• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПРАКЛІТЫКА (ад грэч. proklitikos які нахіляецца наперад), слова, якое ў фразе ці словазлучэнні пазбаўлена ўласнага націску і цесна прымыкае да наступнага слова, утвараючы з ім адзінае фанетычнае цэлае. У якасці П. звычайна высту
    паюць аднаскладовыя (часам двухскладовыя) прыназоўнікі, часціцы, злучнікі, займеннікі: «на нас», «мае госцейкі». З’ява, супрацьлеглая П., —энклітыка.
    ПРАКОЛКА прылада працы першабытнага чалавека для праколвання адтуліны ў скуры жывёл з мэтай пашыву з яе адзення, абутку і інш. З’явілася ў эпоху мусцье Выраблялася з дробных крамянёвых пласцін ці адшчэпаў з вузкім і вострым канцом; рабілі таксама з косці і дрэва. 3 пашырэннем жалеза П. саступілі месца шылу з жалеза.
    ПРАКбНСУЛ (лац. proconsul), дзяржаўная пасада ў Стараж. Рыме (з 327 да н.э.). Першапачаткова выконваў ваен. даручэнні паза Рымам. Пасля ўтварэння правінцый ажыццяўляў вышэйшую юрыд., адм. і ваен. ўладу ў правінцыях (з 27 да н.э. П. кіравалі ў асноўным сенацкімі правінцыямі). Прызначаўся сенатам з б. консулаў, а з канца 3 ст. да н.э. —прэтараў. ГІаўнамоцтвы П. даваліся звычайна на год.
    ПРАКбНСУЛЫ (Proconsul), вымерлыя чалавекападобныя малпы. Былі вылучаны ў асобны род, пазней уключаны як падрод з 3 відамі ў род дрыяпітэкаў. Вядомы з міяцэну (каля 25—20 млн. г. назад) па шматлікіх рэштках (чарапы, сківіцы, зубы, косці канечнасцей) з адкладаў у наваколлях воз. Вікторыя (Усх. Афрыка). Верагодна, П. — продкавыя формы сучасных чалавекападобных малпаў гарыл і шымпанзэ.
    Характэрныя рысы — адсутнасць надброўных дуг і адносна слабае развіццё сківіц. Разцы малыя. іклы вялікія. Перамяшчаліся пераважна на чатырох канечнасцях.
    Праконсул афрыканскі
    ПРАКОПАЎ Пётр Яфімавіч (13.9.1909, в. Старая Мілееўка Магілёўскага рна — 24.6.1980), бел. вучоны ў галіне агульнага земляробства і раслінаводства. Члкар. АН Беларусі (1950), др с.r. н. (I960), праф. (1963). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў БСГА (1931). 3 1946 і з 1953 у Інце сацыяліст. сельскай гаспадаркі АН Беларусі, з 1950 у Мінве сельскай гаспадаркі Беларусі (з 1961 нач. Упраўлення). 3 1969 у Бел. НДІ земля
    пракоф’еў	547
    робства (заг. аддзела). Навук. працы па ўкараненні ў с.г. вытвсць найб. рацыянальных севазваротаў і эфектыўных прыёмаў апрацоўкі дзярновападзолістых глеб, па прадукцыйнасці с.г. культур. Абагульніў вынікі даследаванняў па скарыстанні ва ўмовах Беларусі прамежкавых культур і занятага папару.
    Тв.: Правнльные севообороты н рацнональное нспользованне землн. Мн., 1973; Основы севооборотов в северозападных н западных районах СССР. Л., 1974 (разам з М.Ф.Сціхіным); Рацнональные севообороты — необходммое условне увелвченмя пронзводства зерна в районах Белорусского Полесья. Мн., 1978 (разам з В.М.Гарошка).
    П.Я Пракопаў
    А.А.Пракоф’еў.
    ПРАКбП’ЕЎ Фёдар, чаканшчык і разьбяр 2й пал. 17 ст. Прыбыў у Маскву з г. Полацк (Віцебская вобл.) у 1660. 3 1662 «жалаваны» майстар Сярэбранай палаты Маскоўскага Крамля. Сярод твораў: чаканны сярэбраны посуд для царэвічаў Іаана і Пятра Аляксеевічаў, футаралы для пячатак царскіх грамат (усе 1676), чаканныя абклады (1679), сярэбранае і меднае начынне.
    ПРАКбП’ЕЎСК, горад, раённы цэнтр у Кемераўскай вобл., у Расіі. Размешчаны у перадгор’ях Салаірскага кража, на р. Аба. Засн. ў 1918. 250,4 тыс. ж. (1996). Чыт. станцыя. Адзін з цэнтраў здабычы каксавальнага вугалю ў Кузбасе. Прамсць: машынабудаўнічая (зды: «Электрамашына», шахтавай аўтаматыкі, падшыпнікавы і інш.), хім., лёгкая, харчасмакавая, буд. матэрыялаў. Кузнецкі н.д.. вугальны інт. Тэатр. Краязн. музей.
