• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Атлянтыда  Вячаслаў Ракіцкі

    Беларуская Атлянтыда

    Вячаслаў Ракіцкі

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 501с.
    Мінск 2006
    101.08 МБ
    — Дык ці толькі польскай была тая Канстытуцыя, а мо й беларускай? Тут думкі гісторыкаў падзяляюцца. Ьдны лічаць, што яна была й беларускай, бо ўсе ейныя палажэньні тычыліся й старажытнай беларускай дзяржавы. Іншыя лічаць, што яна скасоўвала незалежнасьць ВКА, бо Канстытуцыя абвяшчала Рэч Паспалітую сувэрэннай, унітарнай дзяржавай, без падзелу на ВКА і Карону. Дык дзе ж праўда?
    — Канстытуцыя была й беларускай. Незалежнасьць не скасоўвалася, таму што фармальна захоўваліся гэтак званая Літоўская правінцыя, усе дзяржаўныя пасады (канцлера, міністраў), установы, сваё войска, практычна самастойнае. Гэта потым яскрава выявілася ў паўстаньні 1794 году. Канстытуцыя таксама прадугледжвала й тэрытарыяльнае прадстаўніцтва ў заканадаўчай уладзе. Ад Літвы (Беларусі) былі асобныя дэпутаты.
    — Ці былі сярод аўтараў Канстытуцыі продкі беларусаў?
    — Былі. Як вядома, Канстытуцыю распрацоўвалі кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Станіслаў Малахоўскі — маршалак Сойму, Гуга Калантай — былы рэктар кракаўскай Ягелёнскай акадэміі, а таксама маршалак Вялікага Княства Літоўскага Ігнацы Патоцкі, наш зямляк Казімер Нестар Сапега.
    — У гісторыі заканадаўства Эўропы. вялікі сьлед пакінулі статуты Вялікага Княства Аітоўскага XVI стагодзьдзя, і менавіта гэтыя статутпы вельмі часта лічаць першымі спробамі стварэньня дэмакратычнай канстытуцыі. Ці можна казаць, што Канстытуцыя 3 траўня стала пераемніцай статутаў?
    — Безумоўна, была пераемнасьць. Тым больш, што Статут 1588 году захоўваў сваю моц. Ніхто яго не адмяняў, а ў Статуце было запісана пра незалежнасьць Вялікага Княства Літоўскага. Запіс у Канстытуцыі пра адзіную дзяржаву заставаўся дэклярацыяй. Захоўваліся мясцовыя ўлады, у тым ліку ў сталіцы нашай дзяржавы — Вільні.
    — Чаму Канстытуцыя Зтраўня 1791 году лічыцца адной з самых прагрэсіўных у Эўропе? Якія свабоды яна дэкляравала?
    — Найперш, гэта была другая ў сьвеце Канстытуцыя, пасьля Канстытуцыі Злучаных Штатаў Амэрыкі 1787 году. У чым ейная прагрэсіўнасьць? Перш за ўсё пашыраліся правы ўсяго насельніцтва, у тым ліку мяшчанаў. Яны дапускаліся да ўлады ў мясцовых органах, іхныя прадстаўнікі былі й на Сойме — праўда, з правам дарадчага голасу. Правы атрымлівалі й сяляне: пад апекай дзяржавы прадугледжвалася заключэньне дамоваў паміж панамі й сялянамі, каб не было залішня-
    га ўціску. Прыгоннае права яшчэ не адмянядася, аде гэта быў першы крок да яго адмены, і таму ў палітычным сэнсе Канстытуцыя мела вялікае значэньне. У эканамічным — вызначаўся пераход да рынкавых дачыненьняў. Здымаліся ўсякія абмежаваньні для гандлю й разьвіцьця прамысловасьці ў гарадах, дазваляўся больш шырокі таварна-грашовы абмен.
    — А як быць з затсанай у Канстытуцыі свабодай веравызнаньня, калі там жа сьцьвярджаецца, што ў краіне захоўваецца дзяржаўнасьць каталіцкай рэлігіі?
    — Былі абмежаваньні. Паноўнай рэлігіяй заставалася рымска-каталіцкая, праўда, больш свабоды давалася ўніятам і нават праваслаўным, якіх, дарэчы, было ня так шмат у Вялікім Княстве — усяго крыху больш за шэсьць адсоткаў насельніцтва. Але стваралася свая праваслаўная ярархія. Так, у Менску ў 1791 годзе быў скліканы праваслаўны сынод, рыхтавалася ўтварэньне сваёй незалежнай мэтраполіі, а можа нават і патрыярхіі.
    — Што гаварыла Канстытуцыя пра падзел уладаў — адзін з галоўных прынцыпаў дэмакратычнаўладкаванай дзяржавы?
