Беларуская Атлянтыда
Вячаслаў Ракіцкі
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 501с.
Мінск 2006
...Калі стала вядоліа, што кароль едзе, дамы ўчынілі раду, хто б ліяне прэзэнтаваў і ці хачу я таго. Я дала рэзалюцыю, што ня маю жаданьня быць прэзэнтаванаю... Ведае ілія ліаё й ліяне самую; бываў у ліаім доліе; я свайго стану не зьліяніла — такія вось прычыны, што прэзэнтавацца ня ліаю дзеля чаго жадаць. Пакланіліся мы ўсе звычайным чынам, здалёку...
— Ці захавала генэтычная памяць беларусаў нешта з часу «залатой вольнасьці»?
— Магчыма, у палітычна актыўнай часткі грамадзтва й праяўляюцца рысы іхных палітычна актыўных продкаў. Мэнтальнасьць, якая выпрацоўвалася стагодзьдзямі, зьмяняецца вельмі павольна. Але наяўнасьць у беларусаў дэмакратычнай мэнтальнасьці здаецца мне сумнеўнай. Шляхецкая дэмакратыя была хутчэй спадчынай родава-племянной старажытнасьці, дэмакратыяй зграі воінаў і паляўнічых. Ейнае
ўвасабленьне — вайсковы савет, рыцарскае кола. Сапраўдная дэмакратыя — дэмакратыя стрыманасьці й адказнасьці — выпрацоўвалася ў гарадах, якія беларусы страцілі да XVIII стагодзьдзя. Зь іншага боку, у сялянскай большасьці паступова выпрацавалася абыякавасьць да любой улады, якая заўсёды не свая — панская, маскоўская, польская, нямецкая, бальшавіцкая... Як гаворыцца — Бог усё даў беларусам, апроч добрых начальнікаў. Зьмяняць уладу, уплываць на яе — бяз сэнсу, трэба «пацярпець». Дык вось мне здаецца, што сёньня мы ў беларускай мэнтальнасьці маем цікавы гібрыд шляхецкага свавольля й сялянскай абыякавасьці: «Ніхто мне ня ўказ. Вось як цюкне ў галаву, так і выберу». А потым трэба цярпець...
СОЙМІКАВАЯ ДЭМАКРАТЫЯ
Размова з Рацлавам А.рэшкам
Беларусы маюць багаты досьвед выбараў. Калі зьвярнуцца да гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, яна ўся прасякнутая выбарамі й выбарам. Ад XVI стагодзьдзя, бадай, ніводная важная дзяржаўная справа не пачыналася без нарады з народам — вядома, у той час народам шляхецкім. Можа, мы схільныя часам і перабольшваць дэмакратычнасьць продкаў, але існаваньне шляхецкай рэспублікі з разьвітай прававой сыстэмаю й, прыналісі, фармальнай выбарнасьцю вышэйшай дзяржаўнай улады — гэта неаспрэчны факт.
— Выбары караля й вялікага князя — найвышэйшы ўзровень дэмакратычных працэдураў. А ў якой форме ажыцьцяў лялася дэмакратыя на іншых узроўнях улады'
—■ Кароль абіраўся на выбарчым сойме, дзе магла ўдзельнічаць уся шляхта. Але такія соймы, зразумела, адбываліся досыць рэдка. Звычайна найвышэйшым органам прадстаўніцкай улады быў вальны сойм. у ВКЛ ці агульны сойм. Рэчы Паспалітай, які зьбіраўся раз на два гады. На яго абіраліся дэпутаты, ці, як іх тады называлі, паслы — два ад кожнага павету краю. Гэтыя паслы абіраліся павятовымі соймікамі. Менавіта павятовыя ды ваяводзкія соймікі, на маю думку, былі сапраўдным падмуркам шляхецкай дэмакратыі. На іх абіраліся ня толькі паслы на вальны сойм, але й дэпутаты ў трыбунал, разьвязваліся многія праблемы, як цяпер кажуць, рэгіёну. Паслам давалі «інструкцыі» — наказы, як адстойваць інтарэсы павету ў сталіцы. Соймікі былі чынным інструмэнтам, празь які шляхта непасрэдна ўдзельнічала ва ўладзе,
а магнатэрыя й вярхоўная ўлада імкнуліся празь іх уплываць на «народ шляхецкі». Спрэчкі на сойміках часам даходзілі да сапраўдных баталіяў. Вось як апісвае звычайны, можна сказаць, соймік у берасьцейскім ваяводзтве Марцін Матушэвіч:
Настаў дзень сойміка, на якім быў і Сапега, берасьцейскі ваявода. Па ранішняй імшы сышліся ваявода, падскарбі і ўсе ўраднікі да кляштару езуіцкага, нібы на камбінацыю канкурэнтаў аб пасольстве, але коратка там прабылі, бо разумелі, што добра будзе, каб Крапінскі, гродзкі судзьдзя, і Быстры сталіся б пасламі. На маршалка сойміка ваявода берасьцейскі прапанаваў Флемінга, падскарбяга.