    ПРАКбшЙ. Пракопій Кесарыйскі (каля 500, г. Кесарыя, Палесціна — пасля 565), візантыйскі пісьменнік і гісторык. Удзельнічаў у войнах Візантыі з персамі, вандаламі і готамі, дарадчык палкаводца Велісарыя. У афіцыёзных творах «Войны з персамі, вандаламі і готамі» (8 кніг, скончаны ў 553), «Пра пабудовы» (553—555) услаўляў імператара Юстыніяна; аднак у памфлеце «Патаемная гісторыя» даў вельмі негатыўны вобраз імператара і яго жонкі Феадоры. Працы П.К. — важная крыніца па гісторыі Візантыі і суседніх краін 6 ст.
    Тв:. Рус. пер. — Война с готамм. М., 1950; Война с персамм; Война с вандаламм; Тайная нсторня. М., 1993.
    Літ.: Удальцова З.В. Внзантнйская культура. М., 1988. С. 50—54.
    ПРАКбПЧЫК Леанід Цімафеевіч (14.11.1933, Мінск — 7.12.1998), бел. пісьменнік. Скончыў Ціміразеўскую с.г. акадэмію (Масква, 1958). Хадзіў матросам на рыбалавецкім траўлеры, настаўнічаў, быў журналістам, працаваў у cayrace на Піншчыне, на Бел. тэлебачанні, рэжысёрам мультфільмаў на кінастудыі «Беларусьфільм». Друкаваўся з 1958. Аўтар кніг краязнаўчых нарысаў «Даўгінаўскія вёрсты» (1977), «У краі Налібоцкай пушчы», «Ёсць у сэрцы запаветны куток» (абедзве 1979), «Адкуль у вёскі імя» (1981), «Дрэмле памятка дзён» (1991). Апісаў многія літ.гіст. мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю В.Дуні , наМарцінкевіча, Я.Чачота, Ядвігіна Ш._ З.Бядулі і асабліва Я.Купалы. П’еса П. (з Дз. Кальчанкам) «Князь Наваградскі» паст. Гродзенскім драм. трам у 1988 (на яго лібрэта кампазітар А.Бандарэнка напісаў аднайм. оперу, паст. 1992). Па сцэнарыях П. Бел. тэлебачанне і «Беларусьфільм» паст. фільмы «Наваградак, чытаючы Міцкевіча» (1980), «Налібоцкія пчаляры» (1982), «Круіз на кані» (1990), «Напалеон Орда» (1991), «Беларускія ратушы» (1992). І.У.Саламевіч.
    ПРАКОФ’ЕЎ Аляксандр Андрэевіч (2.12.1900, с. Кабона Волхаўскага рна Ленінградскай вобл. — 18.9.1971), рускі паэт. Герой Сац. Працы (1970). Засл. дз. культ. Беларусі (1968). Вучыўся ў Пецярбургскай настаўніцкай семінарыі (1913—17). Друкаваўся з 1919. Першыя збкі вершаў — «Поўдзень», «Вуліца Чырвоных Зор» (абодва 1931), «Перамога» (1932). У паэт. збках «Атака», «Гармонік» (абодва 1943) і паэме «Расія» (1944, Дзярж. прэмія СССР 1946)
    І.Пракоф’еў. Нява і Волхаў. 1801.
    услаўленне подзвігу народа ў Вял. Айч. вайну. Аўтар кніг паэзіі «Дарога праз мост» (1933), «Летапіс» (1934), «На абарону закаханых» (1939), «У краі маім» (1948), «У дарозе» (1953), «Прызнанні» (1957), «Яблыня над морам» (1958), «Запрашэнне да падарожжа» (1960, Ленінская прэмія 1961), «Пад сонцам і пад ліўнямі» (1964), «Развітанне з Прымор’ем» (1969), паэм «Сад» (1948), «Юнацтва» (1955), вершаў для дзяцей і інш. Паэзіі П. ўласцівыя грамадз. пафас, глыбокі лірызм, эмацыянальнасць і шчырасць, творчае выкарыстанне фальклору, нар. гумару і жарту, быліннасці і казачнасці. Некат. яго вершы
    пакладзены на музыку. Шэраг вершаў П. прысвяціў Беларусі, яе прыродзе («Беларусі», «Сябрам», «То ляцелі гусі...», «Лявоніха», «Ой, ляціце», думы...»), а таксама Я.Купалу, Я.Коласу, П.Броўку, С.Прытыцкаму. На рус. мову пераклаў многія творы Я.Купалы, Я.Коласа, паасобныя М.Багдановіча, З.Бядулі, М.Чарота, П.Броўкі, П.Глебкі, М.Танка, П.Панчанкі, У.Дубоўкі, М.Лужаніна, А.Вялюгіна, Е.Лось і інш. Беларусі і яе лры прысвяціў арт. «У нагу з часам», «Веліч слова», «Слова пра веліч талента», «Сэрца народнае», «Рысы вялікага натхнення» і інш. Неаднаразова прыязджаў на Беларусь. На бел. мову яго вершы перакладалі М.Аўрамчык, Броўка, В.Вітка, А.Вольскі, Н.Гілевіч, Глебка, С.Грахоўскі, Дубоўка, М.Калачынскі, А.Куляшоў, Лось, Лужанін, П.Пестрак, Ю.Свірка, Я.Семяжон, М.Танк, У.Шахавец і інш.
