Беларуская Атлянтыда
Вячаслаў Ракіцкі
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 501с.
Мінск 2006
мы ня можам пазбавіцца. Мне даводзілася шчыра размаўляць з даволі буйнымі беларускімі бізнэсоўцамі. Яны маюць шыкоўныя катэджы, дарагія аўтамабілі, адпачываюць на найлепшых курортах. Аднак, калі паслухаць, дык у сьвеце няма большых гаротнікаў. Нудота й скаргі на жыцьцё — гэта й сёньня ці ня самая заўважная адметнасьць нашага мэнталітэту, але калі раней яна мела ратавальную функцыю, то цяпер выяўляецца адно ў хваравітых комплексах. Каўтун, які калісьці няславіў беларусаў, з галавы прарос у галаву — і як яго цяпер адтуль выдзерці?..
— Няўжо беларусы здольныя адно паныла нудзіцца й зусім няўмеюць радавацца?
— Нам як нацыі яшчэ трэба будзе навучыцца радавацца, а гэта станецца не раней, чым мы навучымся ганарыцца сабой. Радасьці бяз гонару не бывае.
— Можа, праблемаў тым, што беларусы супольна не перажылі нейкай агульнай радасьці. Ці былі ў XX стагодзьдзі падзеі, якія выклікаліў беларусаў усёабдымную радасьць ?
— Ужо ж напэўна такой падзеяй не была кастрычніцкая рэвалюцыя, як пра гэта потым семдзесят гадоў казалі камуністы, але ня сталася такой падзеяй і стварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі, як спрабуюць пра гэта казаць сучасныя адраджэнцы. Бадай, з усяго XX стагодзьдзя я вылучьгў бы толькі ўзьяднаньне ўсходняй і Заходняй Беларусі ў 1939 годзе. Расьсечаная лязом Берасьцейскага міру, Беларусь і з таго й з другога боку натуральна імкнулася зноў стацца адным цэлым. Ня станем тут кранаць праблемы злачыннага пакту Молатава—Рыбэнтропа, дзякуючы якому зьяднаньне адбылося. Але ў беларусаў яно выклікала сапраўды агульнанацыянальную радасьць, якая з тае пары больш ніколі не паўтарылася. Бо хаця радасьць ад заканчэньня Другой усясьветнай вайны
быда значна вастрэйшай, гэта была проста ўсёахопная радасьць, якая ня тычылася беларусаў як нацыі (прынамсі, наўпрост). Людзі цешыліся не перамозе над фашызмам, а таму, што з фронту вернуцца мужчыны, што днём зь неба ня будуць валіцца бомбы, a ноччу ў шыбу не пагрукае партызан ці бандыт. Словам, радасьць была толькі ад таго, што настаў мір.
— Такім чынам, беларусы ня мелі толькі сваёй вялікай радасьці?
■— Так. Калі хочаце, мы — Народ чужых радасьцяў. Прынамсі, колькі апошніх стагодзьдзяў мы змушаны былі сьвяткаваць не свае сьвяты й радавацца не сваім радасьцям. Асабліва гэта заўважна ў XX стагодзьдзі: сьвята кастрычніцкай рэвалюцыі, дзень Савецкай Арміі, 8 сакавіка, Першамай, дзень Перамогі, дзень нараджэньня Леніна, юбілей Пушкіна, юбілей Суворава... I нават цяпер, пасьля амаль пятнаццаці гадоў незалежнасьці, мы ўсё яшчэ ня маем уласных сьвятаў як падставаў для выяўленьня агульнанацыянальнай радасьці. I нават афіцыйны Дзень Незалежнасьці зьвязаны не зь незалежнасьцю, а ўсяго толькі з вызваленьнем савецкай Беларусі ад нямецкай акупацыі. У існасьці, мы ўсё яшчэ застаемся Народам чужых радасьцяў. I пакуль гэтая сытуацыя ня зьменіцца, нашая незалежнасьць будзе эфэмэрнай.
— Але беларусы, як бы паныла ні выглядалі на чужое вокаў сваім калектыўным вобразе, гэтакжа, як і іншыя народы, сьпяваюць і жартуюць, цешацца й радуюцца...
— Так. Тое, што мы казалі раней, зьвязана з адсутнасьцю сваёй дзяржавы, зь нейкім паўкаляніяльным станам цягам стагодзьдзяў, з нацыянальнай недааформленасьцю. I гэта, зразумела, не магло пазбавіць нас натуральных чалавечых радасьцяў, проста ў такой сытуацыі нам давялося прызвычаіцца радавацца
паасобку. Прынамсі, зазвычай калектыўная прастора сьвята не пашыралася далей за кола сваякоў, суседзяў, прафэсійных групаў.
— Але ж былі дый цяпер адраджаюцца рэлтйныя сьвяты. Аюдзі зьбіралісяў цэрквах, разам маліліся й супольна радаваліся нараджэньню ці ўваскрашэньню Хрыстаі А фэсты ў мястэчках? Яны таксама не былі калектыўнай радасьцю ?
