• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Атлянтыда  Вячаслаў Ракіцкі

    Беларуская Атлянтыда

    Вячаслаў Ракіцкі

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 501с.
    Мінск 2006
    101.08 МБ
    хад ад Герцыке прыкладна ў XI стагодзьдзі ўзьнікае яшчэ адна полацкая калёнія на адлегласьці 338 кілямэтраў ад мэтраполіі — Кукенойс (цяпер — Кокнэсэ). У нямецкай хроніцы 1205 году запісана, што там «сядзеў» князь (кароль) Вячка.
    — Вельмі рэдка можна кагосьці ці штосьці заваяваць без супраціву. Няўжо гэтыя народы здаваліся Полацку самі?
    — Hi ў якім разе. Пісьмовыя крыніцы сьведчаць, што ў 1106 годзе зэмгалы паднялі паўстаньне супраць Полацку, але посьпеху ня мелі. Найбольш падпарадкаваныя Полацку былі лівы. У 1186 годзе яны нават хадзілі з полацкімі князямі ў паход на Друцак. Гэта значыць, што на нашай тэрыторыі было й каляніяльнае войска. Абедзьве калёніі былі месцам збору даніны, а таксама буйнымі гандлёва-рамеснымі цэнтрамі. Празь мясцовых князёў падпарадкоўваліся полацкаму князю ўладзімеру прызначаныя ім старшыны родам з тутэйшых плямёнаў. Стасункі паміж заваёўнікамі й паланёнымі народамі складваліся адносна мірна, бо ў адрозьненьне ад крыжакоў полацкія князі не прымушалі ліваў, зэмгалаў і латгалаў гвалтам прымаць хрысьціянства, і стасункі паміж імі былі стабільныя. Таму й новыя «прыхадні-крыжакі» прызнавалі права палачанаў атрымліваць даніну зь ліваў. А лівы плацілі даніну, бо верылі, што за гэта іх абароняць.
    — Якжа палачане страцілі свае калёніі, а значыць, і непасрэдны выхад у Балтыйскае мора?
    — Спачатку з уласнага недагляду. У 1186 годзе полацкі князь Уладзімер дазволіў нямецкаму місіянэру біскупу Майнгарту хрысьціць ліваў і іншыя плямёны, сваіх васалаў. У 1201 годзе нямецкія купцы й манахі заснавалі ў вусьці Дзьвіны горад Рыгу, а біскуп Альбэрт з Брэмэну стварыў на захопленых землях у
    1202 годзе рэлігійны Ордэн мечаносцаў. Такім чынам, Полацку зачынілі шлях да мора. Дарэчы, у 1204 годзе крыжакі разрабавалі й захапілі Канстантынопаль, сталіцу праваслаўнага хрысьціянства, што не магло не адгукнуцца й на Балтыйскім моры. Тым больш, што ваенныя дзеяньні паміж крыжакамі й палачанамі пачаліся ў 1203 годзе. У 1206 годзе полацкае войска абклала Рыгу й замак Гольм, але ўзяць іх не змагло, бо крыжакі былі лепш узброеныя. Крыжацкія балісты на значнай адлегласьці забівалі й ранілі полацкіх вершнікаў. Ужо ў 1207 годзе ўся Лівонія была захопленая й ахрышчаная немцамі. Неўзабаве іхныя войскі напалі на полацкія калёніі. Спачатку ў 1209 годзе захапілі й разбурылі Кукенойс і на ягоным месцы збудавалі замак, а потым у тым жа годзе захапілі Герцыке, прычым у палон трапіла нават жонка мясцовага князя ўсевалада.
    — бісторыя сьведчыць, што беларусы ўмелі заключаць мірныя дамовы. У дадзеным выпадку праблема разьвязвалася таксама мірнымі дамовамі?
    — Так, і найперш дзякуючы вельмі мудрай палітыцы полацкага князя Уладзімера. У 1210 годзе ён падпісаў мірную дамову зь біскупам Альбэртам і гандлёвае пагадненьне з Рыгай, а ў 1214 годзе канчаткова аддаў крыжакам Кукенойс і Герцыке. У 1264 годзе ўладаньні крыжакоў ушчыльную адышлі да межаў Полацкай дзяржавы. Полацкі князь Гердзень падпісаў пагадненьне з Ордэнам, у якім былі пазначаныя правы нямецкіх купцоў у Полацку й полацкіх у Рызе. Немцы збудавалі ў Полацку каменны касьцёл Сьвятога Пятра, на гарышчы якога захоўвалі свае тавары. Была праваслаўная полацкая царква і ў Рызе. Неўзабаве Полацкая дзяржава ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага, і пачаўся новы этап у нашых стасунках зь немцамі.
    — Што ўяўляў сабой балтыйскі рэгі'ён у XV—XVI стагодзьдзях?