    — Такога адмысловага артыкулу ў той Канстытуцыі не было, але калі ўчытацца ў яе зьмест, то, сапраўды, заканадаўчая ўлада — Сойм — цалкам аддзялялася ад выканаўчай. Больш за тое, выканаўчая ўлада ў некаторай ступені залежала ад заканадаўчай, бо ўпершыню ў Эўропе Сойм дзьвюма трацінамі галасоў мог зьняць з пасады міністра, не зважаючы на тое, што кароль яго прызначаў. Тым ня менш, у непасрэднае кіраваньне краінай Сойм ня ўмешваўся, ягоны клопат быў прымаць толькі законы. Урад на чале з каралём выконваў функцыю сталага кіраваньня краінай. Судзьдзі выбіраліся, а не прызначаліся. Суды такса-
    ма былі самастойнай галіной улады. Так што ў пэўнай ступені тое, што прапанавалі францускія філёзафы XVIII стагодзьдзя, у гэтай Канстытуцыі было ўжо зьдзейсьнена.
    — А ці не прыняцьце гэтай Канстытуцыі паскорыла падзел Рэчы Паспалітай паміж суседнімі дзяржавамі-драпежніцамі, а значыць, паспрыяла зьнішчэньню й Польшчы, і Вялікага Княства Аітоўскага?
    — Я лічу, што гэта так, бо вельмі напалохаліся суседнія манархі, асабліва Кацярына II, — побач з Расейскай імпэрыяй, дзе панавала самадзяржаўе імпэратрыцы, узьнікала краіна, якая магла перайсьці на дэмакратычныя асновы. I таму была паскораная інтэрвэнцыя, а таксама абудзіліся і ўнутраныя рэакцыйныя сілы магнатаў. Гэтак званыя «таргавічане» арганізавалі Таргавіцкую канфэдэрацыю, а Кацярына II падтрымала, і пасьля інтэрвэнцыі ў 1793 годзе ўся тэрыторыя Рэчы Паспалітай была акупаваная. Так і адбыўся Другі падзел Рэчы Паспалітай. Далей былі паўстаньне 1794 году, яго задушэньне й поўная ліквідацыя дзяржавы. Гэтыя падзеі ў значнай ступені ўратавалі францускую рэвалюцыю. Чаму? Ды таму, што давялося ўсе сілы кінуць сюды, а не на рэвалюцыйную Францыю, якая пасьпела сабраць сілы, войска, каб змагацца з інтэрвэнцыяй.
    — Адразу пасьляДругогападзелу Рэчы Паспалітай фактычна Канстытуцыя была скасаваная. Ці за гэты кароткі адрэзак часу яна ліела рэальнае ўбасабленьне?
    — Фактычна яна дзейнічала дзесьці год, бо як толькі «таргавічане» ўсьлед за расейскімі войскамі прыйшлі ў Беларусь, Літву й Польшчу, іхны канфэдэрацыйны Сойм адразу ж скасаваў у 1792 годзе гэтую Канстытуцыю. Так што яна не пасьпела ўсе свае артыкулы
    разгарнуць у справы. Але Канстытуцыя стала своеасаблівай праграмай дзеяньняў — і ў вызвольных паўстаньнях XIX стагодзьдзя, і ў іншых плянах адраджэньня й Рэчы Паспалітай, і Вялікага Княства Літоўскага.
    — Чаму ў XX стагодзьдзі замоўчваліся роля й значэньне Канстытуцыі 3 траўня. для Беларусі, чаму замоўчваецца яна й цяпер як факт гісторыі народу?
    — Перш за ўсё, расейскія гісторыкі XIX—XX стагодзьдзяў і, можна сказаць, пачатку XXI стагодзьдзя лічаць яе выключна польскай, бо яны ўвогуле Рэч Паспалітую лічылі Польшчай. Што да гісторыкаў Беларусі, дык яны не заўсёды бачаць тыя пэрспэктывы, якія Канстытуцыя адкрывала беларусам у эканамічным і сацыяльным сэнсах.
    ІНТРЫГІ ВАКОЛ ПАДЗЕЛАў РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
    Размова з Вольгай Іпатавай
    Гісторыя народаў сьвету, і беларусы тут ня вынятак, сьведчыць, што дзеля дасягненьня палітычных мэтаў удзельнікі дзяржаўнага жыцьця плятуць павуціньне інтрыгаў, не цураюцца авантураў і не заўсёды маральна чыстых гульняў. I тое, пгго для звычайнага чалавека ўяўляецца вялікай каштоўнасьцю, у палітычнай гульні абсалютна ня мае ніякага значэньня. Здаралася й так, што вонкава зусім бяскрыўдная інтрыга перарастала ў гульню такога шырокага маштабу, заходзіла так далёка, што наканоўвала лёс цэлай нацыі на стагодзьдзі наперад.
