Беларуская Атлянтыда
Вячаслаў Ракіцкі
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 501с.
Мінск 2006
— Адной з прычынаў і быў сам Багушэвіч, які, прыдумаўшы такую Беларусь, патрапіў у свой час. Паўплываў і прыход бальшавікоў з ідэалёгіяй няшчасных, змарнелых, якіх бальшавізм павінен быў выратаваць. Але пераводзіць прычыну толысі ў сацыяльны плаз ня трэба. Гэтую традыцыю занядбанай Беларусі працягвала й літаратура Заходняй Беларусі, калі яна не была пад бальшавікамі. Болып за тое, і ўсе эмігранцкія асяродкі зноў пісалі гэтак жа.
— Ці быў супраціў той мадэлі?
— Першым небясьпеку заўважыў Вацлаў Ластоўскі, распачаўшы знакамітую дыскусію артыкулам пра «сплачваньне даўгоў». Ен ня проста сказаў, а закрычаў: «Дый хопіць нам гэтых саламяных стрэхаў! Хопіць нам ужо гэтых няшчасных мужыкоў у лапцёх! Хопіць нам зьбяднеласьці й выклятасьці! Паглядзіце, хараство навокал! Давайце апяваць прыгажосьць!». Ён прапанаваў свой праект мэнтальнай мадэлі, якую й пабудаваў на «крыўскай» ідэі: на нашай тэрыторыі ў свой час існавала магутная цывілізацыя, якая спарадзіла антычную цывілізацыю грэкаў і рымлянаў. Ластоўскі пабудаваў нацыянальную ўтопію. Існавалі тры магчымыя варыянты, як мне бачыцца, мэнтальных мадэляў. Гэта — «высокая» мэнтальная мадэль, якую запрапанаваў Міцкевіч і якую выкарысталі палякі на ўсе сто дваццаць адсоткаў, а мы праігнаравалі. Затым — «нізкая» мадэль, самы горшы варыянт «нізкае» мадэлі прапанаваў геніяльны Багушэвіч. Безумоўна геніяльны, таму што гэтую ж «нізкую» мэнтальную мадэль прапанавалі й расейскія славянафілы: К. Аксакаў, А. Хамякоў, браты Кірэеўскія. Нарэшце, трэці тып мэнтальнай мадэлі — на грунце ўтопіі.
— Але ўтапічная мадэль таксама была неаднародная?
— I тут магчымыя варыянты: нацыянадьная ўтопія, якую прапанаваў Ластоўскі, і сацыяльная ўтопія, прапанаваная бальшавікамі. Між іншым, утапічная мэнтальная мадэль зусім не азначае, што яна ня можа быць рэалізаваная. Напрыклад, бальшавікі на ўтапічнай рабоча-сялянскай ідэі стварылі «савецкі народ». Яны стварылі мэнтальную мадэль, ад якой мы й сёньня яшчэ ня можам адлучыцца. У пэўных умовах утапічная мэнтальная мадэль Ластоўскага таксама магла б быць рэалізаваная.
— Вернемся да «высокай» мэнтальнай мадэлі. Няўжо яна ніколі ня мела працягуі Мне падаецца, што і ў жыцьці, і ў літаратуры. ёсьць прыклады імкненьня да яе.
— Прыкладаў нямала. Найбольш яркі — Уладзімер Караткевіч. Уласна кажучы, Уладзімер Караткевіч — гэта Адам Міцкевіч, але ўжо напісаны па-беларуску. Угледзьцеся, якая прыгожая Беларусь адкрылася нам Караткевічам! Чаму мы яе па-сапраўднаму палюбілі? Чаму ён выдаецца фантастычнымі для Беларусі накладамі? Чаму ён стаў знакавай фігурай? А толькі таму, што калі Міцкевіч перакладаў Беларусь па-польску, то Караткевіч пераклаў Міцкевіча па-беларуску. I таму я скажу так: хопіць нам чытаць Беларусь паводле Багушэвіча й Купалы. Трэба іх адкласьці на факультатыўнае чытаньне. Добра было б, каб у базавым, акадэмічным курсе прачытаньне Беларусі адбывалася паводле Міцкевіча й Караткевіча. Давайце адкрытымі вачыма зірнем на гэтую Беларусь. Мы па ўсім сьвеце параскідалі сваіх геніяў, інтэлектуалаў, філёзафаў, актораў, спартоўцаў. Зрэшты, іх і тут пакуль што безьліч.
