• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ.: В о л ь ф Е.М., Н н к о н о в Б.А. Португальскнй язык: Граммат. очерк, лнт. тексты с комментарнямн я словарем. М., 1965; В о л ь ф Е.М. йсторяя португальского языка. М., 1988.
    ПАРТУГАЛЬСКАЯ РЭВАЛібцЫЯ 1820—23, нацыянальнавызв. (супраць акупацыі краіны англ. войскамі) і антыабсалютысцкая рэвалюцыя ў Партугаліі. Пачалася пад уплывам Ісп. рэвалюцыі 1820—23 з паўстання артыл. палка ў г.Порту 24.8.1820 пад заклікам увядзення канстытуцыйнага ладу. Пасля пад
    ПАРТЫЗАНСКАЕ 113
    трымкі паўстання гарнізонам Лісабона 15.9.1820 скінугы ўрад, 27 вер. створана жунта (часовы ўрад). Яна забараніла галоўнакамандуючаму англ. акупацыйнымі войскамі У.Берэсфарду (прыбыў з англ. эскадрай з Бразіліі, дзе атрымаў паўнамоцтвы ад партуг. караля Жуана VI) высадзіцца ў Партугаліі і запатрабавала, каб кароль вярнуўся ў Лісабон. У студз. 1821 скліканыя жунтай агульнапартуг. картэсы прынялі праект ліберальнай канстытуйыі (набыла сілу 23.9.1822), якая абвясціла Партугалію канстытуцыйнай манархіяй, абвясціла свабоду ўсіх партугальцаў і іх роўнасць перад законам, ідэю суверэннасці партуг. нацыі, скасаванне інквізіцыі і інш. Канстытуцыю прызнаў Жуан VI, які ў ліп. 1821 вярнуўся ў Партугалію. У пач. 1823 незадаволеныя «прыгнётам лібералізму» абсалютысты на чале з сынам караля Мігелам развязалі Мігелісцкія войны 1823—34. У гэтых умовах Жуан VI адмяніў канстытуцыю, а картэсы 30.5.1823 самараспусціліся. П.р. 1820— 23 паклала пачатак перыяду працяглай барацьбы за ліберальныя рэформы ў краіне.
    ПАРТУГАЛЬСКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ 1910, антыманархічная рэвалюцыя ў Партугаліі, у выніку якой у краіне ўстаноўлены рэсп. лад. Выклікана незадаволенасцю насельніцгва антыдэмакр. і рэпрэсіўным курсам каралеўскага ўрада. Пачалася ноччу 4.10.1910 у Лісабоне з паўстання рэспубліканцаў на чале з М. душ Сантушам, якіх падтрымалі армейскія часці сталічнага гарнізона і маракі 2 крэйсераў. 5 кастр. пасля капітуляцыі ўрадавых войск і эміграцыі караля Мануэла II [1908—10] у Вялікабрытанію кіраўнікі паўстання абвясцілі Партугалію рэспублікай. Быў створаны часовы ўрад на чале з Т.Брагам. Часовы ўрад аддзяліў царкву ад дзяржавы, скасаваў дваранскія тьітулы, правёў выбары ва Устаноўчы сход, які 21.8.1911 прыняў новую канстытуцыю краіны (набыла сіЛУ 11.9.1911). Яна прадугледжвала стварэнне двухпалатнага парламента, які выбіраў прэзідэнта рэспублікі, увядзенне свабоды друку і слова, права рабочых на забастоўкі, скасаванне манаскіх ордэнаў, устанаўленне ў прамсці 8гадзіннага раёочага дня і інш.
    ПАРТУГАЛЬСКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ 1974. «р э в а л ю ц ы я г в а з д з і к оў», ваенны пераварот, які заклаў асновы для стварэння сучаснага грамадскапаліт. ладу Партугаліі. Выклікана незадаволенасцю насельніцтва сац.эканам. і паліт. наступствамі дыктатуры А.Салазара (прэм’ерміністр да 1968), якія не пераадолеў і ўрад яго пераемніка М.Каэтану: 20—30% гадавая інфляйыя, беднасць, агр. перанаселенасць, непісьменнасць каля 40% дарослых, выдаткаванне 40—50% дзярж. бюджэту на ўзбр. сілы і калан. войны ў Афрыцы—Анголе (з 1961), ГвінеіБісау (з 1963) і Мазамбіку (з 1964), самавольства ўлад, цэнзура і інш. Падрыхтавана
    Рухам капітанаў (з сак. 1974 Рух узброеных сіу РУС). 25.4.1974 часці РУС занялі гарады Порту і Лісабон. У цэнтры Лісабона яны акружылі казармы Нац. гвардыі, дзе схаваліся Каэтану і яго міністры. У канцы дня яны здаліся і перадалі ўладу ген. А. ды Спіналу (з 15 мая прэзідэнт Партугаліі), які ўзначаліў Ваен. савет (7 чал.) і Савет нац. выратавання (СНВ). 25—26 крас. супраціўляліся толькі работнікі службы бяспекі. У першыя дні рэвалюцыі амнісціраваны паліт. вязні, ліквідаваны паліцэйскія органы ранейшай улады. У ходзе паліт. барацьбы, у т.л. няўдалых пугчаў прыхільнікаў Спіналы, прэзідэнтам краіны 30 вер. стаў ген. Ф. да Кошта Гомеш. 3 мая 1974 да вер. 1975 змяніліся 6 часовых урадаў; у лют. 1975 абвешчана, што Партугалія зрабіла «сацыяліст. выбар», былі нацыяналізаваны банкі, палавіна прамсці. На дэмакр. выбарах ва Устаноўчы сход 25.4.1975 перамаглі Партуг. сацьіяліст. партыя і Нар.дэмакр. партыя, у ліп. праведзена агр. рэформа. 3 ліп. 1974 Партугалія спыніла і сваю калан. палітыку ў Афрыцы.
