• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПРАДУКЦЫЙНЫЯ СІЛЫ, сістэма суб’ектыўных (працоўная сіла) і рэчыўных (сродкі вытворчасці) фактараў, неабходных для пераўтварэння рэчываў прыроды ў патрэбныя чалавеку прадукты.
    ПРАДУЦЭНТЫ [ад лац. producens (producentis) які вырабляе, стварае], аўтатрофныя (фота або хемасінтэзуючыя) арганізмы, здольныя ствараць складаныя арган. рэчывы з неарган. злучэнняў. Асн. П. ў водных і наземных экасістэмах — зялёныя расліны.
    Складаюць першы трафічны ўзровень, аснову экалагічнай піраміды. У планетным маштабе штогод наземныя П. ўтвараюць каля 115 млрд. т арган. рэчываў, вылучаюць у ат
    масферу каля 53 млрд. т кіслароду, водныя П. — каля 55 млрд. т арганікі і 414 млрд. т кіслароду. Вывучэнне П. і перадачы назапашанай імі энергіі да кансументаў і рэдуцэнтаў дае магчымасць мэтанакіравана рэгуляваць працэсы назапашвання і біядэструкцыі арган. рэчываў, стварае тэарэт. асновы для распрацоўкі шэрагу праблем аховы прыроды і інш. Гл. таксама Аўтатрофы, Біялагічная прадукцыйнасць. А.М.Петрыкаў.
    ПРАДХАБЕЙ (Pnidhoe Bay), буйное газанафтавае радовішча ў ЗША (штат Аляска). Размешчана ў зал. Прадха Бофарта м. Уваходзіць у Паўночнай Аляскі нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1968, распрацоўваецца з 1977. Пачатковыя прамысл. запасы нафты з кандэнсатам 1,3 млрд. т, газу 730 млрд. м3. Пл. 607 км2. 12 пакладаў у адкладах ад каменнавугальнага да палеагенавага ўзросту на глыб. 0,75—3,2 км. Нафта метананафтэнавая, шчыльн. 844—ЛІЗ кг/м3. У rase 44% метану.
    ПРАДЫГІЯЗІН. пігмент бактэрыяльнага паходжання, які валодае антыбіятычнымі ўласцівасцямі, C2oH250N3. Прыгнечвае рост некат. бактэрый (напр., залацістага стафілакока), удзельнічае ў дыханні, выконвае ролю рэзерву праліну. Цёмначырв. з зеленаватым бляскам крышталі, тра плаўлення 151—152 °C, слаба растваральны ў вадзе, таксічны. Выкарыстоўваюць у дэрматалогіі, хірургіі.
    ПРАЁКТ (ад лац. projektus кінуты наперад) у архітэктуры і б у д а ў н і ц т в е, сістэма ўзаемазвязаных дакументаў, якія служаць асновай для будва, рамонту, рэканструкцыі ці рэстаўрацыі аб’ектаў. Складаецца з абгрунтоўваючай і зацвярджаемай (абавязковая для выканання ўсімі фіз. і юрыд. асобамі) частак. Склад графічных, тэкставых і таблічных матэрыялаў П. (чарцяжы, схемы, разлікі, тлумачальныя запіскі, арх. макеты) вызначаецца спец. нарматыўнымі дакументамі. Для гарадоў і інш. нас. месцаў распрацоўваюцца П.: планіроўкі прыгарадных зон, генпланаў, дэталёвай планіроўкі асобных ч. горада, жылых, вытв., рэкрэацыйных і інш. функлыян. зон, асобных гар. вузлоў, вуліц і інш. Праектаванне ажыццяўляецца звычайна ў 2 стадыі: арх. П. (забяспечвае ўяўленне пра матэрыяльны вобраз аб’екта, яго размяшчэнне, фіз. параметры і масттэхн. якасці, змяшчае тэхн.эканам. паказчыкі); буд. П. (выконваецца на аснове зацверджанага арх. П., праведзеных інж. работ, навук.тэхн. даследаванняў; забяспечвае непасрэдную рэалізацыю інвестыцый для будва аб’ектаў). Нескладаныя П. распрацоўваюць у адну стадыю (рабочы П., які ўключае і зацверджаную арх. частку). Пры распрацоўцы дакументацыі на больш складаны і адказны аб’ект папярэдне распрацоўваюць эскізны П., тэхн.эканам. абгрунтаванне, праводзяць конкурсы. Адрозніваюць П. тыпавы (для масавага
    540 ПРАЕКТАВАННЕ
    будва аднолькавых аб’ектаў) і індывід. (для будва унікальных аб’ектаў).
