Беларуская Атлянтыда
Вячаслаў Ракіцкі
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 501с.
Мінск 2006
Зьвіты ён колам, кола — вечнасьць значыць: Чульлівец прышласьць тут сваю пабачыць.
Сыты й зямлёю: попел хлеб пакрые
Нам, як Давіду, за правіны злыя.
Цела падставіць пад удар, ня голаў, Значыць: памерці кожны будзь гатовы За Хрыстуса Пана. He шкадуй нічога Ты ў сваім целе, у тварэньні Бога.
у л а д a м о в a с о й м к а л ё н і і
пасольствы
дзяр
ПАХОД НА ГРУНВАЛЬД
Размова з Генадзем Сагановічам
Пачатак беларуска-нямецкіх дачыненьняў у эпоху Сярэднявечча айчынная гістарычная навука зьвяла да храналёгіі захопніцкіх паходаў нямецкіх рыцараў на беларускія землі. Сапраўды, гістарычныя дакумэнты сьведчаць, што зь першых гадоў XIII стагодзьдзя й аж да крывавай, але пераможнай для беларускіх войскаў Грунвальдзкай бітвы ў 1410 годзе, адбываліся шматлікія войны паміж харугвамі беларускіх княстваў і нямецкіх ордэнаў. А затым стагодзьдзямі на беларускія землі не ступала нямецкая нага.
— Ці сапраўды. гэта так? Ціўсё ведалі й ведаюць сёньня гісторыкі пра беларуска-нямецкія дачыненьніў Сярэднявеччы?
— За 1990-я гады мы здабылі многае, што ўпершыню трапіла ў нашае поле ўвагі. 3 розных прычынаў раней не былі ўведзеныя ў навуковы зварот зьвесткі з многіх крыніцаў, у тым ліку з самага важнага корпусу — прускіх ды інфлянцкіх хронік. У нас не было кваліфікаваных спэцыялістаў, таксама існаваў моўны бар’ер. Цяпер мы сабралі гэтыя прускія хронікі й можам зь імі працаваць. Архівы нямецкіх ордэнаў вельмі багатыя, і яны мусяць быць у нашым ужытку.
— Паводле той гісторыі, якую ўсе вывучалі ў савецкі час і вывучаюць цяпер, беларуска-нямецкіх дачыненьняў не існавала да пачатку XIII стагодзьдзя. I распачынаюцца яны ў 1202 годзе з saxony нямецкімірьсцарамі вусьця Заходняй Дзьвіны. А затым адбываецца шэраг паходаў полацкіх дружынаў на крыжакоў. Чаму гэта раптам немцы
рушылі на беларускія землі? Чым прывабіла іх Дзьвіна?
— Галоўны інтарэс, які прывёў немцаў у Ніжняе Падзьвіньне, быў не ваенны. Гэта была калянізацыя й канфэсійная місія. Нямецкая калёнія, якая паўстала ў канцы XII — пачатку XIII стагодзьдзя на Балтыйскім узьбярэжжы, ня мела на самым пачатку ніякіх намераў канфліктаваць са славянскімі землямі. Першы місіянэр Майнгарт папрасіў у полацкага князя ўладзімера дазволу на хрысьціянізацыю ліўскіх плямёнаў. Але калі адкінем усе эмоцыі й пачнем аналізаваць факты, дык заўважым, што полацкі князь Уладзімер двойчы, у 1203 і 1206 гадах, спрабаваў пайсьці вайной на гэтую нямецкую калёнію, на Рыгу. Абедзьве спробы былі няўдалыя, і за гэты час двойчы біскуп Альбэрт, які фактычна тады ўзначальваў нямецкую калёнію на Дзьвіне, у 1206 і 1210 гадах выходзіў з ініцыятывай мірных дачыненьняў з Полацкам. Урэшце гэтыя мірныя дачыненьні ўсталяваліся. I фактычна мы ня можам знайсьці ніводнага паходу нямецкіх войскаў з Інфлянтаў на полацкую зямлю да 1330-х гадоў. Інтарэсы ўзаемавыгаднага абмену, гандлю пераважалі.
— Значыць, праблема не ў шавіністычных памкненьнях нямецкіх плямёнаў?
— У Сярэднявеччы нацыянальнай варожасьці яшчэ ўвогуле не было. I нямецкая хваля паходаў на ўсход — гэта ня ціск, як лічылася раней, гэта парыў, хваля калянізацыі. Яна была выкліканая дэмаграфічным выбухам у нямецкіх землях. Немцы кіраваліся не інтарэсамі захопу чужой зямлі, але шукалі лепшага жыцьця. Есьць яшчэ адзін аспэкт: гэта — паход зь мячом, рыцарства. Але таксама тут трэба зыходзіць з тае палітычнае тэалёгіі, паводле якой рыцары мелі павіннасьць барацьбы з паганствам. Яны былі воінамі
Хрыстовымі. Натуральна, у рэальнасьці гэтая ідэя дыскрэдытавалася, але фактура пацьвярджае, што ў першую чаргу рыцары кіраваліся высакародным доўгам. Я прыгадваю гісторыю Освальда фон Валькенштайна, вядомай асобы XIV стагодзьдзя, які ў дзесяцігадовым узросьце пехам пайшоў за рыцарамі аддзелу аўстрыйскага герцага, каб ваяваць на мяжы Вялікага Княства Літоўскага з паганцамі.
