Беларуская Атлянтыда
Вячаслаў Ракіцкі
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 501с.
Мінск 2006
I дзядзька з гэтым людам зьліўся, Як зерне ў зернях, загубіўся.
Беларус, як той дзядзька ў Вільні (у тым ліку й беларус-інтэлігент), ужо ведае разбуральныя сілы таго іррацыянальнага, што хаваецца ўнутры натоўпу. Ен ня хоча гэтага разбурэньня. Але, як той жа дзядзька ў Вільні, кожны момант гатовы схавацца, даць нырца ў натоўп, каб застацца істотай, у нейкім сэнсе, грамадзкай. Схавацца ад адказнасьці, ад патрэбы рабіць выбар. Гэта ж здараецца з нашымі інтэлектуаламі й людзьмі мастацтва, якія ня хочуць разьвітацца са сваімі творчымі зьвязамі, створанымі паводле сталінскай схемы. Часам і з нашымі палітыкамі гэта адбываецца. Мне думаецца, што Беларусь заўсёды з сабою носіць натоўп — як цень, у які можна пры нагодзе сысьці, ці як сьлімак носіць сваю ракаўку. Але беларус сёньня ўжо ўсьведамляе, што натоўп патрэб-
на трансфармаваць у народ. Становяцца бачнымі й іпаяхі дасягненьня гэтай ідэі — асьветніцтва, павага да чалавечай годнасьці й правоў чалавека, пачуцьцё нацыянальнай еднасьці альбо крэўнасьці. Пры гэтых умовах натоўп пераўтвараецца ў народ, а асоба пераўтвараецца ў інтэлектуала, палітыка, лідэра.
ШЛЯХ ДА ГАРАДЗКОЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ
Размова з Захарам Шыбекам
Сёньня каля сямідзесяці адсоткаў жыхароў Беларусі лічаць сябе гараджанамі. I гэтая колькасьць няспынна расьце коштам заняпаду вёсак.
— Калі прыйшла да нас гарадзкая цывілізацыя й якім чынам прыжылася на беларускай зямлі? Якія рысы гарадзкой цывілізацыі ў Беларусі можна вызначыць?
■— На маю думку, гарадзкая цывілізацыя ў Беларусі канчаткова не ўсталявалася. Мы застаемся вясковай нацыяй, калі мець на ўвазе ня толькі матэрыяльны, але й духоўны бок гарадзкой цывілізацыі. Нашы гарады населены нядаўнімі вяскоўцамі, якія яшчэ не пасьпелі стаць гараджанамі. I ў гарадзкіх кватэрах яны жывуць вясковымі клопатамі, думаюць па-вясковаму. Сьвядомасьць не пасьпявае за зьменамі ў грамадзтве.
— Вы хочаце сказаць, што ўрбанізацыя Беларусі ажно да сёньня незавершаная?
— 3 канца XVIII стагодзьдзя пачалася імклівая ўрбанізацыя краінаў Заходняй Эўропы. Узрастала роля гарадоў. Урбанізаваўся побыт людзей і іхнае мысьленьне. I якраз тады Вялікаму Княству Літоўскаму вельмі не пашчасьціла. Яно выпала з гэтага працэсу. Разбурэньне гарадзкой інфраструктуры ў выніку няспынных войнаў з суседзямі істотна аслабіла дзяржаву, што й сталася адной з прычынаў гвалтоўнага далучэньня яе да Расейскай імпэрыі. Ва ўмовах Расеі ўрбанізацыя запаволілася, а галоўнае — абмінала карэнную нацыю, беларусаў. Царскі ўрад фактычна закрыў для мяшчанаў-хрысьціянаў шлях да камэрцый-
най дзейнасьці, калі пазбавіў іх падатковых прывілеяў і перапісаў да падатнага насельніцтва. А калі царызм забараніў прадпрыемным габрэям пакідаць межы былога ВКЛ і сяліцца па-за гарадамі й мястэчкамі, ён ускладніў доступ у горад вяскоўцам. I што цікава: калі небясьпечныя для самадзяржаўя жыхары гарадоў усяляк абмяжоўваліся ў правах, то жыхары вёсак менш уціскаліся, нават мелі падатковыя льготы, бо яны разглядаліся як этнаграфічны матэрыял для будаўніцтва расейскай нацыі. Беларускія сяляне прывязваліся да зямлі, як сучасныя грамадзяне да сотак сваіх вясковых бацькоў ці лецішчаў. У гарадах колькасна дамінавалі габрэі й расейцы. Сялянаў адхілялі ад гарадзкіх справаў, іхная сьвядомасьць не ўрбанізавалася. Яны заставаліся шэрай, індыфэрэнтнай, паслухмянай масай. У канцы XIX стагодзьдзя ў гарадах Беларусі пражывала каля дзесяці адсоткаў насельніцтва, тады як у гарадах Нямеччыны й Францыі — каля сарака. Апрача таго, мы згубілі сталіцу. Вільня ператварылася ў звычайны губэрнскі цэнтар, хоць і самы буйны (154 тысячы насельнікаў у канцы XIX стагодзьдзя).
