• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПРАКЛАМАЦЫЯ	545
    ніў у практыку метад лячэння чырв. ваўчанкі акрыхінам.
    Тв:. Леченне красной волчанкм акрнхнном. Мн., 1939; Гнойные заболевання кожм. Мн., 1952.
    А.Я.Пракапчук
    ПРАКАПЧЎК Мікалай Раманавіч (н. 7.2.1948, г. Магілёў), бел. фізікахімік, стваральнік бел. навук. школы па прагназіраванні ўласцівасцей палімерных матэрыялаў. Др хім. н. (1990), праф. (1992). Скончыў Бел. тэхнал. інт (1971). 3 1971 у Інце фізікаарган. хіміі АН Беларусі. 3 1992 у Бел. тэхнал. унце (з 1995 заг. кафедры). Навук. працы па хіміі высокамалекулярных злучэнняў, хім. тэхналогіі і тэхналогіі перапрацоўкі палімераў. Распрацаваў асновы новага кірунку ў прагназіраванні ўласцівасцей палімерных матэрыялаў, метады сінтэзу поліамідакіслот. Прапанаваў спосаб атрымання поліімідных супервалокнаў, экспрэсметады прагназіравання даўгавечнасці гумы і пластмас.
    Літ:. Салдатаў У.С. Хімія высокамалекулярных злучэнняў // Весці Нац. АН Беларусі. Сер. хім. навук. 1998. №4.
    Я. Г. Міляшкевіч.
    ПРАКАРЫЁТЫ (ад лац. pro перад, paHeft, замест + грэч. karyon ядро), мікраскапічныя арганізмы, клеткі якіх не маюць абмежаванага мембранай ядра. Каля 6 тыс. відаў. Да П. адносяцца ўсе бактэрыі, у т.л. архебактэрыі і цыянабактэрыі. Клеткі П. паводле будовы проціпастаўлены эўкарыётам (ядзерным арганізмам) і разам з іх продкамі (уркарыёгамі) лічацца найб. стараж. даядзернымі арганізмамі. Асн. структурны кампанент клетачнай сценкі — глікапептыд мурэін, які не выяўлены ў інш. групах арганізмаў. Аналаг ядра — струкгура, якая мае ДНК, бялкі і РНК. Генет. сістэма П. замацавана на клетачнай мембране і адпавядае прымітыўнай храмасоме. Размнажаюцца П дзяленнем без выяўленага палавога працэсу. У адрозненне ад эўкарыётаў не маюць хларапластаў, мітахондрый, апарата Гольджы, цэнтрыёлей. Адрозненні паміж П. і эўкарыётамі больш істотныя, чым паміж вышэйшымі жывёламі і вышэйшымі раслінамі, таму ў сістэме арганізмаў П. вылучаны ў надцарствы. Адыгрываюць важную ролю ў кругавароце рэчываў у прыродзе.
    С.С.Ермакова.
    ПРАКАТ, адзін з відаў маёмаснага найму, калі спецыялізаваныя аргцыі даюць грамадзянам у часовае карыстанне за адпаведную плату прадметы хатняга ўжытку, спарт. інвентар і інш. маёмасць.
    ПРАКАТ у металургіі, прадукцыя пракатнай вытворчасці — метал. вырабы, што атрымліваюцца гарачай і халоднай пракаткай (лісты, палосы, стужкі, рэйкі, бэлькі, трубы і інш.).
    ПРАКАТКА м е т а л а ў, спосаб апрацоўкі металаў ціскам паміж вярчальнымі валкамі пракатнага стана з мэтай атрымання вырабаў пэўнага сячэння. П. атрымліваюць розныя віды пракату: пруткі і палосы рознага папярочнага сячэння, трубы, колы, кольцы і інш.
    Адрозніваюць П. гарачую, цёплую і халодную. Вядомы 3 асн. віды: падоўжная (найб. пашыраная), папярочная і папярочнавінтавая (касая). Пры падоўжнай П. метал дэфармуецца паміж паралельна размешчанымі валкамі, якія верцяцца ў процілеглых напрамках. Пры гэтым метал зацягваецца ў міжвалковую прастору сілай трэння і пластычна дэфармуецца (вышыня сячэння вырабу пры праходжанні паміж валкамі змяншаецца, даўжыня павялічваецца). Такім спосабам вырабляюць сартавы і ліставы пракат, раскочваюцца загатоўкі ў гатовыя трубы. Папярочнай і папярочнавінтавой П. робяць толькі дэталі форм вярчэння. Пры гэтым вырабу, што апрацоўваецца папярочнай П., надаецца вярчальны рух і апрацоўка адбываецца ў папярочным напрамку. Такой П. атрымліваюць шасцерні, кольцы, вырабы з перыяд. профілем. Пры папярочнавінтавой П. выраб мае яшчэ і паступальны рух уздоўж яго восі. Гэты спосаб выкарыстоўваюць у вытвсці труб, шароў і інш. цел вярчэння. Бесперапыннасць П. забяспечвае высокую прадукцыйнасць. У індустр. краінах П. апрацоўваюць больш як 3/4 усёй выплаўленай сталі.
