• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Атлянтыда  Вячаслаў Ракіцкі

    Беларуская Атлянтыда

    Вячаслаў Ракіцкі

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 501с.
    Мінск 2006
    101.08 МБ
    — Яшчэ некалькі цікавых асобаў з польскага боку пачалі сваю інтрыгу задоўга да Гарадзенскага сойму. Напачатку, 14 траўня 1792 году, была створаная гэтак званая Таргавіцкая канфэдэрацыя, дзе завадатарамі былі вялікі каронны гетман Ксаверы Браніцкі, польскі гетман Севярын Жавускі й Шчэнсны Патоцкі. Канстытуцыя ўшчаміла іхныя правы, і яны хацелі яе скасаваць, спадзеючыся на дапамогу Расеі. Са згоды канфэдэратаў Прусія й Расея ўвялі ў Рэч Паспалітую свае войскі. Былі захопленыя беларускія тэрыторыі — Браслаў, Вушачы, Бабруйск, Глуск, Нясьвіж, Наваградак, Слонім. Падрыхтавалі й прапагандысцкае забесьпячэньне — гэта, маўляў, «нсконн русскпе землн» вяртаюцца ў сваю дзяржаву. 28 чэрвеня 1792 году войскам Крачэтнікава была занятая Вільня, 6 ліпеня войскам Даўгарукава — Горадня. Ейны камэндант
    Забэла, маючы 14-тысячнае войска, не супраціўляўся. Чаму? Ды таму, што ён ведаў пазыцыю караля й найбуйнейшых магнатаў. Кароль не заклікаў да супраціву, усюды панавалі разгубленасьць, мітрэнгі, звады... 28 лістапада ў Горадню прыяжджае Міхаіл Кутузаў, 1 сакавіка — Якаў Сіверс, якога таргавічане сустрэлі салютам. 22 красавіка сюды прыехаў кароль, яго таксама сустракалі салютам, аднак, расейскі пасол, назваўшыся хворым, пры тым не прысутнічаў. Інакш кажучы — тыя, хто павінен быў думаць пра краіну й ейны лёс, думаў пра сябе, пра тое, каб адплаціць суперніку, каб самому заняць трон, няхай і ўсё больш прывідны.
    ВОЛЯ ДА ўЛАДЫ
    Размова з Валянцінам Акудовічам
    Фэномэн улады зачароўвае загадкавасьцю й неабдымнасьцю. Фрыдрых Ніцшэ лічыў, што ў аснове ўсяго жывога ляжыць воля да ўла~ ды. Сапраўды, усё, што зьяўляецца жыць, — над некім пануе й камусьці падпарадкоўваецца. Але цяпер гаворка не пра ўладу ў філязофскім разуменьні, а пра ўладу як пра тое, што арганізуе сацыяльнае жыцьцё чалавека.
    — Наколькі беларусы схільныя ўспрымаць і выяўляць болю да ўлады? Ці такім ужо важным было для беларусаў цягам іхнай гісторыі панабаньне над кімсьці? Ці ёсьць прагаўлады адMemHau рысай беларусаў?
    — Агулам на гэтае пытаньне адказаць немагчыма. У нас, як найменей, тысячагадовая гісторыя. I ў гэтыя тысячу гадоў быў час, калі воля да ўлады тут біла праз край. А здаралася, што стагодзьдзямі беларус панаваў адно над быдлам у полі й жонкай у хаце.
    — У які ж час воля да ўлады ў беларусаў біла праз край?
    — Відавочна, найбольшую прагу ўлады папярэднікі сучасных беларусаў выявілі ў пару Вялікага Княства Літоўскага, калі стварылі імпэрыю, што разьлеглася ад Балтыйскага мора да Чорнага. Дарэчы, у пісьменьніка Кастуся Тарасава ёсьць выдатная аповесьць пра аднаго зь першастваральнікаў гэтай імпэрыі — «Апошняе каханьне князя Міндоўга». Але аповесьць ня столькі пра каханьне, колькі пра ўладу. Князь Міндоўг у сваіх думках раз-пораз вяртаецца да сутнасьці ўлады, спрабуючы зразумець ейную бязьлітасную праўду. Вось фрагмэнт зь ягоных разважаньняў:
    Чаму немцы лёгка прусаў падпарадкаваліЎ Бо мелі прусы босем старэйшых князёў, а вялікага паміж сабой абраць ня здолелі. I ніхто з васьмі не наважыўся стаць вялікім... 1 на Аітве так вялося, пакуль ён, Міндоўг, ня вырашыў, што стане вялікім князем. I насуперак агульнай нязгодзе, усілі перашкодам мностба ворагаў стаў... Ён — першы бялікі князь Аітвы. Ён і Полацак здолеў прыяднаць, і землі дрыгавічаў... Але пра што, пра каго, ён, бялікі князь, змушаны думаць пасярод ночы? Пра якіхсьці Арўмонта, Таторпа, Аюбеня, пра іх дробныя крыўды, іхную зайздрасьць, іхную братнюю нянавісьць... Забіць іх — вось тады думаць пра іх ня прыйдзецца. ...шкадуеш іх забіваць — яны сваёмесца ня ведаюць, злуюць, востраць мечы, ад іх жа й абараняцца трэба ня менш пільна, чым ад крыжакоў.
