Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Літ. тв:. Автобнографня. М., 1973; Детство. 5 нзд. М., 1983.
Літ.: Н е с т ь е в М.В. Жнзнь Сергея Прокофьева. 2 нзд. М., 1973; Мартынов HO. Сергей Прокофьев: Жнзнь н творчество. М.,
1974; Савкн н а Н.П. С.С.Прокофьев. М., 1982;Данько Л. С.С.Прокофьев, 1891—1953. 2 нзд. Л., 1983; Сергей Прокофьев, 1891 — 1991: Дневннк, пнсьма, беседы, воспомннання. М., 1991. Н.АЮўчанка. ПРАКбф’ЕЎ Уладзімір Фёдаравіч (н. 16.2.1936, г. Пскоў, Расія), бел. мастак дэкар.прыкладнога мастацтва. Скончыў Ленінградскае вышэйшае маст,прамысл. вучылішча імя В.І.Мухінай (1964). 3 1964 мастак на Барысаўскім хрусталёвым здзе. Працуе ў галіне маст. шкла. Сярод работ сталовы набор «Сталічны» (1965), выставачныя наборы «Агеньчык» (1970), «Каралі» (1972), дэкар. вазы «Мінск» (1968), «Полымя» (1969), «Урадлівасць» (1978), «Вадаспад» (1981), «Перамога» (1982), «Белы колер» (1987),
УПракоф’еў. Дэкаратыўныя вазы «Вадаспад». 1981.
«Курган славы» (1995), дэкар блюды «Святочны арнамент» (1988), «Беларусь» (1994) і інш. Творы вызначаюцца выразнасцю сілуэтаў, выдатным валоданнем матэрыялу, разнастайнасцю тэхнік выканання.
ПРАКбШЫН Валерый Іванавіч (н. 12.8.1939, г. Ветка Гомельскай вобл.), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1989), праф. (1990). Скончыў БДУ (1961), дзе і працаваў. 3 1974 у аддзеле навукі і навуч. устаноў ЦК КПБ. 3 1990 рэктар Рэсп. міжгаліновага інта павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў. 3 1994 нач. упраўлення Дзярж. кта па навуцы і тэхналогіях Беларусі. 3 2000 нам. дырэктара Бел. рэсп. фонду фундаментальных даследаванняў. Навук. працы па фіз. матэрыялазнаўстве, паўправадніковым прыладабудаванні. Распрацаваў тэарэт. асновы фізікі гальвана і тэнзарэзістыўных працэсаў у паўметалах і сплавах на іх аснове.
Тв.: Устройства автоматнкн н робототехннкн на эффекте Холла. Мн., 1991 (разам з В.Р.Шапялевічам, В.А.Ермаловічам); Основы фононных н электронных процессов в крнсталлах. Гомель. 1999 (разам з В.М.Драко, В.Р Шапялевічам). М.П.Савік. ПРАКбіПЫНА Кацярына Сяргееўна (н. 10.12.1927, с. Ловаць Хвастовіцкага рна Калужскай вобл., Расія), бел. філосаф. Канд. філас. н. (1955). Скончыла БДУ (1950). 3 1955 у Інце філасофіі і права
Нац. АН Беларусі. Навук. працы па праблемах гісторыі філас., грамадскапаліт. думкі, гісторыі рэлігіі і вальнадумства ў Беларусі. Адзін з аўтараў манаграфій «Нарысы гісторыі філасофскай і сацыялагічнай думкі Беларусі (да 1917 г.)» (1973), «3 гісторыі вальнадумства і атэізму ў Беларусі» (1978), «Асвета і педагагічная думка ў Беларусі» (1985). Дзярж. прэмія Беларусі 1984 і інш.
Тв.: Пытанні атэізму ў беларускай грамадскай думцы (Другая палавіна XIX і пачатак XX стст.). Мн., 1960; Мелетмй Смотрнцкнй. Мн., 1966; Казнмнр Лышкнскнй. Мн., 1986 (разам з В Ф Шалькевічам); Старообрядчество в Беларусн. Мн., 1992 (разам з Т.П. Кароткай, Г.А.Чуднікавай); Неокульты: «новые релмгня» века. 3 нзд. Мн., 2000 (у сааўт.).
ПРАКРЎСТ, Д а м а с т, П а л і п е м о н, у старажытнагрэчаскай міфалогіі знакаміты волатразбойнік, які падсцерагаў падарожнікаў на дарозе паміж Афінамі і Мегарай. П. зрабіў 2 ложкі; на вял. ложак клаў малых ростам падарожнікаў і біў іх молатам, каб расцягнуць да памераў ложка, на малы — высокіх ростам і адпільваў ім тыя ч. цела, якія там не змяшчаліся. П. быў забіты Тэсеем, калі той вызваляў Атыку ад пачвар і злачынцаў. У пераносным сэнсе «пракрустаў ложак» — штучная мерка, якая не адпавядае сутнасці з’явы; гвалтоўныя, недарэчныя абмежаванні.