    — Ці было нешта падобнае ў беларускай гісторыі?
    — Было. Шэраг складаных і нячыстых інтрыгаў прывёў да падзелаў Рэчы Паспалітай і канчатковага акту здачы адной дзяржавы другой на гэтак званым «маўклівым» паседжаньні Сойму, якое адбылося 24 верасьня 1793 году ў Горадні. Самым пачаткам гэтай вельмі пасьпяховай найперш для Расеі, а пасьля й для Прусіі з Аўстрыяй, інтрыгі я лічу нават не ўзьвядзеньне на трон пры дапамозе Расеі Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Інтрыга была шматходавая. Першыя крокі да зьнішчэньня Рэчы Паспалітай былі зробленыя яшчэ пры каралю й курфюрсту саксонскім Аўгусту II Моцным, калі ягоныя правы падтрымалі Расея й Прусія, а на «нямым сойме» 1 лютага 1717 году ўсталявалі пратэкцыю расейскага цара над Рэччу Паспалітай. Хаця, вядома, захопнікі набывалі смак у працэсе таго, як слабела Рэч Паспалітая, асабліва ж,
    вядома, пры апошнім каралю. Станіслава Аўгуста, прыгажуна, сакратара ангельскага пасольства й пасла Саксоніі й Рэчы Паспалітай у Пецярбурзе, прылашчыла яшчэ раней вялікая княгіня Кацярына. I да трону ён прыйшоў шмат у чым дзякуючы ейнаму падтрыманьню, калі яна стала ўжо расейскай гасударыняй.
    — Яна паспрыяла атрыманьню ім польскага трону й літоўскага пасаду, бо кахала?
    — He, не таму, што яна кахала гэтага слабавольнага аматара зямных уцехаў і нават мела ад яго дачку. Гэта быў разумны зь ейнага гледзішча палітычны крок — на такога караля суседняй краіны лёгка было ўплываць. I нават тады, калі ён спрабаваў вырвацца з путаў Кацярыны, яго ўсё роўна лічылі «ўзурпатарам» і стварылі супраць яго Барскую канфэдэрацыю. Зноў умяшалася Расея, мяцеж быў падаўлены, і адбыўся Першы падзел дзяржавы. Кацярына II прыхапіла першыя кавалкі нашай зямлі.
    — Хіба Станіслаў Аўгуст нічога не разумеў і ня мог паўплываць на падзеі? Няўжо жарсьць і ў яго забрала розум?
    — Ды не. Ен проста ня мог вырвацца з магутных абцугоў магутнай дзяржавы, якая была ў хаўрусе з Аўстрыяй і Прусіяй. Ен разумеў, што адбываецца, але ў яго ўжо не было ні сілаў, ні палітычнай волі. Дарэчы, апошняя сустрэча Станіслава Аўгуста й Кацярыны II адбылася ў 1793 годзе пад Каневам. Ен прапанаваў ёй сустрэчу проста як князь Панятоўскі. Ен хацеў ёй нагадаць пра каханьне, але яна заняла жорсткую пазыцыю. Кацярына загадала яму перадаць, што сустрэнецца зь ім як з каралём іншай дзяржавы. Гаварылі яны ўсяго толькі тры гадзіны пры іншых. Ён не атрымаў ад яе літасьці, на якую разьлічваў. Яна, дарэчы, абяцала яму прытулак, але ня выканала сваіх
    абяцаньняў: на ейны загад ён пасьля ўсіх падзеяў выехаў у Горадню й жыў там жа, дзе адбыўся надзвычайны сойм, пасьля якога ягоная краіна фактычна была перададзеная ў чужыя рукі. Там ён даведаўся пра Трэці падзел Рэчы Паспалітай і падпісаў адрачэньне ад трону на карысьць Кацярыны II, але гэта было ўжо аформлена толькі дэ-юрэ. Пасьля сьмерці імпэратрыцы ў 1796 годзе яго «пашкадаваў» Павал: даў яму ўтрыманьне ў Санкт-Пецярбурзе, дзе былы кароль не адчуваў уціску й жыў у дастатковай раскошы. Там ён і памёр, пахаваны быў у касьцёле Сьвятой Кацярыны. А ў 1938 годзе цела Станіслава Аўгуста было перапахаванае ў Волчыне, ягоным родавым памесьці на Берасьцейшчыне. У першыя гады незалежнасьці Беларусі ягоныя парэшткі былі перададзеныя палякам.
    — Але давайце вернемся да вяршыні ганьбы Станіслава Аўгуста й аднаго з самых чорных дзён у беларускай гісторыі — да надзвычайнага сойму ў Горадні. Ён таксама не абышоўся без інтрыгі?