— А Менск? Ён жа стаў сталіцай...
— Менск ніколі не заменіць Вільні. Ужо з той прычыны, што Менск ня ёсьць знакамітым гістарычным цэнтрам. Ён ніколі ня меў уласнага каралеўскага двара, як Вільня, Кіеў, Варшава ці Масква. Менск страціў нават замчышча, дзе жылі менскія ўдзельныя князі. I калі ўдасца аднавіць гістарычны цэнтар гораду (замчышча зь ягоным земляным валам і драўлянымі сьценамі), ён усё роўна ня будзе выглядаць, як Крэмль у Маскве, як Каралеўскі палац у Варшаве, як Праскі град у Празе. Таму гістарычны патэнцыял гораду не дазваляе Менску стаць у адзін шэраг з эўрапейскімі сталіцамі. Можа, таму беларусы й туляцца да Масквы ці да Варшавы, што ня маюць выбітнай сталіцы,
якая пераканада 6 іх у раўназначнасьці зь іншымі народамі. Вакол годных сталіцаў нараджаюцца годныя нацыі. Таму страта Вільні была для беларусаў трагічнай падзеяй.
— I савецкія гарады — вынік індустрыялізацьіі — таксама не далучылі жыхароў Беларусі да гарадзкой цывілізацыі?
— He далучылі, бо савецкая ўрбанізацыя мела зусім іншыя мэты. Горад служыў палігонам дзеля масавай камунізацыі сьвядомасьці мясцовага насельніцтва. Традыцыі буржуазнага гораду вынішчаліся, а замест яго ўбіваліся ідэалы жыцьця сялянска-калгаснага кшталту. I нават пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе структура гарадоў па-ранейшаму выкарыстоўваецца для навязваньня каштоўнасьцяў савецкай беларускай культуры, вясковай паводле свайго паходжаньня. Гэтаму спрыяе й масавы выезд з краіны габрэяў, нашых спрадвечных гараджанаў. Таксама да гэтага спрычынілася палітыка самаізаляцыі ад заходніх краінаў, якую праводзіць улада Лукашэнкі. Такім чыналі, гістарычныя абставіны не дазвалялі жыхарам Беларусі ўрбанізавацца як сьлед. Вясковая сьвядомасьць перамагала сьвядомасьць гарадзкую. Гараджане не імкнуліся засвоіць навыкаў карыстаньня здабыткамі гарадзкой цывілізацыі. A людзьмі зь вясковай сьвядомасьцю ці зь недаўрбанізаванай мэнтальнасьцю лягчэй кіраваць.
— У чым жа выяўляецца, як Вы кажаце, недаўрбанізабаная мэнтальнасьць жыхароў Беларусі?
— Асноўная рыса недаўрбанізаванай мэнтальнасьці — міталягізацыя, схільнасьць да ўтопіяў, найперш да ўтопіяў сацыялістычных. Гэта абумоўлена верай вяскоўцаў у існаваньне элемэнтарнага выйсьця дзеля дасягненьня роўнасьці й справядлівасьці ў дачынень-
нях людзей. Зямлі многа — усім хопіць. Яе трэба толькі перадзяліць. Адабраць лішак у багацеяў і перадаць бяднейшым. Гэта — ідэалёгія паўпэраў, учарашніх вяскоўцаў, якія трапілі ў горад, дзе й спрабуюць ажыцьцявіць свае ідэалы. Недаўрбанізаванасьць выяўляецца ў адсутнасьці ў нашых суайчыньнікаў дастаткова заўважнай гістарычнай сьвядомасьці. Вясковец рэдка цікавіцца мінулым усёй Беларусі, яго цікавіць пераважна родны кут. Для вясковага мэнталітэту характэрная адсутнасьць моцнага пачуцьця нацыянальнай сьвядомасьці. На варце нацыянальнай сьвядомасьці кожнай нацыі стаіць уласная нацыянальная дзяржава, уласны нацыянальны горад. А паколькі беларусы былі нацыяй ня толькі безьдзяржаўнай, але й не гарадзкой, то гэта непазьбежна запавольвала іхнае нацыянальнае самавызначэньне. Для беларусаў таксама характэрная апалітьгчнасьць і прыстасаванства. Ім усё адно, якая ўлада, абы не перашкаджала працаваць на зямлі. Досьвед падказваў, што любая ўлада ня можа быць добрай, што пад яе трэба ўсё роўна падладжвацца. Халуйства, ганарлівасьць, зайздрасьць — гэта якраз тыя рысы сялянскага мэнталітэту, якія шкодзяць нашай згуртаванасьці й кансалідацыі. Кажуць, найлепшая радасьць для беларуса, калі ў суседа карова здохла. Можа, нашы незычліўцы й перабольшваюць, але імкненьня да ўзаемадапамогі нам сапраўды бракуе.