    Літ.: Ц о п п н В.А. Португальская революцня: пугн н пробл. М., 1979; Суханов В.й. «Революцня гвозднк» в Португалнн: Страннцы нсторнн, М., 1983.
    ПАРТУТАЛЬЦЫ (саманазва п a р Tyre з і ш), нацыя, асн. насельніцтва Партугаліі (9,8 млн. чал.). Жывуць таксама ў Бразіліі (1,35 млн. чал.), ЗША (1,15 млн. чал.), Францыі (850 тыс. чал.), Канадзе (235 тыс. чал.) і інш. Агульная колькасць 14 млн. чал. (сярэдзіна 1990х г.). Гавораць на партугальскай мове. Большасць вернікаў — католікі, ёсць пратэстанты.
    ПАРТУЛАК (Portulaca), род кветкавых раслін сям. партулакавых. Больш за 100 (па інш. звестках, каля 200) відаў. Па
    Парту.іак агародпы.
    шыраны ў трапічных, субтрапічных і часткова ва ўмераных паясах. На Беларусі 1 від — П. агародны (Р.оіегасеа) — амаль касмапалітнае пустазелле. Трапляецца на палях, засмечаных месцах, уздоўж дарог. У Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі інтрадукаваны П. буйнакветны (H.grandiflora).
    Адна ці шматгадовыя мясістыя травяністыя расліны. Лісце чаргаванае, сядзячае. Кветкі пераважна дробныя, адзіночныя або ў пазушных пучках, двухполыя. Плод — каробачка. Аднагадовы П. агародны ўжываецца ў ежу як салата. Харч., лек. і дэкар. расліны.
    ПАРТУПЕЯ (франц. porteepee ад porter насіць + ёрёе шпага), частка воінскага рыштунку ў выглядзе вузкіх рамянёў рознай даўжыні, якія носяць ваеннаслужачыя цераз плячо і каля бядра. Верхняя (плечавая) П. была прызначана для падтрымкі паяснога рамяня, падвешанай на ім халоднай (шашка, шабля), потым агнястрэльнай (пісталет, рэвальвер) зброі, біклагі і інш. Ніжняя (паясная) П. служыць для прышпільвання пісталетнай кабуры, шашкі (шаблі, корціка) і інш. Гл. таксама Рыштунак ваенны.
    ПАРТЫЗАН (франц. partisan) у міжнародным праве, асоба, якая з’яўляецца ўдзельніцай партызанскага руху і змагаецца ў складзе партызанскіх фарміраванняў на тэрыторыі, пгто занята праціўнікам або кантралюецца рэакцыйным рэжымам; адносіцца да камбатантаў. П. абапіраюцца на падтрымку мясц. насельніцтва, з якога пераважна папаўняюцца партызанскія фарміраванні. П. таксама становяцца ваеннаслужачыя, што засталіся ў тыле ворага або спецыяльна пасланы для вядзення баявых дзеянняў. Яны арганізаваныя, узначальваюцца асобай, якая адказвае за падначаленых, маюць адметны знак, адкрыта носяць зброю, у баявых дзеяннях захоўваюць нормы міжнар. права, якія прымяняюцца ў перыяд узбр. канфліктаў. Гэтыя палажэнні замацаваны рэзалюцыямі Ген. Асамблеі ААН.
    ПАРТЫЗАНАУКА. вёска ў Новадзевяткавіцкім с/с Слонімскага рна Гродзенскай вобл. Да 1964 наз. Пляшкі. Цэнтр аграгандл. фірмы «Шчара». За 25 км на Пд ад горада і 27 км ад чыг. ст. Слонім, 168 км ад Гродна. 347 ж., 119 двароў (2000). Базавая школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі.
