Беларуская Атлянтыда
Вячаслаў Ракіцкі
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 501с.
Мінск 2006
— Аобраахботна з улады рэдка хто сыходзіць, таму ў ранейшыя эпохі перамены 6а ўладзе адбыбаліся, як Вы толькі што казалі, праз кроў, здраду й гвалт. ^макратыя прыдумала мірны шлях — праз абмежаваньне тэрміну ўлады. I гэта добрае вынаходніцтва. Але калі чалавек ня хоча сыходзіць у час? Што тады?
— Тады трэба чакаць бяды.
— Няўжо збычайна чуйныя да бяды беларусы страцілі пільнасьць ?
— Хутчэй, яны яе не набылі, бо ў найноўшай сваёй гісторыі яшчэ ня мелі падобнага досьведу.
— Дгяк што тады рабіць ?
— Думаць. Толькі ня сэрцам, як бывае ў беларусаў, a галавой. Інакш — быць бядзе. Рана ці позна, але так.
ЧАЛАВЕК I ЎЛАДА ў ЭПОХу «ЗАЛАТОЙ ВОЛЬНАСЬЦІ»
Размова з Вацлавам крэшкам
Вялікі канцлер Ян Залюйскі вымавіў у 1575 годзе падчас выбараў караля польскага й вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя наступныя словы: «Выбіраем мы караля, кожны асабіста, ніхто ў нас ніякага ўраду не прызнае, пакуль толысі сам яму дабравольна не паддаўся, а, прынамсі, не галасаваў, калі большасьць іншага караля выбрала». Гэтыя словы прагучалі ў пару, якую прынята называць эпохай «залатой вольнасьці».
— Можа, гэтая формула дачыненьняў псшіж чалавекам іўладай вызначыла той час як «залатую вольнасьць»?
— Найперш мушу зазначыць, што «залатая вольнасьць» — гэта ня проста мэтафара. Гэта й дакладны палітычны тэрмін, зьмест якога ў тую эпоху ведалі ўсе больш-менш адукаваныя людзі. Вядомы скарбнік і палітычны тэарэтык канца XVI — пачатку XVII стагодзьдзя Пётар Скарга так фармуляваў яго:
«Залатая вольнасьць» (па лаціне aurea libertas) азначае «ня мець тырана, ані такому каралю служыць, які б нас, як хацеў, на правы не ўважаючы, судзіў, забіваў і маёмасьць нашу браў».
У эпоху барока звычайна й мэтафары былі вельмі канкрэтнымі, а тэрміны вобразнымі — як мэтафары. Прынцыпы «залатой вольнасьці» выразна артыкуляваныя (дарэчы, па-старабеларуску) у Статуце Вялікага Княства Літоўскага, менавіта ў звароце Лява Сапегі да станаў Вялікага Княства:
Абачывалі то ўсіх вякоў людзі мудрыя, што ў кожнай рэчы паспалітай чалавеку пачціваму нічога ня маець быці дарожшаго над вольнасьцю. А няволяю так се маець гыдзіці, што ня только скарбамі, але й сьмерцю яе ад сябе адганяці павінен... Яко Цыцэро паведзіў, іж естэсьмо нявольнікамі праў для таго, абысьмы вольнасьці ўжываці маглі. A есьлі ж чалавеку пачціваму нічога нет мільшага над тое, гды во айчызьне сваёй безыгечне ліешкаючы не баіцца, абы яго хто на добрай славе яго змазаці, альбо на целе й на здароўі яго абразіці, альбо тэж на ўласнай маетнасьці яго ўкрыўдзіці мог. Тагды то нічому іншаліу, адно праву прычытаці маець, за каторым ад кождага ў пакою сядзець, a жаднага ўсільства, абельжэньня і ўкрыўжэньня на сабе не паносіць, бо той цэль і скутак усіх праў ёсьць і ліаець быці на сьбеце, абы кождый добрую славу сваю, здароўе й маетносьць у цэласьцг меў, а на тым усім жаднага ўшчырбку не цярпеў. I то ёсьць наша вольнасьць, каторую мы між іншымі народамі хрысьціянскімі хвалім, што пана, іжбы. водле волі сваёй, а не водле праў нашых панаваў, над сабою ня маелі, а яко славы ўчцівое, так жывата й ліаетнасьці вольна ўжываелі. Бо хто б кольбек з тых трох рэчаў у чым нас укрыўдзіці й подлуг падабаньня сваяго, а не водле праў нашых над намі паствіцца ліеў, той быўжо ня панам нашым, але сказіцелям праў і больнасьцей нашых быў, a мы бысьма нявольнікамі яго быці мусім. I слушне за праўду маем, за што Пану Богу дзякаваці, што за панаваньнем каралей іх лііласьці й вялікіх князей, паноў нашых тую ўладзу й вольнасьць у руках сваіх маем, а права самі сабе тборачы яко найбольшей можам вольнасьці сваёй ва ўсім пасьцерагаем, бо ня толькі сусед а сполный наш абывацель ў айчызьне, але й сам гаспадар пан наш жаднае зьвірхнасьці над намі зажываці ня можаць,
адно толькі, колькі яму права дапушчаець. Пото маючы такавый скарб у руках нашых, каторы жаднаю сумаю прэплачан быці ня можаць, прыстоіць кождаму пачціваму чалавеку, абы аб ім ведаў...
