• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Атлянтыда  Вячаслаў Ракіцкі

    Беларуская Атлянтыда

    Вячаслаў Ракіцкі

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 501с.
    Мінск 2006
    101.08 МБ
    — У чым жа гэта найболыа выяўляецца? У папулярнасьці розных забабонаў ды прыкметаў?
    — Забабоны — гэта ня самае істотнае ў паганскай спадчыне беларусаў. Увогуле ўся эўрапейская культура прасякнутая забабонамі, сьлядамі сваёй антычнай і барбарскай паганскасьці, і беларускія забабоны адпавядаюць ім. Але своеасаблівасьць і архаічнасьць веры ў нашым рэгіёне праяўляецца хутчэй ва ўтылітарным ды вельмі побытавым, нават свойскім стаўленьні да рэлігіі, да Бога й сьвятых. У царкву ці касьцёл прыходзілі як да бацысі ці да пана — парадзіцца, пажаліцца, папрасіць. Бог быў сваім Богам — селянінам, рамесьнікам, жаўнерам, магнатам, апранаўся па-мясцоваму, размаўляў па-свойску. Барокавыя беларускія абразы прадстаўляюць сьвятых, адзетых у кунтушы альбо сялянскія сьвіткі, зь цяжкімі
    працавітымі рукамі, з чырвонымі, пабітымі ветрам і сонцам тварамі. I сьвятых, і Дзеву Марыю, і Ісуса песьцілі, як сваіх блізкіх, адзявалі ў прыгожыя сукенкі, абдарвалі іх ланцужкамі й пярсьцёнкамі, пры гэтым часта нават і ня ведалі на памяць «Войча наш». Бог быў дасяжным — ён даваў знакі, шкадаваў, літаваўся, а калі трэба, сувора караў, ён ня грэбаваў ні працаю, ні крывёю. Пісьменьнік Ян Хрызастом Пасак, які ваяваў у XVII стагодзьдзі з маскоўцамі ў Беларусі, прыгадвае ў мэмуарах такі эпізод. Пасьля бітвы дапамагаў ён ксяндзу Пякарскаму рыхтавацца да палявой імшы, а ваявода Чарнецкі кажа: «Пане браце, прынамсі рукі ўмый ад крыві». Адказаў ксёндз: «Нічога, ня шкодзіць гэта, ня брыдзіцца Бог крывёю, разьлітаю дзеля імені Ягонага».
    — Са старасьвецкіх мэмуараў паўстае пераважна культура шляхецкая. Якім быў Бог галяхты?
    — Амаль усе аўтары дзёньнікаў закранаюць пытаньне веры й Бога. Але найбольш выразна й яскрава акрэсьліў мадэль шляхецкай веры эпохі «залатой вольнасьці» пісьменьнік і публіцыст Гэнрык Жавускі ў сваёй знакамітай імітацыі шляхецкага дзёньніку — «Успамінах ягамосьці пана Севярына Сапліцы». Ен укладае ў вусны Караля Станіслава Радзівіла Пане Каханку такі маналёг:
    Калі пачаў я маліцца Пану Езусу ў Барэмлг, ён да мяне азваўся: «Радзівіле, вяртайся на Аітву й кланяйся шляхце наваградзкай ад мяне». А я яму на тое, упаўшы на зямлю крыжам-. «Пане! А як маю я на Аітву бяртацца, калі мяне Твой біскуп гашцьі» А Ён мне: «Гэта ня мой біскуп, гультай гэта, але супраць цябе анічога не дакажа. Вяртайся, Радзівіле, на Літву, а хай мяне д’яблы забяруць, калі ты ня будзеш Радзівілам па-даўняму, а ён, як быў кеп, так кеп і застанецца». Вось жа я, пане ка-
    ханку, асьмялеўшы з такога прыёму Пана й Бога майго, да вас вярнуўся, і Пан мой узнагародзіў маю веру...
    А берасьцейскі кашталян Марцін Матушэвіч апавядае ў «Дыярыюшы жыцьця майго...» пра Караля Станіслава Радзівіла Пане Каханку й такое:
    Князь Радзівіл, ваявода Віленскўупіўшыся, ішоў да капліцы, ды там тады гадзіны зь дзьбе альбо болей сьпяваў псальмы, ружанец дьш іншыя пабожныя песьні, пакуль аж не закрычыць і не працьверазее...
    — Што азначаюць такія стасункі з Богам?