— Як паўплывала нямецкая агрэсія на фармаваньне Вялікага Княства Аітоўскага?
— Вайна зь немцамі мела пэўнае значэньне для кансалідацыі беларускіх і літоўскіх земляў у адзіную дзяржаву. Але вэрсія, прынятая ў нашай гістарыяграфіі ў апошнія гады, перабольшвае значэньне заходняга фактару. Выразных сьведчаньняў, што менавіта вайна зь немцамі штурхала беларускія й літоўскія землі ў адну дзяржаву, мала або ўвогуле іх не знаходзім. Панямоньне ўвайшло ў Вялікае Княства Літоўскае наагул задоўга да вайны зь немцамі. Беларускі Усход і ўкраінскае Падняпроўе ніколі ня ведалі нямецкай пагрозы. Нямецкі фактар важны быў у справе кансалідацыі беларускіх земляў і літоўскіх у адну дзяржаву толысі ў XIV стагодзьдзі, калі ваенныя канфлікты дасягнулі найбольшай колькасьці, а немцы для Вялікага Княства сапраўды былі вельмі небясьпечныя.
— Ці паўплывалі войны паміж ВКЛ і нямецкімі ордэнамі на беларускую культуру?
— Гэта вельмі цікавая праблема, якую трэба яшчэ дасьледаваць. Пакуль што я магу акрэсьліць толькі невялікія штрыхі. Яшчэ пры Міндоўгу наймалі арбалетнікаў-немцаў. Потым высьвятляецца, што ВКЛ у 1370-х гадах пазычае агняпалыіую зброю таксама ў нямецкіх ордэнаў. А нямецкія ордэны тады вайскова й тэхнічна былі на першым месцы ў Эўропе. Ba-
еннае майстэрства, узбраеньне, тэхніка будаўніцтва (у прыватнасьці, замкі, касьцёлы) — усё гэта ў Вялікім Княстве фармуецца пад вялізным уплывам немцаў. Рамесьнікі таксама пераймалі досьвед нямецкіх калегаў, якія жылі ў беларускіх гарадах. Нямецкія купцы гандлявалі зь беларускімі. Значны ўплыў заходняй цывілізацыі ажыцьцяўляўся празь немцаў. Каля ста лексэмаў, вядомых у старабеларускай мове, запазычаныя ад немцаў. Блізу пяцідзесяці словаў у старанямецкай мове, якія ўзятыя ад «русінаў». Так што й наш бок уплываў. Што тычыцца палітычных уплываў, дык пашырэньне магдэбурскага права на беларускіх землях таксама абавязанае шчыльным кантактам зь немцамі. Нарэшце, тут існавалі нямецкія супольні, грамадкі. Пра канфэсійныя дачыненьні, уплывы ўвогуле ніколі не гаварылася. Мала хто ведае, што ў Полацку ў сярэдзіне XIII стагодзьдзя зьявіўся каталіцкі касьцёл, адкрыты нямецкімі місіянэрамі, і нейкі час там было нават біскупства каталіцкае, якое з прыходам да ўлады князя Трайдзеня, ваяўнічага паганца, было занядбана й зьнікла.
— А цяпер, напэўна, пра цэнтральную падзею беларуска-нямецкіх дачыненьняў у Сярэднявеччы — пра Грунвальдзкую бітву 15 ліпеня 1410 году, калі Тэўтонскі ордэн быў разгромлены аб’яднанымі войскамі Польскага Каралеўства й Вялікага Княства Аітоўскага. Была спыненая амаль дзьвюхсотгадовая агрэсія нямецкіх рыцараў на ўсход. Расклад сілаў у Цэнтральнай і ўсходняй Эўропе зьмяніўся на карысьць славянскіх народаў. Стагодзьдзямі пазьней на беларускія землі не ступала нага нямецкіх зава'ёўнікаў. 3 гледзішча найноўшых ведаў — ці сапраўды ўсё гэта так?