Потым пайшлі ўсе на соймік да касьцёлу аўгустыніянаў. А там ваявода, распачаўшы соймік, падаў да ляскі Флемінга й зараз жа яму крэсла саступіў. Спрытны Флемінг,усеўся быўужо на крэсьле, але Пётра Пашкоўскі, палкоўнік, на гэта не дазволіў. Флемінгужо хацеў падзякаваць грамадзе за абраньне, але Пашкоўскі на тое вельмі заспрачаўся, а за ім шляхта ледзь ня ўся закрычала: «не дазваляць на маршалкоўства Флемінгу!» Зьмяшаўся пры тым Флемінг. Пачаў кідацца, гневацца, а шляхта ліым жвабей на яго лаялася. Раз вырвалі з-пад яго крэсла й з імпэтам ды моцна тым крэслам да стала прыперлі. Хацеў ён схапіцца за шпаду, але яго Быстры за руку прытрымаў. Як шляхціц яліу які чаго прыкрага казаў, дык ён пытаўся яго: «Як цябе завуць?» Спрытна яму за тое слова «ты» адказвалі.
Потым Францішак Касьцюшка, берасьцейскі пісарэвіч, чалавек сьмелы, таксама яму нешта прыкрае мовіў. Флемінг, зьмяшаны, кажа да яго: «Як ты завесься?», а пісарэвіч яму ў адказ: «А ты як завесься?». Потым пачаў пісарэвіч распавядаць гісторыю, як падчас апошняга лііжкаралеўя пры-
ехаў адзін сас да ягонай вёскі ды казаў сабе сыру, масла даваць. Ды ён сам сеў на каня, паехаў да вёскі й, убачыўшы саса, як сьцебануў яго нагайкаю на тры пальцы таўшчынёю праз лоб, дык сас на зямлю і ўпаў. Тады ж, сьсеўшы з каня, пачаў яго па нагавіцах хвастаць, такія мовячы словы: «А да Саксоніі, скурвысыне сасе, няўнашым ваяводзтве загадваць».
Меў і болей чаго Флемінг паслухаць, а тым часам шляхта ўсё болей хвалявалася. Нарэшце Флемінг, падняўшы ляску, ударыў у стол, толькі тыя сказаўшы словы. «Разьвітваюся», а шляхта яму адказала: «Не разьвітвайся, бо не вітаўся». Тут Флемінг, ня вытрымаўшы, пачаў з фурыяй наступаць на палкоўніка Пашкоўскага, а тады ГІётра Талочка, крыкнуўшы «А дакуль жа так будзеш шляхту трактаваць!, схапіўся за шаблю.
Зараз жа ўся шляхта пахапалася за шаблі. Быстры й Крапінскі наперад уцяклі, а за імі сунуўся да ўцёкаў Флемінг. Як шляхта на лавах пры століку стаяла ды за шаблі схапіліся, дык лава зь імі й вывернулася. Флемінг, уцякаючы да закрыстыі, хацеў празь ляжаўшую на зямлі шляхту пераскочыць — упаў. Ляжачага тады яго малы хлапец, гадоў чатырнаццаці, Тыматэй Аяскоўскі, сын нябожчыка рэгента гродзкага, колькі разоў тупой шаблінай па плячох і пакрапіў. А тымчасам Франц, гайдук ягоны, падхапіў Флемінга падпахі, падняў, і гэтак Флемінг уцёк.
— 3 гэтага зразумела, чаму на сойміках ня раз даходзіла й да сьмерці апанэнтаў. Але ж уплыў на грамаду адбываўся, напэўна, ня толькі праз узаемны гвалт ?
— Так. Найважнейшае месца займалі закулісныя перамовы паміж кіраўнікамі шляхецкіх партыяў. Моцна ўплывалі на публіку палымяныя й дасьціпныя пра-
мовы. Але на нашых сучасьнікаў яны падзейнічалі 6 хіба наадварот —■ стыль за стагодзьдзі радыкальна перамяніўся. Асноўным жа еродкам, з дапамогаю якога разьвязваліся пытаньні, каго абіраць, звычайна былі грошы й добры пачастунак. Анджэй Кітовіч дае ў сваім «Вопісе звычаяў за панаваньне Аўгуста III» амаль вычарпальнае апісаньне соймікавага частаваньня:
Панства й заможная галяхта частаваліся на сойміках стравамі адборнымі й напоямі добрымі, найбольш вугорскім віном, якога ім чым болей, ды лепшага дабана было, тым большая была пшм сходка.