    — Гэтая тэрыторыя мела назву Лівонія, альбо Ліфлянд, ці Інфлянты. Тут мясьцілася канфэдэрацыя зь пяці дзяржаваў, якой намінальна кіравалі папа рымскі й імпэратар Найсьвяцейшай Рымскай Імпэрыі. Канфэдэрацыю складалі Лівонскі (альбо Інфлянцкі) ордэн, арцыбіскупствы Рыскае, Дэрпцкае, ЭзэльВіцкае й біскупства Курляндзкае.
    — Давайце паназіраем за хадой гісторыі. Пачалася Аівонская вайна. Войскі Івана Жахлівага, які перад гэтым заваяваў Казанскае ханства, у 1558 годзе захапілі порт Нарву, і былы наўгародзкі гандаль аднавіўся — гандаль, які ёсьць рухавіком гісторыі. Дык як гэты рухавік кіраваў гісторыяй далей?
    — Войскі Масковіі хутка захапілі большую частку Лівоніі, палячы й рабуючы гарады й замкі. Такога азіяцкага зьдзеку эўрапейцы ня бачылі. Кожны з удзельнікаў Лівонскай канфэдэрацыі ратаваўся як мог. Эзэльскі япіскап у 1560 годзе прадаў сваё ўладаньне дацкаму каралевічу Магнусу. Зь яго ўзяў прыклад і япіскап рэвэльскі, але ў 1561 годзе Рэвэль і паўночную Эстонію захапілі швэды. Курляндзкі япіскап Еган IV Мюнгаўзэн яшчэ ў 1559 годзе перадаў сваё біскупства дацкаму каралю, і той аддаў гэтыя землі свайму брату Магнусу. Такім чынам, у рукі Даніі трапіла паўночная Латвія й паўдзённая Эстонія.
    — А як склаўся лёс Аівонскага ордэну?
    — Лівонцы пастанавілі перадаць свой лёс у рукі Вялікага Княства Літоўскага. 5 сакавіка 1562 году магістар ордэну Готард Кетлер у Рыскім замку перадаў Мікалаю Радзівілу Чорнаму пячатку Ордэну, ключы ад Рыгі й зьняў зь сябе ордэнскую мантыю. Тут
    варта прыгадаць «Хроніку Лівонскай правінцыі», напісаную эстонскім сьвятаром і школьным настаўнікам Балтазарам Русавым. Упершыню яна была надрукаваная ў 1578 годзе ў Растоку.
    Польскі кароль Жыгімонт Аўгуст, з прапановы вялікага магістра Тотарда Кетлера, узяў пад свой кантроль тыя землі й гарады ў Аівоніі, што засталіся не захопленымі. Ён аддаўу спадчыннае валоданьне магістру некаторыя землі й залікі ў Курляндыі і ў Рыскім япіскапстве й назваў яго герцагам Курляндзкім і графам Сэмігальскім. Тады скончылася магістарства Тэўтонскага ордэну ў Аівоніі, і былі створаныя два патомныя сьбецкгя княствы: адно Курляндзкае, падараванае герцагу, другое ў зямлі летаў і япіскапстве Рыскім, якое кароль пакінуў сабе й якое цяпер завецца Задзьвінскім княствам.
    Так у нас зноў зьявілася калёнія, і нават не адна, a дзьве. I гэта стала рэальнасьцю дзякуючы мудрасьці нашых магнатаў. Берасьцейскі сойм Вялікага Княства Літоўскага, які адбыўся напачатку 1566 году, зрабіў часовым кіраўніком Лівоніі Яна Хадкевіча. Ен дасягнуў поўнага злучэньня Лівоніі з Княствам, што адбылося на Гарадзенскім сойме напрыканцы 1566 году. Лівонцы прызналі сябе часткай Вялікага Княства Літоўскага, але захавалі свае мясцовыя правы. У часе Люблінскай уніі ВКЛ здолела захаваць свае правы на Лівонію, як на Задзьвінскае герцагства, гэтак і на Курляндыю. Да канца існаваньня Рэчы Паспалітай Курляндыя была калёніяй як ВІСЛ, гэтак і Кароны. Такое валоданьне адной тэрыторыяй дзьвюма краінамі адначасна завецца кандамініюмам. А вось Задзьвінскае герцагства цалкам належала толькі Вялікаму Княству Літоўскаму.
    — Мы гаворым, што прычынаю калянізацыі было
    жаданьне гандляваць. Чым перадусім гандлявала ВКЛ з балтыйскім рэгіёнам?
    — 3 Рыгі ў гарады й замкі ВКА везьлі соль, селядцы, палотны, шоўк, віно, піва, вострыя прыправы, жалеза й вырабы зь яго, медзь, волава й сьвінец. 3 ВКЛ вывозілі ў Рыгу будаўнічыя бярвёны, дровы, скуры, смалу, збожжа, каноплі, лён, воск, сала, канапляны алей.