    Тв, Собр соч. Т. I—4. М., 1978—80; Бел. пер. •— Выбр. вершы. Мн., 1948; Прызнанне ў любві. Мн., 1961; Святло над светам. Мн., 1976.
    Літ, Молдавскнй Д.М. Александр Прокофьев. Л., 1975; Александр Прокофьев: Вспоммнают друзья. М., 1977; Панчанка П. На паэтычным небасхіле. Мн., 1977; Л і я кумовіч Ц. У сугучнасці з купалаўскім словам // Бел. літ. 1982. Вып. 10.
    ПРАКОФ’ЕЎ Іван Пракоф’евіч (4.2.1758, С.Пецярбург — 22.2.1828), рускі скульптар. Акад. Пецярбургскай AM (з 1785). Вучыўся ў Пецярбургскай AM (1764— 79) у Н.Жше і Ф.Гардзеева, у 1784— 1828 выкладаў у гэтай акадэміі. Пенсіянер Пецярбургскай AM у Парыжы (1779—84), дзе працаваў пад кіраўніц
    твам П. Жульена. Раннія творы, якія ствараў пад уплывам ракако, вызначаюцца дынамікай кампазіцыі і вытанчанасцю сілуэтаў («Актэон, якога праследуюць сабакі», 1784, і інш.). Пазней працаваў у рэчышчы класіцызму. Аўтар рэльефаў у будынку Пецярбургскай AM (1785—86), у Паўлаўскім палацы (1785—87), на атыку Казанскага сабора ў Пецярбургу («Пакланенне меднаму змію», 1805—06), дэкар. статуй і груп для фантанаў Пецяргофа («Трытоны», 1800), скульптурнай кампазіцыі «Нява і Волхаў» (1801), партрэтаў (А.Ф. і А.Я. Лабзіных, 1802) і інш.
    548	пракоФ’Еў
    ПРАКбФ’ЕЎ Сяргей Сяргеевіч (23.4.1891, с. Краснае Краснаармейскага рна Данецкай вобл., Украіна — 5.3.1953), pa
    ce. Пракоф’еў.
    сійскі кампазітар, піяніст, дырыжор. Нар. арт. Расіі (1947). Чл. нац. акадэміі «СантаЧэчылія» ў Рыме (1934), Шведскай каралеўскай муз. акадэміі (1947). Скончыў ГІецярбургскую кансерваторыю па кл. кампазіцыі (1909, вучыўся ў /ХЛядава. М.РымскагаКорсакава), дырыжыравання (у М.Чарапніна) і фп. (у Г.Есіпавай; абодва 1914). Пачаў выступаць у 1908 як піяніст. 3 1918 жыў і працаваў за мяжой. 3 1936 у Расіі. Творчасць П., трывала звязаная з традыцыямі мінулага, пашырыла межы муз. мастацтва ў галіне мовы, зместу, сродкаў выразнасці, уяўляла сабой наватарскую з’яву сучаснасці. Стварыў значныя творы ва ўсіх муз. жанрах.: вак., сімф., камернаінстр., пісаў музыку да кінафільмаў і тэатр. пастановак. Яго музыка, гарманічная і жыццесцвярджальная, аб’ядноўвае ў сабе эпас і лірыку, драматызм і гумар, іронію і гратэск, характарыстычнасць і псіхалагізм. Вядучая роля ў ёй належыць оперы і балету, якія вылучаюцца нетрадыцыйнымі сюжэтамі, новымі прынцыпамі і прыёмамі муз. драматургіі і належаць да рэфарматарскіх заваёў (супрацоўнічаў з С.Дзягілевым, У.Меерхольдам, А.Таіравым, С.Эйзенштэйнам). Аўтар 8 опер, у т.л. «Заручыны ў манастыры» (1940), «Вайна і мір» (1943); 7 балетаў, у т.л. «Рамэо і Джульета» (1936), «Золушка» (1944), пастаўленых у Дзярж. тры оперы і балета Беларусі адпаведна ў 1962, 1985, 1968, 1965; 7 сімфоній (у т.л. «Класічная», 1916—17, 7я, 1951—52); араторыі «На варце міру» (1950); кантат «Здравіца» (1939, з выкарыстаннем фалькл. тэкстаў народаў СССР, у т.л. бел.), «Аляксандр Неўскі» (1938); сімф. казкі«Пеця і воўк» (1936) і інш. Адзін з першых кампазітараў сусветнага кіно. Сярод кінафільмаў, да якіх напісаў музыку: «Аляксандр Неўскі», «Іван Грозны», бел. «Паручнік Кіжэ» (1933, рэж. А.Файнцымер) і інш. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946 (тройчы), 1947, 1951. Ленінская прэмія 1957.