— Задзіночаньне ў супольнай любові да Бога спарадзіла ў Расеі такую зьяву, як саборнасьць, у Польшчы — нацыянальную канвэнцыю. А беларусаў гэтае задзіночаньне толькі разьдзяліла па канфэсіях і рэлігіях. I чым мацнейшай была канфэсійная любоў да Бога, тым далей яна адсланяла адну частку беларусаў ад другой. Мы навучыліся рэлігійнай ды культурнай цярпімасьці, аднак гэтая талеранцыя не згуртавала нас у адно цэлае. Бадай, калі што рэлігійнае й лучыла многіх беларусаў, дык гэта рудымэнты паганства, як, да прыкладу, Купальле.
— Купальле сёньня сьвяткуе нацыянальна сьвядомая моладзь ды шукальнікі падставы. для выпіўкі.
— Вы маеце рацыю. Згадкай пра Купальле мне ўсяго толькі хацелася падкрэсьліць, што беларусам спрадвеку ўласьціва тое, што я называю «ціхай радасьцю календара». Нават цяпер, у пару ўрбанізацыі, нас хвалюе зьмена зімы на вясну, вясны — на лета. А ўвосень мы зноў чакаем, як сьвята, першага сьнегу. Але й тут, у адрозьненьне, скажам, ад японцаў, якія ўсе разам цешацца з красаваньня сакуры, мы вішнёвай квецені радуемся кожны сам па сабе. Я перакананы, што пакуль у нас ня будзе супольных радасьцяў, мы толькі фармальна будзем лічыцца нацыяй. Кожны чалавек нечаму цешыцца, усялякая супольнасьць мае сьвяты, але народ становіцца нацыяй толькі тады, калі яго аб’ядноўвае адна на ўсіх вялікая радасьць.
БЕЛАРУСЫ ВАЧЫМА ІНШЫХ НАРОДАў
Размова з Валянцінам Акудовічам
I асобны чалавек, і нацыя фармуюць свой вобраз унутры сябе. Натуральна, гэты вобраз значна розьніцца ад таго, якімі людзі, нацыя ўяўляюцца іншым. Тое, што вызначаюць звонку, можа нам не падабацца й нават лічыцца аблудным, але не павінна ня ўлічвацца намі. Бо ў сучаснай цывілізацыі, дзе ўсе шчыльна павязаны з усімі, ад таго, як цябе ўспрымаюць у сьвеце, залежыць вельмі шмат. Будзеш мець адметны й станоўчы вобраз — да цябе прыгарнуцца й з далёкага замежжа, а прыдбаеш адмоўны — адвернуцца й суседзі.
— Што ўплывае на фармаваньне іміджу пэўнай нацыі ці пэўнага народу?
— Найперш, актыўны ўдзел у значных гістарычных падзеях. Але паколысі ў кожнай гістарычнай падзеі сутыкаюцца сілы дабра й зла, дык тут істотна быць на тым баку, які супрацьстаіць злу. Беларусы не займелі нічога дадатнага да свайго іміджу ад свайго сяброўства ў «імпэрыі зла» (як некалі назваў Савецкі Саюз амэрыканскі прэзыдэнт Роналд Рэйган). А вось удзел беларусаў у змаганьні з фашызмам шмат дадаў да фармаваньня станоўчага вобразу нацыі.
— Ці можна казаць пра нейкі ўстойлівы імідж беларусаў?
■— Наш гістарычны лёс складваўся такім чынам, што ў розныя эпохі мы выступалі пад рознымі найменьнямі — крывічы, ліцьвіны, беларусы... 3 гэтага атрымлівалася, што мы раз-пораз як бы зьнікалі ў нікуды й пасьля кожнага такога зьнікненьня нам трэба
было наноў даводзіць міжнароднай супольнасьці, што мы існуем. У гэтым прычына нашай праблемы з пазнавальнасьцю. Далучым сюды й тое, што семдзесят гадоў за камуністамі беларусы былі схаваныя ў такую абстракцыю, як савецкі народ.
— У XX стагодзьдзі ў сьвеце, на жаль, беларусаў ведалі як людзей савецкіх ці як «рускіх». «Рускімі» называлі нават грузінаў ці казахаў. Але ў межах СССР беларусаў адрозьнівалі ня толькі ад казахаў ці кіргізаў, але й ад расейцаў, украінцаў, літоўцаў, латышоў. Дык як успрымалі беларусаў іншыя народы былога СССР?
— Калі існавала камуністычная імпэрыя, беларусы мелі свой устойлівы імідж, і гэта быў досыць станоўчы імідж. Амаль ва ўсім Савецкім Саюзе беларусы ўспрымаліся як спакойныя, працавітыя, памяркоўныя й разам з тым даволі адказныя людзі. He выпадкова ў савецкім войску яны лічыліся сярод лепшых і бязь іх не абыходзілася ні адна збройная авантура камуністычных уладаў. Праўда, мянушка ў беларусаў была ня вельмі паважная — бульбашы. Але іронія, скептыцызм —■ гэта родавая прыкмета хоць якой мянушкі. Гэткім чынам, праз прыніжэньне другога, кожны народ спрабуе давесьці сваю перавагу. Таму калі пасьля Другой усясьветнай вайны беларусы прыдбалі сабе яшчэ адну, ужо гераічную мянушку — партызаны, дык і яна звычайна вымаўлялася іранічна.
