• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Прамавугольны трохвугольнік: OB і АВ — катэты; ОА — гіпатэнуза; _ОВА = 90°
    ПРАМАВУГбЛЬНЫЯ КААРДЫНАТЫ, гл. ў арт. Дэкартава сістэма каардынат.
    ПРАМАКРЫЛЫЯ. прастакрыл ы я (Orthoptera, або Saltatoria), атрад насякомых. Вядомы з верхняга карбону (каля 270 млн. г. назад). 2 падатр.: д а ў г а в у с ы я (Ensifera, або Dolichocera) з падсям. конікавых, цвыркуновых, цвыркунападобных, эдысхідавых і к a р а т к а в у с ы я (Caelifera, або Brachycera) з падсям. саранчовых, бестымпанальных, пухірчатых, трыперставых, тэтрыгідавых. Каля 20 тыс. відаў. Пашыраны амаль усюды, пераважна ў тропіках і субтропіках. Жывуць у траве, на кустах і дрэвах, некат. ў глебе і на яе паверхні. На Беларусі каля 70 відаў з надсям. конікавых, саранчовых, тэтрыгідавых і цвыркуновых. Некат. П. — шкоднікі с.г. культур.
    Прамакрылыя 1 — кабылка траскучая (а — самец, б — самка); 2 — акрыда; 3 — цвыркун палявы; 4 — кабылка стракатая; 5 — кабылка бяскрылая; 6 — трыперст; 7 — цвыркун дамавы.
    Даўж. ад некалькіх міліметраў да 10 см. Цела прадаўгаватае, сціснутае з бакоў, зеленаватае, жаўтаватае, шараватае. Ротавыя органы грызучыя. Заднія ногі скакальныя. Пярэднія крылы скурыстыя, заднія перапончатыя, у шэрагу відаў кароткія або рэдукаваныя. Брушка 10членікавае з нячленістымі прыдаткамі — цэркамі, у самак з яйцакладам. У некат. відаў ёсць органы слыху і гукавы апарат. Большасць расліннаедныя, ёсць драпежнікі і ўсёедныя. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Для П. характэрна фазавая зменлівасць — полімарфізм. 1 пакаленне за год.
    Літ:. ШаровА.Г Фнлогення ортоптерондных насекомых. М., 1968; Станек В Я Нллюстрнрованная энцнклопедня насекомых: Пер. с чеш. Прага, 1977; Подгорн а я Л.М Прямокрылые насекомые семейства Tetrigidae (Orthoptera) фауны СССР Л., 1983. Т.П.Сміріюва. ПРАМАТрЧНЫ ГІДРААГРЭГАТ, гарызантальны восевы гідраагрэгат, у якім ротар гідрагенератара ўстаноўлены на вобадзе рабочага кола восевай прапелернай гідраўлічнай турбіны. Выкарыстоўваецца на прыліўных гідраэмктрычных станцыях.
    ПРАМАТбЧНЫ КАЦЁЛ. тып паравога катла, у якім нагрэў і выпарэнне вады, а таксама перагрэў пары, ажыццяўляецua за адзін праход асяроддзя па змеевіках, што знаходзяцца ў топцы (вада падаецца ў кацёл помпай). У адрозненне ад катлоў са шматразовай цыркуляцыяй у П.к. атрымліваюць пару звышкрытычнага ціску (больш за 22,1 МПа).
    ПРАМАЯ ЛІНІЯ. адно з першасных паняццяў геаметрыі. Уласцівасці П.л. апісваюцца аксіёмамі: праз 2 пункты праходзіць толькі 1 прамая; П.л. мае толькі адно вымярэнне (даўжыню); П.л. можна неабмежавана прадоўжыць у абодва бакі; П.л. — найкарацейшая з ліній, якія злучаюць 2 пункты. Уяўленне аб прамой дае нацягнутая нітка ці прамень святла.
    ПРАМАЯ МОВА. спосаб перадачы чужога выказвання, пры якім захоўваюцца ўсе яго лексічныя, граматычныя, стылістычныя і інтанацыйныя асаблівасці. Складаецца са слоў апавядальніка (аўтара) і чужога выказвання, якое пе
    радаецца апавядальнікам ад імя пэўнага персанажа. Абедзве гэтыя часткі на пісьме выдзяляюцца графічна, у маўленні — інтанацыйна. Структурнааргаганізац. цэнтр П.м. — пераважна дзеясловы і дзеепрыслоўі са значэннем маўлення і думкі або іх эквіваленты (назоўнікі і словазлучэнні з той жа семантыкай), якія знаходзяцца ў мове аўтара. Да іх бяззлучнікавым спосабам (інтанацыйна) далучаецца чужая мова. Аўтарскія словы займаюць свабоднае месца; могуць стаяць перад чужой мовай, за ёю або ў сярэдзіне яе (Яна сказала: «Я абавязкова заўтра да вас прыеду»; — «Я абавязкова заўтра да вас прыеду», — сказала яна; «Я абавязкова, — сказала яна, — заўтра да вас прыеду»), П.м. можна ўзнаўляць і выказванні самога аўтара. Для яе характэрна экспрэсіўнасць. Асн. сфера ўжывання — гутарковая мова.