— Клс ж карціна сацыяльнага й палітычнага жыцьцяў Рэчы Паспалітай абодвух народаў была вельмі дал'ёкая ад ідыліі з гэтага тэксту. Апроч вонкавай агрэсіі, краіну калацілі шматлікія паўстаньні, рокашы, дамовыя войны. Чаму ж гэтая «залатая вольнасьць» не забясьпечвала хаця б стабільнасьціў дзяржаве?
— Вольнасьць — толькі прынцып, а не палітычны лад, да таго ж прынцып, які датычыў хаця й вялікай, але не пераважнай часткі грамадзтва. Трэба адразу адзначыць, што грамадзтва Рэчы Паспалітай было падзеленае на дзьве няроўныя часткі: на тых, хто быў далучаны да ўлады й, адпаведна, карыстаўся правамі вольнасьці, і на тых, хто да ўлады ня меў дачыненьня, a значыць, ня меў і тых правоў. Першая — гэта народ шляхецкі, які сам сябе вызначаў як народ палітычны. Да другой адносіліся й гараджане, нават заможныя, і вольныя сяляне, і, зразумела, сяляне прыгонныя.
— А якжа гарадзкое самакіраваньне, магдэбурскае права?
— Сапраўды, існавала пэўная мясцовая ўлада, але магдэбурскае права ў нас паступова занепадала разам зь беларускім горадам. Як ні імкнуўся гарадзкі патрыцыят далучыцца да кіраваньня дзяржавай — шляхта дружна яго да гэтага не дапускалала. Таму «цела ўлады» было выключна шляхецкім. I гэта было адной з прычынаў многіх унутраных канфліктаў, напрыклад, з казацтвам, якое неаднойчы збройна змагалася за ўдзел у дзяржаўнай уладзе нароўні са шляхтаю. Але
шляхта трымалася за ўладу моцна й нават знаходзіла ўнутры сябе групы, якія можна было б адлучыць ад улады — як, напрыклад, рэлігійных дысыдэнтаў. Вольнасьць і ўдзел ва ўладзе былі бакамі аднаго мэдаля. Менавіта яны адрозьнівалі шляхту ад усіх астатніх, рабілі яе магутнай сілай, нават давалі магчымасьць карміцца за кошт удзелу ва ўладзе. Публіцыст XVII стагодзьдзя Марцін Блажоўскі пісаў:
Шляхціц ёсьць панам у сябе ў доме, не падлягае нікаму асабіста, ня мае начальнікаў, адно ёсьць паслушны правам, якія сам усталяваў, на варце іх стаяць урадоўцы, якія таксама паходзяць з прызнаньня шляхецкага, пачынаючы з караля.
— Ці можна сказаць, што адчуваньне індывідуальнай вольнасыр фармавала шляхецкую мэнтальнасьць?
— «Шляхціц на загродзе роўны ваяводзе» — агульнавядомая формула беларускага шляхецтва. Але шляхта не была аднародная — былі «шарачкі», былі заможныя й, урэшце, была магнатэрыя. Менавіта яна, не зважаючы на фармальна роўныя правы ўсёй шляхты, мела ўладу ў гаспадарстве. Наяўнасьць гэтых групаў шляхты ўвасабляла функцыянаваньне ўлады ў нашым краі. Магнатэрыя, якой належала большая частка краіны, панавала адпаведна інтарэсам — калі Айчыны, а калі сваім уласным, дакладней, сямейным. Астатняя шляхта рэалізоўвала сваё права на ўладу праз удзел у сойміках, соймах і выбарах, звычайна ў складзе магнацкіх партыяў. Пачастункі, падарункі, грошы альбо пагрозы й гвалт былі сродкамі ўплыву на «заканадаўцаў», а асноўным мэханізмам маніпуляваньня соймікамі й соймамі было знакамітае «Liberum veto», з дапамогай якога кожны ўдзельнік сойму мог сарваць ці, прынамсі, прыпыніць працу сойму. Дзейнасьць магнатэрыі была цынічная, але
настолькі традыцыйная, што мала каму прыходзіла да галавы ейная няслушнасьць. Міхал Казімер Радзівіл у сваім «Дыярыюшы» ўспамінае:
Ранкам прыехаў я да Наваградку й адразу пайшоў да пана старасты бількаўскага Сапегі, зьякім аддалі мы візыт князю ваябоду Наваградзкаму Фаўстыну Радзібілу. Паехалі мы зь ім на соймік, дзе, як толькі распачалі яго, узяліся мы насаджваць пана Казіліера Несялоўскага, чаму працівіўся пан Хэлхоўскі, да якога кінуліся з нашае грамады й хацелі яго зарубіць, але ўцёк. Паслы ўчынілі рэляцыю канстытуцыі й адклалі абрады на заўтра. Я потыму сваёй заліўрачыста трактаваў шляхту.