    Праектныя работы вядомы ў Стараж. Рыме, у эпоху Адраджэння. У 18 ст. ў Зах. Еўропе распрацоўваліся т.зв. П.фантазіі. Часам нерэалізаваныя П. значна ўплывалі на развіццё архітэктуры (напр., П. горада на 3 млн. жыхароў, арх. Ле Карбюзье, Франйыя, 1922).
    На Беларусі пачатак праектнай дзейнасці адносіцца да канца 16 ст. (г. Нясвіж). 3 2й пал. 18 ст. пачалі выкарыстоўвацца тыпавыя (узорныя) П. пры будве жылых і грамадскіх будынкаў (Гродна, Магілёў, Полацк, в. Варняны Астравейкага рна Гродзенскай вобл). Сучасныя П. распрацоўваюцца ў праектных aprцыях: інтах «Беларускі праектны інстытут», «Белдзіпрадар», «Белдзіпралес», «Белдзіпрабудматэрыялы», «Мінскграмадзянпраект», «Мінскінжпраект», «Мінскграда» (з 1997) і інш., у персанальных творчых майстэрнях архітэктараў, якія маюць адпаведную ліцэнзію. Абавязкова праводзіцца дзярж. экспертыза П., яго зацвярджэнне ў адпаведных органах дзярж. кіравання, а ў асобных выпадках — грамадскае абмеркаванне П на любой стадыі яго выканання. С.А. Сергачоў.
    ПРАЕКТАВАННЕ, распрацоўка праекта (прататыпа, правобраза) аб’екта (прамысл. прадпрыемства, збудавання, машыны, абсталявання, аснасткі, дарогі, газа ці нафтаправода, цеплатрасы, адзення, абутку і інш.) або сукупнасці дакументацыі для яго вытвсці ці рэканструкцыі. Віды П.: арх.буд., дарожнае, маш.буд., тэхнал., с.г. і інш. Уключае эскізны, тэхнічны і рабочы этапы. Бывае тыпавое і індывідуальнае. Робіцца спецыялізаванымі ўстановамі або падраздзяленнямі прадпрыемстваў.
    П. — частка жыццёвага цыкла аб’екта ці тэхн. сістэмы, які ўключае стадыі: фармуляванне патрабаванняў да аб’екта, уласна П., вытвсць, выпрабаванне доследных узораў вырабаў, серыйную вытвсць, эксплуатацыю, мадэрнізацыю, утылізацыю. Пры неабходнасці перад П. выконваюцца н.д. і доследнаканструктарскія работы. Уваходнымі данымі для П. з’яўляюцца патрабаванні, што выпрацоўваюцца ў тэхн. заданні. Традыцыйнае П. арыентуецца на эмпірычныя ітэрацыйныя метады, сучаснае грунтуецца на метадах аўтаматызаванага П. (гл. Аўтаматызацыя праектаванняў машыннай графікі, матэматычнага мадэліравання. Выкарыстанне камп’ютэраў і спец. праграмнага забеспячэння дазваляе на стадыі П. прадугледзець магчымыя праектныя сітуацыі і выбраць варыянт рашэння, найб. адпаведны патрабаванням да аб’екта без вырабу яго прататыпа. У працэсе П. робяцца інж., тэхнікаэканам. і інш. разлікі, чарцяжы, схемы, макеты, складаюцца спецыфікацыі, тлумачальныя запіскі, каштарысы, калькуляцыі, апісанні. Пры тыпавым П. распрацоўваюцца праекты для шматразовага выкарыстання, пры індывідуальным выкарыстоўваюцца тыпавыя праектныя рашэнні. Пры П. кіруюцца дзярж. і ведамаснымі стандартамі, нормамі і правіламі.
    Літ.: Д ж о н с Дж.К. Методы проектмрованмя: Пер. с англ. 2 нзд. М., 1986; Б о р н с о в В 14. Обшая методологня конструнровання машнн. М., 1978. У.І.Махнач.
    ПРАЕКТАВАННЕ САЦЫЙЛЬНАЕ, навукова абгрунтаванае канструяванне сістэмы параметраў будучага сацыяльнага аб’екта або якасна новага стану існуючага аб’екта; адна з форм сац. кіравання. П.с. ўласцівы шматварыянтнасць, складаныя характарыстыкі, параметры, часам у выглядзе якасназместавых, каштоўнаснаарыентаваных ацэнак. П.с. абумоўлена існаваннем шэрагу заканамернасцей і прычыннавыніковых сувязей. Сярод аб’ектаў П.с. элементы і падсістэмы сац. структуры грамадства (прац. калектывы, рэгіёны, сац. групы і інш.), розныя грамадскія (эканам., паліт. і інш.) адносіны, элементы ладу жыцця, што паддаюцца праектаванню. Мэта П.с. — стварэнне сац. праектаў, якія ўяўляюць сабой сістэму падабраных і навукова абгрунтаваных паказчыкаў пра будучы стан сац. сістэмы пры канкрэтных дзеяннях людзей, наяўнасці пэўных фін., працоўных, матэрыяльных і інш. рэсурсаў. Вынік П.с. адлюстроўваецца ў навукова абгрунтаваных аналітычных апісаннях, чарцяжах, табліцах, алгарытмах матэм. апарату і інш. П.с. праводзіцца пры дапамозе розных тэхн., матэм., лагічных і інш. сродкаў з выкарыстаннем сістэм аўтаматызаванага праектавання, па спецыяльна распрацаванай сац. тэхналогіі (упарадкаваная паслядоўнасць прыёмаў праектавання, комплекс сац. метадаў, спосабаў, навыкаў. Алгарытм П.с.: вызначэнне can. заказу, пастаноўка мэт і задач, распрацоўка прагнозу, яго верыфікацыя і карэкціроўка, стварэнне мадэляў і прагнозаў.