Дробная шляхпіа з панамі не мяшалася, мела свае асобныя сталы па розных сядзібах, а ўлетку па садах і падворках пад наліётамі. Там іх празувесь час сойміку кармілі й паілі. Пры кожным такім стале знаходзіўся адзін ды другі з панскага атачэньня слуга альбо прыяцель, дзеля заахвочваньня. Стравы для дробнай шляхты не былі вытанчаныя, звычайна мясныя: валавіна, сьвініна, бараніна, часам курэй, гусей ды індыкаў смажана было. Татавалася ўсё салёна ды кісла — каб выклікала прагу да напояў.
3 ранку давана было гарэлкі раз, другі й трэці, пастаўлена на сіпале колькі боханаў хлебу, брыляў масла ды кавалкаў сліажаніны, што звычайна стоячы разарвана паміж сабою было. Хто адчуваў яшчэ па тым падсілку смагу — давалі піва. Зрэшты ад абжорства ўстрымлівалі іх, каб утрымацца маглі ў прытомнасьці для соймікавай працы, да якой іх адпаведна часу адводзілг ў касьцёл ці на могілкі — дзе сойліік адпраўляўся, навучаных ужо, што маюць падтрымліваць, альбо чаму працібгцца...
Па скончанай сэсіі прыводзілі тыя роты да сваіх сталоў, дзе пачаты абед сутыкаўся зь вячэраю, a тая цягнулася да поўначы, a то й да белага дня.
— Зрэшты, гэтая традыцыя падтрымлівалася нават і ў час савецкай «дэмакратыі» — усе ведалі пра дэпутацкія сталоўкі й крамы. Кле калі казаць пра сапраўдную традыцыю саймаваньня — наколькі старадаўняя яна былаў ВКА?
— Пачатак яе губляецца ў дагістарычнай эпосе. A гістарычным папярэднікам соймаў і соймікаў было веча — сход на раду паўнапраўных вольных мужчынаў. Гарадзкое веча ў Сярэднявеччы магло абраць альбо пазбавіць улады князя, які быў вайсковым правадыром, а не аднаасобным уладаром. Абіраліся й іншыя службовыя асобы. Як бачым, традыцыя вольнага абіраньня сягае вельмі далёка, а праіснавала яна ў нас да XV стагодзьдзя, калі была замененая соймам. У вайсковай дружыне ваяры зьбіраліся на сваю нараду — «кола», якое пазьней назвалі рыцарскім. Паводле старажытных звычаяў, на нараду заўсёды зьбіраліся ў «кола», таму часам ня толькі вайсковыя сходкі, але й любую раду называлі «колам». Кожная гусарская харугва ў Рэчы Паспалітай да канца XVIII стагодзьдзя мела сваю раду — «харуговае кола», якое зьбіралася раз на год, абіраючы дэпутатаў на вайсковы трыбунал і дзеля збору сродкаў на ўтрыманьне харугвы. Той жа Кітовіч апісвае гэткае «кола»:
Калі прыходзіў дзень, прызначаны колу, схадзіліся ўсе прысутныя да паручніка альбо да харужага, хто зь іх быў прысутны, альбо да намесьніка, калі ніводнага афіцэра не было. Там, як заселі вакол стала парадкам старшынства, прэзыдуючы меў да рыцарства павітальную прамобу, у якой найперш прыгаданая была ахвяра жыцьця й фартуны дзеля цэласьці айчыны, потым падзяка Найясьнейшаму Пану Каралю за яго бацькоўскае пра спрабы публічныя дбаньне, далей цягнуліся з вуснаў вайсковага красамоўцы пахвалы гетману, правадыру й дабрадзею жаўнерскаму, адважнаму
й непераможнаму ваяру, потым мужным багатырам Жаўкеўскім, Карэцкім, Хадкевічам, Чарнецкім, Сабескім. Напрыканцы даставалася патроху пахвалаў панам ротмістру, паручніку, харужаму, намесьніку і ўсяе годных калегаў грамадзе — прысутным і непрысутным...
Па ўсіх рахунках прыступалі да абраньня новага дэпутата, пленіпатэнта да Трыбуналу ў Радамі й дбох рэзыдэнтаў для асыставаньня ротліістру. На гэтыя справы прызначана было тры дні...