    Літ.. Машнны н агрегаты металлургмческнх заводов. Т. 1—3. 2 нзд. М., 1987—88; Поперечноклкновая прокатка в машмностроеннн. М., 1982. В.І.Шагун.
    Да арт. Пракатны стан Схема рабочай лініі блюмінга 1300: 1 — станіна; 2 — націскное прыстасаванне; 3 — загатоўка; 4 — валкі; 5 — універсальныя шпіндэлі; 6 — прыстасаванні для ўраўнаважання шпіндэляў; 7 — электрычныя рухавікі.
    ПРАКАТНАЯ ВЫТВОРЧАСЦЬ. атрыманне розных вырабаў і паўфабрыкатаў (пракату) са сталі і інш. металаў шляхам пракаткі. Робіцца таксама дадатковая апрацоўка вырабаў: тэрмічная, траўленне. нанясенне пакрыццяў.
    На металургічных (радзей на машынабуд.) заводах П.в. з’яўляецца завяршальным звяном цыкла металургічнай вытвсці (гл. Металургія, Чорная металургія, Каляровая металургія). Існуюць 2 тэхнал. схемы вытвсці стальнога пракату, калі гатовыя вырабы атрымліваюць: са злітку або з бесперапынналітых блюмаў, слябаў і загатовак. У гэтых схемах 2 стадыі: па 1й атрымліваюць паўпрадукт, ахалоджваюць і зачышчаюць, на 2й ажыццяўляюць паўторны нагрэў паўпрадукту і робяць вырабы на сартавых і інш. пракатных станах.
    На Беларусі асн. частку пракату чорных металаў вырабляюць на Беларускім металургічным заводзе ў Жлобіне, такса
    ма на Мінскім аўтамабііьным заводзе, Мінскім трактарным заводзе, Гомельскім заводзе сельскагаспадарчага машынабудавання і інш. Выпуск гатовага пракату чорных металаў 1300 тыс. т (1999).
    П.І.Рогач.
    ПРАКАТНЫ СТАН, агрэгат (комплекс машын і механізмаў) для апрацоўкі металаў ціскам спосабам пракаткі з дапамогай вярчальных валкоў пракатных; адзін з асн. відаў абсталявання металургічнай прамысловасці. Акрамя пракаткі П.с. транспартуюць зліткі ці загатоўкі да награвальных печаў і валкоў стана, перадаюць пракат ад адной рабочай клеці да другой, робяць кантоўку загатовак, ахаладжэнне і інш.
    Прамысл. пракатка жалеза пачалася з 18 ст. У Расіі асабліва шырока развівалася на Урале. 3 1960х г. у СССР, ЗША, ФРГ і Італіі ствараюць ліцейнапракатныя агрэгаты, у якіх сумяшчаюцца працэсы бесперапыннага ліцця і пракаткі ў адзіным непарыўным патоку. П.с. падзяляюць на 5 асн. відаў, сярод якіх вызначаецйа некалькі тыпаў: абціскальныя і загатовачныя (блюмінгі, слябінгі, загатовачныя сартавыя, трубазагатовачныя); с а р тавыя (рэйкабэлечныя, буйна, сярэдне і дробнасартавыя, драцяныя; ліставыя — гарачай і халоднай пракаткі; трубапракатныя; спецыяльныя для асаблівых відаў пракату (колапракатныя, шарапракатныя, для зубчастых колаў і інш.) Паводле колькасці валкоў П.с. дзеляць на 2валковыя (стандуа), З(стантрыо), 4(станкварта) і шматвалковыя, у т.л. планетарныя; паводле колькасці рабочых клецей — на 1, 2, 3, 4, 5, 6, шматклецевыя. П.с. для вытвсці сартавога пракату характарызуецца дыяметрам
    валкоў, ддя вырабу ліставога пракату — даўжынёй бочкі валкоў, для вытвсці труб — вонкавым дыяметрам валкоў. Прадукцыйнасць бесперапыннага загатовачнага П.с. складае каля 4—6 млн. т загатовак за год, аўтам. трубапракатнага 50—70 т бясшвовых труб за гадзіну. В.І.Шагун.
    ПРАКАТНЫЯ ПРОФІЛІ, гл. ў арт. Профілі металічныя.
    ПРАКІСЕЛЬ. вёска ў Артукоўскім с/с Рэчыцкага рна Гомельскай вобл. Цэнтр. калгаса. За 33 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 67 км ад г. Гомель. 546 ж., 209 двароў (2000). Базавая школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
    ПРАКЛАМАЦЫЯ (ад лац. proclamatio адозва, заклік), 1) агітацыйны лісток з
    546	ПРАКЛЁН
    паліт. зместам, лістоўка. 2) Урачыстае абвяшчэнне, апублікаванне.
