Беларуская Атлянтыда
Вячаслаў Ракіцкі
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 501с.
Мінск 2006
— Як выглядала сама працэдура выбараў на шляхецкіх сойміках? Ці існавалі скрыні, бюлетэні?
— Галасаваньне называлі крэскаваньнем, бо на дошцы насупраць прозьвішча кандыдата ставілі крэйдаю крэскі: чым больш крэсак, тым болей галасоў. Гэта было тым больш зручна, што ня ўсе выбарцы ўмелі добра чытаць і пісаць. Голас выбарцы так і называўся — крэска, а калі хтосьці перамагаў суперніка на выбарах, казалі, што ён яго перакрэскаваў.
— Калі шчыра, агульнае ўражаньне ад «павятовай дэмакратыі» дваістае. Чаго ж у ей было болей — боек, п’янства, подкупаў, марнаслоўя ці руплівасьці, адказнасьці за Айчыну?
— Самай важнай у нашай дэмакратычнай традыцыі мне сёньня здаецца менавіта тая звычка да бытнасьці права й магчымасьці выбіраць, да значнасьці асобы, якая выпрацавалася ў нашым рэгіёне, не зважаючы на ўсе заганы шляхецкай рэспублікі. Той факт, што ва ўспамінах, дзёньніках эпохі барока, у мастацкіх творах таго часу ці прысьвечаных яму шмат старонак аддаецца апісаньням соймікаў, трыбуналаў, выбараў, гаворыць пра тое, якой важнай была гэтая тэма для грамадзтва. Гэта •— вялікі гістарычны досьвед свабоды, які ня можа цалкам зьнікнуць у HaciynHbix пакаленьнях.
МОВА ўЛАДЫ I ўЛАДА МОВЫ
Размова з Валянцінам Акудовічам
Перадусім згадаю знакамітае выслоўе філёзафа Раляна Барта: «Мова — не рэакцыянэр і не прагрэсіст, мова — гэта звычайны фашыст, бо сутнасьць фашызму ня ў тым, каб забараняць, а ў тым, каб змушаць гаварыць». Гэтае вызначэньне паказвае на адну з функцыяў мовы як інструмэнту ўлады.
— Ці няў зьвязку з гэтай функцыяй можна казаць пра статус мовы як дзяржаўнай?
— Нам толысі здаецца, што мы гаворым мовай. Насамрэч, гэта мова гаворыць намі й праз нас — прынамсі, так лічыў Ралян Барт. I калі адкінуць філязофскія аспэкты гэтай праблемы й зьвярнуцца да жыцьця, дык адказ на вашае пытаньне будзе кароткі й катэгарычны: кожная дзяржаўная мова — гэта перадусім мова прымусу. Калі заўгодна, ніхто з нас не размаўляе ні па-беларуску, ні па-француску, ні парасейску, усе мы гаворым адной мовай — мовай ня той, дык іншай улады.
— У 90-я гады мінулага стагодзьдзя мы, здавалася б, урэшце засвоілі, што дзяржаўнай моваю Вялікага Княства Аітоўскага была старабеларуская мова. I гэта дазволіла лічыць ВКА старадаўняй беларускай дзяржавай. Але нярэдка ўсё ж можна пачуць ад замежных дасьледчыкаў, што гэта была не старабеларуская, а канцылярская слабянская мова. Такія публікацыі сустракаюцца іў беларускіх, нават незалежных, выданьнях. Калі адсланіцца ад патрыятычных пачуцьцяў, падпарадкавацца навуковаму погляду, дык дзе тут ісьціна?
—■ Сытуацыя больш складаная, чым нам хацелася 6. Ужо таму, што ў пару Вялікага Княства Літоўскага ніхто той мовы беларускай не называў, дый сам этнонім «беларусы» запануе на гэтых прасторах празь некалькі стагодзьдзяў пасьля зьнікненьня Княства. Есьць шэраг іншых, ня менш важкіх аргумэнтаў на карысьць праціўнікаў называць тую мову старабеларускай. I нашы навукоўцы мусяць улічваць гэтыя аргумэнты. Але мы на тыя аргумэнты не павінны зьвяртаць увагі. Бо з такім жа посьпехам можна паставіць пад сумнеў назву кожнай мовы, якая мае азначэньне «старажытная». Чамусьці расейцам, чэхам, палякам, баўгарам можна атаясамліваць тыя славянскія гаворкі, на якіх размаўлялі іхныя даўнія продкі, са сваім сучасным нацыянальным этнонімам, а беларусам — дык не, няможна. He, мы будзем таксама гэта рабіць!