X ксёндз Кітовіч заўважае менавіта тое, наколькі традыцыя заліацавала гвалт і прымус, якія часам прыкрываліся формаю права:
Соймікі збычайна адпраўляюцца гвалтам, калі запрэчыўшага меркаваньню большасьці па п’яному нават на шаблях разносілі, хіба што, з адчайныліі памочнікамі сбаімі, здолеў бы ён дарбацца да канцылярыі, падпісаць маніфэст, і, пакуль пяная дружына з соймікавага кола высыпала,уцячы. зьмейсца сойміку. Тады толькі, убачыўшы маніфэст, усе аднадушна вырагналі, што можна соймікаваць далей без гвалтаваньня вольнага права «не дазваляю», якое звычайна назыбалі «зрэнкаю вольнасьці». А калі спрэчніка дасталі, парубалі., альбо насьмерць забілі, перш чым занёс ён маніфэст, дык «зрэніца вольнасьці» лічылася за здаровую й цэлую.
— ўдзел ва ўладзе быў небясьпечным ?
— Так. Пра гэта неаднойчы згадвае ў сваіх успамінах і вядомы мэмуарыст XVIII стагодзьдзя Марцін Матушэвіч:
...першага сьмельчака, які адазваўся з пратэстам, Казяроўскага, асобу досыць дужую, партыя маршалкоўская схапіла, у пыск набіла й выкінула. JAaсталося таксаліа й Мэеру. Астатнія прыціхлі...
Аде нават без уплыву магнацкіх партыяў «Liberum veto» часта ператварала соймы ў камэдыю пыхі, упартасьці й глупства. Пра гэта з абурэньнем піша той жа А. Кітовіч:
Такія перашкоды дзейнасьці ўсёй Ізбы пасольскай здараліся часта. Нават калі пасол, неасьцярожна гаворачы, якое слова вымавіў супраць іншага, зьняважаны адразу ж помсьціўся на усёй Ізьбе. Тады схадзіліся да яго, там, дзе сядзеў ён, маршалак, паслы, а часам дэлегавалі й з Сэнату, просячы аб вяртаньні чыннасьці абрадам.. Нарэшце той, насапеўшыся ўволю й насычаны просьбамі й паклоналіі, вяртаў чыннасьць. Тут жа ў прамовах падзякі гэтаму ягамосьцю, які зьміласьцівіўся над сваёй айчынаю й вярнуў ёй абрады, замест таго, каб сам ён павінен быў на каленях поўзаючы ад пасла да пасла, перапрашаць усіх за злоснае й глупае змарнаваньне дарагога часу.
Права на вольнасьць і ўладу, атрыманае без належнай адукацыі, без выхаваньня пачуцьця адказнасьці ператваралася ў права рабіць што заманецца, не зважаючы на патрэбы ня толькі Айчыны, але і ўсяго сьвету. Гэтак «залатая вольнасьць» ператваралася ў сваю карыкатуру — шляхецкую анархію.
— А калі параўнаць стасункі паміж чалавекам і ўладайу суседніх краінах?
— У нас не было «сакралізацыі» ўлады, як у бізантыйска-ўсходняй маскоўскай мадэлі. Там асьвячоная сама ідэя ўлады як непасрэднага ўвасабленьня боскага панаваньня, сакральнай істотай зьяўляецца й
ейны носьбіт — цар. Усе — нават найвышэйшыя саноўнікі й радавітыя князі — мезеніка ягонага ня вартыя. Усё, да чаго дакранаецца ўлада, набывае найвышэйшыя сэнс і вартасьць. У нашай традыцыі ўлада ня мае сакральнага характару — яна толькі працяг правоў шляхты, рэалізацыя ідэі вольнасьці. Вольнасьць, правы, сама краіна як месца, дзе ўвасабляецца найлепшая мадэль дачыненьняў чалавека з уладаю, набывалі ў сьвядомасьці шляхты асаблівы сэнс. A непасрэдна ўлада была звычайна толысі сродкам здабыцьця славы й багацьця. Нават кароль як сымбаль найвышэйшай дзяржаўнай улады ўспрымаўся звычайна як прадстаўнік шляхты, сама ягоная асоба ня мела вышэйшай вартасьці. Кашталянавая Касакоўская, якая недалюблівала караля й вялікага князя Станіслава Аўгуста, з задавальненьнем пісала да сваёй прыяцельніцы Патоцкай пра характэрны выпадак, што здарыўся падчас яе побыту ў Варшаве: