• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПРАЛЕТАРЫЯТ гл. ў арт. Рабочы клас. «ПРАЛПАРЫЙЬ. назва 3 польскіх рэв. сацыяліст. аргцый у 1880—90я г. — пач. 20ст. 1) «П.» Вялікі, Першы — першая паліт. партыя польскіх рабочых (1882—86). Засн. Л. Варынскім у Варшаве. Гурткі існавалі ў Каралеўстве Польскім, Пецярбургу, Маскве, Кіеве, Вільні, Віцебску, Пінску і інш. Праграма: марксісцкі аналіз капіталіст. ладу, барацьба за сацыялізм рэв. сродкамі. Тактыка: прапаганда сярод рабочых, аргцыя забастовак, эканам. і паліт. Tapop. Узначальваўся ЦК (у 1884—85 ім кіравала ўраджэнка Беларусі М.У.Багушэвіч). Друкаваныя органы: газ. «Proletariat» («Пралетарыят»), час. «Walka klas» («Барацьба класаў»), Сувязі з групай «Вызваленне працы» і Благоева групай, саюз з «Народнай воляй» (1884). У 1884—86 партыя разгромлена паліцыяй, 5 чал. пакараны смерцю, многія зняволены. 2) «П» Ма.лы, Другі — сацыяліст.рэв. партыя (1888—93), паслядоўніца «П.» Вялікага. Засн. Л.Кульчыцкім і М.Каспійакам. Прапаганда сярод рабочых, індывід. тэрор [у т.л. замах на варшаўскага ген.губернатара І.У. Гурка (гл. Гуркі) у жн. 1892], У сак. 1893 «П.» уліўся ў Сацыялдэмакратыю Каралеўства Польскага і Літвы, ч. чяенаў далучылася да Польскай сацыялістычнай партыі (ППС). 3) «П.» Т р э ц і, Польская сацыяліст. партыя — «П.» (1900—09). Створаны групай левых на чале з Кульчыцкім, якая выйшла з ППС. Выступаў
    за аўтаномію Каралеўства Польскага і дэмакр. рэспубліку для ўсёй Расіі, гал. мэтай лічыў сацыяліст. рэвалюцыю і дыктатуру пралетарыяту. Тактыка: прапаганда, арганізацыя забастовак, індывід. тэрор. У 1909 спыніў існаванне.
    Літ:. Baumgarten L. Dzieje Wielkiego Proletariatu. Warszawa, 1966.
    ПРАЛЕТКЎЛЬТ, пралетарская культура, масавая культурнаасветная і літ.маст. аргцыя ў 1917—32. Створана ў Петраградзе. У 1920 аб’ядноўваў каля 400 тыс. чал., у т.л. амаль 80 тыс. удзельнікаў літ. гурткоў і маст. студыі у розных гарадах Расіі. Сярод тэарэтыкаў П.АБагданаў, Ф.Калінін, П.Кержанцаў, П.ЛебедзеўПалянскі, В.Плятнёў; у працы П. прымалі ўдзел паэты М.Герасімаў, В.Казін, У. Кірылаў і інш., рэж. Р.Аляксандраў, І.Пыр’еў, В.Смышляеў, С.Эйзенштэйн, акцёры Э.Гарын, М.Штраўх і інш. П. імкнуўся стварыць шляхам развіцця самадзейнасці класавую пралет. культуру, якую могуць стварыць толькі рабочыя ў маст. студыях і клубах на аснове «арганізацыі калектыўнага вопыту», што набываецца ў індустр. грамадстве. Для П. характэрны ігнараванне літ.маст. традыцый, пераацэнка ролі самадзейнасці ў процівагу прафесіяналізму, арыентацыя на аўтаномнасць і незалежнасць ад дзяржавы. Выдаваў 20 часопісаў, у т.л. «Горн» (1918—23), «Пролетарская культура» (1918—21) у Маскве, «Грядушее» (1918—21) у Петраградзе. Ствараў агітац.масавыя творы, у якіх апяваў сусв. рэвалюцыю, пралет. калектывізм, фабрьгчназаводскую працу, імкнуўся выявіць не асабістыя, а пераважна калектыўныя класавыя пачуцці пралетарыяту.
    На Беларусі П. створаны ў 1917—18. У 1919—20 меў свае губернскія (Віцебскі, Гомельскі, Мінскі П.) і гар. (Аршанскі, Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Магілёўскі, Полацкі, Слуцкі П.) аргцыі, час. «Йскусство» (1921) у Віцебску і «Коммуннстнческое просвешенне» (1920—21) у Гомелі, rap. і сельскія тэатр. гурткі і нар. універсітэты. Дзейнасць ГІ. паўплывала на асобных пісьменнікаў і публіцыстаў «Маладняка», «Беларускай літаратурнамастацкай камуны», Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў і інш.