— Вы хочаце сказаць, што кожная спроба замяніць назву дзяржаўнай мовы ВКЛ са «старабеларускай» на «славянскую» — гэта звычайная палітычная канкурэнцыя, якімі б пераканаўчымі навуковымі аргумэнтамі не карысталіся апанэн-
— Гісторыю, як вядома, піша той, хто застаўся жывы. Пакуль некалькі стагодзьдзяў мы былі быццам мёртвыя, нашу гісторыю перапісалі на свой рахунак тыя, што заставаліся жывымі. Калі не баяцца словаў, дык усё гэта трэба было б назваць марадэрствам. I цяпер, калі нашчадкі тых, памерлых, патрабуюць сабе спадчыну сваіх продкаў, яны чуюць з усіх бакоў лямант марадэраў. Але давайце пакінем нашую «маёмасную цяжбу» з суседзямі на потым. Бо сёньня я хацеў бы, каб мы сканцэнтраваліся на тым, што ні ў каго не выклікае сумневу. А менавіта на тым, што тая мова была мовай княскай канцылярыі, гэта значыць, мовай палітычнай, прававой і рэлігійнай улады на ўсёй тэрыторыі ВКЛ.
— Тут дарэчы будзе згадаць словы беларускага гісторыка Янкі Запрудніка, які цьвердзіць: паколькі старабеларуская мова выкарыстоўвалася ў княскай канцылярыі ад самага яе заснаваньня ў XVI стагодзьдзі, беларускую мову трэба лічыць адной з найстарэйшых дзяржаўных моваўу Эўропе. Напрыклад, кастыльскую мову было загадана ўжываць у гішпанскіх урадавых дакумэнтах у ХШ стагодзьдзі, ангельская набыла афіцыйнае прызнаньне ў 1362 годзе, а парыскі дыялект францускай дамогся такога статусу ў 1400 годзе.
— Да словаў Янкі Запрудніка дадамо толькі, што старабеларуская мова ня проста выкарыстоўвалася ў княскай канцылярыі, яна апынулася прыдатнай, каб аб’яднаць уладай у адзінае цэлае вялізную краіну ад Балтыйскага мора да Чорнага. А значыць, мова стала магутным інструмэнтам улады. Вяртаючыся да словаў Раляна Барта, якія Вы працытавалі напачатку нашай размовы, адзначу, што ў гэтым сэнсе старабеларуская мова нічым ня розьнілася ад іншых паноўных моваў. Перадусім, яна існавала як надзвычай эфэктыўны інструмэнт заняволеньня й панаваньня.
— ф,ык як жа беларусам-патрыётам пасьля такой характарыстыкі мовы ставіцца да знакамітага выказваньня Францішка Багушэвіча «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі», як і да бясконцага гііэрагу падобных выказваньняў, якіх даволі можна сустрэць ці ня ў кожнага беларускага паэта?
— Мяркую, што да ўсіх гэтых рамантычна-ўзьнёслых словаў ставіцца мы павінны па-ранейшаму: з паразуменьнем і спагадай. Але ўжо даўно насыіеў час для ўсьведамленьня, што ў мовы ёсьць і іншы — цёмны бок, мова створаная ня толькі дзеля таго, каб слухаць іншага, але каб і слухацца мацнейшага за цябе. Ме-
навіта пра гэта, толькі ўжо адносна пісьмовай мовы, кажа францускі філёзаф Клёд Леві-Строс у кнізе «Сумныя тропікі»:
Трэба прызнаць, што першасная функцыя пісьмовай камунікацыі — гэта паскарэньне працэсу зьняволеньня людзей. Бескарысьлівае ўжываньне пісьма дзеля інтэлектуальнага й эстэтычнага задавальненьня ёсьць ускосным вынікам, але й ён найчасьцей ператвараеццаў сродакузмацненьня, апраўданьня ці прыхаваньня таго ж прыгнёту.
Як ілюстрацыю да гэтай гіпотэзы Леві-Строс згадвае вялікія дапісьмовыя імпэрыі Афрыкі й Паўднёвай Амэрыкі, якія нейкі час валадарылі над мільёнамі людзей, але, ня маючы пісьма, хутка рассыпаліся й зьнікалі. Зьвяртаючыся бліжэй да сучаснасьці, ён піша, што ў XIX стагодзьдзі
...барацьба зь непісьменнасьцю супадае з узмацненьнем кантролю над грамадзянамі з боку ўлады. Калі ўсе будуць умець чыпіаць, улада зможа ўпэўнена казаць: няма каму адгаворвацца няведаньнем закону.
