы пашане да гэтай жывёлы, якую й дзяржаўная ўлада ВКЛ, і просты люд пранесьлі праз стагодзьдзі, менавіта Беларусь здолела захаваць эўрапейскага бабра ад поўнага зьнішчэньня ў XX стагодзьдзі. Мне б вельмі хацелася, напрыклад, каб у Бярэзінскім запаведніку, які ў свой час адыграў галоўную ролю ў выратаваньні бабра, зьявіўся сапраўдны музэй баброўніцтва. Пакуль тамтэйшы, неблагі ўвогуле, музэй прыроды экспануе, на жаль, толькі чучалы розных зьвяроў. А варта было б, каб ён у экспазыцыі зрабіў
    акцэнт менавіта на гісторыі нашага баброўніцтва, нашай нацыянальнай «бабровай міталёгіі» як частцы ўсясьветных зьяваў. Уявіце, калі б сабраць пад адным дахам францускія касторавыя капелюшы XVII стагодзьдзя й парфуму XX, літоўскія прывілеі на бабровыя гоны й бабровыя манэты Кампаніі Гудзонавай затокі, залозы канадзкіх трапэраў і штыхі беларускіх баброўнікаў, двухмэтровы шкілет гіганцкага выкапнёвага бабра й лукі-самастрэлы хантаў ды мансі...