• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Атлянтыда  Вячаслаў Ракіцкі

    Беларуская Атлянтыда

    Вячаслаў Ракіцкі

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 501с.
    Мінск 2006
    101.08 МБ
    — У рэчышчы гэтай тэмы, моба і ўлада, што б Вы маглі сказаць пра сучасную беларускую мобу?
    — Яна высьпела ва ўлоньні беларускай вёскі, пазбаўленай каналаў хоць якой улады. I доўгі час ёю карысталіся адно тая ж вёска й плебэйскія ўскрайкі гарадоў ды мястэчкаў. Першае злучэньне (вельмі кароткае ў часе) сучаснай беларускай мовы і ўлады ад-
    былося ў 1918 годзе, калі была створаная БНР. Затым гэтае задзіночаньне мовы і ўлады паспрабавалі аднавіць бальшавікі ў БССР (вядомая беларусізацыя 1920-х гадоў), толькі неўзабаве яны вынішчылі ўсіх, хто выявіўся сьвядомым адэптам роднай мовы... Але сытуацыя з сучаснай беларускай мовай патрабуе асобнай гаворкі. Я толькі скажу, што мовай улады сёньня ў Беларусі зьяўляецца расейская, а беларуская сталася мовай свабоды.
    н а т о ў п н а р о д в е р a канфармізм сумленьне
    мэнта
    КАЛЯНІЯЛЬНАЕ Й НЕЗАЛЕЖНІЦКАЕ СЬВЕТАБАЧАНЬНІ
    Размова з Алесем Анцгпенкам
    Мэнталітэт — гэта сызетабачаньне, склад і настрой думак, тыповыя рысы характару вялікай групы людзей. Найчасьцей слова гэтае дапасуецца да паняцьцяў «нацыя», «народ». Да мэнталітэту народу, сфармаванага гістарычным досьведам, апэлююць палітыкі, калі тлумачаць свае перамогі й памылкі. Яны ж фор~ муламі мэнталітэту ідэалягічна забясьпечваюць сваю дзейнасьць. Напачатку XX стагодзьдзя выдатны дзеяч беларускага адраджэньня Аркадзь Смоліч пісаў у сваёй кнізе «Геаграфія Беларусі»:
    Розныя аўтары па-рознаму апісвалі характар беларуса. Каб давесьці, што беларусы ёсьць нейкаю ніжэйшаю расаю, а гэта было патрэбна нашым імпэрыялістычным суседзям, шмат хто з этнографаў пануючых народаў прадстаўляў беларуса напаўдзікуном. Здаецца, нешта падобнае можна пачуць і сёньня, толькі ў больш прыстойных фармулёўках.
    — Беларускімэнталітэт... Які ён? Як, на якіх падставах фармаваўся? Што зь вядомых вызначэньняў праўда, а што міт?
    —■ Гаворка сёньня, безумоўна, не ідзе ўжо пра «напаўдзікунства» беларусаў, але фактам ёсьць тое, што ў другой палове 1990-х гадоў у нашым грамадзтве былі рэанімаваныя шмат якія каляніяльныя формулы, зьмест якіх даволі просты: беларусы — гэта непаўнавартасны народ, а іхныя культура й мова неда-
    разьвітыя. Гэтыя формулы маюць характар менавіта палітычных цьверджаньняў, і ня раз ішлі ад цяперашняга кіраўніка дзяржавы А. Лукашэнкі. Цікавым у прыведзеным пасажы Аркадзя Смоліча зьяўляецца тое, што, як напачатку XX стагодзьдзя, гэтак і сёньня, мы сутыкаемся з калізіяй нашага каляніяльнага мінулага й памкненьнем да самастойнага нацыянальнага існаваньня. I гэтая калізія ёсьць перадусім унутранай праблемай беларускага мэнталітэту. На вялікі жаль, трэба прызнаць, што беларусы доўгі час былі ў стане каляніяльнай залежнасьці й падпарадкаванасьці. Гэта траўматычны досьвед нашай гісторыі. А любы траўматычны досьвед, як вядома, адкідаецца ці заганяецца ў падсьвядомасьць. Таму нядзіўна, што даволі значная частка беларускага насельніцтва ў другой палове 1990-х гадоў цалкам сьвядома рушыла ў тое недалёкае й сьветлае мінулае, дзе праблема нацыянальнай незалежнасьці й індывідуальнай свабоды проста не стаяла на парадку дня. Індывідуальная свабода й нацыянальная самастойнасьць, як вядома, вымагаюць індывідуальнага выбару й адказнасьці. Для сьвядомасьці падпарадкаванага ні першае, ні другое не зьяўляюцца самакаштоўнымі рэчамі. Адсюль і вынікае той канфармізм, як характарыстыка паводзінаў і рыса характару, пра якія пісаў Аркадзь Смоліч і зь якімі яшчэ сутыкаемся сёньня:
    Беларус pad каму хаця саступіць, абы была згода. Зразумела, што пры гэткай лішняй, можа, міралюбівасьці гісторыя беларускага народу й не магла ўлажыцца іншым спосабам, як яна ўлажылася. Беларус быў увесь час вельмі прыдатным да ролі грамадзяніна будучыны, тае будучыны, калі справядлівасьць запануе між народамі, але быў мала падгатаваным да змаганьня за быт, за жыцьцё, якое йшло вакола яго й яго коштам, але на яго шкоду.