    ІІАРТЫЗАНСКАЕ ЗЛУЧЙННЕ ў В я лікую Айчынную вайну, адна з арганізацыйных форм аб’яднання партызанскіх брыгад, партызанскіх палкоў, партызанскіх атрадау, якія дзейнічалі на акупіраванай тэр. Беларусі. У выніку шырокага партыз. руху былі створаны шматлікія фарміраванні, якім для правядзення баявых аперацый у шырокіх маштабах патрэбна было цэнтралізаванае кіраўнштва і рэгулярная сувязь з сав. тылам. Фарміравалі П.з. ЦШПР,
    114	ПАРТЫЗАНСКАЯ
    БШПР, падп. абкомы, міжрайкомы, міжрайпартцэнгры і райкомы КП(б)Б. Узначальвалі П.з. звычайна сакратары падп. абкомаў, міжрайкомаў партыі ці афіцэры Чырв. Арміі; кіраўніціва ажыццяўлялася праз штабы злучэнняў. У розны час дзейнічала каля 40 тэрытарыяльных злучэнняў [наз. таксама ваеннааператыўнымі групамі (ВАГ), цэнтрамі]: абласныя Баранавіцкае, Беластоцкае, Брэсцкае, Вілейскае, Гомельскае. Магілёўскае, Мінскае, Палескае, Пінскае; злучэнні БарысаўскаБягомльскай, Івянецкай, Лідскай, Паўд. зон Баранавіцкай вобл., Паўд.Прыпяцкай зоны Палескай вобл., Слуцкай, Стаўбцоўскай, Шчучынскай зон; Клічаўскі аператыўны цэнтр; ВАГ Асіповіцкая, Быхаўская, Бялыніцкая, Бярэзінская, Кіраўская, Клічаўская, Круглянская, Магілёўская, Рагачоўская, Шклоўская; П.з. «Трынаццаць» і інш. Большасць злучэнняў створана ў 1943. Часта ствараліся спец. падраздзяленні аўтаматчыкаў, артылерыстаў, мінамётчыкаў, якія падначальваліся камандзіру злучэння. Стварэнне П.з. садзейнічала павышэнню ўзроўню кіраўніцтва пар
    тыз. рухам, баявой і своечасовай акгыўнасці партыз. фарміраванняў.
    Літ:. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990. С. 398.
    А.Л. Манаенкаў.
    ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА ў В я лікую Айчынную в а й н у, асноўная арганізацыйная форма аб’яднання партызанскіх атрадаў, якія дзейнічалі на акупіраванай тэр. Беларусі. Злучэнне атрадаў у брыгады было выклікана разгортваннем масавага партыз. руху. Яно дало маічымасць шырока весці наступальныя дзеянні, павысіць баявую акгыўнасць атрадаў, іх ініцыятыву, узаемадапамогу, эфекгыўна выкарысіоўваць радыёсувязь, наладжваць забеспячэнне партызан зброяй, боепрыпасамі з сав. тылу. Першае, падобнае да брыгады злучэнне атрадаў «гарнізон Ф.І.Паўлоўскага» створана ў студз. 1942 у Акцябрскім рне Палескай вобл. У крас. 1942 створаны П.б. 1я Бел. і «Аляксея». Усяго на Беларусі дзейнічала 199 П.б. і 14 палкоў (у 1943 пасля злучэння з Чырв. Арміяй яны вызначаны БШПР як брыгады). Брыгады былі атраднага (радзей батальённага) складу, ядналі 3—7 атрадаў (ад некалькіх соцень да некалькіх тыс. байцоў). Кіраўніцгва брыгады: камандзір, камісар, нач. шта
    ба, нам. камандзіра па разведцы, дыверсіях, пам. камандзіра па забеспячэнні, нач. мед. службы, нам. камісара па камсамолу. Брыгады, створаныя ў ліст. 1942 — сак. 1943 Клічаўскім аператыўным цэнтрам, мелі струкгурную асаблівасць: адзін з атрадаў быў галоўным і яго камандаванне і штаб адначасова былі камандаваннем і штабам брыгады. У большасці брыгад былі ппабныя роты, ці ўзводы сувязі, аховы, радыёстанцыя, падп. друкарні, у многіх — свае шпіталі, майстэрні па рамонце зброі і маёмасці, узводы боезабеспячэння, пасадачныя пляцоўкі для самалётаў. Брыгады мелі зоны баявой дзейнасці, асн. і запасныя базы, стваралі вузлы супраціўлення, заставы, сістэму апорных і назіральных пункгаў, разгалінаваную сетку сувязных, скрытыя рэзервы, атрады і групы мясц. самаабароны, сямейныя атрады і лагеры, наладжвалі прамысл. вытвсць для задавальнення патрэб партызан і насельнінтва. Брыгадная форма арганізацыі партыз. сіл паспяхова вытрымала выпрабаванне ў барацьбе з ням.фаш. захопнікамі. Звесткі пра П.б. гл. ў табліцы.