Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Чужой любві я не зайздрошчу:
Тут са сваёю нелады:
Я ў сэрцы ёй даю жылплошчу, ды ў ім утульна не заўжды.
(А.Куляшоў. «Чужой любві я не зайздрошчу...»)
Эх, правадніца, правадніца, Люблю я твой вандроўны дом. Хачу з табою парадніцца, Зрабіцца паўправадніком
(П.Панчанка. «Паўвека...
Гэта шмат — паўвека...»)
М.А.Лазарук, А.Я.Ленсу.
ПРАЗАРрКІ, вёска ў Глыбоцкім рне Віцебскай вобл., на аўтадарозе Глыбокае — Полацк. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 45 км на ПнУ ад. г. Глыбокае, 155 км ад г. Віцебск, 6 км ад чыг. ст. Зябкі. 583 ж., 250 двароў (2000). Лясніцтва, участак Глыбоцкіх электрасетак, аўтазаправачная станцыя. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму. Помнікі архітэктуры: Петрапаўлаўская царква (1909) і касцёл Маці Божай (1907), Помнік на магіле І Ц.бўйніцкага.
У пач. 16 ст. П. — велікакняжацкі маёнтак. У 16—18 ст. уладанне І.Корсака, І.Кунцэвіча, Я Рагазы, Туковічаў, Шчытоў, Храпавіцкіх, А.Кройца. 3 1793 П. ў Рас. імперыі, цэнтр воласці Дзісенскага пав. Мінскай, з 1842 — Віленскай губ. 3 1856 працавала школа. У 1866 — 103 ж., 14 двароў. У 1907 пабудаваны касцёл Маці Божай, у 1909 — Петрапаўлаўская царква; была сінагога. У 1921—39 П. ў складзе Польшчы, цэнтр Дзісенскага пав. Віленскага ваяв. 3 1939 у БССР, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета Пліскага, з 1962 — Глыбоцкага рнаў. І.У.Бунто. ПРАЗЕАДЫМ (лац. Praseodymium), Рг, хімічны элемент III гр. перыяд. сістэмы, ат. н. 59, ат.м. 140, 9077, адносіцца да лантаноідаў. У прыродзе 1 стабільны нуклід 141 Рг. У зямной кары 7104% па масе. Адкрыты разам з неадымам, назва ад грэч. prasios — светлазялёны (большасць солей П. маюць такую афарбоўку) і didymys — блізня, двайнік.
Метал светлашэрага колеру, t 932 °C, шчыльн. 6780 кг/м' У паветры акісляецца. Узаемадзейнічае з кіпнем (павольна), з салянай, азотнай і сернай ктамі, пры награванні — з галагенамі, азотам, вадародам (пры пакаёвай тры паглынае яго). Метал. П. атрымліваюйь пераважна электролізам расплаву трыхларыду. Выкарыстоўваюць як кампаненг мішметалу, магн. сплаваў з кобальтам і нікелем, легіруючую дабаўку да сталі і інш. сплаваў, аксіды — пігменты для каляровага шкла, маст. керамікі.
ПРАЗЕНХІМА (ад грэч. pros звыш, no634 + enchyma налітае, тут тканка), раслінная тканка, што мае выцягнутыя (даўж. ў некалькі разоў перавышае шыр ), завостраныя на канцах (у адрозненне ад парэнхімы), розныя па пахо
544 ПРАЗЕРПІНА
джанні і функцыях клеткі. Паміж П. і парэнхімай ёсць пераходы (напр., каленхіма і лопасцевыя галінастыя клеткі мезафілу ў лісці каны і інш. раслін).
ПРАЗЕРПІНА, у старажытнарымскай міфалогіі багіня падземнага свету і царства нябожчыкаў. Дачка Цэрэры, жонка выкраўшага яе Плутона. У грэч. міфалогіі П. адпавядала Персефона.
ПРАЗРЫСТАСЦЬ у о п т ы ц ы, уласцівасць рэчываў прапускаць святло. Накіраванае (не дыфузнае) распаўсюджванне святла харакгарызуецца прапускання каэфіцыентам.
Залежыць ад адбіцця, паглынання і рассейвання святла ў рэчыве. П. адрозніваюць ад прапускання святла (асяроддзе можа быць непразрыстым і прапускаць рассеянае святло, напр., тонкі ліст паперы). Кожнае рэчыва празрыстае толькі для прамянёў пэўнай часткі аптычнага спектра, напр., звычайнае шкло — для бачнага святла, кварц — для бачнага і ультрафіялетавага.
