• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Атлянтыда  Вячаслаў Ракіцкі

    Беларуская Атлянтыда

    Вячаслаў Ракіцкі

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 501с.
    Мінск 2006
    101.08 МБ
    — Перадусім, гэта фартух — элемэнт жаночага паяснога адзеньня, рэч дужа насычаная ў сымбалічным пляне. Як сьведчыць большасьць этнаграфічных запісаў, фартух дзяўчаты пачыналі насіць з дасягненьнем паўналецьця. Ён якраз і паказваў на іхную гатовасьць да шлюбу. У першую чаргу праз генітальную аднесенасьць сымболіка фартуха замяшчала ідэю жанчыны, ідэю нараджэньня — у фартух кідалі чарапкі, каб бясплодныя жанчыны маглі зацяжарыць, фартухом выціралі сурочаных дзетак. Дый вераваньні зьвязваліся перадусім з пытаньнямі каханьня й сэксу: калі дарогай разьвяжацца пярэднік — муж здрадзіў; страта фартуха паказвала на пэўную вольнасьць у паводзінах. Сымболіка ж парванага фартуха не выклікае сумненьняў:
    Я ўстала рана-рана.
    Гляджу — фартух разарваны.
    Гляджу-гляджу туды-сюды, Ажно вецер вее ўсюды.
    — Зьвяртае на сябеўвагу колеравая гама традыцыйных фартухоў. ў абсалютнай балыаыні гэта чаргаваньне чырвоных і белых палосаў, чырвоны арнамэнт на белым тле. Ці выпадковая такая камбінацыя, ці можа яна мець працяг у іншых сымбалях?
    — Асабліва строгай была арнамэнтыка вясельнага фартушка. Рытмізаванае чаргаваньне чырвоных і белых палосак сымбалізавала радаводную эстафэту жыцьця на фоне вечнасьці. Але хацелася б зьвярнуцца да адметных палескіх запісаў. На Юр’я на Століншчыне нават у другой палове XX стагодзьдзя адбываўся наступны абрад:
    Зьбіраюцца дзеўкі й хлопцы й ідуць на жыта. Бяруць граблі й пачэпяць з аднае стараны фартуха краснага, а з другой — белага. Дд ў акно махаюць фартухамі. To й дзе жалоба — то белым, а дзе весела, то красным. А ім даем ужо хлеб, яііца, хто што ліае.
    Спалучэньне белага й чырвонага фартухоў, хоць і на граблях, фактычна паўтарае функцыянаваньне й сэмантыку бела-чырвона-белага сьцяга зь ягоным асноўным значэньнем сымбалічнай дэманстрацыі радаводных ідэяў.
    — Нагавіцы калісьці былі выключна мужчынскім адзеньнем. Як гэта паўплывала на іхны сымбалічны сэнс?
    — Сапраўды, нагавіцы выступалі як асноўны полавызначальны элемэнт адзеньня й сымбалізавалі самога мужчыну. У варожбах іх падкладалі пад галаву. У любоўнай магіі на Яна абцягвалі вакол вёскі, каб хлопцы не хадзілі да чужых дзяўчат. Таксама ў зубах абносілі вакол хаты й задумвалі імя хлопца. Калі муж паміраў, жонцы, каб не тужыла, раілі надзець ягоныя нагавіцы й імітаваць ягоную зьяўленасьць. Яшчэ
    адзін сымбалічны сэнс мелі штаны: яны ўвасаблялі абарончую моц, скіраваную на супраціў усім магчымым праявам іншасьвету (штанамі выціралі ад сурокаў ці выганялі чужога хлеўніка).
    — У фальклёры, асабліва казках, папулярны матыў пераапрананьня. Як у ім адбіўся архаічны сьветагляд?
    — Адзеньне —■ матэрыяльны фатаздымак чалавека, у ім — ягоная сацыяльная, узроставая й іншыя характарыстыкі. Таму пераапрануць чалавека ў слоўніку казкі — гэта значыць зьмяніць ягоны статус і тым самым перавярнуць ці нават пераўтварыць яго. Такога чалавека ніхто не пазнае, болып дакладна, яго прымаюць за іншага. Аднак і ён становіцца ініпым. Лічылася, што калі апранеш нават мітычнага пэрсанажа, прыкладам, ваўкалака, дык ён можа вярнуцца нават да чалавечага жыцьця:
    Ішоў адзін мужык сабе лесам, бачыць: ляжыць воўк, дрыжыць, але ня вые, ня кідаецца, а ўсё калоціцца. Пашкадаваў яго чалавек, скінуў зь сябе сьвітку ды прыкрыў таго ваўка. Як упала на яго сьвітка чалавечая, дык ён і сам зноў стаў чалавекам.