    — Чалавек, не знаёмы з культураю Рэчы Паспалітай таго часу, можа палічыць такія стасункі з Ісусам Хрыстом зьняважлівымі, блюзьнерскімі. Але Караль Станіслаў, як і згаданы напачатку Міхал Казімер, верылі шчыра й аддана. Толькі, зьвяртаючыся да Сына Божага «Пане», Радзівіл як бы дадае часам: «браце». Ісус — свой «пан-брат», і прабабка ягоная, як лічыць Пане Каханку, была ліцьвінкаю й апякуецца Бог найперш Літвою — гэта значыць, па-сёньняшняму, Беларусьсю, і размаўляе з Радзівілам прыватна, па-свойску, а выявы сьвятых у касьцёле мала чым розьняцца ад партрэтаў шляхецкіх продкаў. Такая пэрсаніфікацыя боства характэрная больш для прымітыўных культураў, чым для разьвітага монатэізму. Але гэта ня сьведчыць пра адсталасьць ці прымітыўнасьць беларускай рэлігійнай культуры. Магчыма, ва ўмовах, калі на адзінай тэрыторыі сустракаліся розныя канфэсіі, этнасы, такі падыход адмыслова замацаваўся як мэханізм, з дапамогаю якога не правакуюцца альбо хутка гасяцца канфлікты. Недзе ў нацыянальнай падсьвядомасьці, ня ў розуме, захоўвалася адчуваньне, што багоў шмат — у кожнага свой, і кожны можа быць добры па-свойму.
    — Можа, такая інстынктыўная талеранцыя — своеасаблівае пасланьне беларусаў сьвету? Можа, яно зробіць сэнсоўным і карысным. існаваньне нацыі сярод багацейшых і шчасьлібейшых народаў?
    — Хацелася 6 у гэта верыць. Але магчыма гэта, толькі пакуль свая вера моцная. Вось жа й Міхал Казімер Радзівіл не аднойчы паўтараў:
    Шчасьліва пачынаю гэты рок, бо ведаю, што, як прызваны я да веры Сьвятой Каталіцкай Рымскай, пры Хрысту Сьвятым ёсьць, таку ёйжыву, жыць і ўмерці прагну...
    Пакуль вера моцная, цярпімасьць, павага да чужых багоў ня страшныя. Але калі на месцы веры зьяўляецца пустка, яе лёгка могуць заняць чужыя ідалы. Так, на месцы жывой уніі цэркваў зьяўляюцца мёртвыя хімэры — накшталт «праваслаўнага атэізму». Гэтае паняцьце, хіба, магло нарадзіцца толькі ў Беларусі.
    — Аык што застаецца тады беларусам — адмаўляцца ад талеранцыі й пераходзіць да фундамэнталізму?
    — Фундамэнталізм, як і вяртаньне СССР, — спроба крочыць назад. Гісторыя таго ня любіць. Але беларусы маюць традыцыю разьвязваньня праблемаў праз выбар. Выбіралі сабе канфэсію, выбіралі паслоў на сойм, абіралі вялікага князя. He заўсёды ўдала — але, прынамсі, выбар яшчэ заставаўся. I цяпер яшчэ ня позна выбраць — альбо «праваслаўны атэізм», зь пеклам у дадатак, альбо вольнае жыцьцё — і надзею на жыцьцё вечнае.
    ПРАЧЫТАЦЬ МІЦКЕВІЧА ПА-БЕЛАРУСКУ
    Размова з Валянцінам Акудовічам
    Беларусь Багушэвіча й Беларусь Міцкевіча — гэта сапраўды дзьве Беларусі, дзьве краіны двух геніяў прыгожага пісьменства й мысьленьня XIX стагодзьдзя. Геніяў, бадай што, непераўзыдзеных і да сёньня. Беларусь Багушэвіча — мужыцкую — падхапілі наступныя пакаленьні, зразумелі яе, адчулі й адчуваюць у ёй сябе ўтульна. Беларусь жа Міцкевіча пакінулі па-за ўвагаю, не прачыталі па~беларуску — напэўна, не захацелі. Толькі дакраналіся да яе праз замежныя мовы — праз мову арыгіналу (польскую) і мову перакладу (расейскую). Нарэшце, у стагодзьдзі XXI ёсьць магчымасьць чытаць «Дзядоў» па-беларуску: Тэтак і сёньня, калі белай зданьню
    Выйду на сьвет чужародны з-пад ценю, Хтосьці праклёнам балючым параніць, Хтосьці зьбяжыць у зьдзіўленьні.
    «Дзяды», напісаныя пра Беларусь, пабачылі сьвет двухтомнікам на беларускай мове ў перакладзе Сержа Мінскевіча.
    — Што значыць — чытаць Міцкевіча па-беларуску? I ці такужо патрэбна гэта рабіць?
    — Адбылося нешта нават не драматычнае, а трагічнае з таго, што мы не прачыталі Міцкевіча. Дакладней — што мы не прачыталі Беларусь паводле Міцкевіча. Ен усё жыцьцё перакладаў Беларусь на польскую мову, арыгінальнага Міцкевіча мы не заўважылі, бо чыталі яго празь пераклад. А сам Міцкевіч іншай краіны, акрамя Беларусі, у сваім жыцьці ня меў. Усе астатнія — эміграцыя. I Польшчы ён ня бачыў.