ПРАЗРЫСТАСЦЬ АТМАСФЕРЫ здольнасць атмасферы прапускаць сонечную радыяцыю. Залежыць ад масы паветра, праз якую праходзяць прамяні, ад утрымання ў паветры вадзяной пары і прадуктаў яе кандэнсацыі (кропель і крышталёў), а таксама аэразольных дамешкаў (пылу, дыму і інш.), якія значна памяншаюць П.а. Найб. празрыстае паветра ў палярных раёнах, найменш — у гарадах, асабліва летам, у выніку тэхнагеннага забруджвання.
ПРАЙС (Price) Леанціна (н. 10.2.1927, г. Лорэл, штат Місісіпі, ЗША), амерыканская спявачка (сапрана). Скончыла Джульярдскую муз. школу (1952). Як оперная спявачка дэбютавала ў 1951. У 1959 у тры «Ла Скала». 3 1961 салістка «Метраполітэнопера» ў НьюЙорку. 3 1985 выступае як камерная спявачка. Валодае голасам выключнай прыгажосці і насычанасці. Яе выкананне вылучаецца вял. драматызмам, сілай экспрэсіі. Адна з лепшых выканальніц партый Аіды («Аіда» Дж. Вердзі) і Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ). Сярод інш. партый: Донна Ганна («Дон Жуан» В.АМоцарта), Тоска («Тоска» Дж. Пучыні) і інш. Тонкі інтэрпрэтатар камерных вакальных твораў, у т.л. цыкла «Песні самотніка» С.Барбера, створанага для яе.
ПРАКАЗА, тое, што лепра.
ПРАКАМБІЙ (ад. лац. pro перад, раней, замест + камбій), эмбрыянальная фаза ў развіцці першаснай праводнай сістэмы; ч. верхавінкавай мерыстэмы. Закладваецца ў парастках, у вобласці фарміравання лісцевых зачаткаў і ў каранях. Клеткі П. моцна выцягнутыя (празенхімныя), танкасценныя, слабавакуалізаваныя, размешчаны ў выглядзе цяжоў і ўтвараюць адзіную пракамбіяльную сістэму. Колькасць цяжоў паміж сцяблом і лістом пастаянная для віду (важная таксанамічная адзнака). 3 П.
ўтвараюцца праводныя тканкі — першасныя ксілема і луб (флаэма).
ПРАКАПЁНКА Мікалай Фёдаравіч (н. 17.12.1923, в. Гейдзіна Аляксандраўскага рна Данецкай вобл., Украіна), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1981), праф. (1985). Скончыў Харкаўскі аўтадарожны інт (1951). 3 1952 дырэктар МТС, старшыня Плешчаніцкага райвыканкома, 1ы сакратар Старобінскага райкома КПБ, сакратар Мінскага абкома КПБ. 3 1976 у Бел. НДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі (у 1976—85 дырэктар). Навук. працы па праблемах навук.тэхн. прагрэсу, эфектыўнасці, рэнтабельнасці і спецыялізацыі сельскай гаспадаркі. Распрацаваў тэарэт. асновы, механізм фарміравання і кіравання якасцю с.г. прадукцыі ў рыначных умовах.
Тв:. Спеішалнзацня н рентабельность сельскохозяйственного пронзводства. Мн., 1972; Экономнческне проблемы качества сельскохозяйственной продукцнн. М., 1980; Агропром: науч.техннч. прогресс н качество. Мн., 1988. ПРАКАПЁНКА Станіслаў Іванавіч (н. 8.1.1939, в. Кляпін Кармянскага рна Гомельскай вобл.), бел. вучоныэканаміст і гасп. дзеяч. Канд. эканам. н. (1989). Скончыў Бел. інт інжынераў чыг. транспарту (1961). 3 1975 у Гомелі: дырэктар зда пластмасавых вырабаў, зда сантэхабсталявання, ВА «Белэмальпосуд», зда пускавых рухавікоў. 3 1990 нам. старшыні Гомельскага аблвыканкома. 3 1992 ген. дырэктар «Гомсельмаша». 3 1955 прарэктар Гомельскага тэхн. унта імя П.В.Сухога. Навук. працы па праблемах сац.эканам. развіцця, рыначных адносін і занятасці насельніцтва.
Тв.: Практнкум по экономнке пронзводства н нормнрованню труда. Мн., 1994; Рынок труда н занятость населення. Мн., 1995 (у сааўт.); Основы рыночной экономнкн. Мн., 1993 (разам з УДз.Арэшчанкам, А.Д.Янушкам).
М.П.Савік.