3 нагоды гэтага выказваньня беларускі культуроляг Юрась Барысевіч неяк слушна заўважыў, што барацьба бальшавікоў зь непісьменнасьцю мела на мэце тое самае — татальна ахапіць усё насельніцтва СССР сваім панаваньнем.
— Атрымліваецг$а, што гэта даўняя аблуда, якая трымаецца й дасюль — над ц'ёмным народам уладарыць лягчэй, чым над адукаваным. М.агчыма, цёмны народ лягчэй запрыгошць і трымаць у каляніяльным стане, але трывала панаваць гэткім чынам наўрад ці ўдасца. Ці ня так?
— Хрысьціянская царква шматкроць павялічыла прастору сваёй улады, калі даўмелася перакладаць
Біблію на нацыянальныя мовы. Злучаныя Штаты Амэрыкі наўрад ці дасягнулі 6 сёньня такой усясьветнай моцы, каб Брытанская імпэрыя (над якой, як вядома, ніколі не заходзіла сонца) у сваю пару не пашырыла ангельскую мову амаль на ўсю зямную кулю. Калі Брытанская імпэрыя змарнела й заняпала, амэрыканцам заставалася толькі напампаваць гэтую ўсясьветную прастору ангельскай мовы ўласнай энэргіяй.
— Вы казалі, што старабеларуская мова як эфэктыўны інструмэнт заваёвыўлады нічым нярозьнілася ад іншых. Ці гэта знаходзіла адлюстраваньне на заканадаўчым узроўні ў Вялікім Княстве Аітоўскім?
— Натуральна. Пагартаем Статут Вялікага Княства Літоўскага. Сёньня мы бясконца згадваем яго як сьведчаньне высокай прававой культуры старажытнай Беларусі, не забываючыся пры гэтым адзначыць лібэралізм і гуманнасьць ейных законаў. Да таго ж мы не абмінаем згадкай выразнасьць і распрацаванасьць той беларускай мовы, якой гэты Статут быў напісаны, і з гонарам цытуем словы Лява Сапегі, што «законы нашы выдадзены не на нейкай чужыннай мове, а на сваёй роднай». I ўсё гэта праўда. Але яшчэ большая праўда ў тым, што Статут ствараўся ня дзеля дэманстрацыі нашай высокай прававой культуры й багатай мовы й, тым болей, ня дзеля таго, каб некалі потым ім ганарыліся нашчадкі. Статут меў канкрэтную й прагматычную задачу. Праз рэформу прававога поля й сыстэматызацыю законаў больш жорстка зафіксаваць пісанай мовай уладу паноўнай эліты над гэтай вялізнай, але аморфнай тэрыторыяй. Пасьля выданьня Статуту, як сказаў бы Леві-Строс, «улада магла ўпэўнена казаць: цяпер няма каму адгаворвацца няведаньнем закону». Статут шматкроць павялічыў колькасьць і якасьць улады князя й эліты.
— Статут ВКЛ у пісанай форме юрыдычна замацоўбаў моц сьбецкай улады. А ў духоўнай сфэры што стаяла на барце ўлады?
— Яшчэ адзін вялікі помнік старабеларускай мовы — «Біблія» Францішка Скарыны. У духоўнай сфэры яна выконвала тую ж ролю, што й Статут Лява Caneri. Беларуская «Біблія» дапамагла канчаткова зруйнаваць паганства на нашых землях і гэтак сканцэнтраваць духоўную ўладу ў руках царквы. Між іншым, заўважым, што адной з асноўных прычынаў татальнай паразы паганства была адсутнасьць у яго такой магутнай зброі дзеля барацьбы за духоўную ўладу, як паўнавартасная пісьмовая культура.
— Але старабеларуская моба хоць і быябілася як моба ўлады, не змагла зьберагчы Вялікага Княстба, і яно назаўжды зьнікне з геапалітычнай мапы Эўропы. Разам зь ім назаўжды зьнікне й старабеларуская моба. Чаму так здарылася?
— Мы сёньня ўвесь час гаворым, што старабеларуская мова найперш і перадусім была мовай улады. У гэтым была ейная моц, але, як выявілася пазьней, і ейная слабасьць. Пасьля ўлучэньня Княства ў Рэч Паспалітую, цэнтры ўлады перамясьціліся ў Польшчу, і мовай улады сталася польская. А старабеларуская засталася без сваёй асноўнай функцыі й змарнела яшчэ да таго, як тэрыторыі Вялікага Княства апынуліся ў складзе Расеі.