— Гісторыя ня ёсьць казкаю, якая пераказваецца з пакаленьня ў пакаленьне. Кожнае слова гісторыі ня мае гарантаванага статусу праўды. Усё залежыць ад
нашых ведаў. За апошнія гады шмат адкрылася новых крыніцаў, якія дазваляюць і на Грунвальд паглядзець інакш, хоць цяжка адмаўляцца ад прыемных, гераічных мітаў уласнай гісторыі. Разуменьне значэньня Грунвальду ў многім вызначалася стэрэатыпамі, сфармаванымі яшчэ ў XIX стагодзьдзі. Тады быў вызначальны гэтак званы панславізм. Гэная ідэалёгія варожа ставілася да ўсяго нямецкага сьвету. Адыёзная ідэалёгія панславізму культывавалася й за савецкім часам. Але вернемся да значэньня Грунвальдзкай бітвы. Я не падкрэсьліваў бы, што Грунвальд паклаў канец агрэсіі. Агрэсія ўжо й так завяршалася. Эпоха клясычнага нямецкага Ордэну, які змагаўся з паганскай Літвою, гэта значыць, і з намі, завяршылася ў нашым мястэчку Крэве падпісаньнем уніі, паводле якой паганская Літва мусіла хрысьціцца. I Ордэн пачаў губляць прыток новых сілаў і ўвогуле ідэалягічную падставу для гэтай вайны. А ў 1403 годзе папа сваёй булаю наагул забараніў нямецкім рыцарам ваяваць Вялікае Княства Літоўскае. Дакумэнты сьведчаць, што Ордэн з пачатку XV стагодзьдзя быў схільны да замірэньня зь Вялікім Княствам і ўвогуле зьмякчыў сваё стаўленьне да нашых земляў. Важна, што ў 1409 годзе Нямецкі ордэн абвяшчае вайну не Вялікаму Княству Літоўскаму, а Кароне — гэта значыць, Польшчы.
Ані ў якім разе нельга атаясамліваць Карону й ВКЛ. У гэтым трохкутніку — Вільня—Кракаў—Мальборк —■ ішла вельмі складаная, напружаная гульня. Кожны дамагаўся свайго. Яшчэ да Грунвальду была дамова, паводле якой Ордэн стаўся галоўным хаўрусьнікам Вялікага Княства Літоўскага. На пачатку XV стагодзьдзя вайсковыя фармаваньні Ордэну шмат разоў дапамагалі Вялікаму Княству ў вайне з Масквою. Фактычна дачыненьні ўжо нармалізаваліся. Грунвальдзкая бітва адбывалася не на нашых землях, а ў глыбіні тэрыторыі Ордэну. А там ужо Вітаўт і Ягай-
ла, якія адчувалі сябе мацнейшымі, проста дамагліся рэваншу. Нават пасьля разгрому ордэнскага войска на Грунвальдзкім полі немцы ўсё ж ступалі на нашую зямлю, бо празь дзесяць гадоў Вітаўт і Ягайла зноў разьвязалі вайну. А ў адказ у час аднаго з паходаў ордэнскі кантынгент дайшоў аж да нашага Падляшша. I толькі ў 1420-х гадах Нямецкі ордэн сапраўды стаў цалкам трымацца мірных дачыненьняў зь Вялікім Княствам Літоўскім. Мяжа Вялікага Княства Літоўскага з Прускім ордэнам зрабілася самай трывалай у Эўропе. А з Польшчаю Ордэн яшчэ працягваў ваяваць.
БЕЛАРУСКІЯ КАЛЁНП
Размова з Алегам Трусавым
Палітычная гісторыя складваецца так, што мацнейшыя краіны заваёўваюць слабейшыя. Амаль як у прыродзе: болып моцны зьядае слабейшага. Шмат якія краіны, вялікія й ня вельмі, мелі доўгі час свае калёніі ў розных частках сьвету. Напрыклад, маленысая Партугалія яшчэ зусім нядаўна мела свае калёніі ў Афрыцы й Азіі — дастаткова прыгадаць Анголу й Мазамбік.
— А Беларусь, беларусы? Ці былі ў іх калёніі., ці мелі й яны нейкія залежныя ад іх тэрыторыі?
— Так, мелі. I даволі працяглы час. Бо для нас заўжды выхад да мора меў важнае эканамічнае значэньне. Менавіта прагай выйсьця да мора й тлумачыцца заваёва чужых тэрыторыяў, бо бяз мора няма сапраўднага гандлю. Усясьветны гандаль у далёкім мінулым быў гандлем марскім.
— Якія з сувэрэнных дзяржаваў, што знаходзіліся на тэрыторыі этнічнай Беларусі ці былі ўтвораныя этнічнымі беларусамі, заваёўвалі сабе калёніі?
— Першыя дзьве калёніі на Заходняй Дзьвіне стварыла Полацкая дзяржава. Гэта — васальныя полацкія княствы на Заходняй Дзьвіне Герцыке й Кукенойс. Іхныя вытокі сягаюць у X—XI стагодзьдзі. Першы фарпост Полацку на землях ліваў і зэмгалаў — горад Герцыке — меў магутныя ўмацаваньні ўжо ў X стагодзьдзі. У «Хроніцы Лівоніі» Гэнрыха Латвійскага ён згадваецца каля 1203 году. Гэта быў багаты горад, які меў некалькі праваслаўных храмаў і свайго князя. Немцы нават называлі яго «Каралём». Далей на за-