    Літ.: Граматыка беларускай мовы. Т. 2. Сінтаксіс. Мн., 1966; Яўневіч М.С., Сцяцко П.У. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы. 2 выд. Мн., 1980; Беларуская граматыка. 4 2. Сінтаксіс. Мн., 1986. І.І.Крамко.
    ПРАМЁЖКАВЫ МОЗГ, аддзел галаўнога мозга пазваночных. Складаецца са шматлікіх узаемазвязаных ядраў. Знізу і ззаду П.м. мяжуе з сярэднім мозгам. Размешчаны непасрэдна пад карой вял. паўшар’яў і функцыянуе пад яе кантролем. У складзе П.м. вылучаюць таламус, гіпаталамус, субталамус, эпіталамус, метаталамус. Удзельнічае ў ажыццяўленні вегетатыўных функцый, сну, памяці, інстынктыўных паводзін, псіхічных рэакцый. Са структурамі П.м. звязана ўспрыманне болю, рэгуляцыя залоз унутр. сакрэцыі, падтрыманне гамеастаза. Іл. гл. да арт. Галаўны мозг.
    ПРАМЁЖКАВЫЯ ВЁКТАРНЫЯ БАЗОНЫ. цяжкія нестабільныя элементарныя часціцы са спінам 1, якія разам з фатонам забяспечваюць электраслабае ўзаемадзеянне. Існаванне П.в.б. прадказана тэарэтычна да іх адкрыцця ў 1983 (Жэнева, Швейцарыя) на падставе тлумачэння слабага ўзаемадзеяння, як выніку «прамежкавага» абмену гэтымі часціцамі.
    Да П.в.б. адносяцца 2 зараджаныя часціцы W і W (маса спакою прыкладна 80,4 ГэВ) 1 нейтральная часціца Z0 (маса спакою 91,2 ГэВ). W+ і W суадносяцца як часціца і антычасціца, маюйь час жыцця т =3,1 10 22с, Z0 не мае антычасціцы, т =2,6 10'22с. Атрымліваюцца ў выніку сутыкненняў паскораных пратонаў з пратонамі або антыпратонамі, а таксама электронаў з пратонамі ці пазітронамі метадам сустрэчных пучкоў (гл. Паскаральнік з сустрэчнымі пучкамІ). У 68% выпадкаў W1 распадаюцца на адпаведныя кваркі і антыкваркі і ў 32% — на лептоны е1, ц1, т1 і адпаведныя нейтрына (антынейтрына), Z0 у 70% выпадкаў — на пары кваркантыкварк і ў 30% — на лептонантылептонныя пары е+ е‘, ц +р т + т ' і адпаведныя нейтрына і антынейтрына.
    Літ:. О к у н ь Л. Б. Легттоны н кваркм. 2 нзд. М., 1990. /. С. Сацункевіч.
    554	ПРАМЕЖКАВЫЯ
    ПРАМЁЖКАВЫЯ ГАСПАДАРЫ пар а з і т а ў, арганізмы, у якіх паразіт жыве ў лічынкавым стане, размнажаецца бясполым шляхам ці партэнагенетычна; абавязковае звяно ў цыкле развіцця многіх паразітаў. У адрозненне ад П.г. дэфінітыўнымі гаспадарамі з’яўляюцца арганізмы, у якіх паразіт дасягае палавой спеласці і размнажаецца палавым шляхам. П.г. насяляюць агульны з дэфінітыўнымі гаспадарамі біятоп ці маюць з імі харч. сувязі. П.г. могуць быць малюскі, чэрві, ракападобныя, кляшчы, насякомыя, рыбы, земнаводныя, паўзуны, млекакормячыя і чалавек.
    Кожная група П.г. спецыфічная для пэўных груп паразітаў. Напр., малюскі — для смактуноў; ракападобныя — для стужачных чарвей, скрэбняў; млекакормячыя жывёлы — для стужачных чарвей (мышападобныя грызуны — для альвеакока; авечкі, козы, свінні — для эхінакока, буйн. par. жывёла — для бычынага цэпеня). Чалавек — П.г. для эхінакока, плазмодыяў.
    ПРАМЁЖКАВЫЯ КУЛЬТЎРЫ, с.г. расліны, якія высяваюцца і даюць ураджай у прамежак часу, свабодны ад вырошчвання асн. культуры. Павялічваюць прадукцыйнасць угоддзяў у некалькі разоў, дазваляюць найб. поўна выкарыстоўваць сонечную энергію, вільгаць, пажыўныя рэчывы глебы, абараняць глебу ад эрозіі. Уводзяць П.к. ў раёнах дастатковага ўвільгатнення.