    — У казках шмат матываў, зьвязамых з адзеньнем. Прыкладам, гісторыя пра шапку-нявідку. Якія яна шыфруе старадаўнія ўяўленьні?
    — 3 дапамогай шапкі-нявідкі казачны герой мог бесьперашкодна пераадольваць час ці прастору, зьнікаць у адным месцы й зьяўляцца ў іншым. У традыцыйнай жа культуры імгненныя прасторавыя перамяшчэньні разглядаліся як сьмерць у адным месцы і ўваскрасеньне ў іншым. Таму нябачнасьць героя ўспрымалася як ягоная часовая міні-сьмерць, патрэбная для далейшага ажываньня-пераўтварэньня. Разумеючы сувязь шапкі-нявідкі са сьмерцю й тагасьветамі, бе-
    ларусы верылі, што здабыць яе можна, толькі адабраўшы ў чорта:
    Шукаюць струк такога гароху, у якім дзевяць зярнятаў, той гарох сеюць на полі, дзе не чуваць, як пяюць пеўні. Як вырасьце, выры.ваюць сем каліваў і моўчкі нясуць іх тою парой, якжывёла ідзе з поля. Жывёла пацягнецца да яго, каб зьесьці. Тут нада прыглядацца, дзе на валу ці на каробе едзе якісь немчык у шапачцы. Трэба тую шапачку схапіць, бо яна й ёсьць нявідка.
    — Сучасная эстэтыка сьцьвярджае, што праўдзівым чалавек становіцца тады, калі скідае зь сябе вопраткі, а значыць, умоўнасьці цывілізацыі. А ў традыгряйных поглядах беларусаў, хто 'ён — чалавек, які скідвае зь сябе адзеньне? Можа, становіцца зноўку часткаю прыроды, губляючы. свой культурны статус?
    — Найперш рытуальнае распрананьне вылучаецца ў абрадзе хрышчэньня. Голы чалавек, як і Ісус Хрыстос, скідае зь сябе старое адзеньне граху, якое «надзеў» пасьля падзеньня Адам. Гэта й сымбалізуе вяртаньне да першаснай чысьціні й бязьвіннасьці — словам, вяртаньне ў тагасьветную прастору. Разам з тым катэгорыя «голае» выводзіць чалавека па-за межы культуры, далучае да катэгорыяў «чужога» й «неасвоенага». Голы чалавек адкрываўся для кантактаў зь іншасьветам. Таму менавіта распранутымі варажылі, чаравалі, лекавалі ды шукалі сустрэчы з чарцямі. Адпаведна, у адзеньні чалавек шукаў нібы абароны ад непажаданых уплываў, холаду ды варожых паглядаў. Дый сёньня, хоць ідэі моды, прэстыжу амаль цалкам выцесьнілі традыцыйныя сэнсы адзеньня, але яно для чалавека працягвае заставацца другім маленькім домам ды становіцца Космасам, што супрацьстаіць хаосу навакольнага сьвету.
    УСЁ ЖЫЦЬЦЁ ДАРОГА
    Размова з Тацянай Валодзінай
    Перамяшчэньне й рух — асноўныя прыкметы жыцьця, асноўныя якасьці і ў філязофскім, гістарычным, сэміятычным сэнсах, і ў цалкам будзённым разуменьні. Кожнае перамяшчэньне ліяркуе наяўнасьць шляху, дарогі, што маюць пачатак і канец, але могуць і зьлівацца ў бясконцы рух. Дарога можа набліжаць і аддаляць, аб’ядноўваць і разьядноўваць — у любым выпадку, яна выступае арганізатарам як прасторы, гэтак і часу. I тады мы кажам: наш, мой жыцьцёвы інлях. А народная мудрасьць, нібыта паводле аналёгіі з Шэксьпіравым «Усё жыцьцё — гульня», цьвердзіць: «Усё жыцьцё — дарога». А яшчэ да гэтага беларусы дадаюць: «Прасі Бога» і ўдакладняюць: «На сьвеце як у карэце: едзеш і калышасься, пакуль ня вывернесься». Жыцьцё ўяўляецца доўгай дарогай, а чалавек — падарожным. Натуральна, што ў кожнага свой лёс, свой жыцьцёвы шлях. Але распачынаецца ён для ўсіх прыблізна аднолькава — прыходам.
    — Наколькі прыдатнае такое азначэньне — прыход — для народзінаў чалавека?
    — Радзінная абраднасьць і зьвязаныя зь ёю моўныя выразы прэзэнтуюць ідэю дарогі ва ўсёй ейнай шматграннасьці. Найперш разуменьне родаў як выхаду дзіцяці, пераадоленьне ім дарогі й парогу вызначыла вядомыя й сёньня забароны й парады для цяжарнай — нельга сядзець на парозе, a то дзіця будзе «стаяць на парозе» — цяжка нараджацца; з пачаткам схватак бабка вадзіла парадзіху вакол стала, праз усе парогі, каб і дзіцятка гэтак жа скоранька рухалася.