    — Ці стварыў Міцкевіч мэнтальную мадэль Беларусі? Ці можам мы яе адшукаць цяпер, калі чытаем па-беларуску?
    — Міцкевіч стварыў сваю мэнтальную мадэль на высокай Беларусі, на Беларусі прыгожых жанчын, высакародных шляхціцаў, на Беларусі інтэлектуалаў, філёзафаў, містыкаў, на змагарнай, самаахвярнай Беларусі, якая адпакутавала ў Сібіры, у турмах.
    Але мая любоў на сьвеце
    He на адным спачыла чалавеку,
    He як пчала на ружы квеце, He на адной сям’і, часіне, веку.
    Аюблю я ўвесь народ! I як зямля людзей, Наступныя і ўсе былыя пакаленьні Я прытуляю да грудзей.
    Аюблю яго, як сябар, бацька, муж, каханак, Хачу даць шчасьце і ўзрушэньне,
    Накіраваць у вольны сьвет яго памкненьні, Але пакуль той спосаб мной не адшуканы.
    — Змагарны момант у беларускай літаратуры вельмі істотны. Дык чым мэнтальная мадэль Міцкевіча розьніцца ад іншых?
    — Мэнталітэт — гэта спосаб і форма бачаньня кожным народам сябе ў сусьвеце й сусьвету ў сабе. Кожны народ мае сваю мэнтальную мадэль, якая звычайна будуецца на практычным, рэальным досьведзе жыцьця й потым замацоўваецца на паперы — у творах літаратурных, філязофскіх, мастацкіх, гістарычных. Ужо потым трансьлюецца праз культурныя знакі ў іншыя пакаленьні. Спосабы й формы жыцьця ў народу могуць зьмяніцца. Але мэнтальная мадэль, замацаваная ў гэтым народзе, застаецца. Заўважце: мэнтальная мадэль Расеі, збудаваная на вялікім расейскім народзе, на Вялікай Расеі, працуе й сёньня, у той час, як ужо даўно няма ніякай Вялікай Ра-
    сеі. Ёсьць зьбяднелая, змарнелая, нямоглая, вялізная краіна. У той самы час кожны расеец па-ранейшаму адчувае сябе вялікім расейскім чалавекам.
    — А чаму беларусы даволі лёгка прынялі мэнтальную мадэль Багушэвіча?
    — Што тычыцца беларусаў, дык увогуле атрымалася парадаксальная сытуацыя. Мы — папяровая нацыя, мы — нацыя, якая сфармавала сваю мэнтальную мадэль не з рэальнага жыцьця, якое яна пражывала, а з досьведу літаратуры. Роля Францішка Багушэвіча ў гэтым найвялікшая. Бог стварыў Сусьвет, Багушэвіч прыдумаў Беларусь. Уласна Багушэвіч болып геніяльны за Янку Купалу, таму што Янка Купала проста геніяльны паэт. Напісаць нацыю можа нехта вялікі. На жаль, сама ідэя ў Багушэвіча была геніяльная, a тэкст атрымаўся не геніяльны. Багушэвіч прыдумаў Беларусь як літаратурнага героя. Заўважце, няма ніякай розьніцы паміж біяграфіямі Міцкевіча й Багушэвіча. Абодва — шляхціцы, абодва — інтэлігенты, абодва — інтэлектуалы, але як розьняцца два вобразы Беларусі: Беларусь Міцкевіча й Беларусь Багушэвіча. Якая ў Багушэвіча Беларусь? Занядбаныя хаткі, балоты, зацірка... Мэнтальная мадэль, сфармуляваная Багушэвічам, ня выйшла па-за межы літаратуры. Жыцьцё ішло само па сабе, а літаратура тым часам раскручвала Багушэвічаву мадэль, якая не адпавядала поўнай карціне жыцьця. Акрамя мужыкоў, былі й людзі заможныя. У Беларусі на той час было больш за дваццаць опэрных прыватных тэатраў. Ад XV стагодзьдзя былі дзясяткі гарадоў з магдэбурскім правам. Таму вылучаць яе ў нейкі рэгіён татальнага няшчасьця было несправядліва. Заўважце, Міцкевіч не адмаўляе таго, што Беларусь — драматычная, трагічная прастора, але ўсьведамляе яе з драматызмам высокім.
    — Чаму тады Міцкевічава Беларусь не прыжылася, ня мела працягу ў літаратуры, у сёньняшняй
    сьвядомасьці беларусаў? Чаму Багушэвічава Беларусь аказалася больш жывучай, чаму яе падхапілі й Купала, і Колас?