    Дарэчы, мы ў нашых шчырых і чыстых памкненьнях гераізаваць гісторыю нацыі вельмі часта ідэалізуем тыя постаці, што адыгралі вырашальную ролю. Але рэдка задумваемся пра тое, што вялікія постаці нашай гісторыі, якія былі пакліканыя выконваць волю да ўлады, вельмі часта, а мо й найчасьцей, зьдзяйсьнялі сваё пакліканьне далёка не высакародным чынам. Высакародны ўладар, асабліва ў той жорсткі час, — гэта казка для дарослых. I хаця тут мы цытавалі не дакумэнты й нават ня хронікі, а мастацкі твор, але я ня думаю, што і ў наступным фрагмэнце сваёй аповесьці К. Тарасаў моцна хібіць, калі змушае шкадаваць Міндоўга за тое, што ён збаяўся сваіх шараговых князёў і адмовіўся падпарадкавацца рымскаму папу, каб стаць каралём зь немцамі нароўні:
    ^арэмна ён... расхрысьціўся... Чым зь немцамі баяваць, прасьцей было б перабіць князёў — і сваіх, і яцьбяскіх, і прускіх. Сабраць нараду й каля вогнішча ахова пасякла бусіх мячаміраз і назаўсёды... Было бужо вялізнае каралеўства.
    — Ці ўнівэрсальная трагічная формула ўлады — калі ня можаш перамагаць мірам, дык перамагай вайною?
    ■— Так, бо як толькі спынісься ў перамогах, цябе адразу зьнішчаць — магчыма, якраз тыя, з каго ты зьлітаваўся. Так было й зь Міндоўгам. Яго зьнянацку акружыць сваёй дружынай і заб’е сваяк •— князь Даўмонт. Ня стала Міндоўга, але колысі пасьля яго зьявілася на Літве вялікіх постацяў, чуйных да поклічу ўлады. Згадаем хаця б найвялікшага зь іх — Вітаўта, які канчаткова аформіў Вялікае Княства Літоўскае ў магутную дзяржаву. Аднак, мінула яшчэ колькі часу, і ў нас чамусьці перасталі аб’яўляцца героі, роўнавялікія ў празе ўлады Міндоўгу, Альгерду, Вітаўту, a неўзабаве зьнікла й само Вялікае Княства.
    — Мо гэта звычайная гістарычная лёгіка?
    — Ніцшэ адказаў бы: «Там, дзе не хапае волі да ўлады, там заняпад». У пэрыяд, калі ВКЛ пабралася няроўным шлюбам з Рэччу Паспалітай, прага ўлады пачала ўжо зьмяняцца прагай асалоды. Іншымі словамі, галоўнай мэтай жыцьця цяпер сталася ня ўлада, а ўцеха. Улада перастала быць каштоўнасьцю сама па сабе, яна ператварылася ў сродак дзеля забесьпячэньня магнатаў раскошай ды іншымі жыцьцёвымі ласункамі. Успомнім хаця б апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Панятоўскага, які прамяняў уладу над краінай і змаганьне за ейную свабоду на каханьне з расейскай імпэратрыцай Кацярынай II.
    — Але куды пазьнікалі героі, якія раней заўсёды адгукаліся на покліч волі даўлады?
    — На гэтае пытаньне адказаць нашмат цяжэй. Калі б мы гэта ведалі, то напэўна ведалі 6, чаму заняпаў Вялікі Рым ці Брытанская імпэрыя. Альбо, наадварот, чаму, па-расейску кажучы, «захолустное» Маскоўскае княства, якое ў сваю пару нават сьмешна
    было параўноўваць зь Вялікім Княствам Літоўскім, празь нейкі час паняволіла ня толькі ВКЛ, але й шостую частку зямной кулі з самымі рознымі плямёнамі, народамі й дзяржавамі? I вось ужо самы неверагодны прыклад — жменыса эўрапейскіх каляністаў у Паўночнай Амэрыцы стварыла звышдзяржаву!
    — Вы сказалі, што беларус меў уладу толькі над быдлам у полі й жонкай у хаце. Няўжо быў час, у які беларусы зусім ня прагнуліўлады?
    — Найбольш выразна гэткі пэрыяд выявіўся ў XVIII—XIX стагодзьдзях, калі ўвесь беларускі этнас табарыўся ў вёсках ці на плебэйскіх ускраінах гарадоў. I калі нехта марыў пра ўладу, то ня меў ніякай магчымасьці сваёй мары зьдзейсьніць. Зрэшты, наўрад каму зь беларусаў, ня толькі зь сялянаў, але й шляхцюкам такое нават прыходзіла да галавы.
    — А Кастусь Каліноўскі?
    — I ўсё ж Каліноўскі й жменька падобных да яго — гэта выключэньне. А ў асноўным амбіцыяў беларусам хапала адно на тое, каб хоць трохі бліжэй быць да тых, хто ўжо мае ўладу. Слушнасьць майго меркаваньня пацьвярджае Багушэвіч, калі ўкладае ў вусны маці словы, якія яна сьпявае свайму маленькаму сыну:
    Ой, ня будзь ты лепей панам,
    Ці вялікім капітанам,
    Будзь, чым матанька радзіла.
    Уяўляеце, у якой меры мусіў быць выпетраны ў народу інстынкт улады, каб маці, якая зазвычай жадае сваім дзецям заможнасьці, посьпеху, славы, аберагала сына ад усяго гэтага як ад чужога беларусам?
    — У XX стагодзьдзі ўзьнік нацыянальны рух, паўсталі палітычныя партыі, Беларуская Народная Рэспубліка. Ці ня сьведчыць гэта пра тое, што ў беларусаў зноў абудзілася воля да ўлады ?
    — Бадай, гэта яшчэ была ня воля да ўлады, а ўсяго толькі жаданьне ўлады, што зусім не адно й тое ж. Можа, кароткі век БНР якраз таму аргумэнтам. Што да савецкай пары, то найбольш выразна ўладны інстынкт беларусаў праявіўся ў постаці Пятра Машэрава. Фармальна ён нічым ня розьніўся ад шматлікіх іншых стаўленікаў Масквы, якія па чарзе кіравалі БССР семдзесят гадоў. Але ж невыпадкова Машэраў пасьля сьмерці пераўтварыўся ў народны міт. Мяркую, гэтак сталася перадусім таму, што беларусы сэрцам пачулі й шэптам ухвалілі ягоную волю да хоць невялікай самастойнасьці ад панаваньня Масквы ў Беларусі, бо праз гэта патаемна выяўлялася й іхная воля ўладарыць у сваёй краіне.
    — Прачнулася генэтычная памяць пра волю да ўлады, і прага ўлады спакваля зноў становіцца адной з характэрных рысаў беларусаў. Ці так гэта?
    — Цалкам верагодна. Але паколысі калектыўная воля да ўлады перадусім выяўляецца празь нейкага аднаго чалавека, то вельмі хацелася б, каб мы ніколі не забываліся на словы Міндоўга, якія ён прамаўляе ў аповесьці пра сваё апошняе каханьне:
    Улада вышэй за князя. Князь памірае, а зямля іўлада застаюцца. Мы ў гасьцях ва ўлады. ўзяў уладу — яна загадвае. Толькі дурань думае, што ўлада — гэта ён сам.
    — Наколькі народ уплывае на свайго ўладара й наколькі ўладар залежны ад народу?
    — Ягоная залежнасьць значна болыпая, чым нам. здаецца. Можна сканцэнтраваць у руках усю магчымую й немагчымую ўладу, але як толькі памкненьні ўладара пачынаюць радыкальна разыходзіцца з патрэбамі грамады, ён ніякай сілай не ўтрымае яе. I неістотна, як адбудзецца ягоны сыход — праз наёмна-
    га забойцу, палацавы пераварот, сялянскі Ьунт, пралетарскую рэвалюцыю ці дэмакратычныя выбары.
    — Што Вы разумееце пад разыходжаньнем памкненьняў уладара й патрэбаў грамады?
    — Каб было больш ясн-а, давайце зьвернемся да сучаснай сытуацыі ў Беларусі. Калі А. Лукашэнка прыйшоў да ўлады, ён у сваёй ідэалёгіі й палітыцы адпавядаў запатрабаваньням бальшыні беларусаў. Але за прамінулыя гады ладная частка беларусаў набыла некалькі мільёнаў легкавікоў, абгойсала палову сьвету, прызвычаілася да кампутараў і мабільнікаў і тым самым шмат чаго зьмяніла ва ўяўленьні пра сьвет і саміх сябе. Словам, беларусы мадэрнізаваліся, а Лукашэнка, у існасьці, кім быў, тым і застаўся (бо ўсе сілы пайшлі на ўтрыманьне ўлады). Натуральна, што мадэрнізаваным і мэнтальна, і тэхнічна беларусам сёньня ўжо не патрэбны прэзыдэнт, якога кожны другі паспаліты апярэджвае, як кажуць, на вярсту.