ПРАКСІЦІЛЬ (Praxiteles; каля 390 да н.э., Афіны — каля 330 да н.э.), старажытнагрэчаскі скульптар. Выступіў наватарам кампазіцыйнай пабудовы скульптуры — перанёс цэнтр цяжару цела на вонкавую апору. Працаваў пераважна ў мармуры. Зберагліся ў арыгінале група «Гермес з дзіцем Дыянісам» (каля 340 да н.э.), ант. копіі «Афрадыта Кнідская» (каля 350 да н.э.), «Сатыр адпачывае». Ў творах адлюстроўваў геданічны ідэал Грэцыі перыяду крызісу поліснай сістэмы. Творчасць П. паўплывала на майстроў элінізму, асабліва на александрыйскую школу.
ПРАКСІЯЛОГІЯ (ад грэч. praksis справа, дзеянне + ...логія), галіна сацыялагічных даследаванняў, якая вывучае методыку раз
ПРАКУРАТУРА 549
гляду розных дзеянняў або сукупнасці дзеянняў з пункту погляду іх эфектыўнасці. Засн. польскім вучоным Т.Катарбінскім, з’яўляецца адным з метадаў сучасных сацыялагічных даследаванняў. Сутнасць метаду заключаецца ў практычным (і гіст.) даследаванні і характарыстыцы розных прац. навыкаў і прыёмаў, выяўленні іх элементаў і складанні на гэтай аснове розных рэкамендацый практычнага характару. П. займаецца гісторыяй названых катэгорый, а таксама канкрэтнымі даследаваннямі працы калектываў, аналізам форм аргцыі працы, яе спецыялізацыі, суб’ектыўнымі (радзей аб’ектыўнымі) фактарамі змены арганізацыі, і ступені эфектыўнасці працы. П. вывучае ўзаемадзеянне індывіда і калектыву ў працэсе вытвсці.
Праксіцель. Фрагмент статуі Афрадыты Кнідскай. Каля 350 г. да н.э.
ПРАКТАЛОГІЯ (ад грэч. proctos задні праход +...логія), раздзел гастраэнтэралогіі і абдамінальнай хірургіі, які вывучае хваробы прамой кішкі (гемарой, практыт і інш.), распрацоўвае метады іх дыягностыкі, лйчэння і прафілактыкі; больш шырока — хваробы тоўстага кішэчніка (колапракталогія). Многія захворванні прамой кішкі з’яўляюцца лакалізацыяй працэсаў у папярэдніх аддзелах (паліпоз, хвароба Крона, неспецыфічны язвавы каліт), асабліва пры злаякасных захворваннях. На Беларусі ў 1971 адкрыта аддзяленне П. на базе Мінскай абл. клінічнай бальніцы (Бараўляны); з 1978 — Рэсп. цэнтр. Створаны аддзяленні П. ў абл. цэнтрах, рэабілітацыйная служба для хворых на рак прамой кішкі. І.М.Грышын.
ПРАКТЫКА (ад грэч. prakticos актыўны, дзейны), матэрыяльная мэтазгодная дзейнасць людзей, накіраваная на засваенне і пераўтварэнне аб’ектыўнай рэчаіснасці; працэс пераходу набытага вопыту ва ўмовы жыцця людзей. Як сукупная дзейнасць чалавецтва ў гіст. развіцці з’яўляецца асновай грамадства і
пазнання. Асн. віды П. — вытвсць матэрыяльных даброт і П., накіраваная на сац. пераўгварэнне. Структура П. ўключае патрэбнасць, мэту, матыў, мэтазгодную дзейнасць, прадмет, сродкі і вынік. Разглядаецца ў кантэксце ўзаемауплываў з тэорыяй. У філасофіі праблема тэорыі і П. становіцца актуальнай з 19 ст. Г.Гегель разглядаў П. як «валявую дзейнасць ідэі». Суб’ектыўныя ідэалісты сцвярджалі другаснасць П. ў адносінах да тэорыі. Вял. ролю ў пазнанні адводзілі П. прыхільнікі марксізму, сцвярджаючы дыялект. адзінства тэорыі і П Прагматысты разглядалі каштоўнасць вучэння толькі па яго практ. выніках.
ПРАКТЫТ (ад грэч. proktos задні праход, прамая кішка), запаленне слізістай абалонкі прамой кішкі. Часцей бывае ў спалучэнні з запаленчымі зменамі інш. аддзелаў кішэчніка (напр., неспецыфічны язвавы каліт). Бывае П. банальнага характару (пастаяннае траўміраванне ў педэрастаў). Трэшчыны і кровазліцці ў слізістай абалонцы кішкі з’яўляюцца варотамі ВІЧінфекцыі і развіцця СНІДу. Прыкметы П.: адчуванне пякоты ў вобласйі задняга праходу, частыя пазывы на стул, выдзяленні слізі, крыві. Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае. Гл. таксама Практалогія. І.М.Грышын.