    — I першыя крокі дзіцяці бацькі ўспрымалі як пачатак ягонай жыцьцёвай дарогі?
    — Так, і ў традыцыі гэтая падзея атрымала нават рытуальнае афармленьне:
    Яшчэ ў матчыным лоне ножкі дзіцяці зьвязваюцца нябачнымі путамі, з-за чаго яно ня можа хадзіць адразу пасьля нараджэньня, якжывёлы. У некаторых дзяцей гэтыя путы мацнейшыя: такія дзеці даўжэй ня ходзяць. Таму трэба разрэзаць путы й аслабаніць дзіця. Як толькі дзіця зробіць першыя свае крочкі, маці ці хто іншы праводзяць нажом па падлозе ці па зямлі са словамі: «Разарвіцеся, путы!».
    Цікава, што дзіцячая мэтафорыка скарыстоўваецца намі дзеля апісаньня дарослага жыцьця. Так, мы кажам «рабіць першыя крокі», распачаўшы нейкую новую дзейнасьць, альбо «крэпка стаць на ногі» — чагосьці ўжо дасягнуць.
    — Як вынікае, у нараджэньні дзіцяці ключавым ёсьць пераадоленьне мяжы. Але чым далей, такую сымбалічную мяжу на дарозе знайсьці ўсё цяжэй. Безумоўна, жыцьцёвых перашкодаў хапае. А сымбалічных?
    — Выразнай падзеяй на дарозе зьяўляецца вясельле, шлюб. Вось жа ці ня кожны з нас у тым жа Менску згадае, што па дарозе з Палацу шлюбаў абіраў дарогу, каб праехаць праз мост. А фактычна пераадолець ці не адну з самых сур’ёзных у традыцыйным разуменьні дарогаў. Праўда, сёньняшнія масты не ахоўвае Зьмей Гарыныч, як мост праз раку Смародзіну, але сымболіка мосту зьбірае ў адзін пучок усю сымболіку дарогі. Таму разуменьне вясельля як падарожжа цалкам слушнае. I нашы вясельныя вандроўкі-падарожжы — толькі сучасная рэалізацыя традыцыйнай схемы.
    — А для пахавальнай абраднасьці ідэя дарогі настолькі выразная, што мы проста й будзённа кажам — правесьці ў апошні шлях. Хаця разумеем: гэта шлях да могілак.
    ■— Між тым, у народных погдядах для нябожчыка гэта шлях на той сьвет. Менавіта для яго цяжкой і доўгай дарогі ў пахавальнай абраднасьці асаблівая ўвага надаецца нагам і абутку памерлага. У асобных раёнах да сёньня кладуць у труну запасныя новыя шкарпэткі, дый абутак мусіць быць новы. Як у казках, каб дабрацца да таго сьвету, трэба знасіць не адну пару жалезных ботаў. Дый у галашэньнях паўстае сьмерць як дарога:
    А мая ж ты мамулечка, а куды ж ты сабралася, А ў якую дарожачку, а ў якую даліначку, а ў якую даміначку?
    А ў дарожаньку далёкую, а ў дарожаньку няежджаную.
    А з той дарожанькі ніхто дамоў не прыходзіць.
    — Шлях між жыцьцём і сьмерцю — таксама дарога, і вельмі няпросіпая. Мы кажам: зьбіцца з тропу, заблудзіцца ў жыцьці, згубіць арыенціры. Якія яшчэ сэнсы набывае мэтафара дарогі?
    — Дарога ўнівэрсальна тлумачыцца як маральная катэгорыя, кірунак, якога належыць трымацца. Шматлікія выразы сьведчаць, што чалавека можна «наставіць на пуць» і «зьбіць з тропу», што ёсьць чалавек «путны», «пуцёвы» й ёсьць «бяспутны», што хтосьці ідзе «прамой дарогай», а хтосьці абірае «крывыя сьцежкі». Усё гэта маральныя алегорыі, якія тым ня меней паказваюць на сымболіку прамой дарогі як правільна абранай жыцьцёвай стратэгіі. Калі ж чалавек выбірае гэтак званы іншы шлях, дык ягоная дарога ўспрымаецца «крывой», «блытанай» (дарэчы, блытаць, заблудзіцца й блуд — словы аднаго кораню)
    і нават «закручанай». Пра чалавека, які жыве няпраўдаю, скажам — «скруціўся», бо ішоў не наперад, a кругамі. Такое абазначэньне чалавека праз паказаньне на ягоны шлях абумовіла прыказку: «На торнай дарозе трава не расьце». Гэта пра жанчыну, у якой празь ейныя непрыстойныя паводзіны няма дзяцей.