    Літ:. КонанУ.М. Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917—1934 гг.). Мн., 1968.
    У.М.Конан.
    ПРАЛІВЫ МІЖНАРОДНЫЯ прыродныя марскія шляхі, якія злучаюць асобныя моры ці акіяны і выкарыстоўваюцца для міжнар. суднаходства. Паводле міжнар. звычаяў, практыкі і пагадненняў дзяржаў для такіх праліваў гістарычна ўстаноўлены прынцып свабоды праходу суднаў і пралёту самалётаў усіх краін. Паводле Канвенцыі ААН па марскім праве 1982, у пралівах, дзе існуе міжнар. суднаходства, усе судны і лятальныя апараты карыстаюцца пра
    552	праліў
    вам свабоднага транзітнага праходу, і ім не павінны чыніцца перашкоды. Існуюць пралівы, якія вядуць у закрытыя моры і па сваім геагр. становішчы не служаць мэтам транзіту. Да іх адносяцца Балтыйскія і Чарнаморскія пралівы. Іх прававы рэжым рэгулюецца спец. міжнар. пагадненнямі і міжнар. звычаямі. ПРАЛІЎ. адносна вузкая водная прастора, якая раздзяляе якіянебудзь участкі сушы і злучае сумежныя водныя басейны або іх часткі. Звычайна П. мае свой асобны гідралагічны рэжым, які залежыць ад рэжыму злучаных ім вадаёмаў або частак вадаёмаў, даўжыні, шырыні і глыбіні П. Макс. памеры: даўж. 1760 км (Мазамбікскі П. паміж Афрыкай і ввам Мадагаскар), шыр. да 1120 км (П. Дрэйка, паміж архіпелагам Вогненная Зямля і Паўд. Шэтландскімі авамі, злучае Атл. ак. з Ціхім).
    ПРАЛІФЕРАЦЫЯ (ад лац. proles атожылак, патомства + fero нясу), павелічэнне колькасці клетак (або геномаў пры поліплаідыі) шляхам непрамога дзялення, мітозу. Вядзе да росту тканкі, у адрозненне ад інш. спосабу павелічэння яе масы (напр., з прычыны ацёку). Інтэнсіўнасць П. рэгулюецца стымулятарамі і інгібітарамі, якія выпрацоўваюцца ўнутры рэагуючых клетак і воддаль ад іх (напр., гармоны). У раннім эмбрыягенезе П. адбываецца бесперапынна. Па меры дыферэнцыроўкі перыяды паміж дзяленнямі павялічваюцца. Некат. дыферэнцыраваныя клеткі, напр., нервовыя, не здольныя да П. У раслін П. наз. прапіфікацыяй.
    ПРАЛІФІКАЦЫЯ (ад лац. proles атожылак, патомства + facio раблю), прарастанне якоган. органа расліны з другога органа, які скончыў свой рост і развіццё (напр., прарастанне вегетатыўнага парастка з лісцем з кветкі, або новай кветкі з існуючай). Адбываецца ў пэўных умовах з прычыны падоўжання восі кветаложа або плода за кошт росту і дыферэнцыяцыі нявыкарыстанай ч. верхавінкавай мерыстэмы (напр., пры прышчэпліванні чаранка з кветкавымі пупышкамі яблыні ці чарэшні на моцны прышчэп). П. характэрная для ананаса, ружы, суніц; адзначана таксама ў жан. шьгшак сагоўнікаў, шышак хвойных. У агульнабіял. сэнсе—тое, што праліферацыя.
    ПРАЛбБНА, возера на мяжы Расонскага рна Віцебскай вобл. і Пскоўскай вобл. (Расія), у бас. р. Дрыса, за 37 км на У ад г.п. Расоны. Пл. 0,87 км!, даўж. 1,97 км, найб. шыр. 610 м, даўж. берагавой лініі 4,93 км. Пл. вадазбору 13,4 км2 Катлавіна складаецца з 2 плёсаў. На Пн злучана пратокай з р. Дрыса.
    ПРАЛбГ (грэч. prologos ад pro перад + + логас), уступ, які папярэднічае асноўнай частцы эпічнага, ліраэпічнага або драматычнага твора. П. знаёміць чытача
    з героямі, у ім аўтар паведамляе гісторыю ўзнікнення твора, яго задумы. Найчасцей П. псіхалагічна і эмацыянальна падрыхтоўвае чытача ці гледача да ўспрыманпя карцін жыцця, падзей, адлюстраваных у творы (напр., П паэмы «Медны коннік» А.Пушкіна, «Слова двух сведак» у рамане «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» У.Караткевіча). У П. апавяданне можа весціся ад імя ayTapa або персанажа. Тэрмін «П » можа і не прыгадвацца ў творы, але пэўная яго частка па сваім значэнні з’яўляецца П (напр., 1я частка ў паэме Я.Купалы «Курган», у якой апісваецца старадаўні курган). Бывае не ў кожным маст. творы. У адрозненне ад прадмовы П. — заўсёды мастацкі. М.А.Лазпрук, А.Я.Ленсу.