БЕЛАРУС У НАТОўПЕ
Размова зь Пятром Васючэнкам
Амэрыканскі пісьменьнік Эдгар По ў навэлі «Чалавек натоўпу» распавёў пра істоту, якая фізычна ня можа існаваць па-за людзкой Macaw. Апавядальнік назірае за тым, як чалавек натоўпу вандруе па Лёндане, бы па лесе з чалавечых целаў, як ён пакутуе, калі вуліцы пусьцеюць, і як аджывае ў хаосе чалавечага руху. Уначы ён знаходзіць паратунак у натоўпе злодзеяў, забойцаў ды прастытутак. Сваёй фантасмагорыі Эдгар По надаў эпіграф з Жана Лябруера, францускага пісьменьнікамараліста: «Уся наша бяда ў тым, што мы ня можам быць у адзіноце». А чаму б не ўявіць апісаную істоту на вулках старога Полацку, Вільні, Менску, Коўны — паўсюль, дзе, як казаў Максім Багдановіч, «натоўп закруціўся рухавы»? Гэты пэрсанаж можа апынуцца і ў натоўпе сялянаў, што з косамі й віламі атакуюць панскі маёнтак, і парыжанаў, якія ладзяць барыкады.
— Чаго беларус баіцца больш — быць у натоўпе ці па-за натоўпам?
— Беларусы, як і іншыя нацыі, складаюцца зь людзей розных. I ў гэтым асяродзьдзі можна знайсьці людзей, блізкіх паводле мэнтальнасьці да чалавека натоўпу, апісанага Эдгарам По. Выйсьці з натоўпу, вылучыцца з натоўпу, ізалявацца ад натоўпу людзі, беларусы, могуць баяцца з розных прычынаў. Баяцца выйсьці з натоўпу тыя, каму няма чаго сказаць самім сабе альбо Богу — у каго няма сваіх думак. Баяцца выйсьці з натоўпу тыя, хто прывык дзяліцца, і каму няма чым дзяліцца з астатнімі. Баяцца выйсьці
з натоўпу тыя, хто шукае ў натоўпе сабе правадыра або ідала, альбо тыя ж правадыры альбо ідалы, бо яны пануюць толькі ў натоўпе. Натоўп вылучае зь сябе іх, яны бяруцца, гэтыя правадыры й ідалы натоўпу, невядома адкуль і невядома куды зьнікаюць, таксама хаваюцца ў натоўпе. Нарэшце, натоўп валодае сваёй магіяй. Ён, як правіла, зьвязаны з гарадзкімі вулкамі, гарадзкім краявідам, а горад, як вядома, валодае невытлумачальнай магіяй, пра што й сьведчыць санэт Багдановіча «У Вільні»:
Кіпіць натоўп на жорсткім вулак дне!
Снуюць хлапцы, суюшчыя рэклямы...
Разносчыкі крычаць ля кожнай брамы... Грук, гоман, гул — усё ракой імкне.
А дальш — за радам кас, лямбардаў, банкаў — Агні вакзала... павадка фурманкаў...
Віры людзей... сіпяшчы паравоз...
Зялёны сэмафор... пакгаўз... склады... Заводаў коміны пад цьмой нябёс...
0, гораду чароўныя прынадыі
— Хто баіцца натоўпу?
— Найперш любяць адзіноту тыя, хто шукае цішыні й самоты, каб пагаварыць з Богам. Так шукалі яе ў сваёй кельлі Эўфрасіньня Полацкая і ў стаўпе наш знакаміты стоўпнік, самотнік і мысьляр Кірыла Тураўскі. Баяцца натоўпу тыя палітыкі, што ня любяць правадыроў і ідалаў, але шукаюць улады над натоўпам, прыйшоўшы да яго збоку, стаўшы па-над ім. Баяцца натоўпу рамантыкі, шукальнікі прыгодаў. Баяцца натоўпу й тыя, каму ёсьць чым дзяліцца, але хто ня хоча дзяліцца. Як Лявон Бушмар — герой аповесьці Кузьмы Чорнага, які паводле сваёй натуры — чалавек, біялягічна прызначаны да адзіноты. Лявон Бушмар некалі трапіў у войска, і казарменны калектыўны побыт для яго аказаўся абсалютна непрыдат-
ным. Ён баяўся, хутчэй за ўсё, аднолькавасьці. Слушна, што ёсьць людзі, якія баяцца дыктату большасьці альбо так званага бальшавізму. Як правіла, гэта інтэлігенты, якія маюць свой погляд на рэчы, адрозны ад калектыўнага. Прыкладам можа служыць доктар Штокман — герой драмы нарвэскага драматурга Г. Ібсэна «Вораг народу», які любіў гаварыць: «Большасьць заўсёды памыляецца». Зрэшты, у Ф. Шылера, у ягонай незавершанай драме Леў Сапега таксама гаворыць прыкладна гэтыя ж словы — «большасьць памыляецца, ня слухайце натоўпу». Бо натоўп — гэта не калектыўны розум — хутчэй, зборны інстынкт.