ПРАКАПОВІЧ Ігар Міхайлавіч (н. 9.12.1960, г. Паставы Віцебскай вобл.), бел. пісьменнік, краязнавец. Скончыў БДУ (1985). 3 1986 настаўнічае ў Паставах. Друкуецца з 1986. У вершах (збкі «Рэха малітваў», 1993; «Намагнічаны космас», 1996; «Шляхі наканаванага бязмежжа», 1999) — боль за знявечаную Чарнобылем Беларусь, узрушанасць, задушэўнасць, разважлівасць, трывога за знішчэнне зямнога хараства, заклікі любіць родную зямлю. Аўтар краязнаўчых кніг «Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна» (1994), «Адкуль паходзяць назвы. Назвы рэк і азёр Пастаўскага раёна» (2000), артыкулаў па гісторыі і геаграфіі Пастаўскага рна, школьнага краязнаўства, апавяданняў і п’ес. Піша і выконвае бардаўскія песні. І.УСажшевіч.
ПРАКАПбВІЧ Мікола (Мікалай Мікалаевіч; н. 1.11.1948, в. Пугачова Брэсцкага рна, цяпер у межах Брэста), бел. паэт. Скеінчыў Брэсцкі пед. інт (1970). Настаўнічаў, працаваў на радыё і тэлебачанні. 3 1984 сакратар Брэсцкага абл. аддз. Саюза пісьменнікаў Беларусі, з 1994 працуе на Брэсцкай студыі тэлебачання.
Друкуецца з 1966. Збкі «Неад’емнае» (1982), «На кругі свае» (1986), «Мяжа надзеі» (1993) пра дабрыню, сяброўства, каханне, гісторыю роднага народа, клопат пра захаванне прыроды, складаныя праблемы сучаснасці.
ПРАКАПЦОВА Вера Паўлаўна (н. 29.1.1947, Мінск), бел. музыказнавец, педагог. Др мастацтвазнаўства (2000), праф. (1997). Дачка Г\.В.Масленікава. Скончыла Бел. кансерваторыю (1970; да 1972 там канцэртмайстар). 3 1975 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. 3 1979 заг. кафедры Бел. унта культуры. Навук. працы па гісторыі і тэорыі маст. адукацыі ў Беларусі, бел. масавай песні, ролі музыкі ў эстэт. выхаванні. Аўтар мастацтвазнаўчых прац, у т.л. вучэбных дапаможнікаў.
Тв.: Музычная адукацыя ў Беларусі. Мн., 1980; Фартэпіянныя мініяцюры беларускіх кампазітараў. Ч. 1—2. Мн., 1994—96 (у сааўт.); Мастацкая адукацыя ў Беларусі. Мн., 1999.
А.А. Саламаха.
ПРАКАПЦОЎ Уладзімір Іванавіч (н. 8.8.1953, в. Жгунская Буда Добрушскага рна Гомельскай вобл.), бел. мастацтвазнавец, мастак. Канд. мастацтвазнаўства (1984). Скончыў маст.графічны фт Віцебскага пед. інта (1975). 3 1980 працаваў у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1986 у CM Беларусі, з 1998 дырэктар Нац. маст. музея Беларусі. Даследуе праблемы сучаснага выяўл. мастацтва. Аўтар прац: «Нінель Шчасная» (1984; у сааўт.), «У пошуках прыгажосці і гармоніі» (1988), «Мікалай Рыжанкоў» (1989), уступных артыкулаў да альбомаў «Уладзімір Масленікаў» (1995), «Леанід Дударэнка» (1998), раздзелаў у «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 4—6, 1990—94). Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах нацюрморта, пейзажа, тэматычнай карціны. Сярод твораў: «М.Багдановіч. Апошні санет паэта» (1985), «Present Indefinite», «Мроі Нясвіжскага парку», «Маіх чаўноў скрыпучая туга» (усе 1997), «В.К.БялыніцкамуБірулі. Мелодыя адыходзячай ночы» (1998), «Ноч юнага мая», «Адам Міцкевіч. Боль паэта» (абодва 1999), «Успаміны аб паланэзе» (2000), «Нараджэнне дня» (2001). Л.Дз.Налівайка.
ПРАКАПЧЎК Андрэй Якаўлевіч (16.7.1896, в. Чамяры Слонімскага рна Гродзенскай вобл. — 13.4.1970), бел. вучоны ў галіне дэрматавенералогіі. Акад. АН Беларусі (1940, чл.кар. 1936), др мед. н. (1936), праф. (1931). Засл. дз. нав. Беларусі (1944). Скончыў Маскоўскі унт (1923). 3 1927 у клініцы скурных і венерычных хвароб БДУ, з 1931 у Мінскім мед. інце (заг. кафедры), адначасова ў 1932—38 і 1945—63 у Бел. скурнавенералагічным НДІ (дырэктар). Навук. працы па марфалогіі запаленчых працэсаў скуры, абмене рэчываў, прафілактыцы, дыягностыцы, ужыванні радыеактыўных ізатопаў і стэроідных гармонаў пры скурных і венерычных хваробах. Распрацаваў і ўкара