— У чым была прычына даволі станоўчага вобразу беларусаў у Савецкім Саюзе? Наколькі ён адпавядаў сапраўднасьці? А можа, гэты добры імідж прыдумалі маскоўскія ідэолягі як кампэнсацыю за прыхільнасьць беларусаў да русіфікацыі й камунізацыі?
— У нейкай ступені такое магло быць. Але сутнасьці вобразу народу празь піяр-тэхналёгіі ня створыш. Ідэ-
алягічныя высілкі ў гэтым кірунку мелі хутчэй адваротны вынік. 3 асабістага досьведу ведаю, што прыбалты й заходнія ўкраінцы досыць нэгатыўна ацэньвалі беларусаў як нацыю менавіта за нашу схільнасьць да русіфікацыі. У 1980-я гады я шмат вандраваў у Карпатах, і, пачуўшы нашу расейскую гамонку, жыхары горных вёсак літаральна ашчэрваліся. Праўда, даведаўшыся, што мы не з Расеі, а зь Беларусі, іхныя твары лагаднелі, але стоеная варожасьць да нашай расейскасьці й нашай савецкасьці заставалася.
— Было б нават дзіўна, каб у вялізнай імпэрыі з мноствам розных нацыяў, народаў г народнасьцяў усе даўсіх ставіліся аднолькава. Але тое, што ў Савецкім Саюзе Беларусь і беларусаў добра ведалі й вылучалі сярод іншых — дык гэта пэўна. Чаму?
— Беларусы лічыліся адной з галоўных нацыяў імпэрыі, на што ўскосна паказвала й асобнае сяброўства ў ААН. Да таго ж, мы лічыліся хоць і малодшым, але родным братам валадара гэтай імпэрыі — расейскага чалавека. I ў адрозьненьне ад сярэдняга брата, украінца, мы былі любімым братам, бо ня мелі ні вялікіх амбіцыяў, ні прэтэнзіяў да Расеі. Але рэч, зразумела, ня толькі ў гэтым. Беларусь сталася самай індустрыялізаванай часткай імпэрыі. Нашы аўтамабілі, лядоўні, тэлевізары й шмат чаго яшчэ можна было сустрэць паўсюль — ад Берасьця да Камчаткі, a трактар «Беларус» працаваў ці ня ў кожным калгасе неабсяжнай дзяржавы. 3 усяго гэтага нас у Саюзе ведалі, бадай, лепш, чым мы самі ведалі сябе, дый думалі пра нас, як мне падаецца, лепш, чым мы самі. Але ў 1991 годзе камуністычны саюз раструшчыўся ўшчэнт, і беларусы засталіся сам-насам з усім тым вялікім сьветам, які пра іх, замураваных у імпэрыі, раней нічога ня ведаў. Былі рускія, савецкія, і раптам аднекуль зьнянацку зьявіліся нейкія беларусы...
— Як сёньня беларусаў успрымаюць там, дзе раней іх ніколі не было ?
— У 1991 годзе незалежная Беларусь нагадвала мне чалавека, які ня мае свайго ценю. Усё ў яго быццам як у людзей, але ценю няма, і яму ад гэтага ніякавата. Тут пад ценем я маю на ўвазе нацыянальны міт, празь які мы перадусім і адрозьніваем для сябе той ці іншы народ. Зрэшты, у гэтым сэнсе сытуацыя й сёньня ня надта зьмянілася. Таму для бальшыні людзтва беларусаў па-ранейшаму няма — няма нават там, дзе з намі сустракаюцца наўпрост. Рэч тут вось у чым. Гэта суцэльная аблуда, быццам па асобным чалавеку вызнаюць народ ці краіну. За камуністамі, калі чалавека выпраўлялі ў замежжа, дык адпаведныя органы абавязкова нагадвалі: глядзі, трымайся годна, па табе будуць меркаваць пра ўвесь савецкі народ. Глупства. Усё адбываецца цалкам наадварот — праз нацыянальную міталёгію мы ўжо наперад ведаем, якімі мусяць быць, скажам, італьянцы ці французы. Вось чаму вельмі часта можна пачуць зьдзіўленае: дык ён зусім не падобны да ангельца, гішпанца ці каго там яшчэ. Гэта значыць, той замежнік не адпавядае нашаму ўяўленьню пра ягоны народ. Няма нацыянальнага міту — няма й нацыі. Датуль беларусаў ня будуць успрымаць у сьвеце, пакуль яны не прыдбаюць сабе больш-менш выразнага нацыянальнага міту.