    «ПРАКЛЁН ФАШЫЗМУ», мемарыяльны комплекс на ўшанаванне памяці жыхароў Докшыцкага рна Віцебскай вобл., знішчаных разам з вёскамі нямфаш. захопнікамі ў Вял. Айч. вайну. Адкрыты 3.7.1983 (аўтары скульпт. А.Анікейчык, арх. Ю.Градаў, Л.Левін) на месцы спаленай разам з жыхарамі
    Мемарыяльны комплекс «Праклён фашызму».
    (67 чал., у т.л. 16 дзяцей) в. Шунеўка. Цэнтр. манумент мемарыяла — бронз. фігура жанчыны (выш. 4,75 м) з узнятымі ў праклёне рукамі, якая стаіць у праёме стылізаванай брамы (выш. 11,5 м). На канцы абламанай гарыз. перакладзіны брамы прымацаваны 3 званы, 2 з іх звоняць, а 3і расколаты — сімвал таго, што кожны трэці жыхар раёна загінуў у гады вайны. Недалёка ад манумента зруб калодзежа, куды гітлераўцы кінулі жывымі дзяцей і настаўніцу. Над ім бронз. выява прабітага і абпаленага паветр. змея з імёнамі дзяцей, што загінулі. На месйы кожнай з 22 былых сял. сядзіб Шунеўкі — стылізаваны фундамент з 3прыступкавым ганкам, на верхняй прыступцы якога кампазіцыя ў форме языкоў полымя з імёнамі б. гаспадароў. Э.А.Петэрсон ПРАКЛЁНЫ, к л е н і ч ы, к л я т ы, устойлівыя па прынцыпах пабудовы і імправізацыйныя па рэалізацыі (адпаведна выпадку) формулы вербальнай (слоўнай) магіі шкадлівага характару. Адна з праяў архаічнай свядомасці чалавека, яго веры ў магічныя сродкі ўздзеяння на чалавека, жывёлу, аб’екты нежывой прыроды, а найперш у дзейсную сілу слова. Найчасцей выказваюцца ў адказ на рэальнае ці ўяўнае праяўленне агрэсіі, варожасйі ў дзеяннях і словах. У іх назіраецца імкненне «адвярнуць» шкадлівае дзеянне на крыніцу яго спараджэння, магічным спосабам адпомсціць за нейкае зло, знішчыць крыўдзіцеля і яго род, дабрабыт і інш.
    Разбурэнне міфалагічнай сістэмы ператварыла формулы П. у бясшкодныя выслоўі. Напр., забыты страх пра дэ.мана Кадука, што зжыраў немаўлят і тым асуджаў род на выміранне, ператварыў праклён «Каб на цябе Кадук» у нейтральны папрок, які бабулі часта адрасавалі дзецям (тыпу «А няхай вас качкі стопчуць!»). Для ўзмацнення дзейнасці П. выкарыстоўваліся магічныя атрыбуты, сакральныя мясціны, урочны час. Найб. моцнымі лічыліся матчыны П., бо яны павінны былі няўхільна споўніцца (іншыя можна было нейтра
    лізаваць). Цывілізаванасць праяўлялася ў тым, што забаранялася праклінаць дзяцей непрыяцеля, хоць зацятасць спараджала П. на 10 пакаленняў. Матывы П. выкарыстоўваліся ў нар. творчасці, міфалагічных сюжэтах, баладах і інш. творах (у выніку П. моладзец ператвараецца ў явар, нявестка — у рабіну ці каліну, вяселле — у каменне ці ў ваўкалакаў). П. вымаўляліся часта ва ўзбуджаным стане, у парыве гневу, крыўды, жадання адпомсціць. Тады яны складваліся ў доўгія нізкі з пералічэннем усіх нягод непрыяцелю. Мова П. вызначаецца экспрэсіўнасцю, вобразнасцю, рытмічнасцю. У П. заўсёды прысутнічае параўнанне, узважванне шкоды і расплаты за яе. П. грунтуюцца на стараж. звычаёвым праве продкаў. Формаю яны блізкія да зневажальных выслоўяў.
    Публ.: Выслоўі / Склад. М.Я.Грынблат. Мн„ 1979.
    Літ.: Нікіфароўскі М.Я. Напаўпрыказкінапаўпрымаўкі // Зап. аддз. гуманіт. навук. Кн. 4 Пр. катэдры этнаграфіі. Мн., 1928. Т. 1, сш. 1; Fede rowski М. Lud biatotuski. Т. 1. Krakow, 1897; Pietkiewicz Cz. Kultura duchowa Polesia Rzeczyckiego. Warszawa, 1938; M o s z y n s k i K. Kultura ludowa siowian. T. 2. Kultura duchowa. Cz. 1. 2 wyd. Warszawa, 1967. Л.М.Салавей.