    Літ.: Т о ш е н к о Ж.Т.. А н т о в Н.А., Л а п н н Н Н Соцнальное проектнрованне М., 1982; А н т о н ю к Г.А. Соцнальное проектнрованне н управленне обшественным развнтнем: Теоретнкометодол. аспект. Мн., 1986; Котляров М.В Полнтнческая соцнологня. Мн., 1998. I В.Катляроў.
    ПРАЕКТАР (ад лац. projector які кідае наперад), абагульняльная назва аптычных прылад для атрымання на экране відарысаў дыяпазітываў, чарцяжоў і інш. Гл. Праекцыйны апарат.
    ПРАЁКТНАТЭХНА1АГІЧНАЕ ПРАДПРЫЁМСТВА «БЕЛГАНДАЛЬСІСТЭМА» М і ністэрства гандлю Рэспублі Беларусь. Засн. ў 1973 у Мінску на базе Бел. філіяла Усесаюзнага аб’яднання «Саюзгандальсістэма» як Бел. праектнатэхнал інт Усесаюзнага праектнатэхнал. і вытв. аб’яднання па ўкараненні аўтаматызаваных сістэм кіравання (АСК) гандлем Мінва гандлю СССР. 3 1978 БелгандальАСКлраект Мінва гандлю БССР. 3 1981 Праектнатэхнал. інт па распрацоўцы, укараненні і эксплуатацыі аўтаматызаваных сістэм кіравання гандлем (ПТІ «Белгандальсістэма»), 3 1997 Праектнатэхнал. дзярж. прадпрыемства, з 2000 — рэсп. унітарнае. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка праектнай дакументацыі і ўкараненне аўтаматызаваных сістэм кіравання (комплексаў задач) на прадпрыемствах і ў аргцыях гандлю,
    грамадскага харчавання і інш.; аказанне ўліковавылічальных, інфарм. і паліграфічных паслуг; стварэнне і падтрымка ў рабочым стане галіновай інфарм. камп’ютэрнай сеткі «Гандальсетка», суправаджэнне (адаптацыя, дастасаванне да мясц. умоў і інш.) праграмнага забеспячэння, абслугоўванне тэхн. сродкаў; абагульненне навуковатэхн. дасягненняў у галіне вылічальнай тэхнікі і ўкараненне іх у аргцыях і прадпрыемствах гандлю і грамадскага харчавання БелаРУСІ В.А.Шкандзяюк
    ПРАЕКТЫЎНАЕ ПЕРАЎТВЛРЭННЕ узаемна адназначнае адлюстраванне праектыўнай плоскасці ці праектыўнай прасторы на сябе, пры якім пункты, што ляжаць на адной прамой, пераходзяць у пункты, якія таксама ляжаць на адной прамой. Напр., П.п. на плоскасці — гамалогія ў матэматыцы, у прасторы — цэнтр. праектаванне (гл. Перспектыва ў геаметрыі).
    У аднародных каардынатах выражаецца аднародным лінейным пераўтварэннем, дэтэрмінант матрыцы якога не роўны нулю. Асн. інварыянт П.п. — падвойны (ці складаны) стасунак, які для пунктаў Л/р ЛД. Му М., узятых на алной прамой, абазначаецца (М,М.М,М.) і вызна
    М.Мч м.м4 чаецца формулай (М.МММА = : ,
    1 J M^M^ м4м2
    Да арт Праектыўнае пераўтварэнне: падвойны стасунак (М| М2 М3 М4) = (М| М2 М3 М4).
    Да арт Праектыўная геаметрыя. Цэнтральнае праектаванне акружнасці, якая ляжыць у плоскасці П, з пункта S на плоскасць П : прамыя AQ і АР праектуюцца ў паралельныя прамыя q і р, акружнасць — у парабалу, датычная да акружнасці QN — у датычную да парабалы.