— Беларускую гісторыю хто рабіў — лідэры ці натоўп?
— Можа падацца, што часам хаду гістарычных падзеяў вызначае менавіта натоўп, альбо, як казалі марксісты, народ, які ёсьць рухавіком гісторыі. Але розьніца паміж натоўпам і народам істотная. Натоўп — гэта калектыўны інстынкт, інстынкт уласьніцтва, інстынкт шуканьня правадыра. А народ — гэта калектыўны досьвед, калектыўная воля й калектыўны розум. У нашай гісторыі былі выпадкі, калі калектыўны інстынкт перамагаў калектыўны розум. Часам гэта было зьвязана з палітычнымі інстытутамі, такімі, як Полацкае веча, якое было заканадаўчым органам Полацкага княства. Веча мела характарыстыкі й натоўпу, і народу. Паводзіны Полацкага веча, паводле летапісу, выглядаюць часам абсалютна непрадказальнымі, іррацыянальнымі. Няясна, прыкладам, чаму ў 1186 годзе яно лагодна прыняло чужынцаў — ноўгарадцаў і смаленцаў, але крыху пазьней адхіліла як валадара Ягайлавага брата, Скіргайлу. Напэўна ж, былі іррацыянальныя прычыны. Нарэшце, натоўп — гэта заўсёды крыніца бунтаў, пагромаў, чаго асабліва баяліся нашы асьветнікі, ціхія шляхціцы й інтэлігенты ў XIX стагодзьдзі. Ян Баршчэўскі піша верш «Бунт
хлопаў», дзе паказвае, як гэтая стыхія ў 1812 годзе ўрываецца ў двор пана й чыніць пагром, пакуль ня прыходзіць аканом і не разганяе гэтых узбунтаваных і ўжо п’яных мужыкоў. Недзе тое самае праз стагодзьдзе напіша Максім Гарэцкі ў драме «Чырвоныя ружы», калі будзе апавядаць, як сялянскі натоўп руйнуе панскі маёнтак, гвалціць, забівае. Што да асобаў, лідэраў, дык для беларускай гісторыі яны былі менш вызначальнымі, чым, прыкладам, у краінах Усходу.
— Няўжо ў Беларусг не было спробаў арганізаваць натоўп, перабесьці яго ў іншую якасьць ?
— Пра гэта напачатку XX стагодзьдзя ці не ўпершыню ўсур’ёз задумаліся нашаніўцы. Інтэнсіўна шукала такіх магчымасьцяў і беларуская літаратура. Вось жа Янка Купала ў паэме «Сон на кургане» стварыў розныя мадэлі людзей, якія настолькі ізаляваліся й ад народу, і ад натоўпу, што іхныя энэргія й воля рабіліся разбуральнымі. У той жа час Купала ў хрэстаматыйным вершы «А хто там ідзе?» паказвае беларусаў абадраных, абшарпаных і прыніжаных — менавіта натоўпам. I для мяне было загадкаю — што ім перашкаджала людзьмі звацца? Чалавечая маса рухаецца там зусім бязь лідэра. Ён яшчэ ня вылучыўся. Хаця Купала клікаў гэтага лідэра, гукаў яго ў вершах «Прарок» альбо «Прыйдзі, народу майго ўладар». Потым XX стагодзьдзе прадэманстравала даволі жудасныя прыклады таго, як ня трэба арганізоўваць натоўп. Гэта й вядомая калектывізацыя, гэта й палітычныя таталітарныя й аўтарытарныя сыстэмы, калі народ рабіўся ня толькі прыладай працы, але й калектыўным мікрафонам, што агучваў ідэі дыктатараў. Лідэры скарыстоўваюць народную звычку быць у натоўпе.
— Але ж беларусы ідуць на выбары й выбіраюць сабе лідэра. Значыць, ня хочуць адчуваць сябе людзьміў натоўпе...
— Згадаем для пачатку «Новую зямлю» й разьдзел зь яе «Дзядзька ў Вільні», дзе мы пабачым дваістае стаўленьне беларуса да натоўпу:
Эй, Божы люд! Якая сіла Цябе віхрамі закруціла? Куды ты йдзеш, чаго шукаеш? Які тыў сэрцы смутак маеш? Куды вядзе твая дарога?
Чаму задума і трывога
Пячаць на твар твой налажыла ?
Чаго глядзіш ты так няміла? Няма ў тваіх вачах прывету, Як ты ня рады сонцу, сьвету, Ідзе народ, як хвалі люра, Як хмары ў небе на прасторы. Адны другім усе чужыя, Ідуць старыя і малыя, Ідуць, шнуруюць чарадою, Заняты кожны сам сабою.