ПРАКТЫЧНАЯ АСТРАНбМІЯ, раздзел астраметрыі, які распрацоўвае метады, інструменты і прылады для вызначэння геагр. каардынат, азімутаў напрамкаў і дакладнага часу паводле астр. назіранняў. Падзяляецца на геадэзічную астраномію, мараходную (распрацоўвае спосабы вызначэння па нябесных свяцілах і навігацыйных ШСЗ месцазнаходжання судна ў моры і папраўкі прылад курсапаказвання) і авіяцыйную (вызначае каардынаты лятальнага апарата і папраўкі компаса ва ўмовах палёту). Вымяральныя прылады П.а.: зеніттэлескоп, кварцавы гадзіннік, мерыдыянны круг, пасажны інструмент, секстант, універсальны інструмент, хранограф, хранометр і інш. Па астр. гадзінніках службы часу розных краін вызначаюць час адпаведнага часавага пояса з дакладнасцю да дзесяцітысячнай долі секунды, кругласутачна перадаюць сігналы дакладнага часу. Астр. метады арыенціроўкі (вызначэнне геагр. каардынат і азімутаў напрамкаў) з’яўляюЦца найб. надзейнымі метадамі ў далёкіх плаваннях марскіх караблёў, авіяц. і касм. палётах.
Літ:. Б л а ж к о С.Н. Курс практнческой астрономнп. 4 нзд. М., 1979. А.А.Шымбалёў. ПРАКУЛЁВІЧ Уладзімір Антонавіч (н. 5.4.1949, с. Новасысоеўка Якаўлеўскага рна Прыморскага краю, Расія), бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі і генетыкі мікраарганізмаў. Др біял. н. (1989), праф. (1995). Скончыў БДУ (1971), з 1984 працуе ў ім (з 1989 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні працэсаў рэкамбінацыі і рэпарацыі ў бактэрый, стварэнні сістэм генет. аналізу і вывучэнні арганізацыі геномаў фітапатагенных бактэрый, пабудове кальцавых генет. карт бактэрый, малекулярнагенет.
характарыстыцы плазмід грамстаноўчых бактэрый, распрацоўцы і ўкараненні ў вытворчасць вет. прэпаратаў новага пакалення.
Тв:. Генетнческнй контроль УФрезпстентностн у Erwinia chrysanthemi // Молекулярные механмзмы генетнческнх процессов. М., 1991; Генетнческая органнзацня хромосомы Erwinia chrysanthemi (разам з Ю.К.Фамічовым) // Успехн современной генстакн 1993. Вып. 18.
ПРАКУЛЁВІЧ Уладзімір Міхайлавіч (1887, в. Красналукі Чашніцкага рна Віцебскай вобл. — 20.8.1938), палітычны дзеяч Беларусі. Скончыў Маскоўскі унт (1912). У 1912—14 працаваў у мінскіх казённай палаце, акр. судзе. 3 пач. 1й сусв. вайны эвакуіраваны ў Маскву. У 1917—20 на судзейскіх пасадах у Мінску, мяст. Вызна (г.п. Чырвоная Слабада Салігорскага рна). Адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстання 1920. У 1921 эмігрыраваў у Вільню, чл. прэзідыума Віленскага нац. кта, чл. замежнага ЦК Бел. партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў. У 1922 высланы з Вільні, пераехаў у Коўна. Са жн. 1923 дзярж. сакратар урада ,УН на чале з А.І. Цвікевічам, разам з якім пераехаў у Прагу. 3 1926 у Мінску, працаваў у Дзярж. бцы БССР. 19.7.1930 арыштаваны па справе т.зв. «Саюза вызвалення Беларусі» і на 5 гадоў сасланы ў г. Свярдлоўск. 9.1.1938 зноў арыштаваны і прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны па 1м прыгаворы ў 1988, па 2м — у 1989.
Те:. Слуцкое восстанне (ноябрь — декабрь 1920 г.) // Нёман. 1996. №4. У.М.Міхнюк.
ПРАКУРАТАР (лац. procurator літаральна папячыцель, кіраўнік), у Старажытным Рыме: 1) домакіраўнік; 2) давераная асоба рым. грамадзяніна ў суд. і камерцыйных справах (звычайна з ліку вольнаадпушчанікаў); 3) у эпоху імперыі таксама кіраўнік вял. маёнтка (імператарскага, прыватнага), чыноўнік, які кіраваў невял. правінцыяй, загадваў зборам падаткаў у вял. правінцыі або ўзначальваў фін. ці гасп. ведамства.