— Але ж ня толькі беларусы пераадольвалі парог недаверу й нават варожасьці да гарадзкой цывілізацыі?
—■ Праз гэта прайшлі ці праходзяць усе народы. Але ў беларусаў гэты працэс асабліва хваравіты. Ад XIX стагодзьдзя беларуская душа была адарваная ад гораду, пачувалася там асабліва безабаронна. Цесната й нязвыкласьць гарадзкога пэйзажу, часам далёкага ад нацыянальных традыцыяў, прыводзілі да таго, што
беларускі селянін, трапіўшы ў горад, перажываў сапраўдны стрэс. Якуб Колас пісаў пра горад:
Колькі шуму, колькі груку! Я дзіўлюся, як тут жыць, Па каменьням, гэтым бруку За грахі адны хадзіць.
Францішак Багушэвіч бачыў горад яшчэ болып варожым:
He люблю я места (па-расейску горад,') Надта там цяснота і вялікі сморад, А паноў — як маку, ды сярод гароду, Апрач тога пропасьць рознага народуі Наш брат як увойдзе, — сам сябе баіцца. Ці ісьці без шапкі, ці гдзе пакланіцца ?
Сярэднявечная традыцыя гарадзкога жыцьця беларускага народу была перарваная ў канцы XVIII стагодзьдзя. I з тае пары ён ніколі не адчуваў сябе ў горадзе ўтульна, ніколі не пачуваўся гаспадаром. Горад і цяпер застаецца чужым для значнай часткі жыхароў Беларусі. Варожасьць да гарадзкой цывілізацыі трансфармуецца ў варожасьць да Захаду, да эўрапейскасьці. Вось чаму, каб стаць эўрапейцамі, сучаснай нацыяй, нам трэба стаць гараджанамі паводле мэнталітэту. Недаўрбанізаванай сьвядомасьцю лёгка маніпуляваць. Зусім відавочна, што дэкансалідацыя як беларускага грамадзтпа, так і ўсясьветнай супольнасьці будзе пераадоленая толькі ў рамках урбанізаванага мэнталітэту, толысі ў межах гарадзкой цывілізацыі. Дзеля гэтага людзі мусяць вучыцца карыстацца здабыткамі гарадзкой цывілізацыі.
НАРОД ЧУЖЫХ РАДАСЬЦЯў
Размова з Валянцінам Акудовічам
Кожны народ мае свой калектыўны імідж. Адзін народ лічаць рацыянальным, другі — бязладным, трэці — натурыстым, чацьверты — гульлівым.
— Якой дэфініцыяй Вы б азначылі беларусаў?
— Калі меркаваць па нашай літаратуры, то мы выглядаем на панылы й занураны ў сябе народ. Між іншым, і наша мова спрыяе гэткаму меркаваньню. Возьмем нейкае невясёлае слова, прыкладам, «самота». Бадай, ні ў якой мове ня знойдзеце столькі яму блізкіх паводле сэнсу словаў — журба, сум, нуда, жаль, роспач, маркота, скруха, паныласьць, смутак, жальба, шкадоба, туга, нэндза... I гэта толькі тое, што згадалася адразу, а колькі засталося? Вось яшчэ адно — «вусьціш», гэта стан бязьмежнай самоты, калі сэрца чалавека раптам працінае жах сьмерці й небыцьця.
— Але ж мова паўстае не сама зь сябе, а з таго агульнага ладу, у якім яна фармуецца. Што паўплывала на тое, каб мова беларусаў аж так набрыняла самотай, паныласьцю, нудой?
— Найбольш відавочная прычына — геапалітычная. Апынуўшыся на скрыжаваньні вялікіх эўрапейскіх канфліктаў, Беларусь цягам стагодзьдзяў рабавалася захопнікамі з усіх бакоў сьвету. Каб выжыць і працягваць род, відаць, і не было іншага выйсьця, акрамя як нішчымніцу, шэрасьць, паныласьць і падобнае зрабіць і нормай жыцьця, і ладам мысьленьня. Ну што захопніку ўзяць з «дурнога як варона», мужыка, які гібее й нэндзіць у гнілой хатцы? А потым гэты вобраз зьняможанага мужыка й занядбанай Беларусі прыдаўся рабоча-сялянскай уладзе. I гэтай спадчыны