    — Падаецца, што А. Смоліч і іншыя адраджэнцы пачатку XX стагодзьдьзя лічылі, што беларус з прычыны. сваёй падрыхтаванасьці да ролі грамадзяніна будучыні ёсьць у нейкім сэнсе ідэальнай асобай. Тут згадваюцца словы з Эвангельля: «^абрашчасныя лагодныя... ^абрашчасныя вы, калі будуць вас ганьбіць і гнаць».
    — Гэта праўда, што падпарадкаваныя й гнаныя маюць абвостранае пачуцьцё справядлівасьці. I менавіта яно вельмі ўласьціва беларусам. Там, дзе беларускае жыцьцё будавалася самастойна, без калянізацыйнага ўціску, гэтае пачуцьцё й рэалізоўвалася. Я маю на ўвазе беларускую сям’ю. Вось як піша пра гэта Аркадзь Смоліч:
    На чале сям ’і наагул стаіць гаспадар-. ён кіруе работаю, яе парадкам, судзіць малодшых, загадуе грашыма. Улада яго, аднак, моцна абмежаваная. Свае загады ён робіць, парадзіўшыся зь іншымі сябрамі сям’і; калі ж выявіцца, што гаспадар няздольны весьці гаспадарку, бывае,што сям’я замяняе яго іншым сваім сябрам... У беларускай сям’і саўсім няма тога дэспатызму, які пануе ў маскоўскай сялянскай сям’і ды наагул на ўсходзе. Жанкі лічацца раўнаііраўнымі сябрамі сям’і, а гаспадыня па свайму значэньню саўсім ня меншая адгаспадара.
    — Ці ня ёсьць парадоксам беларускага характару тое, што, як піша А. Смоліч, «беларус у мінуўшчыне асабліва ваяўнічым настроем ніколі не вызначаўся», але, з другога боку, «у расейскай арміі лічыўся найлепшым салдатам: адважным, цьвёрдьм, вьтірывалым»?
    — Трэба зазначыць, што А. Смоліч разважае ў межах менавіта той гістарычнай рэтраспэктывы, у якой беларусы ёсьць проста этнаграфічнай супольнасьцю
    ў ейным сялянскім стане. 3 гэтага стану, як мы ведаем, і пачыналася адраджэньне беларускай нацыі напрыканцы XIX стагодзьдьзя. 3 другога боку, добра вядома, што беларусы мелі й значна ранейшую гісторыю. Гэта гісторыя да XVII стагодзьдзя. У XVII стагодзьдзі адбыўся катастрафічны разрыў у беларускай культурнай традыцыі — традыцыі дзяржаўнасьці й мэнтальнасьці. Як і палякі, мы ў XVII стагодзьдзі мелі свой нацыянальны патоп. Гэты патоп быў вынікам брутальных войнаў з Маскоўскай дзяржавай. Дастаткова сказаць, што пасьля вайны 1654—1667 гадоў Беларусь страціла амаль палову свайго насельніцтва.
    — як тады паўпльсвала на мэнталітэт беларусаў іхная гістпорыя da XVII стагодзьдзя?
    — Да XVII стагодзьдьзя мы мелі зусім іншую гісторыю. Калі сказаць вельмі коратка, гэта быў пэрыяд нашай гераічнай гісторыі. I калі Смоліч піша пра тое, што беларусы ў расейскім войску былі найлепшымі салдатамі, мужнымі й храбрымі, дык гэта толькі сьведчыць пра тое, што ў нашым нацыянальным характары ёсьць глыбока прыхаваныя якасьці мужнасьці й рашучасьці нашых далёкіх продкаў-ваяроў. Адсюль і трываласьць беларусаў, адсюль і той нацыянальны супраціў, які ў самы розны час яны выяўлялі. Рызыкну выказаць меркаваньне, што Васіль Быкаў пісаў зусім не пра Вялікую Айчынную вайну. Ен пісаў пра генэтычны й экзыстэнцыйны супраціў беларуса. I вобраз Сотнікава — найлепшы таму прыклад.
    — Які вобраз народу складваецца, калі мець на ўвазе беларускую традыцыю й гісторыю цалкам?