    «ПРАЛбМ», палітычны і літаратурны часопіс Віленскага акр. кта КСМЗБ. Вьшаваўся нелегальна ў студз. — лют. 1932 у Вільні на бел. мове. Часопіс рэдагавалі і рыхтавалі да выдання М.Танк і Я.Гарох. Асвятляў паліт. і сац.эканам. становішча ў Зах. Беларусі, заклікаў працоўных да рэв. і нац.вызв. барацьбы, змагання ў абарону Тва бел. школы, за школу на роднай мове, адкрыццё бібліятэкчытальняў, нар. дамоў, курсаў для непісьменных. Апублікаваў публіцыстычныя артыкулы А.Цвіка, Л.Родзевіча (пад псеўд. Змагар), вершы і апавяданне М.Танка (пад псеўд. А.Граніт), верш Я.Гароха і інш. Выйшлі 2 нумары. 3 сак. 1932 выдаваўся легальны «Часопіс для ўсіх». П.І.Зялінскі.
    ПРАЛбМНІК (Androsace), род кветкавых раслін сям. першакветных. Каля 100 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўразіі. На Беларусі П. ніткападобны (A.filiformis) і паўночны (A.septentrionalis). Трапляюцца каля лясных дарог, на чыг. насыпах, сухіх адхонах.
    Адна або шматгадовыя травы, часам паўкусты, утвараюць шчыльныя дзярніны ці падушкі, часта ксерафіты. Лісце яйцападобнае або лінейнае, у разетцы. Кветкі дробныя, у парасонападобных суквеццях, рэдка адзіночныя. Плод — каробачка. Лек. і дэкар. расліны.
    Праломнік: 1 — бародаўчаты; 2 — ніткападобны.
    ПРАЛЬНАЯ МАШЫНА, машына для мех. мыцця, паласкання і адціскання бялізны. Бываюць без адціскання (малагабарытныя пераносныя), з ручным валковым адцісканнем, паўаўгам. двухбДкавыя з дыскавым актыватарам раствору і цэнтрыфугай для адціскання або аднабакавыя барабаннага тыпу, аўтаматычныя з П|)аграмным кіраваннем (звычайна аднабакавыя барабаннага тыпу).
    Перамешванне бялізны і актывацыя раствору, неабходная для яго інтэнсіўнай цыркуляцыі, ажыццяўляецца звычайна вярчальным лопасцевым дыскам (актыватарам) ці барабанам. Актыватар манціруецца ў дно ці ў сценку бака, прыводзіцца ў рух электрарухавіком, што ўключаецца таймерам. У машынах барабаннага тыпу бялізна мыецца ў перфарыраваным барабане, які рэверсіўна круціцца ў пральным баку, запоўненым мыйным растворам. Загрузка бытавых П.м. да 5 кг, камунальных — да 200 кг сухой бялізны.
    ПРАЛЬНІКІ. вёска ў Валожынскім рне Мінскай вобл., каля аўтадарогі Івянец — Ракаў. Цэнтр сельсавета. За 38 км на ПдУ ад г. Валожын, 47 км ад Мінска, 32 км ад чыг. ст. Беларусь. 240 ж., 93 двары (2000). Базавая школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну: Помнік архітэктуры — капліцапахавальня (2я пал. 19 ст.).
    ПРАЛЙВІЙ (ад лац. proluo выношу цячэннем), комплекс рыхлых адкладаў часовых водных патокаў. Тэрмін прапанаваў рус. геолаг А.П.Паўлаў у 1914. Утвараецца каля падножжа гор, а таксама ў конусах вынасу далін і яроў. Складаецца з вял. абломкаў і валуноў горных парод, галькі, жвіру і інш., якія зменьваюцца да перыферыі дробназярністымі пяскамі, супескамі, лёсападобнымі суглінкамі і глінамі. Злучаныя конусы вынасу ўтвараюць пралювіяльныя шлейфы. На Беларусі П трапляецца ў межах узгорыстаградавага (Беларуская града) і ярыстага рэльефу.
    ПРАМАВУГбЛЬНІК, чатырохвугольнік, у якім усе вуглы прамыя; асобны від паралелаграма.
    ПРАМЕЖКАВЫЯ	553
    ПРАМАВУГбЛЬНЫ ТРОХВУГбЛЬНІК, від трохвугольніка, у якога адзін вугал прамы. Стораны, што ўтвараюць гэты вугал, наз. катэтамі, а старана, што знаходзіцца супраць прамога вугла, — гіпатэнузай. Для П.т. выконваецца Піфагора тэарэма.