    Тыпы П.к.: пажніўныя — высяваюць пасля ўборкі асн. культуры (па ржышчы); паўкосныя — высяваюць пасля скошвання кармавых культур; падсяўныя — падсяваюнь пад асн. культуру, з і м у ю ч ы я — нарошчваюць зялёную масу ўвосень і ранняй вясной; раннія яравыя — высяваюць ранняй вясной да сяўбы асн. культуры (напр., радыска, салата, шпінат).
    ПРАМЁНЬ, паняцце геаметрычнаіі оптыкі (светлавы) і геаметрычнай акустыкі (гукавы), што абазначае лінію, уз
    доўж якой распаўсюджваецца энергія выпрамянення, вылучаная ў пэўным напрамку кропкавай крыніцай святла ці гуку. Тэрмін «П» выкарыстоўваецца таксама для абазначэння вузкага пучка часціц (напр., электронны П). П у матэматыцы — тое, што замкнутая паўпрамая.
    «ПРАМЁНЬ», мастацкае аб’яднанне ў Мінску ў 1929—32. Засн. чл. прафсаюза работнікаў мастацтва, асветы і друку. Выступала з праграмай маст. афармлення прадметаў побыту. У «П» уваходзілі А.АхолаВало, П.Гуткоўскі, Х.Марыкс, Ф.Выхадцаў, Ф.Гальмаджаян, В.Каўрыгіна, Ф.Пачкаеў, І.Разанаў і інш. У 1929 «П.» удзельнічаў у 3й Усебел. маст. выстаўцы ў Мінску.
    ПРАМЕРЫСТ^МА (ад грэч. pro перад, раней, замест + мерыстэма), першасная найменш дыферэнцыраваная ўтваральная тканка раслін. Закладваецца ў зародку семені.
    ПРАМЕТАФАЗА, пачатковы перыяд адной са стадый дзялення клеткі, тое, што метакінез.
    ПРАМЁТЫЙ (лай. Prometium), Pm, штучны радыеактыўны хім. элемент III гр. перыяд. сістэмы, ат. н. 61, ат. м. 144, 9128, адносіцца да лантаноідаў. Вядома 14 ізатопаў з масавымі лікамі 141—154; найб. устойлівы І45Рт (перыяд паўраспаду Т^2 каля 18 гадоў). У зямной кары знойдзены ў вельмі нязначнай колькасці ,47Рт (ТІ/2 2,64 гады, мяккі pвыпрамяняльнік), які ўтвараецца пры дзяленні урану235. Адкрыты ў 1945, назва ад імя Праметэя.
    Метал светлашэрага колеру, іп11І70°С, шчыльн. 7260 кг/м3. Вылучаюць І47Рпі з сумесі радыеактыўных ізатопаў розных элементаў, што ўтвараюцца ў рэактарах пры дзяленні ядз. паліва. Выкарыстоўваюць пераважна як кампанент люмінафораў (свецяцца бесперапынна на працягу некалькіх гадоў), а таксама як крыніцу радыеактыўнага выпрамянення ў мініяцюрных ядз. батарэйках.
    ПРАМЕТЙЙ. у старажытнагрэчаскай міфалогіі тытан (гл. Тытаны), багаборца, абаронца людзей ад дэспатызму багоў. Паводле міфаў, стварыў з зямлі і вады людзей, навучыў іх будаваць жыллё, вадзіць караблі, таксама астраноміі, медыцыне. пісьму. Выкраў з Алімпа і прынёс людзям агонь, за што раззлаваны Зеўс загадаў прыкаваць П. да скалы на Каўказе. Кожны дзень на працягу тысячагоддзяў да П. прылятаў арол і дзёўб яго печань, якая за ноч адрастала. Стогны П чулі арганаўты ў час свайго падарожжа. Нарэшце з дазволу Зеўса Геракл забіў арла і вызваліў П. У стараж. Афінах культ П. шанавалі адначасова з культамі Гефеста і Афіны. Існавала свята ў гонар П. — праметэі — бег з факеламі. Вобраз П. — адзін з найб. значных у сусв. лры (П.Кальдэрон, Эсхіл, І.В.Гётэ, П.Б.ІІІэлі, Дж.Байран, Ф.Кафка і інш.), яму прысвечаны творы выяўл. мастацтва (Л.Карачы, П.П.Рубенс, Я.іорданс і інш.) і музыкі (Л.Бетховен, А.М.Скрабін і інш.).
    Праметэй стварае першага чалавека (справа багіня Афіна). Фрагмент рэльефу саркафага. 3 ст.
    СУПРАЦОЎНІКІ ВЫДАВЕЦТВА «БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПВДЫЯ», ЯКІЯ ПРЫМАЛІ ЎДЗЕЛ У ПАДРЫХТОЎЦЫ I ВЫДАННІ 12га ТОМА БЕЛАРУСКАЙ ЭНЦЫКЛАПЕДЫІ
    Галоўная рэдакцыя
    Галоўны рэдактар — Г.П.Пашкоў; намеснік галоўнага рэдакгара Т.Я.Буракова; намеснік галоўнага рэдакіара Г.АФатыхава; намеснік галоўнага рэдактара — адказны сакратар А.К.Фядосаў.