    — Гэта вобраз эўрапейскага народу, а наш культурны код цалкам эўрапейскі. Гэта яскрава пацьвярджае гісторыя й культура беларускіх гарадоў да другой паловы XVII стагодзьдзя. Я маю на ўвазе перадусім сыстэму гарадзкога самакіраваньня ці магдэбурскае
    права, якое было зьявай выключна эўрапейскай. На ўсход ад старажытнабеларускага гораду Смаленску зьявы самакіраваньня проста не існавала. Практычна заўсёды Беларусь была шматканфэсійнай краінай, а беларускае праваслаўе відавочна розьнілася ад расейскага. Адной з такіх адметнасьцяў былі праваслаўныя брацтвы — яны былі органамі супольнага кіраваньня, у іх кантроль за царкоўнымі справамі належаў прыхаджанам.
    — Мэнталітэт кожнага народу відавочна грунтуецца на ягонай гісторыі, а таму ёсьць рэччу даволі кансэрватыўнай. Тым ня менш, ці адбываюцца нейкія зьмены ў сучасным беларускім мэнталітэце і ў якім кірунку?
    — Так, адбываюцца, і найбольш яны заўважныя пры зьмене пакаленьняў. Гаворка ідзе найперш пра разбурэньне каляніяльных комплексаў прыніжанасьці й падпарадкаванасьці. Сьведчаньнем зьяўляецца паўставаньне новай генэрацыі беларусаў з выразным памкненьнем да дэмакратычных пераменаў і незалежнай Беларусі. I хаця сёньня мы яшчэ маем дачыненьне з часткова блякаванай энэргетыкай беларускага мэнталітэту, я думаю, што беларусам наканавана перажыць нацыянальны катарсіс — стан ачышчэньня й вызваленьня творчай энэргіі.
    ВЕРА ў БОГА
    Размова з Вацлавам Арэшкам
    Ваявода віленскі, уладальнік Нясьвіжу князь Міхал Казімер Радзівіл па мянушцы Рыбанька ў «Дыярыюшы» пісаў: «Хварэючы страшна на камяні, дзяцей сваіх пасылаў я ўчора да касьцёлу Сьвятога Міхала, пехатою, каб за мяне афяравалі, ды прыехаў сам ягамосьць пан ксёндз Валадковіч. Ранкам паслаў дзяцей да Сьвержню, да цудоўнай Маткі Боскай у царкве й па сьвятара рускага. Хутка да карэтаў паўсядалі, у дарогу тую едучы. Вялікім цудам тае Маткі й Сьвятога Міхала выйшаў зь мяне камень, з костку дактылёвую, вагою чвэрць чырвонага злотага, калі мяне ўжо з болю канвульсіі бралі». Знакаміты магнат, каталік, запрашае да сябе, каб памаліліся за ягонае выздараўленьне, сьвятароў — каталіцкага й праваслаўнага адначасна.
    — Што гэта? Шчырая, наіўная вера, ці наадварот — няпэўнасьць яе, а мо блюзьнерства ?
    — Гэта тыповая беларуская зьява — талеранцыя мэнтальнасьці й дзеяньня. У хвіліну небясьпекі ў шчырага каталіка, якім быў Радзівіл, не паўстае сумненьняў — можна зьвяртацца ня толькі да касьцёлу, але й да царквы!
    — Формула «адна краіна — адна царква» ніколі не пасавала беларускай мэнтальнасьці?
    — Суіснаваньне розных хрысьціянскіх канфэсіяў ды розных рэлігіяў у Вялікім Княстве Літоўскім спараджала стан пэўнай размытасьці межаў паміж імі. Той жа Міхал Казімер Радзівіл прыгадвае:
    Зранку езьдзіў я за мілю да манастыра Машнагорскага, што на маім грунце стаіць і невядома якой веры, бо адны ўніяты, а другія схізматыкі, a манастырык той досыць пекны, чарняцоў там з ча.ты.ры дзясяткі.
    Пераход у іншую канфэсію не лічыўся злачынствам, і многія вядомыя людзі пачыналі сваё жыцьцё ў адной канфэсіі, а заканчвалі ў іншай. Прыгадайма гарлівага каталіка, пілігрыма й фундатара касьцёлаў Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіротку, які спачатку быў кальвіністам. Некаторыя магнаты пераходзілі зь веры ў веру некалькі разоў, захоўваючы пры тым і свой стан, і грамадзкі давер, больш за тое — рабілі гэта з карысьцю для сябе. Падобна, што першы ггрыклад падаў наш вялікі князь Міндоўг, які пабыў спачатку паганцам, затым хрысьціянінам, пасьля зноў паганцам. Так, і ў веры беларусаў нават па сёньняшні дзень захавалася шмат ад ягонага паганскага сьветаўспрыманьня.