    — Каб патрапіць у Ьалтыйскае мора, трэба было мець уласны рачны флёт...
    — Беларусы мелі яго, і немалы. Гэта — вялікія судны, якія называліся «ўчаны», а таксама стругі, паўстругі, шкуты, лодкі й плыты. Існавалі й вялікія баркі, што бралі на борт да 12 тысяч пудоў грузу. Былі й мясцовыя лёцманы, якія за вялікую плату (300 копаў грошаў) праводзілі струті праз парогі на Дзьвіне.
    — Як склаўся лёс Задзьбінскага герцагства, або Інфлянцкага княства?
    — Спачатку часовым губэрнатарам гэтай тэрыторыі быў былы магістар Кетлер. 26 сьнежня 1566 году Гарадзенскі сойм уключыў Інфлянцкае княства ў склад ВКЛ. Кіраваў гэтай калёніяй губэрнатар, які прызначаўся каралём і вялікім князем літоўскім. Сталіцай быў горад Дынабург (потым — Дзьвінск, цяпер — Даўгаўпілс). Пройдзе ўсяго некалькі дзесяцігодзьдзяў, і пачнецца вайна Рэчы Паспалітай са Швэцыяй (1600—1629). Першы ўдар прыпадзе менавіта на Задзьвінскае герцагства, і яно практычна распадзецца. Пасьля 1629 году ў ВКЛ засталася толькі Латгалія, а паўдзённая Эстонія й паўночна-заходняя частка Латвіі разам з Рыгай адышлі да Швэцыі. Пасьля Паўночнай вайны ў 1721 годзе гэтыя землі забрала Расея. Латгалія ў складзе ВКЛ была падзеленая на чатыры староствы: Дынабурскае, Рэжыцкае, Люцынскае й Марыенгаўзэнскае. У 1667 годзе Сойм ВКЛ
    аб’яднаў іх у Інфлянцкае ваяводзтва з цэнтрам у Дынабургу. Пасьля Першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Латгалію захапіла Расея.
    — Пасьля таго, як калёнія здабывае незалежнасьць ці пераходзіць у рукі іншай дзяржавы-ўладара, л'ёс калёніі складваецца па-рознаму. Часам ён шчасьлівы, а часам трагічны. Дык які лёс напаткаў гэтыя тэрыторыі пазьнейё
    — Ад 1772 да 1776 году гэта была Дзьвінская правінцыя Пскоўскай губэрні, наступныя тры гады яна была ў складзе Полацкай губэрні, пазьней уваходзіла ў Беларускую губэрню (1796—1802). Усё XIX стагодзьдзе й аж да 1917 году Латгалія належала Віцебскай губэрні. 11 жніўня 1920 году Ленін перадаў Латвіі тры паветы Віцебшчыны, часткова населеныя беларусамі, •— Дзьвінскі, Рэжыцкі й Люцынскі паветы, а таксама 4 мільёны рублёў золатам, каб выключыць Латвію зь ліку ворагаў. Таксама ў 1921 годзе суседняя новая краіна Літва перадала Латвіі 299 квадратных кілямэтраў у ваколіцах Дзьвінску (Ілуцкі павет) зь пераважна беларускім насельніцтвам. Такім чынам, Латгалія ўвайшла ў склад Латвіі.
    — А што сталася з Курляндыяй?
    — Курляндыя была аўтаномнай часткай ВКЛ. Ад 1617 да 1795 году дзяржаўны лад вызначала мясцовае заканадаўства — Курляндзкія статуты. Найбольшую магутнасьць яна дасягнула пры герцагу Якабу (1640— 1682), які меў свой і даволі някепскі вайсковы й гандлёвы флёт, з дапамогай якога ён захапіў дзьве калёніі ў Амэрыцы й Афрыцы.
    — Мы гаварылі пра тое, што старажытная беларуская дзяржава мела дзьве калёніі. Цяпер даведваемся, што дзякуючы тым дзьвюм калёніям беларусы набылі яшчэ дзьве?
    — Так. I вельмі экзатычныя. У Афрыцы некалькі гадоў, ад 1651 да 1655, Курляндыі належала краіна Гамбія. У XV стагодзьдзі сюды прыйшлі партугальцы, потым у XVI стагодзьдзі тут зьявіліся ангельцы, французы й галяндцы. А ад 1786 да 1965 году тут уладарылі брытанцы. Другая калёнія — выспа Табага ў Вэст-Індыі. Яна належала Курляндыі даўжэй — ад 1645 да 1665 году. Выспа займала вельмі выгаднае стратэгічнае становішча. Ейная плошча 300 квадратных кілямэтраў, яна пакрытая вечназялёнымі лясамі й мае высокія горы. Такім чынам, праз Курляндыю ВКЛ апынулася ў Афрыцы й Новым Сьвеце.