Беларуская Атлянтыда
Вячаслаў Ракіцкі
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 501с.
Мінск 2006
— Ня проста складваліся стасункі паміж Курляндыяй і Расеяй. Калі пачынаецца канфлікт?
— У 1709 годзе герцагам стаў Фрыдрых Вільгельм Кетлер, які праз год ажаніўся са сваячкай Пятра I — Ганнай Іванаўнай. Неўзабаве, у 1711 годзе, ён памёр, і за ўладу разгарнулася спрэчка паміж Ганнай Іванаўнай і дзядзькам Фрыдрыха — Фэрдынандам. Расейскі ўрад запатрабаваў ад Курляндыі плаціць штогод 40 тысяч рублёў на ўтрыманьне Ганны Іванаўны, якая неўзабаве стала расейскай імпэратрыцай. У 1726 годзе ляндтаг Курляндыі абраў герцагам Морыца Саксонскага, пазашлюбнага сына караля Рэчы Паспалітай Аўгуста II Моцнага. Аднак у верасьні 1727 году ў краіну ўвайшлі расейскія войскі й вярнулі ўладу Фэрдынанду. У 1737 годзе герцагам абралі графа Эрнста Егана Бірана, які з 1730 году жыў пры двары Ганны Іванаўны й быў рэгентам Расеі. Некаранаваны муж Ганны Іванаўны Біран практычна кіраваў Расеяй.
— Тэрмін «біранаўшчына», які існуе ў расейскай літаратуры й гісторыі, зьвязаны менавіта з гэтымі падзеямі?
— Так. I гэтым гістарычным падзеям прысьвечаныя
п’есы, раманы, хоць расейскія гісторыкі ня любяць гэтага часу, лічаць яго пэрыядам застою і заняпаду. Але менавіта ў гэты час быў абмежаваны тэрмін вайсковай і адміністрацыйнай службы ў Расеі да 25 гадоў. У 1731 годзе заснаваны Кабінэт міністраў, а ў 1734 годзе была падпісаная Гандлёвая дамова з Брытаніяй. Расейскія войскі здолелі захапіць у туркаў горад Азоў. Расквітнела й Курляндыя, асабліва ейная сталіца горад Мітава (цяпер Елгава). Тут былі збудаваныя цудоўныя палацы сярод прыгожых паркаў. Пасьля сьмерці расейскай імпэратрыцы ў 1740 годзе Бірана арыштавалі й пазбавілі ўсіх пасадаў. Але ў 1763 годзе Кацярына II вярнула Бірану ўладу ў Курляндыі. У 1769 годзе ён перадаў сваю пасаду сыну Пятру.
— Як паўплываў падзел Рэчы Паспалітай на лёс беларускай каляніяльнай палітыкі?
— Вялікае Княства Літоўскае трымалася за свае калёніі да канца. Нават пасьля Другога падзелу ў 1793 годзе, калі Расея захапіла й Менск, Курляндыя была калёніяй Вялікага Княства. Аднак, праз год, у 1794 годзе, ляндтаг Курляндыі выступіў супраць паўстаньня Касьцюшкі, a 7 сакавіка 1795 году прагаласаваў за добраахвотнае далучэньне да Расеі. 17 сакавіка герцаг Пётар адрокся ад пасагу, і Курляндыя, дарэчы, разам з ВКЛ і Польшчай, зьнікла з мапы Эўропы. У 1796 годзе была ўтвораная Курляндзкая губэрня Расеі.
ДЫПЛЯМАТЫЧНЫЯ РАЗМОВЫ 3 МАСКОВІЯЙ
Размова з Алесем Петрашкевічам
Разважаючы над беларуска-расейскімі стасункамі ў гістарычнай пэрспэктыве, мы часьцей за ўсё кажам пра тое, што дачыненьні па~ між Масковіяй і Вялікім Княствам Літоўскім вызначаліся шматлікімі войнамі. Масковія хацела заваёўваць беларускія землі, у сваю чаргу, беларусы не маглі не даваць адпору.
— Але ці заўсёды дачыненьні двух суседніх народаў вызначаліся войнамі? Ці заўсёды беларусы хадзілі на Масковію біцца, а мо хадзілі й мірыцца? Ці існавалаў аддаленай гісторыі дыпляматыя дзеляразьвязаньня беларуска-расейскіх дачыненьняў?
— Дакумэнты сьведчаць, што дыпляматыя Вялікага Княства набывае моц яшчэ ў пачатку XVI стагодзьдзя. Ужо тады людзі займаліся гэтым прафэсійна, у прыватнасьці, у эўрапейскіх ўнівэрсытэтах рыхтаваліся дыпляматы. Яны ведалі замежныя мовы, філязофію, прынцыпы дыпляматыі. Сярод першых дыпляматаў самай знакавай фігурай быў Астафі Валовіч. Гэта — канцлер Вялікага Княства Літоўскага, фігура ўплывовая, даволі самастойная й надзвычай патрыятычная. Ягоным вучнем быў Леў Сапега. 27-гадовы Валовіч разам з каралём выправіўся зь вялікім пасольствам да Івана Жахлівага, каб заключыць калі ня мір, дык хоць замірэньне.
— У чым была складанасьць праблемы й наколькі вялікая была пагроза з боку Масковіі?
— Турбавала найперш самастойнасьць, незалежнасьць. Уявіце сабе, што Лівонія заваяваная Іванам Жахлівым, Полацак паў, 80-тысячнае войска ўжо на
Дняпры. Трэба было шукаць ратунку празь перамовы. На такія перамовы Масква ня вельмі ішла. Есьць такі запіс у летапісе:
Цяпер вам трэба баяцца ўжо не за Полацак, бо ён ужо ў нашых руках, трэба баяцца ўжо за Вільню, так што 6ы ня вельмі нам дыктуйце.
Але гісторыя павярнулася так, што пасольства Сапегі не сустрэлася з Іванам Жахлівым. Той памёр, каля яны былі ў дарозе, і сустракацца давялося зь Фёдарам Іванавічам, якому адмоўную ацэнку дае Сапега:
Чалавек гэта недалёкі, ня вельліі дасьведчаны. Калі я ў яго быў на аўдыенцыі, ён сядзеў на пасадзе, трымаў дзяржаву й скіпэтар, глядзеў на іх і недарэчна пасьміхаўся.
Натуральна, гэта выкарысталі. Але ня так проста ўсё адбывалася, бо мы ведаем, што Масковіяй, дый кожнай іншай дзяржавай, кіруе ня толькі самадзержац, але й ягонае атачэньне. У Масковіі гэта былі баяры, якія вельмі дакладна ведалі маскоўскі інтэрас.
— I якія аргумэнты прыбодзіла беларускае пасольства, да чаго апэлябала?
— Іван Жахлівы памёр, прыйшоў новы цар. Памёр і Стэфан Баторы, кароль Польскі. I ў Польшчы дзьве групоўкі, Збароўскіх і Замоўскіх, хацелі пасадзіць свайго прэтэндэнта на польскі трон. Тады Валовіч і Сапега прапанавалі так: калі вы прапаноўваеце двух польскіх кандыдатаў на адну пасаду, дык мы запросім на Княства Літоўскае, калі не на ўсю Рэч Паспалітую, Фёдара Іванавіча, маскоўскага цара й князя.
— Гаворка ішла пра нейкі саюз ці пра адзіную дзяржаву?
— Была звычайная дыпляматычная гульня. Можна было нешта прапанаваць Масковіі, пакуль не ўціха-
мірыцца вайна. Так было падпісанае замірэньне, і пакуль абіралі польскага караля, Сапега з Валовічам галаву чмурылі Фёдару, абяцаючы яму й каралеўскі, і княскі пасад, а разам з тым шантажавалі дзьве польскія групоўкі. Асноўнай жа мэтай было выйсьці з залежнасьці ад Польшчы, фактычна разарваць Люблінскую унію й зьберагчыся ад Масквы, застацца самастойнымі. I трэба было такога абраць караля, які, не чытаючы, падпісаў бы Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 году, што рыхтаваў Валовіч, а дапрацоўваў Сапега. У гэтым Статуце нават ня згадвалася унія. Княства фактычна павінна было выйсьці з Рэчы Паспалітай і застацца самастойным. У гэтай гульні быў выкарыстаны й вось гэты маскоўскі фактар.
— A3 чаго прынцыпова не маглі адмовіцца Валовіч і Сапега ў размове з Масквой, ідучы на кампрамісы?
■— Калі ўжо быў Барыс Гадуноў на царстве, тады Сапега паехаў з другім вялікім пасольствам весьці перамовы. Быў распрацаваны тэкст уніі, у якім налічвалася каля дваццаці пунктаў. Усё там было, акрамя пункту, што мы губляем незалежнасьць. Запісалі, што ў нас застаецца сваё войска, свае законы, свая тэрыторыя, свае грошы. 1 толысі калі нехта нападзе на Масковію ці Княства Літоўскае, тады таму, хто трапіў у бяду, будзе аказаная дапамога.
— У якой ступені гэта магло задавальняць маскоўскую дзяржаву?
— Усе пункты гэтай уніі былі адкінутыя. Падчас перамоваў адзін з баяраў, Тацішчаў, абразіў годнасьць і Сапегі, і ягонай дзяржавы. Цікава, што гэты выхаваны дыплямат эўрапейскага ўзору не сарваўся, а годна адказаў Тацішчаву:
Сам ты маніш, халоп глупы, я прызвычаіўся мовіць праўду. Ня ўмею так, як ты, круціць фар-
тэлямі. He са знамянітымі пасламі табе размаўляць, а з халопамі на стайні, дый тыя размаўляюць больш прыстойна за цябе. Нецнатлівы пёс, бялікую крыўду мне чыніш, вініш мяне ў падмане, каб не шанаваў свайго караля й князя вашага, баяраў значных і сябе самаго, здолеў бы цябе, сьмердзюка, на гэтым плацы правучыць. Але на волю старэйшага тое аддаю. Я тут болей быць не хачу.
— Масковія пагражала?
— У іх заўсёды быў адзін аргумэнт: там, дзе жывуць праваслаўныя славяне, там і ёсьць тэрыторыя Масковіі. I гэтай дыпляматыяй Маскоўская дзяржава кіравалася цягам стагодзьдзяў:
«Байну пачаць можаце, але канец вайны ў руках Боскіх», — з годнасьцю зазначыў Сапега. А прачытаўшы свой праект саюзу, дадаў: «Мы з вамі, славяне, адзіны народ. Бога з вамі хвалім адзінага й адну чэсьць, хвалу яму аддаем. Хіба гэта мала, каб не паразумецца ? Слушна тады было б наперад сваіх манархаў зьвесьціў вечную прыязьнь ды павесьці да таго іхнага панства. Каб паміж сабой міласьць і згоду вечную ўзялі й супраць усіх паганых братэрства мелі. Шчырым сэрцам зычу, каб у вашых і нашых сэрцах праўдзіва прыняць гэты саюз».
— Чым адрозьніваліся мовы маскоўскай дыпляматыі й беларускай?
— Наша дыпляматыя падпарадкоўвалася галоўнаму прынцыпу — любымі сродкамі дасягнуць міру, не дапусьціць агрэсіі, не згубіць айчыны. Суседняя дзяржава карысталася іншым аргумэнтам — там, дзе жывуць праваслаўныя славяне, там і ёсьць тэрыторыя Масковіі. I гэтым Расея кіравалася стагодзьдзямі. Нават у наш час у расейскай прэсе можна прачы-
таць і такія шавіністычныя выказваньні: «Везде, где оправмлся русскпй солдат, есть Россмя».
— Якімі спосабамі перамагаліся такія аргумэнты? Чым скончыліся дыпляматычныя высілкі Сапегі й ягонага атачэньня?
— Сапега скарыстаў калатнечу на Русі. Абсалютна дыпляматычнымі спосабамі яму ўдалося схіліць маскоўскіх баяраў, каб яны прагаласавалі й пасадзілі на маскоўскі пасад сына караля Жыгімонта — Уладыслава. Гэтаму цяжка паверыць, але так было. He ўдалося, можа, давесьці да канца такую дыпляматычную акцыю Сапегу, каб пасадзіць чалавека, які ня будзе ваяваць Княства Літоўскае. Можа, не ўдалося толькі таму, што Жыгімонт, бацька, прыраўнаваў да маскоўскай пасады свайго сына й ня выпусьціў яго з Польшчы. У Масковіі пачалася вялікая смута, і Жыгімонт захапіў Смаленск, які яму ніколі не належаў. Смаленск вельмі ўпарта супраціўляўся, і ў Масковіі пачалася фактычна вайна за вызваленьне ад Польшчы.
— Што атрымала Вялікае Княства Аітоўскае?
— Яно атрымала час. Княства ацалела, але наперадзе яго чакалі новыя цяжкасьці й новая генэрацыя дыпляматаў. На арэну выйдуць дыпляматы з магнацкіх родаў Радзівілаў і Хадкевічаў — рыцары, воіны, патрыёты, дыпляматы, якія й жыцьця не шкадавалі. Яны былі прыхільнікамі самастойнасьці Княства, не залежнага ні ад Масковіі, ні ад Польшчы.
— У гісторыі стасункаў з Масковіяй што мела большы плён: мірныя перамовы ці войны?
— Войны ня раз вялі да перамоваў. Калі Расея трапляла ў цяжкае становішча, тады дыпляматы Княства Літоўскага маглі мець з гэтага свой плён, сваю карысьць. Сілу перамагалі розумам, бо такой вайсковай сілы ў Княства, якая была ў Расеі, не было.
МАСКОўСКІЯ НЯВОЛЬНІКІ Ў МАГІЛЁВЕ